Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан

Шрифт:

Там ён пагрузiў у лодку сотню валовых i трыста баранiх тушаў, вяленых i вэнджаных, дзвесце мяшкоў сухароў i столькi смажанага мяса, колькi паспелi прыгатаваць за тры днi чатырыста павароў.

Акрамя таго, ён узяў з сабою шэсць жывых кароў i столькi ж авечак з баранамi.

Яму вельмi хацелася развесцi такiх танкарунных авечак у сябе на радзiме.

Каб кармiць у дарозе свой статак, Гулiвер паклаў у лодку вялiкi ахапак сена i мяшок збожжа.

24 верасня 1701 года, у шэсць гадзiн ранiцы, карабельны доктар

Лемюэль Гулiвер, празваны ў Лiлiпуцii Чалавекам-Гарой, узняў ветразь i пакiнуў выспу Блефуску.

20

Свежы вецер надзьмуў ветразь i пагнаў лодку.

Калi Гулiвер азiрнуўся, каб апошнi раз глянуць на нiзкiя берагi блефускуанскай выспы, ён нiчога не ўбачыў, акрамя вады i неба.

Выспа знiкла, быццам яе нiколi i не было.

Пад вечар Гулiвер даплыў да маленькага скалiстага астраўка, на якiм жылi адны смаўжы.

Гэта былi самыя звычайныя смаўжы, якiх Гулiвер тысячу разоў бачыў у сябе на радзiме.

Лiлiпуцкiя i блефускуанскiя гусi былi трошкi меншыя за гэтых смаўжоў.

Тут, на астраўку, Гулiвер павячэраў, пераначаваў i ранiцой рушыў далей, узяўшы па сваiм кiшэнным компасе курс на паўночны ўсход. Ён спадзяваўся знайсцi там населеныя астравы цi сустрэць карабель.

Але мiнуў дзень, а Гулiвер па-ранейшаму быў адзiн у пустынным моры.

Вецер то надзiмаў ветразь яго лодкi, то зусiм сцiхаў. Калi ветразь абвiсаў i матляўся на мачце, як ануча, Гулiвер браўся за вёслы. Але цяжка было грэбцi маленькiмi, нязручнымi вёсламi.

Гулiвер хутка выбiўся з сiлы. Ён пачаў ужо думаць, што яму нiколi болей не ўбачыць радзiмы i сапраўдных людзей.

I раптам на трэцi дзень каля пяцi гадзiн дня ён заўважыў удалечынi ветразь, якi рухаўся, перасякаючы яму шлях.

Гулiвер пачаў крычаць, але адказу не было - яго не чулi.

Карабель iшоў мiма.

Гулiвер налёг на вёслы. Але адлегласць памiж лодкай i караблём не змяншалася. На караблi былi вялiкiя ветразi, а ў Гулiвера - ветразь з малюсенькiх кавалачкаў i самаробныя вёслы.

Бедны Гулiвер ужо страцiў усякую надзею дагнаць карабель. Але тут, на яго шчасце, вецер нечакана сцiх, i карабель перастаў уцякаць ад лодкi.

Не спускаючы вачэй з карабля, Гулiвер гроб сваiмi маленькiмi вёсламi. Лодка рухалася ўперад i ўперад - але ў сто разоў марудней, чым хацелася Гулiверу.

I раптам на мачце карабля ўзняўся флаг. Грымнуў гарматны стрэл. Лодку заўважылi.

26 верасня, а шостай гадзiне вечара, Гулiвер падняўся на борт карабля, сапраўднага, вялiкага карабля, на якiм плавалi людзi - такiя ж, як сам Гулiвер.

Гэта было ангельскае гандлёвае судна, якое вярталася з Японii. Капiтан яго, Джон Бiдль з Дэптфорда, быў мiлы чалавек i цудоўны марак. Ён ветлiва сустрэў Гулiвера i адвёў яму зручную каюту.

Калi Гулiвер адпачыў, капiтан папрасiў яго расказаць, дзе ён быў i куды накiроўваецца..

Гулiвер коратка расказаў яму пра свае прыгоды.

Капiтан

толькi паглядзеў на яго i пакiваў галавой. Гулiвер зразумеў, што капiтан не верыць яму i лiчыць яго чалавекам, якi страцiў розум.

Тады Гулiвер, нi слова не гаворачы, дастаў са сваiх кiшэняў адну за другой лiлiпуцкiх кароў i авечак i паставiў iх на стол. Каровы i авечкi разбрылiся па стале, як па лужку.

Капiтан доўга не мог апамятацца ад здзiўлення.

Цяпер толькi ён паверыў, што Гулiвер расказаў яму чыстую праўду.

– Гэта самая цудоўная гiсторыя на свеце!
– усклiкнуў капiтан.

21

Усё астатняе падарожжа Гулiвера iшло шчаслiва, калi не лiчыць толькi адной няўдачы: карабельныя пацукi ўкралi ў яго авечку з блефускуанскага статка. У шчылiне сваёй каюты Гулiвер знайшоў яе абгрызеныя костачкi.

Усе астатнiя авечкi i каровы былi жывыя. Яны добра перанеслi доўгае плаванне. У дарозе Гулiвер кармiў iх сухарамi, якiя перацiраў у парашок i размочваў у вадзе. Збожжа i сена iм хапiла толькi на тыдзень.

Карабель iшоў да берагоў Ангельшчыны на ўсiх ветразях.

13 красавiка 1702 года Гулiвер сышоў па трапе на родны бераг i неўзабаве абняў сваю жонку, дачку Бэцi i сына Джонi.

Так шчаслiва закончылiся цудоўныя прыгоды карабельнага доктара Гулiвера ў краiне лiлiпутаў i на выспе Блефуску.

ПАДАРОЖЖА Ў БРАБДЫНГНЕН

1

Гулiвер пражыў дома нядоўга.

Не паспеў ён яшчэ як след адпачыць, а ўжо зноў пацягнула ў плаванне.

"Напэўна, такая ўжо мая натура, - думаў ён.
– Неспакойнае жыццё марскога бадзягi мне больш падабаецца, чым мiрнае жыццё маiх сухапутных сяброў".

Адным словам, праз два месяцы пасля свайго вяртання на радзiму ён ужо зноў быў залiчаны доктарам на карабель "Адвенчар", якi выпраўляўся ў далёкае плаванне пад камандай капiтана Джона Нiкалса.

20 чэрвеня 1702 года "Адвенчар" выйшаў у адкрытае мора.

Вецер быў спадарожны. Карабель iшоў на ўсiх ветразях да самага мыса Добрай Надзеi. Тут капiтан загадаў кiнуць якар i набраць свежай вады. Пасля двухдзённай стаянкi "Адвенчар" павiнен быў рушыць далей.

Але нечакана карабель стаў цячы. Давялося выгрузiць тавары i распачаць рамонт. А тут яшчэ капiтан Нiкалс захварэў цяжкай лiхаманкай.

Карабельны доктар Гулiвер уважлiва агледзеў хворага капiтана i вырашыў, што яму нельга плысцi далей, пакуль ён зусiм не паправiцца.

Так "Адвенчар" i зазiмаваў каля мыса Добрай Надзеi.

Толькi ў сакавiку 1703 года на караблi зноў былi ўзняты ветразi, i ён шчаслiва дайшоў да Мадагаскарскага пралiва.

19 красавiка, калi карабель быў ужо недалёка ад выспы Мадагаскар, лёгкi заходнi вецер змянiўся моцным ураганам.

Дваццаць дзён карабель гнала на ўсход. Уся каманда змучылася i марыла толькi аб тым, каб гэты ўраган нарэшце сцiх.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2