Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– Пагатоў атрымаўшы дадатак да ордэна ў выглядзе былой каралеўскай наложніцы. Зрэшты, табе ўжо далажылі. Сядай.

Кароль наліў суразмоўніку келіх віна і падсунуў талерку.

– Дзе рукапісы?

Шэф бяспекі, перажоўваючы кавалак халоднай бараніны, паказаў вачыма на прынесеныя ім пульхныя валізкі.

– Праблемаў з сябрам не ўзнікала?

– Мы душэўна паразмаўлялі, і я выправіў яго да пісьменніка за пяць хвілінаў да таго, як тэлефанаваць пра вашае запрашэнне. Пісака, вядома, адразу насцярожыўся, і праз гадзіну сябар сеў у таксоўку з дзвюма гэтымі валізкамі. Адзінае, што там кодавыя

замкі. З эстэтычных меркаванняў я вырашыў іх не чапаць. Можаце зрабіць дэфларацыю ўласнымі рукамі.

– А што, нельга было спытаць код?

– Мы не паспелі, - крыху занепакоіўся шэф бяспекі.

– Што значыць не паспелі?
– падазрона запытаўся кароль.

– Працавалі ў цэйтноце, - унікліва сказаў уладальнік бародкі-эспаньёлкі і асцярожліва змяніў тэму.
– Ваша вялікасць, істотная акалічнасць: пісьменнік не прызнаваў кампутара і заўсёды пісаў простай шарыкавай асадкай.

– Мне заўсёды падабаліся людзі кансерватыўнага складу, - заўважыў кароль.
– Іх лепей разумееш. З імі меней клопату. Але ў свеце няма дасканаласці. Гэтыя людзі абцяжараныя сваімі старамоднымі ўяўленнямі. Таму клопату хапае. Якія варыянты развіцця сюжэта ты прапануеш?

Шэф бяспекі вырваў з нататніка спісаны з абодвух бакоў аркуш. Кароль прабег яго вачыма і незадаволена зморшчыўся.

– Ты ператаміўся. Першае абсалютна непрымальнае. І другое. І трэцяе. Папаўзуць чуткі. Пункт чатыры... Ты што, зусім з'ехаў з глузду? Сёння я вешаю табе на грудзі ордэн, а заўтра ты сам... Дарэчы, я падпісаў таемны ўказ. Насамрэч ордэн атрымаеш ты.

Начальнік бяспекі з неўласцівым яму, здавалася б, спрытам спружыніста ўскочыў і па-вайсковаму выцягнуўся.

Ордэн Белай Мышы па-ранейшаму ляжаў на ядвабнай падушачцы, пераліваючыся дыяментамі, якія ад пошугаў агню ў каміне набывалі чырвоны колер. Кароль падняўся ўслед за сваім познім госцем і прышпіліў яму ўзнагароду насупроць сэрца.

– Ну а цяпер скажы, ты хочаш заўтра ўчыніць суіцыд?

Манарх сеў і перагарнуў аркуш з прапановамі.

– Ужо лепей... А што?.. Стары добры сродак, выпрабаваны на філосафе. Толькі не проста доўгатэрміновая камандзіроўка, а - творчая. Творчая доўгатэрміновая камандзіроўка. Берлін, Рым, Парыж... Што там яшчэ?.. У паведамленні для прэсы абавязкова падкрэсліць: за кошт дзяржавы. І гэта - святая праўда.

– Калі будзем выпраўляць, ваша вялікасць?

Адказ у караля ўжо быў гатовы:

– Мяркую, аптымальны час - сённяшняя ноч.
– Манарх глянуў на старадаўні насценны гадзіннік з двума амурамі.
– Скажам, а першай. Аформіш ад'езд уласнаручна.

– Жанчына?

– Каб яму не было сумна...

– А вы дазволіце?..

– Ах ты, стары грахаводнік!

– Ваша вялікасць, хіба не вы казалі, што грахі - гэта ўчынкі, якія прыемна ўспамінаць?

– Яна ж будзе яшчэ цёпленькая ад ягоных абдымкаў...

– У гэтым ёсць свой шарм. За адным разам пакажам пісьменніку цікавае кіно. Так бы мовіць, на дарожку...

Апошнія словы каралю чамусьці не спадабаліся. Ён дэманстрацыйна глянуў на гадзіннік. Залатыя стрэлкі-алебарды рыхтаваліся сустрэцца на лічбе XII.

Пачуўшы, як ад палаца ад'ехаў «мерседэс» шэфа бяспекі, кароль загадаў неадкладна выклікаць міністра паліцыі.

Галоўны паліцыянт

краіны быў поўнаю супрацьлегласцю шэфа бяспекі: высокі, падхорцісты і да бляску выгалены. Кароль сардэчна павітаўся з ім за руку, пасадзіў госця за стол і наліў віна.

– Не, нічога не здарылася, - адказаў манарх на запытальны позірк.
– Проста захацелася пасядзець з чалавекам, якому давяраеш, нібы самому сабе. У краіне такіх двое: ты і начальнік службы бяспекі. Ён толькі што пайшоў. Дзяржаўныя справы... Засталося пару нюансаў, якія мы не паспелі абмеркаваць. Я не затрымаю цябе. Праз гадзіну будзеш абдымаць сваю здобную жоначку або каго захочаш. А пакуль узбадзёрся старым добрым бургундскім. Бараніна, праўда, астыла.

Міністр паліцыі акуратна асушыў келіх, прамакнуў вусны сурвэткаю і агледзеў стол.

– Рэкамендую ласінай каўбаскі, - сказаў кароль.

Галоўны паліцыянт пасунуў да сябе талерку і са смакам узяўся закусваць. Тым часам кароль падсеў да бюро ў стылі ампір і пачаў хутка пісаць. Праз колькі хвілінаў на пакладзеным перад ім аркушы начальнік паліцыі прачытаў: «Сёння табе не давядзецца спаць. Паступілі надзвычай дакладныя звесткі, што блізу гадзіны ночы ў сталіцы будзе здзейсненае дзёрзкае і цынічнае забойства. Пра астатняе пагаворым у палацавым парку. Сцены маюць вушы і ў каралеўскіх рэзідэнцыях».

Міністр наліў сабе келіх бургундскага, засяроджана выпіў і ўстаў. Кароль узяў яго пад руку і ўжо ў дзвярах дадаў да напісанага:

– У адных людзях жыве Бог, у другіх - д'ябал, а ў некаторых - адно глісты і мікробы.

Вярнуўшыся праз чвэрць гадзіны ў залю, кароль наліў сабе віна, але піць не стаў. Ён падышоў да дзвюх прынесеных шэфам бяспекі скураных валізак, паважыў іх у руках і выбраў больш пакоўную. Паклаў яе на камінную дошку, трохі пакруціў колцы замкоў і, упэўніўшыся ў іхняй надзейнасці, дастаў з шуфляды бюро вялікі паляўнічы нож. Праверыўшы ягоную вастрыню, кароль застаўся задаволены і ўвагнаў джала ў валізку. Нож акуратна разрэзаў светла-брунатную скуру па перыметры.

Валізка была наладаваная простымі папяровымі тэчкамі на тасёмках. Кароль пасунуў да каміна сваё цяжкое, абабітае зялёным аксамітам крэсла, паставіў на камінавую дошку келіх з віном і паклаў на калені верхнюю тэчку. Ён не спяшаючыся развязаў белыя тасёмкі, але раптам ускочыў і з лютасцю шпурнуў тэчку ў камін. З наступнай тэчкаю ўсё паўтарылася. Другую валізку ён распаласаваў ножам крыж-накрыж і рвануў скуру рукой. Вынік быў той самы.

У гэтым месцы крыніцы, якімі карыстаўся аўтар, пачынаюць пярэчыць адна адной, прычым розначытанні набываюць настолькі прынцыповы характар, што змушаюць падаць абодва варыянты.

Паводле першага, у тэчках ляжала некранута-чыстая папера. Паводле другога, папера ў тэчках таксама ўяўляла сабой белую неруш, але пасярод кожнага верхняга аркуша было каліграфічным почыркам выведзена: «А вось табе х...»

Прааналізаваўшы ўсе дадзеныя, чытач можа самастойна выбраць найбольш верагодны працяг.

Маша і мядзведзі

Дзецям да 16 гадоў

прысвячаецца

Не верыць у рэінкарнацыю - дэбільна проста.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус