Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– Скажы, пісьменнік, у цябе ёсць жонка?

– На жаль...

– На жаль, ёсць ці, на жаль, няма?

– Мне ўзгадваецца старая сентэнцыя. Дрэнная жонка - не прычына філасофіі. Дрэнная жонка - яе вынік. У мяне жонкі ніколі не было. Магчыма, таму, што я не філосаф.

– А як наконт дзяцей? Дзеці ў цябе ёсць?

– Напэўна, ёсць.

– Ах ты, стары сатыр!
– ухвальна зарагатаў кароль.
– Як гэта пісаў хтосьці з вашае братыі: ведае дам і верыць у іх прызначэнне.
– І адразу, зноў парушаючы логіку размовы, пацікавіўся: - А ты выпадкова не заходзіў па дарозе

сюды ў WC?

– Як мне памятаецца, не, - адказаў пісьменнік. Ён кінуў позірк на жанчыну і, заўважыўшы ў яе вачах вясёлыя агеньчыкі, заахвочана прадоўжыў: - А што, ваша вялікасць, там захоўваюцца нейкія дзяржаўныя таямніцы?

– Там з'явілася налепка. Уяві, што ты сеў на ачко, узняў вочы, а насупраць - твой партрэт з ідыёцкім надпісам: «Рукі прэч ад нашых дзяцей!» Пляваць я хацеў на іхніх дзяцей!

Кароль асушыў келіх віна, не прапаноўваючы зрабіць гэта і пісьменніку, але той самахоць узяў манарха за прыклад. Пасля пэўнай расслабленасці з жартоўнаю, як здавалася, пікіроўкаю атмасфера за сталом відочна змянілася, што пацвердзіў і голас караля, які, не ўважаючы на выпітае, загучаў цалкам цвяроза - цвёрда і нават жорстка.

– Значыцца, так. Рады паведаміць, што ў цябе з'явіўся чытач. Я папрасіў шэфа бяспекі паглядзець, што ты там папісваў у стол. З гэтага вынікае, прынамсі, адно: фармальную прычыну тваіх сумневаў мы ліквідавалі. Прапаную выпіць за твайго чытача і твой ордэн!

Жанчына цалкам ператварылася ў слых.

Тым часам пісьменнік ані не сумеўся, а, наадварот, выглядаў нават чымсьці задаволеным.

– Магу прыняць прапанову толькі часткова.

Кароль ускінуў вочы і затрымаў келіх каля вуснаў.

– Я прадбачыў такое развіццё падзеяў, ваша вялікасць. У гэты момант мае рукапісы ўжо за мяжой. Пісьменнік можа не мець чытача, але мець адданага сябра.

– О! Адданы сябар - гэта бясцэнны капітал, - іранічна прамовіў манарх.
– А ты, бачу, непапраўны аптыміст.

– Ваша вялікасць, уся розніца паміж аптымістам і песімістам толькі ў прапанаванай імі даце канца свету.

– Няблага сказана. Зрэшты, гэта не мяняе сутнасці справы. Калі твае рукапісы сапраўды за мяжой, значыць, у цябе з'явіўся замежны чытач. Тым лепей. Выдатны доказ дасягненняў айчыннай літаратуры. Я падпішу ўказ пра тваё ўзнагароджанне сёння ж.

Пісьменнік па-ранейшаму выглядаў спакойным. Хваляванне выдавалі толькі крыху больш звычайнага падціснутыя вусны. Ён, відаць, зразумеў, што час для жартаў вычарпаны.

– Але я магу не з'явіцца на цырымонію ганаравання. Будзе скандал.

– А мне да фені. Ды ніякага скандалу і не будзе. Наша газета надрукуе ўказ і паведамленне, што ўручэнне ордэна адбылося непасрэдна ў палацы. У цёплай, амаль сямейнай абстаноўцы. Ты сказаў спіч з падзякаю ўраду і асабіста каралю за клопат пра нацыянальную літаратуру. Mundus vult decipi, ergo decipiatur. Свет хоча быць падманутым, дык няхай падманваецца. Пра тое, што не паспеў я выйсці адліць, як ты пачаў не без поспеху клеіць маю жанчыну, я загадаю не пісаць...

Келіх у руках у жаравалосай затрымцеў, і колькі кропляў праліліся на белы настольнік, стварыўшы на ім мудрагелісты відарыс, што нагадваў нейкае знаёмае сузор'е.

– Вось яна,

удзячнасць падданых!
– з удаванай скрухаю прамовіў кароль.
– Я лічыў яе найлепшым доказам таго, што жанчыны маёй краіны - найпрыгажэйшыя ў свеце. Яе вейкі былі для мяне крыламі вачэй, а вусны - сцежкаю ў Эдэм. Я называў яе ўвасабленнем жаноцкасці і вернасці. Аказалася ж, што па сумяшчальніцтве - гэта ўвасабленне здрады. Падыдзі сюды...

Жаравалосая прыгажуня наблізілася да манарха, аднак спынілася за плячыма ў пісьменніка.

Але кароль як быццам ужо забыўся пра яе існаванне. Ён пакалупаўся срэбнай лыжачкай у вазачцы з вяршкамі і загаварыў пра іншае:

– Ты не ўлічыў аднаго, пісьменнік. Калі я казаў пра вашае падабенства з каралямі, я ані не крывіў душой. Але мы, каралі, маем справу з рэальнымі людзьмі. А вы, пісьменнікі, - з народжанымі вашай фантазіяй фантомамі. А нейкі ёлуп яшчэ назваў вас інжынерамі чалавечых душаў. Гэта мы - інжынеры чалавечых душаў. Мне было забаўна назіраць, як ты спрабуеш выслізнуць... Але я высакародны і літасцівы манарх. Апрача ордэна я ўзнагароджваю цябе яшчэ і гэтай жанчынаю. Забярэш яе з сабой. У жылах у яе продкаў не было блакітнае крыві, але трахаецца яна як каралева. А калі згадаць нашу нябожчыцу каралеву, - кароль тэатральна ўзвёў вочы ўгору, - то непараўнальна лепей...

Пісьменнік падняўся.

– Я не дазволю казаць пра жанчыну ў такім тоне!

– Спакойна, пісьменнік, - стомлена прамовіў кароль.
– Ты ж не хочаш, каб заўтра ў сталічнай каналізацыі знайшлі свежанькі труп маладой прыгажуні. Пагатоў калі яна трахаецца як каралева, - з відочным задавальненнем паўтарыў ён.
– Вось бачыш, не хочаш. І я цябе разумею. Такія экземпляры - наш нацыянальны скарб.

Жанчына прыціснулася да пісьменніка. Той абняў яе за дрыготкія адкрытыя плечы.

– Мне няма чаго сказаць вам, ваша вялікасць. Апрача таго, што... Вы ведаеце, кнігі, як і дзеці, нараджаюцца ў пісьменнікаў ад жанчын. Мы можам ісці?

– Ідзі і памятай, што ты як адзіны наш пісьменнік і адзіны кавалер ордэна Белай Мышы, - заўсёды пад маёй апекаю і абаронай.

– А яна?
– Пісьменнік узяў жанчыну за руку.

– А яна - пад тваёй. Ты ж моцны. У нечым ты амаль роўны каралю. Але ёсць і розніца. Кароль можа паклапаціцца пра пісьменніка лепей, чым пісьменнік пра караля. Ты памятаеш, што адказаў гішпанскі кароль на пытанне французскага калегі пра тое, як маецца Сервантэс?.. Ідзіце з Богам.

Застаўшыся адзін, манарх з хвіліну пасядзеў у задуменні, потым са смакам з'еў персік і выклікаў да сябе шэфа службы бяспекі.

Чалавек з абліччам сямейнага доктара-эпікурэйца ўжо чакаў за дзвярыма. Ён паставіў каля каміна дзве скураныя валізкі, выцягнуў нататнік і падрыхтаваўся да нечарговага даклада, ды кароль рухам рукі спыніў яго.

– Пісьменнік жыве адзін?

– Але.

– Гэта добра. Калі чалавек пазбаўлены сямейнае мітусні, ён засяроджваецца на вечных праблемах. Дарэчы, цырымонія ўзнагароджання ўжо адбылася. Заўтра ў газеце з'явіцца паведамленне. Пісьменнік выступіў з удзячнай прамоваю.

– Не зрабіць гэтага было б вяршыняю няўдзячнасці, - імгненна знайшоў патрэбны тон шэф бяспекі.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус