Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан

Шрифт:

3

Быў поўдзень, i гаспадыня паставiла ўжо на стол абед, калi велiкан з Гулiверам на далонi пераступiў парог свайго дома.

Нi слова не гаворачы, велiкан працягнуў жонцы далонь i прыўзняў край насоўкi, якой быў закрыты Гулiвер.

Яна адхiснулася назад i вiскнула так, што ў Гулiвера ледзь не лопнулi барабанныя перапонкi.

Але потым велiканша разгледзела Гулiвера. Ёй спадабалася, як ён кланяецца, здымае i надзяе капялюш, як асцярожна ходзiць па стале мiж талерак.

А Гулiвер i

на самай справе хадзiў па стале асцярожна, з апаскай. Ён стараўся трымацца далей ад краю, бо стол быў вельмi высокi - напэўна, з двухпавярховы дом.

Уся сям'я гаспадара пасела вакол стала - бацька, мацi, трое дзяцей i старая бабуля. Гулiвера гаспадар пасадзiў каля сваёй талеркi.

Перад гаспадыняй на талерцы ўзвышаўся вялiзны кавалак смажанай ялавiчыны.

Яна адрэзала невялiчкi кавалачак мяса, адшчыкнула хлеба i паклала ўсё гэта перад Гулiверам.

Гулiвер пакланiўся ёй, дастаў з футарала свой дарожны прыбор - вiдэлец, ножык - i пачаў есцi.

Гаспадары апусцiлi свае вiдэльцы i, усмiхаючыся, пазiралi на яго. Гулiверу зрабiлася страшна. Кавалак засеў у яго ў горле, калi ён убачыў з усiх бакоў гэтыя вялiзныя, як лiхтары, цiкаўныя вочы i зубы, большыя, чым яго галава.

Але ён не хацеў, каб усе гэтыя велiканы, дарослыя i маленькiя, заўважылi, што ён iх баiцца, i, стараючыся не глядзець па баках, даеў свой хлеб i мяса.

Гаспадыня нешта сказала служанцы, i тая зараз жа паставiла перад Гулiверам чарку, да краёў напоўненую нейкiм залацiстым, празрыстым напiткам.

Напэўна, гэта была самая малюсенькая лiкёрная чарачка - у ёй было не больш за гладыш вiна.

Тулiвер устаў, узяў чарку абедзвюма рукамi i, падышоўшы да гаспадынi, выпiў за яе здароўе.

Гэта вельмi спадабалася ўсiм велiканам. Дзецi пачалi так рагатаць i пляскаць у ладкi, што Гулiвер ледзь не аглух.

Яму захацелася зноў схавацца за гаспадаровай талеркай, але, спяшаючыся, ён зачапiўся за скарынку хлеба i расцягнуўся на ўвесь рост. Але ён зараз жа ўсхапiўся на ногi i з трывогай паглядзеў кругом - ён зусiм не хацеў здавацца смешным i няўклюдным.

Аднак на гэты раз нiхто не засмяяўся. Усе занепакоена глядзелi на маленькага чалавечка, а служанка хуценька прыбрала праклятую скарынку.

Каб супакоiць сваiх гаспадароў, Гулiвер памахаў капелюшом i тройчы пракрычаў "ура", тым самым гаворачы, што ўсё скончылася добра.

Ён не ведаў, што ў гэту самую хвiлiну яго падпiльноўвае новая непрыемнасць.

Як толькi ён падышоў да гаспадара, адзiн з хлопчыкаў, дзесяцiгадовы свавольнiк, якi сядзеў побач з бацькам, схапiў Гулiвера за ногi i ўзняў так высока, што ў небаракi заняло дух i закружылася галава.

Цяжка сказаць, што мог яшчэ прыдумаць свавольнiк, але бацька выхапiў Гулiвера ў яго з рук, зноў паставiў на стол, а

хлопчыку даў добрую аплявуху.

Такiм ударам можна было б выбiць з сёдлаў цэлы эскадрон грэнадзёраў вядома, нармальнай чалавечай пароды.

Пасля гэтага бацька загадаў сыну зараз жа выйсцi вон з-за стала. Хлопчык зароў, як статак быкоў, i Гулiверу стала шкада яго.

"Цi варта на яго злавацца? Ён жа яшчэ маленькi", - падумаў Гулiвер, апусцiўся на адно калена i знакамi пачаў прасiць гаспадара дараваць свавольнiку.

Бацька кiўнуў галавой, i хлопчык зноў заняў сваё месца за сталом, а Гулiвер, стомлены ўсiмi гэтымi прыгодамi, сеў на абрус, прыхiлiўся да сальнiцы i на хвiлiну заплюшчыў вочы.

Раптам ён пачуў за сваёй спiной нейкi моцны шум. Такое размеранае густое вуркатанне можна пачуць у панчошных майстэрнях, калi там працуе не менш за дзесяць машын адразу.

Гулiвер азiрнуўся - i сэрца ў яго абмерла. Ён убачыў над сталом велiзарную, страшную морду нейкага драпежнага звера. Зялёныя, яркiя вочы то хiтра жмурылiся, то прагна расплюшчвалiся. Ваяўнiча разыходзiлiся ў бакi доўгiя пушыстыя вусы.

Хто гэта? Рысь? Бенгальскi тыгр? Леў? Не, гэты звер быў разы ў чатыры большы за самага вялiкага льва.

Асцярожна выглядваючы з-за талеркi, Гулiвер разглядаў звера. Глядзеў, глядзеў - i нарэшце зразумеў: гэта кошка! Звычайная хатняя кошка. Яна ўзлезла на каленi гаспадынi, гаспадыня гладзiць яе, кошцы гэта падабаецца, i яна мурлыкае.

Ах, калi б гэтая кошка была такая ж маленькая, як усе тыя кошкi i кацяняты, якiх Гулiвер бачыў у сябе на радзiме, ён таксама б пагладзiў яе i паказытаў за вушамi!

Але цi асмелiцца мышка казытаць кошку?

Гулiвер ужо хацеў схавацца куды-небудзь - у пустую мiску цi кўбак, - але, на шчасце, успомнiў, што драпежныя звяры заўсёды нападаюць на таго, хто iх баiцца, i баяцца тых, хто сам нападае.

Гэта думка вярнула Гулiверу смеласць. Ён паклаў руку на эфес шпагi i храбра ступiў наперад.

Даўнi паляўнiчы вопыт не падвёў Гулiвера. Пяць цi шэсць разоў ён бясстрашна падыходзiў да самай морды кошкi, i кошка нават не асмелiлася працягнуць да яго сваю лапу. Яна толькi прыцiскала вушы i адступала назад.

Скончылася ўсё тым, што яна саскочыла з каленяў гаспадынi i сама пайшла ад стала. Гулiвер уздыхнуў з палёгкай.

Але тут у пакой убеглi два вялiзныя сабакi.

Калi вы хочаце ведаць, якой яны былi велiчынi, пастаўце аднаго на другога чатырох сланоў - i вы будзеце мець самае дакладнае ўяўленне.

Адзiн сабака, нягледзячы на свой велiзарны рост, быў звычайны дварняк, другi - паляўнiчы, з пароды хартоў.

На шчасце, абодва сабакi не звярнулi на Гулiвера ўвагi i, атрымаўшы ад гаспадара па костцы, пабеглi на двор.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2