Паўночны вецер для спелых пладоў
Шрифт:
Таго, што зарабіў Ігнат Мазур, было зусім мала, каб ехаць у сталіцу ўпэўненым у сабе. Таму, паапытаўшы дасведчаных людзей у мясцовым нумізматычным клубе, выйшаў на заможнага калекцыянера, які купіў у яго адну з манет. Укормлены, дагледжаны, з пафарбаванымі ў чорны колер валасамі і штучнымі, ненатуральна белымі зубамі, калекцыянер выглядаў даволі карыкатурна, але ў асяродку суседзяў і многіх гараджан лічыўся чалавекам, «які ўмее жыць». Асноўным яго заняткам было распісванне помнікаў партрэтамі нябожчыкаў — так званымі «медальёнамі».
Манета — сярэбраны «ОРТ» Яна Казіміра часоў Рэчы Паспалітай — пацягнула
Некалькі разоў за гэты час ён спыняў спадарожную і звычайна праз гадзіну ўжо быў у Мінску. Святлана Конкіна сустракала Ігната з ціхай радасцю, якую кожны раз імкнулася маскіраваць разняволенымі жартамі, але аднойчы ён выпадкова ўбачыў, як яна са шчаслівай, нейкай бездапаможнай усмешкай прыціснула да твару яго кашулю.
Гаспадыня кватэры амаль не вылазіла з лецішча, часта заставалася там нанач, і ім было вольна і добра ўдваіх. Студэнт Ігнат Мазур зноў быў «пры грашах», купіў сабе недарагі новы касцюм, дзяўчыне падарыў берэт і шалік. Аднойчы нават павячэраў з ёй у бліжэйшым рэстаране пры гасцініцы «Планета».
***
На вайсковыя зборы трапілі не ўсе з аднакурснікаў Ігната Мазура, якія разам з ім займаліся на кафедры. У некаторых з іх раптам выявіліся хваробы, адпаведныя заключэнні медыкаў былі прадстаўлены, і яны засталіся хто ў сябе дома, а хто ў інтэрнаце. Студэнт Ваня Гужын таксама не з’явіўся на зборы, бо прынёс даведку, што ў яго звыклы вывіх пляча і здаўна пашкоджана плечавая сумка.
Зборы праходзілі ў адной вайсковай часці ў летнім лагеры. Студэнтаў пераапранулі, размеркавалі по ротах і ўзводах: у журфакаўцаў была свая рота, у юрыстаў — свая, у філфакаўцаў і іншых — таксама свае. Камандзірамі рот, узводаў з’яўляліся кадравыя афіцэры.
Мотастралковым узводам, дзе апынуўся Ігнат Мазур, камандаваў лейтэнант Андрэй Дзямідчык, былы рабочы трактарнага завода, які скончыў афіцэрскія курсы і пайшоў на тэрміновую службу. Даволі рахманы, ён імкнуўся трымаць узвод у руках, але курсанты яго хутка раскусілі, і як маглі пачалі гэтым карыстацца, хоць і асабліва падстаўляць маладога афіцэра не жадалі, ён быў амаль што сваім. Затое ротны маёр Угараў адносіўся да сваіх падначаленых вельмі строга. Ён хадзіў па лагеры і днём і ноччу, быццам не меў ні сям’і, ні якіх асабістых інтарэсаў ці захапленняў. Худы, з аскетычным тварам, нібы запакаваны ў форму, ён бясконца чапляўся не толькі да радавых, а і да сяржантаў, старшынаў і камандзіраў узводаў.
Жылі будучыя афіцэры ў вялікіх палатках па дзесяць—дванаццаць чалавек у кожнай. Вучыліся страляць з усіх відаў зброі, падрыўной справе, вадзіць бронетранспарцёр. У сувязі з падзеямі ў Чэхаславакіі планаваліся вялікія манеўры, да якіх спакваля рыхтаваліся і курсанты.
***
У перапынках паміж вучобай, каравулам, нарадамі ў думках Ігнат Мазур зноў і зноў вяртаўся да самага балючага для яго пытання: як быць далей са Святланай Конкінай? Дзе яна зараз? Пра што думае? Куды іх урэшце размяркуюць? Як быць з Аняй Балтас, з Юляй Мараковай? Хоць, што яму зараз да іх? Але ўсіх іх было шкада. «Бабу пашкадуеш — сам бабай
Яму шкада Аню Балтас. І Юлю Маракову шкада. Нельга падводзіць пад здраду тых, хто даверыўся табе — вось у чым прычына, думаў ён. Магчыма, гэта і ёсць самы страшны грэх на свеце. Так, ён любіць іх усіх і жадае кожнай шчасця. Але ж кахае цяпер адну — Святлану Конкіну, і ёй таксама жадае шчасця. Хіба не так?
Ён вельмі хацеў пабачыць яе, але гэта было немагчыма ні цяпер, ні ў бліжэйшы час. А жаданне было настолькі моцным, што хоць выхапі з піраміды свой «калаш» і...
Уціснуўшыся ў кут акопа, ён бачыў, як узводны Дзямідчык выдаў Байкову гранату, чуў, як яшчэ раз праінструктаваў курсанта, што трэба рабіць з ёй, затым загадаў кідаць.
Міхась Байкоў з дурнаватай усмешкай на твары выхапіў чаку і павярнуўся да ўзводнага.
— Што? — спытаў ён. — Кідаць?
— Кідай! — крыкнуў яму лейтэнант Дзямідчык.
— Га? — зноў спытаў Байкоў і... кінуў гранату на дно акопа пад ногі сабе, узводнаму і Мазуру...
Студэнт Ігнат Мазур потым не раз успамінаў тыя секунды, што заставаліся да выбуху, гранату, якая імкліва падкацілася да яго: яна яшчэ варушылася ля ног, але ён хіба што на інстынкце самазахавання схапіў яе і кінуў за бруствер.
— Лажыся! — адразу ўдарыў па вушах дзікі крык узводнага, які ўжо абрынуў долу Байкова, і ўсе трое ўпалі на дно акопа — зверху адразу пачуўся выбух, зямля страсянулася, віскнулі над галовамі асколкі.
Праз паўхвіліны збялелы лейтэнант Дзямідчык прыціснуў Міхася Байкова да сцяны, паставіў побач Ігната Мазура. Заікаючыся, сказаў:
— Нічога такога не было. Нікому ні слова. Зразумелі? Цяпер ты, — звярнуўся ён да Байкова, — ідзі да астатніх, толькі вось спачатку яму, — кіўнуў на Мазура, — рукі пацалуй, бо яшчэ б секунда, і нам усім траім, а табе першаму — быў бы канец.
А як засталіся ў акопе ўдвух з Мазурам, дадаў:
— Ну, выручыў, брат. Ведай цяпер, я ўсё, што змагу — зраблю для цябе. Толькі, каб да ротнага не дайшло. Тады пачнецца...
Паўза.
Ва ўзводнага Дзямідчыка, які прыпальваў цыгарэту, трэсліся рукі. Ігнат Мазур таксама запаліў.
— Таварыш лейтэнант, — пачаў ён, — калі так, мне б хоць на суткі ў Мінск. Вельмі трэба.
— Добра, добра, — перапыніў яго ўзводны. — Ды заві Андрэй, мы тут цяпер з табой роўныя. Цябе ж Ігнатам клічуць? Дык вось, Ігнат, ротны наш — паміж намі — гнілы. Ён яшчэ той чалавек, але на двое сутак для цябе я яго раскручу. Ведаю, як. Так што рыхтуйся.
***
Назаўтра з раніцы Мазур збіраўся ў дарогу. Узводны Андрэй Дзямідчык стрымаў слова: дазвол на паездку ў Мінск быў.
Мазур пешшу праз лес дабраўся да шашы, прайшоў некалькі кіламетраў. Далей усё было проста: змяніўшы некалькі спадарожных машын, ён урэшце апынуўся на ўскраіне сталіцы, дзе ўжо хадзілі тралейбусы, і праз паўгадзіны быў у інтэрнаце.
На вахце адразу машынальна прагледзеў пошту і знайшоў канверт на сваё імя. Ліст быў ад Юлі Мараковай.
«Ігнат!