Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан

Шрифт:

Старому спадабаўся дзiвосны чалавечак. Каб лепш разгледзець Грыльдрыга, ён надзеў акуляры, i Гулiвер, зiрнуўшы на яго, не мог стрымацца ад смеху: вельмi ўжо яго вочы былi падобныя на месяц-поўнiк, калi ён зазiрае ў каюту праз круглае карабельнае акенца.

Глюмдальклiч таксама зразумела, штб так рассмяшыла Гулiвера, i таксама чмыхнула.

Госць пакрыўдзiўся i падабраў губы.

– Вельмi вясёлы звярок!
– сказаў ён.
– Але мне здаецца, для вас будзе лепш, калi людзi будуць смяяцца з яго, а не ён з людзей.

I стары параiў

гаспадару завезцi Гулiвера ў блiжэйшы горад, да якога было ўсяго нейкiя паўгадзiны язды, гэта значыць, каля дваццацi дзвюх мiляў, i паказваць яго там на кiрмашы за грошы.

З усёй гэтай гаворкi Гулiвер зразумеў толькi некалькi слоў, але ён адразу адчуў, што супраць яго задумалi нешта нядобрае.

Глюмдальклiч пацвердзiла яго прадчуваннi.

Залiваючыся слязамi, яна сказала, што, вiдаць, тата i мама зноў хочуць зрабiць гэтак жа, як летась, калi падарылi ёй баранчыка: не паспела яна адкармiць яго, як яны прадалi яго мяснiку. I зараз тое ж самае: яны спачатку аддалi ёй Грыльдрыга назусiм, а цяпер збiраюцца вазiць яго па кiрмашах.

Спачатку гэта вельмi засмуцiла Гулiвера: было крыўдна, што яго хочуць паказваць на кiрмашы, як нейкую вучоную малпу цi марскую свiнку.

Але пасля яму стукнула ў галаву, што калi ён будзе ўвесь час сядзець у доме свайго гаспадара, ён так i састарэе ў лялечным ложачку цi ў скрынцы камоды.

А ў час вандраванняў па кiрмашах - хто ведае?
– можа, лёс яго i зменiцца.

I ён з надзеяй пачаў чакаць першай паездкi.

5

I вось гэты дзень настаў.

Не паспела яшчэ добра развiднець, як гаспадар са сваёй дачкой i Гулiверам рушылi ў дарогу. Яны ехалi верхам на адным канi: гаспадар уперадзе, дачка ззаду, а Гулiвер - у скрынцы, якую трымала ў руках дзяўчынка.

Конь бег такой спорнай рыссю, што Гулiверу здавалася, быццам ён зноў на караблi i карабель то ўзлятае на грэбень хвалi, то правальваецца ў бездань.

Па якой дарозе яго вязуць, Гулiвёр не бачыў: ён сядзеў, правiльней сказаць - ляжаў у цёмнай скрынцы, якую яго гаспадар збiў напярэдаднi, каб везцi маленькага чалавечка з вёскi ў горад.

Акенца ў скрынцы не было. У ёй былi толькi невялiчкiя дзверцы, праз якiя Гулiвер мог заходзiць i выходзiць, ды некалькi адтулiн у вечку, каб праходзiла паветра.

Клапатлiвая Глюмдальклiч паклала ў скрынку коўдру з ложачка сваёй лялькi. Але цi можа ўберагчы ад удараў нават самая тоўстая коўдра, калi пры кожным штуршку цябе падкiдвае на метр ад падлогi i шпурляе з кутка ў куток?

Глюмдальклiч з неспакоем слухала, як яе бедны Грыльдрыг перакочваецца з месца на месца i стукаецца аб сценкi.

Як толькi конь спынiўся, дзяўчынка саскочыла з сядла i, прачынiўшы дзверцы, зазiрнула ў скрынку. Змучаны Гулiвер ледзьве ўстаў на ногi i хiстаючыся выйшаў на паветра.

Усё цела яго балела, перад вачыма плылi зялёныя кругi - так растрэсла яго за паўгадзiны гэтай цяжкой дарогi. Калi б не прывычка да акiянскiх штормаў, у яго б, напэўна, пачалася марская хвароба.

Але доўга адпачываць Гулiверу

не давялося. Гаспадар не збiраўся трацiць нi хвiлiны дарагога часу.

Ён наняў у гатэлi "Зялёны арол" самы вялiкi пакой, распарадзiўся паставiць пасярод яго шырокi стол i наняць грультруда, па-нашаму сказаць - вестуна.

Грультруд абышоўувесь горад i абвясцiў жыхарам, што ў гатэлi "Зялёны арол" за невялiкую плату можна паглядзець на дзiвоснага звярка.

Гэты звярок трошкi большы за чалавечы палец, але выглядае, як сапраўдны чалавек. Ён разумее ўсё, што яму гавораць, сам умее тое-сёе гаварыць i вырабляе розныя пацешныя штукi.

Народ валам павалiў у гатэль.

Гулiвера паставiлi на стол, а Глюмдальклiч узлезла на табурэтку, каб падстрахоўваць яго i падказваць, што ён павiнен рабiць.

Па камандзе дзяўчынкi Гулiвер маршыраваў узад i ўперад, даставаў з ножан сваю шпагу i размахваў ёю. Глюмдальклiч дала яму саломiнку, i ён выконваў з ёю, быццам з кап'ём, розныя практыкаваннi. У самым канцы ён узяў напарстак, напоўнены вiном, выпiў за здароўе публiкi i запрасiў усiх прыйсцi да яго зноў у наступны базарны дзень.

У пакоi, дзе iшло прадстаўленне, змяшчалася не больш трыццацi чалавек, а паглядзець на дзiвоснага Грыльдрыга хацеў амаль увесь горад. Гулiверу давялося дванаццаць разоў запар паўтараць адно i тое ж прадстаўленне для новых i новых гледачоў. Да вечара ён так змучыўся, што ледзь варочаў языком i ледзь перастаўляў ногi.

Гаспадар нiкому не дазваляў дакранацца да Гулiвера - ён баяўся, каб хто-небудзь па неасцярозе не раздушыў яго цi не паламаў рукi i ногi.

На ўсякi выпадак ён загадаў адсунуць лаўкi для гледачоў далей ад стала, дзе iшло прадстаўленне. Але гэта не ўратавала Гулiвера ад бяды.

Нейкi школьнiк, што сядзеў у заднiх радах, раптам устаў, прыцэлiўся i кiнуў проста ў галаву Гулiвера вялiкi пражаны арэх.

Гэты арэх быў велiчынёй з добры гарбуз, i калi б Гулiвер не адскочыў убок, ён бы абавязкова застаўся без галавы.

Хлапчуку накруцiлi вушы i вывелi з залы. Але Гулiвер з гэтай хвiлiны стаў сам не свой. Саломiнка здавалася цяжкай; а вiно ў напарстку занадта моцным i кiслым. Ён быў страшэнна рады, калi Глюмдальклiч нарэшце схавала яго ў скрынку i зачынiла за iм дзверцы.

Пасля першага прадстаўлення ў Гулiвера пачалося цяжкае жыццё.

Кожны кiрмашны дзень яго прывозiлi ў горад, i ён з ранку да вечара бегаў па стале, пацяшаючы публiку. Ды i дома, у вёсцы, ён не меў нi хвiлiны спакою. Навакольныя памешчыкi, наслухаўшыся расказаў пра дзiвоснага чалавечка, разам са сваiмi дзецьмi прыязджалi да гаспадара i патрабавалi, каб iм паказвалi вучонага Грыльдрыга.

Трохi патаргаваўшыся, гаспадар наладжваў у сябе дома прадстаўленне. Госцi заставалiся вельмi задаволеныя i, вярнуўшыся дамоў, пасылалi паглядзець на Гулiвера ўсiх сваiх суседзяў, знаёмых i сваякоў. Гаспадар зразумеў, што паказваць Гулiвера вельмi выгадна. I ён вырашыў аб'ехаць з iм усе вялiкiя гарады краiны велiканаў.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2