Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

У кнізе з пакінутымі некім закладкамі мяне прывабіла ідэя аб тым, што калі ў фізічным свеце чалавек можа схаваць сваю сапраўдную сутнасць, дык у тонкім гэта немагчыма. Там чалавек трапляе ў тую сферу, што адпавядае яго духоўнаму развіццю, і той, хто прыходзіць туды свядома, вядзе асэнсаванае жыццё, у адваротным жа выпадку - працягвае такое самае існаванне, як і на зямлі, нават не ўсведамляючы, дзе ён знаходзіцца.

Але ўслед за метафізічнымі развагамі мяне змушалі паверыць, быццам у тонкім свеце не трэба гатаваць сабе ежы і турбавацца пра астатняе, бо тонкае цела атрымлівае ўсё неабходнае, як толькі створыць ва ўяўленні яго вобраз. Аўтар кніжкі,

відаць, не надта разлічваў на вераемнасць удасканалення чалавечае натуры, бо не ўстрымаўся ад папярэджвання, што жыхары астральнага свету схільныя злоўжываць дадзенымі ім бясконцымі магчымасцямі, а таму ён, гэты свет, загрувашчаны крышталёвымі замкамі і іншымі ўвасабленнямі зямных мараў.

Чым далей я чытаў, тым саркастычнейшая ўсмешачка змяілася на вуснах. Да маіх падарожжаў гэты трактат меў прыкладна такое дачыненне, якое мелі да праўды сярэднявечныя фаліянты, чые аўтары абвяшчалі нашых продкаў аднавокімі гіпербарэйцамі, асуджанымі бавіць жыццё ў вечных снягах і сумовіцца з белымі мядзведзямі.

Мяне спрабавалі пераканаць, нібыта насельнікі тонкага свету не маюць патрэбы ў сонечным і ў любым іншым святле, бо самі з'яўляюцца яго крыніцаю, а я не мог забыць, як мы з Ёю раскладалі вогнішча ў начным лесе з усімі яго схаванымі ў цемры шолахамі і страхамі. Мяне ўгаворвалі даць веры, што ў тым свеце існуе агульная для ўсіх мова, а я выдатна памятаў, як у цеснай кавярні, дзе мы, увайшоўшы з марозу, замовілі па вялікай шклянцы глінтвейну, усе, апрача нас, гаварылі па-нямецку.

Над той кавярняю быў гатэльчык, і мы вырашылі там спыніцца. За вокнамі ўзвышаўся не крышталёвы замак, а заснежаны альпійскі перавал; гаспадыня падавала на сняданак каву са свойскімі вяршкамі, а ў прыбіральні стаяў на палічцы канцэнтраваны хваёвы дэзадарант, што ўзнік там, як выглядае, зусім не ў адпаведнасці з жаданнем майго астральнага цела, бо я выбраў бы водар язміну.

Яна любіла светлае віно, і ў вясковай крамцы мы неспадзявана адкрылі пакаштаваную неяк у Вільні «Ларэляй» з яе халаднавата-вытанчаным букетам. Каб трапіць у крамку, трэба было паўгадзіны спускацца ўніз, у даліну. Сцежка вілася ўздоўж жывой і ўзімку рэчкі, што, абсыпаючы падарожніка срэбным пылам, абрывалася з уступу. Якраз там, каля вадаспаду, мне прыйшла ў галаву думка, што наш шырачэзны гатэльны ложак падымалі з даліны шрубалётам. Мы ведалі, што, пакуль прыйдзем назад, гаспадыня зноў заменіць у нумары ўсю бялізну і туга прышпіліць начышчанымі да бляску меднымі гузікамі-булдавешкамі блакітную накрухмаленую прасціну.

Пра альпійскі гатэльчык я павінен падрабязней сказаць і з іншае прычыны. Пачынаючы з яго, нашы падарожжы ўвайшлі ў новую стадыю.

Тады на маёй ускраіне канчаўся лістапад. Пасля філіжанкі кавы мяне пацягнула на вуліцу. Дзень быў па-зімоваму стылы, на падмерзлай траве бялелі лапікі снегу. Я здзівіўся, што вуліцы нечакана пустэльныя, бо ўчора ўвечары, калі ўкладваўся спаць, была серада, значыцца, сёння - звычайны чацвер. Уражаны здагадкаю, я павярнуў да газетнага шапіка. Газеты на вітрыне датаваліся суботай.

Адсюль вынікала, што я прабыў у ложку не ноч, а два дні і тры ночы, роўна столькі, за які час мы з ёю заплацілі ў гатэлі. Падумаўшы: «у ложку», я не ўтрымаўся ад усмешкі.

Калі скажу, быццам мяне апанавала радасць, пакрыўлю душой. Але не было і боязі. Патаемна я ўжо чакаў гэтага.

Не маю часу ды і жадання перачытваць ранейшае, таму, пэўна, паўтаруся, згадаўшы, што думку пра вар'яцтва адкінуў яшчэ да развітання з Наташаю. Пра якое вар'яцтва магла ісці гаворка,

калі свет, куды я вяртаўся раніцой, успрымаўся мною - у краме, у размове з сантэхнікам або з Лёнем, што прыйшоў па чырвонец - цалкам адэкватна. Іншая рэч - наколькі мне хацелася вяртацца.

Але ў лістападзе гэтая праблема яшчэ не выходзіла на першы план. Мне хапала ўсведамлення сваёй абранасці і далучанасці да таямніцы. Часам я лавіў сябе на тым, што з пачуццём перавагі паглядаю на прахожых, а часам дазваляў сабе думаць аб перспектывах, якія давалі мне падарожжы як літаратару.

Абуджэнне ў суботу заместа чацвярга сталася рысаю, за якой падзеі атрымалі інакшы рытм і новую лінію руху. Удакладню, што гэтых лініяў было адразу некалькі і яны ўвесь час перапляталіся ў складаным узаемадзеянні.

Пасля гісторыі з горным гатэлем я купіў наручны гадзіннік, які паказваў таксама дні тыдня, і штовечар клаў яго на панель над ложкам, каб ведаць, у які дзень вярнуўся. Новы гадзіннік строга трымаўся традыцыйных правілаў, чаго нельга было сказаць пра стары насценны. Стары пачаў выкідваць конікі. Не прамінула і тыдня, як, седзячы ўвечары каля тэлевізара, я не столькі ўбачыў, як бакавым зрокам адчуў, што з насценным гадзіннікам не ўсё ў парадку. Мой хранометр у стылі рэтра паказваў 98.47. Секундная стрэлка наручнага гадзінніка замерла на месцы. Я дачакаўся змены апошняй лічбы ў драўляным вакенцы: 98.46. Тут у кватэру пазванілі. Ідучы да дзвярэй, я паспеў падумаць, што, калі такое чыніцца з часам, зараз завітае хто-небудзь з пазаўчарашняга ці паслязаўтрашняга дня. Магчыма, Лёня і з'явіўся адтуль, аднак ён хацеў са мной выпіць, і ўдакладніць сапраўдны час Лёнеў намер аніякім чынам не мог.

Пакуль я выправаджваў суседа, у вакенцы над ложкам выскачылі чатыры нулі.

З тае ночы маршруты падарожжаў пралягалі і ў прасторы, і ў часе.

Калі быць карэктным, дык вандроўкамі ў часе трэба прызнаць ужо некаторыя першыя спатканні, бо, напрыклад, тады, як мы пад наглядам лебедзяў любіліся на беразе летняе Нарачы, за вокнамі мае аднапакаёўкі кружылі белыя мухі. Цяпер жа гэтыя экспедыцыі зрабіліся больш далёкімі і рызыкоўнымі.

Неяк на вуліцы мой позірк спатыкнуўся на вялізным перадвыбарчым партрэце Ліндана Джонсана.

Дадам выпадак у піўнушцы, дзе мы запівалі гумовыя лусцікі нясмачным цёплым півам, а прымацаваны пад столлю тэлевізар паказваў футбольны матч з Бобі Мурам. У той вечар у піўнушцы стралялі - праўда, не па людзях, а па футбалістах на тэлеэкране. Здаецца, гэта адбывалася дзесьці ў Лацінскай Амерыцы, бо ангельцы выйгравалі ў зборнай Аргенціны, а рэкламныя ролікі ішлі пад мелодыі танга.

Здаралася, прыблізна вызначыць час, куды нас закідвала, дапамагалі мадэлі аўтамабіляў і адзенне сустрэчных.

Думаю, не памылюся, калі скажу, што мы не перасеклі мяжы XIX стагоддзя. За адным выняткам.

Я быў алхімікам і замураваўся ў лабараторыі для бяссонных пошукаў вялікага магістэрыя. Праз тоўстыя муры прабіваліся прыглушаныя гукі вуліцы: грукат колаў па бруку, галасы царкоўных званоў, гоман развар'яванага натоўпу і крыкі на чэшскай мове. Гэта маглі быць і часы Гуса, і XVI ці XVII стагоддзі.

Са светам мяне злучала вакенца ва ўнутранай сцяне, да якога Яна прыносіла мне ў кошыку простую ежу і пляшку віна. Віно падтрымлівала мяне, але адначасна распаляла агонь бяссільнае лютасці, што аднаго вечара дайшла да крытычнае кропкі. Я перакуліў перагонны куб і кінуўся крышыць бутлі і бутлікі з рэактывамі, а потым рушыў з кулакамі на неатынкаваныя вільготныя сцены.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6