Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Увесь гэты час я марна выглядаў хіміцу, з якой сустрэўся ў першы дзень. Яна ніколі не з'яўлялася ні сярод плявучых налётчыцаў у ваколіцах сталоўкі, ні сярод тых жанчын, што развешвалі на вяроўках памытую бялізну сваіх уладароў або нешта гатавалі на цаглінах. Нарэшце гаспадыня спеўніка аб'явілася сама.

«Эй, студент!
– пачуў я аднойчы, цягнучы з Генікам цяжкія бляшаныя ношкі бетону. На сцежцы, засунуўшы рукі ў кішэні, пругка пераважвалася з пяткі на насок чароўная мацюкальніца.
– Пошли покурим, - з насмешлівым выклікам прапанавала яна і супакоіла: - Не боись, я нынче хорошая». Я не баяўся, бо адчуваў, што той, першы раз паміж намі праскочыла

іскра, пасля якой ужо не ўчыніш адно аднаму аніякага кепства.

З цёплага пляскатага каменя на высокім беразе было відно, як далёка ўнізе паўзла па Кеці баржа-самаходка, і я падумаў, што, магчыма, на такой вось баржы сорак гадоў таму везлі на смерць майго галоднага завашыўленага дзеда Максіма.

Чамусьці некаторыя людзі маюць схільнасць расказваць мне свае гісторыі.

Недзе на Васільеўскай выспе бегала ў школу і ў літаратурную студыю дзяўчынка Ірына, якую ў дзесятым класе на школьным вечары ў гонар дня нараджэння камсамола запрасіў на танец незнаёмы юнак Юра, што адрэкамендаваўся філосафам.

У кішэнях у філосафа вяліся грошы, і ён засыпаў Іру кветкамі і закарміў у кавярнях марозівам і яе ўлюбёнымі вяршкамі з курагой і арэхамі, якія было смачна запіваць светлым сухім віном. Потым адбыўся паход у славуты піцерскі «Норд», адкуль яны паехалі да Юры. Калі таксоўка везла Іру дадому, а Юра трымаў яе за руку, слёзы на вачах ужо высахлі і сэрца цвіло ад радасці, якая называлася: «Я - жанчына!»

Накрэсленая філосафам Юрам будучыня сваёй прастатой і яснасцю нагадвала план школьнага сачынення на тэму «Пячорын - лішні чалавек». Пункт 1. Універсітэцкі факультэт філалогіі. Пункт 2. Вяселле пасля першага курса, - таму што болей Юра ну ніяк не зможа чакаць... Маме пакуль, вядома, ні слова.

Ірыніна мама ні пра што не здагадвалася і здзіўлялася, што заняткі ў літаратурнай студыі зрабіліся амаль штодзённымі.

Пад Новы год у Юры быў дзень нараджэння. Іра ўпотайкі ад маці здала ў «Букініст» пару дарэвалюцыйных кніжак і доўга хадзіла па крамах, бо разумела, што філосафам нельга дарыць банальных падарункаў. Яна выбрала жоўта-зялёнае кашнэ, а ў заалагічным магазіне купіла такое ж масці чыюка і пачала вучыць яго словам «Сакрат» і «Геракліт». За тыдзень, што заставаўся да Юравага дня нараджэння, попка навучыўся даволі чыста вымаўляць «Гера», а заместа «Сакрат» віскліва крычаў «Укралі». На горад падаў іскрысты снег, і жыццё нагадвала зімовую казку.

Пару наступных старонак празмерна далікатныя натуры могуць прапусціць.

Філосаф Юра таксама падрыхтаваў Ірыне падарунак. Пасля некалькіх келіхаў шампанскага каханы сказаў, што, калі ён сапраўды дарагі ёй, Іра павінна аддацца кожнаму з яго запрошаных сяброў. Яна не дала веры вушам, ускочыла, каб уцякаць, ды ногі не слухаліся - віно выканала сваю ролю. А мо і не толькі віно, бо яе агарнула такое пачуццё, быццам усё, што робіцца, адбываецца не з ёю, а з яе двайніком, з Іркаю № 2, а яна, Ірка № 1, глядзіць на гэта адкульсьці з-за гронкі крышталёвых вісюлек люстры.

Юра пранікліва, як гіпнатызёр, казаў, што ягоныя сябры - людзі шырокіх поглядаў, што ўсе яны надзвычай прыстойныя і глыбокія натуры, што пра гэты вечар ніхто і ніколі не даведаецца, затое за колькі гадзінаў яна набудзе сексуальны досвед, на які іншым спатрэбяцца гады...

Глыбокіх натур на дзень нараджэння завітала трое. Каб высветліць, хто першы пачне надзяляць Іру сексуальным досведам, яны выцягнулі з калоды па карце. Юра дэмакратычна цягнуў з усімі на роўных; ён дастаў кралю і апынуўся ў чарзе астатнім. Ірыне далі яшчэ выпіць; далей свядомасць

дзейнічала ўжо са збоямі: нехта як быццам то зашморгваў, то адшморгваў перад вачыма чорную запавесу. У адным прасвеце яна патрапіла запомніць Юру, які, стоячы над канапаю, цэліўся ў яе з фотаапарата. У другім убачыла, як госці зноў цягнулі карты, прычым адразу двое ўзялі тузоў, і Юра сказаў, што абодва маюць роўныя правы, а таму зараз яна даведаецца нешта новае...

На раніцу Ірка прачнулася ў абдымках у Юры. Ён адразу наліў ёй келіх шампанскага, а потым яшчэ адзін. Ён быў, як заўсёды, пяшчотны і ўважлівы, цалаваў яе ў нос і ў макаўку і ўгаворваў лічыць усё ўчарашняе сном. Яна кахала Юру, а таму пагадзілася: так, гэта сон. Ёй уявілася, што Ірка № 1 вярнулася ўчора з-за крышталёвых вісюлек дахаты і сёння пайшла ў школу. Яна ж, Ірка № 2, працягвае ёй сніцца і ў гэтым сне дазваляе Юру абдымаць сябе і называць ранейшымі ласкавымі імёнамі, з ледзяной яснасцю разумеючы, што сама ўжо не пойдзе ні ў школу, ні дадому.

Да вясны яна жыла ў філосафа Юры, амаль не выходзячы з ягонае аднапакаёўкі, каб не нарвацца на знаёмых. Вечарамі, цыкаючы на жоўта-зялёнага чыюка, наструнена прыслухоўвалася да крокаў на лесвіцы, баючыся, што Юра не прыйдзе. Ды ён нязменна вяртаўся і прыносіў не толькі віно, але раз-пораз і кветкі.

Вясна зрабіла філосафа задуменным і прыдзірлівым. Аднойчы Ірка выключыла ў ванным пакоі дожджык і пачула, як Юра прыцішаным голасам са знаёмымі цёплымі інтанацыямі запрашае нейкую жанчыну да сябе на дзень нараджэння. Які сцэнар меўся быць гэтым разам, Іра не даведалася. Выслухаўшы яе слязлівыя папрокі, Юра вытрас з чорнага канверта з-пад фотапаперы здымкі з мінулага дня нараджэння, што святкаваўся тры месяцы таму. «Ты что, блядушка, из себя целку строишь?
– крычаў ён.
– Полюбуйся, полюбуйся на девочку Иришу. Вот она, между прочим, не с Юрочкой любимым, а с Сергеем... а у нее на личике невинном что нарисовано? Нет, господа присяжные заседатели, не ужас, не отвращение. Наша девочка глазки от сладости закатывает...»

Колькі дзён Ірка начавала на вакзале, дзе яе спрабавалі згвалціць двое хлапцоў з багажні. На трэцюю ноч яна даядала пакінутыя на фольгавых талерачках кавалкі хлеба, і яе проста ў буфеце пачало ванітаваць.

Галодная і хворая на грып, яна, як пабіты сабачка, прыцягнулася назад да Юры. Цяпер усялякія сантыменты скончыліся і іхняе жыццё сапраўды пачало нагадваць стасункі паміж гаспадаром і сабакам. Ён карміў яе, часам браў да сябе ў ложак, наводліў біў жалезным эспандэрам, калі яна адмаўлялася выконваць яго мужчынскія каманды, і нават выгульваў - цягаў за сабою па фарцовачных клопатах, ужо не хаваючы, што ягонымі філасофскімі штудыямі быў гандаль джынсамі і кружэлкамі.

Юра ўпіваўся сваёй бязмежнай уладаю над ёй. Калі ў часе супольных выхадаў у горад яму хацелася жанчыны, «філосаф» не чакаў вяртання дадому: у каго-небудзь у кватэры ён, пераміргнуўшыся з гаспадаром, вёў Ірку ў другі пакой ці ў кухню, а на вуліцы - заводзіў у бліжэйшы пад'езд і, расшпіліўшы на джынсах маланку, нагінаў Ірчыну галаву.

Улетку, калі, паводле шчасліва-бесклапотнага зімовага плана, Ірына мела здаваць іспыты на філалагічны факультэт, абмежаваная адно межамі ўласнае фантазіі ўлада над дзяўчом конча набіла Юру аскоміну і ён прывёў да сябе нейкую Веру, а свайго «сабачку» выгнаў на вуліцу, уручыўшы «на обзаведение хозяйством» 10 рублёў 50 капеек і клетку з чыюкам. На адвітанне Ірына яшчэ мусіла заняцца з філосафам любоўю, а прысутная пры гэтым Вера ўпэўнена дастала з шафы фотаапарат.

Поделиться:
Популярные книги

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия