Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Марское жыццё цяжка назваць школаю высокай маральнасці.

Міша піў віскі на Ньюфаўндлендзе і, прымушаючы абарыгенаў акругляць вочы і застрашана бліскаць бялкамі, галёнамі скупляў медычны спірт у аптэках Гаваны і Сант'яга-дэ-Куба. Змыты хваляю за борт ля берагоў Даніі, ён трапіў у партовы шпіталь, а адтуль, дзякуючы знаёмству з вусатым польскім матросам, што прызнаў Мішу за земляка - у тамтэйшы публічны дом.

У доме пад чырвоным ліхтаром прыяцелі сербанулі рому, выбралі з прапанаванага гаспадыняю фотаальбома па дзяўчыне і бадзёра накіраваліся ў нумары.

У самае адказнае імгненне Міша з ягонай маленькай мулаткаю пачулі ненавязлівы стук у дзверы, а ўслед далікатнае пытанне на чысцюткай

расейскай мове: «Товарищ Горелик, вы здесь?» Абвялы Міша не паспеў нацягнуць штаноў, як з калідора пачулася ўжо не пытанне, а загад: «Товарищ Горелик, открывайте! Мы знаем, что вы здесь». За дзвярыма стаяў малады супрацоўнік савецкага пасольства, што прыехаў выпісваць Мішу са шпіталя.

Усю ноч Міша на астатнія грошы частаваў супрацоўніка ў партовых барах, спяваў з ім задушэўныя расейскія песні і выслухоўваў цвёрдыя мужчынскія абяцанні, што ён, супрацоўнік пасольства, - магіла і ўсё застанецца паміж імі двума.

Калі карабель прывёз Мішу ў Талін і зухаваты матрос, ціхамірна пасвістваючы, сышоў на прычал, каля чорнай «Волгі» яго спыніў някідкі чалавек у макінтошы з упраўлення КДБ па рабоце з маракамі, дзе наведніку публічнага дома растлумачылі, што ён зганьбіў годнасць савецкага чалавека і камуніста і заслужыў спісанне на бераг.

Тое Мішава прыбыццё ў порт прыпіскі атрымалася нетыповым. Звычайна, адчуўшы пад нагамі талінскую набярэжную, Бугор і кампанія такіх самых сяброў-кавалераў абводзілі наваколле фанабэрлівымі позіркамі закінутых у нейкую задрыпаную копанку альбатросаў і маналітным кагалам тупалі на стаянку таксі. Падарожжа ў талінскае прадмесце Пірыта мела свой рытуал. Марскі воўк, які хоць крыху паважаў сябе, браў адразу не меней за тры таксоўкі. У першай ён нядбайна кідаў на сядзенне набыты недзе ў высокіх штармавых шыротах капялюш, у другой мясцілася валіза, у трэцяй уладкоўваўся сам гаспадар. Кавалькада машын спынялася водбліз плывучага рэстарана-шхуны, адкуль усцешаныя афіцыянты паспешліва выстаўлялі розную сухапутную драбязу.

На колькі дзён рыбакі ўсталёўвалі на шхуне акупацыйны рэжым, прычым там і жылі, мыючы перад сном ногі шампанскім. Закуплены з усімі трыбухамі персанал баляваў разам з кліентурай, удасканальваючы веданне вялікай і магутнай мовы старэйшага брата. Усе ўсіх паважалі, і жыццё нагадвала гульню дэльфінаў у аквамарынавым Гольфстрыме.

Але неўпрыцям насоўвалася чуллівая хвіліна развітання з заробленымі ў сусветным акіяне грашыма, пасля якое афіцыянты і метрдатэль без лішніх цырымоній выкідалі пацяжэлых дэльфінаў на халодны пустэльны бераг. Хлапцы абдымаліся і раз'язджаліся па сваяках, каб, залегшы на дно, перачакаць месяц-паўтара да новага выхаду ў мора.

Каб вы лепей зразумелі, што такое Міша Бугор, трэба ўзгадаць і гісторыю з мухамі.

Рэч у тым, што аднаго разу пасля наведання Пірыты Міша затрымаўся ў Таліне і ў абладзе маркотлівых думак пра няўмольнае набліжэнне зусім цвярозых і галодных дзён на апошнія рублі зайшоў у рэстаранчык, дзе стаўся сведкам жудаснага скандалу. Вастравокі кліент знайшоў у падліўцы муху. Ён на ўсю залу пагражаў звярнуцца ў цэнтральныя і мясцовыя газеты і на тэлебачанне, а афіцыянты, кухары і дырэктар стаялі перад ім навыцяжку і ўзахапы перапрашаліся. Інцыдэнт скончыўся тым, што рэспектабельнага наведніка, які не любіў падлівак з мухамі, накармілі і напаілі па поўнай праграме, не ўзяўшы ні рубля.

Вярнуўшыся ў матроскі інтэрнат і наткнуўшыся позіркам на муху, Міша не стаў сушыць мазгі над тым, як гэтая істота прымудраецца шнураваць па столі дагары нагамі. Хутка тузіны з два чацвераногіх спрытнюг ужо сушыліся на шматтыражнай газеціне «Моряк Балтики».

Пачатак аперацыі прайшоў бліскуча. Рэстарацыю найшыкоўнейшага на той час талінскага гатэля «Vіru» Мішаў страўнік пакідаў

пад завязку наладаваны адборным пітвом і едзівам. Назаўтра, у «Старым Томасе», абслуга аказалася някемлівай і Мішу давялося тлумачыць, што ва ўсім цывілізаваным свеце кліента ў такіх выпадках кормяць і пояць задарма. На трэці дзень Мішу застукалі ў той момант, калі ён, з'еўшы булён, задуменна аздабляў карыснай жамярыцаю з цюбіка з-пад лекаў свіную адбіўную. Пра вынаходніка паведаміла прэса, і - хоць Міша паспеў выкарыстаць усяго трох сухіх мух - рахункі за дармовыя пачосткі яму з дапамогаю прадажных газетчыкаў і міліцыі выставілі ажно сем рэстаранаў і кавярняў.

Гісторыю з мухамі я слухаў, седзячы ў салуне. Так мы называлі другі пакой нашай сібірскай хаціны, дзе зладзілі нехлямяжы стол і пару лавак, а малады празаік Джон Галяк здабыў недзе дзіцячы набор для выпальвання і, натхнёны братам, вывеў на вершняку над уваходам: «Тут жывуць дзіцяткі Джона Ячменнага Зярнятка». Міша любіў Бёрнса.

Тамсама, у салуне, сярод пахаў моцнага тытуню, прывялага багуну і потнага мужчынскага цела я пачуў драматычны аповед пра Мішаву службу ў савецкай арміі.

Свой ганаровы абавязак перад сацыялістычнаю радзімай ён выконваў у густых пскоўскіх лясах, дзе мясцовыя жыхары (сама назва - «пскопские») растлумачылі маладзенькім салдацікам, што свята ў іх не лічыцца за свята, калі каго-небудзь не зарэжуць. Але яшчэ да свята ў трох навабранцаў на дывізійных вучэннях не раскрыліся парашуты, і Міша адчуў, што ніякая сіла, нават пагроза расстрэлу, ужо не змусіць яго скочыць у адкрыты люк самалёта.

На «гражданку» паляцеў роспачны ліст улюбёнаму дзядзьку - вясковаму фельчару. Увесь доўгі дзядзькаў адказ быў прысвечаны ўспамінам пра тое, як у дзяцінстве Міша хварэў на лунатызм і па начах непрытомна шпацыраваў з выцягнутымі наперад рукамі па хаце, палохаючы меншых брацікаў і сястрычак.

Тае ж начы шараговы Гарэлік ціхутка падняўся з ложка і з выстаўленымі, як у невідушчага, рукамі рушыў скрозь сімфонію размаітых салдацкіх храпаў да тумбачкі днявальнага. Той таксама хроп, і, каб звярнуць на сябе ўвагу, «лунатык» мусіў двойчы ўрэзаць днявальнаму «пендаля». Наперадзе чакаў шпіталь і падазрэнні ў сімуляцыі, але жалезная воля дапамагла сыну простага беларускага селяніна з-пад Вілейкі вытрываць пакутлівы аналіз спіннога мозгу і заняць бажаную пасаду вайсковага пісара, на якой яму ўдалося тры разы выпісаць самому сабе паперы на адпачынак у роднай вёсцы - там, дзе, шморгаючы смаркатым носам, бегала бясштаннае стварэнне, якому наканавана было праз паўтара дзесятка гадоў зацягнуць Мішу ў ложак, потым у сельсавет, а потым зноў у ложак, але ўжо на законных падставах.

Меланхалічна выцадзіўшы ў Джона Ячменнага Зярнятка пару шклянак партвейну, Бугор любіў пафіласофнічаць. «Запомні, Вовік, - вучыў ён, - старасць - гэта калі ўсе маладыя сікухі здаюцца прыгожымі». Развіваючы тэму, ён грубавата разважаў, што жанчыны дзеляцца на тых, якія могуць табе даць, і тых, якія ніколі не дадуць, а таму і першых, і другіх (гэтых - каб адпомсціць) трэба як мага часцей ставіць у нязвыклыя сітуацыі, каб выбіць з каляіны.

Трэба адзначыць, што, нягледзячы на тэарэтычную падкаванасць, жыццё ў Мішы склалася якраз насуперак ягоным прынцыпам.

Пакінуўшы талінскую шхуну-рэстаран, ён прыехаў неяк увосень на сваю дзедзіну над Вяллёй і пайшоў у такі круты загул, што, прачнуўшыся аднойчы раніцой, здзіўлена ўбачыў на падушцы побач з сабою галаву дзеўчынёхі-аднавяскоўкі. Міша асцярожліва выбраўся з-пад коўдры і надзеў нагавіцы, каб ісці дахаты, ды дзяўчына расплюшчыла вочы і растлумачыла, што нікуды ісці не трэба, бо гэта і ёсць ягоная хата, а яны ўжо муж і жонка: учора ў сельсавеце іх распісалі, а вяселле зробяць, як Міша прывязе з плавання грошы.

Поделиться:
Популярные книги

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия