Паўночны вецер для спелых пладоў
Шрифт:
Імжыла. Паўночны вецер павольна гнаў па небе сіне-шэрыя хмары. Чарада падужэлых маладых шпакоў вялізным чорным ценем прашамацела крыламі над яго галавой
Студэнт Ігнат Мазур расціснуў далонь. Ключ з біркай — нумар пакойчыка, дзе часова пражываў узводны, быў цяпер яму як нейкі талісман, знакам дабра і ўдачы.
Ён рушыў далей, але ўжо праз некалькі крокаў яго пераняў пасыльны з кантрольна-прапускного пункта, радавы тэрміновай службы.
— Ты з другой роты? — спытаў ён.
— З другой.
— А Мазура ведаеш?
— Гэта быццам я, — сказаў Ігнат Мазур.
— А, ну дык да цябе дзяўчына прыехала. У адведкі, кажа. Ідзі, забірай.
Студэнт Ігнат Мазур спыніўся. Тое, што да іншых з іх прыязджалі сваякі, бацькі альбо дзяўчаты, не было дзіўным. Такое дазвалялася. Ён жа нікога не чакаў.
Але
Ён павярнуў на шляху. Ісці было недалёка. Шырокая ўтаптаная сцежка напрамую вяла да КаПэПэ. Ігнат ішоў туды.
Неўзабаве ён убачыў знаёмую чыровна-зялёную браму, дзверы і як з гэтых дзвярэй насустрач яму бегла дзяўчына.
Ён спыніўся на міг, ашаломлены, а потым кінуўся насустрач.
Святлана Конкіна імкліва абняла яго за шыю, і ён прыўзняў яе, абхапіў рукамі і ўткнуўся тварам у да болю знаёмую ўскудлачаную галаву, адчуў пах яе валасоў, парфумы, і пачуццё шчасця, магчыма, самага неспадзяванага і неверагоднага, ахапіла яго.
І толькі цяпер, у гэты момант, студэнт Ігнат Мазур нечакана для сябе раптам зразумеў, што ў яго жыцці магло і можа здарыцца ўсякае, але такога ўжо не адбудзецца і не паўторыцца ніколі.