Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан

Шрифт:

Часам яе торгала цi паварочвала, тады домiк ныраў глыбей, а хвалi ўзляталi вышэй, накрываючы домiк з верхам. Вада лiўнем абрушвалася на вечка, i цяжкiя пырскi траплялi праз акенца ў пакой Гулiвера.

"Няўжо нехта ўзяў мяне на буксiр?" - падумаў Гулiвер.

Ён узлез на стол, прышрубаваны пасярод пакоя пад самым акенцам у столi, i пачаў клiкаць на дапамогу. Ён крычаў на ўсiх мовах, якiя ведаў: па-ангельску, па-гiшпанску, па-галандску, па-iталiйску, па-турэцку, па-лiлiпуцку, па-брабдынгнежску, - але нiхто не адгукаўся.

Тады

ён узяў палку, прывязаў да яе вялiкую хусцiнку i, прасунуўшы палку ў акенца, пачаў размахваць. Але i гэты сiгнал застаўся без адказу.

Аднак Гулiвер адчуваў, што яго домiк хутка рухаецца наперад.

Раптам сценка са спражкамi ўдарылася аб нешта цвёрдае. Домiк рэзка гайданула раз, другi, i ён спынiўся. Кальцо на вечку дзынкнула. Потым заскрыпеў канат, быццам яго прасоўвалi ў кальцо.

Гулiверу здалося, што домiк пачаў павольна падымацца з вады. Так яно i было. У пакоi стала святлей.

Гулiвер зноў высунуў палку i замахаў хусцiнкай.

Над галавою ў яго загрукала, i нехта моцна закрычаў па-ангельску:

– Гэй, вы там, у скрынцы! Адгукнiцеся! Вас слухаюць!

Гулiвер, задыхаючыся ад хвалявання, адказаў, што ён няшчасны падарожнiк, якому давялося выцерпець за час сваiх вандраванняў цяжкiя нягоды i страхi. Ён рады, што сустрэў нарэшце сваiх суайчыннiкаў, i просiць дапамагчы яму.

– Не хвалюйцеся!
– адказалi яму зверху.
– Ваша скрынка прывязана да борта ангельскага карабля, i зараз наш цясляр прапiлуе ў яе вечку адтулiну. Мы спусцiм трап, i вы зможаце выбрацца з вашай плывучай турмы.

– Не трэба дарэмна трацiць час, - адказаў Гулiвер.
– Прасцей прасунуць палец у кальцо i падняць скрынку на борт карабля.

Людзi наверсе засмяялiся, загаманiлi, але нiхто нiчога не адказаў Гулiверу. Потым ён пачуў тонкi свiст пiлы, i праз некалькг хвiлiн у столi яго пакоя свяцiлася вялiкая чатырохвугольная дзiрка.

Гулiверу спусцiлi трап. Ён вылез спачатку на дах свайго домiка, а затым падняўся на карабель.

Матросы акружылi Гулiвера i, перабiваючы адзiн другога, пачалi распытваць яго, хто ён, адкуль, цi даўно плавае па моры ў сваiм плывучым доме i за што яго туды пасадзiлi. Але Гулiвер толькi разгублена глядзеў на iх.

"Што за малюсенькiя чалавечкi!
– думаў ён.
– Няўжо я зноў трапiў да лiлiпутаў?"

Капiтан судна, мiстэр Томас Вiлькокс, убачыў, што Гулiвер ледзь стаiць на нагах ад стомленасцi, хвалявання i разгубленасцi. Ён завёў яго ў сваю каюту, паклаў у пасцель i параiў добра адпачыць.

Гулiвер i сам адчуваў, што яму гэта неабходна зрабiць. Але перш чым заснуць, ён паспеў сказаць капiтану, што ў яго ў скрынцы засталося шмат цудоўных рэчаў - шаўковы гамак, стол, крэслы, камода, дываны, фiранкi i шмат iншых цiкавых прадметаў.

– Калi вы загадаеце прынесцi мой домiк у гэту каюту, я з задавальненнем пакажу вам маю рэдкую калекцыю, - сказаў ён.

Капiтан са здзiўленнем i жалем паглядзеў на яго i

моўчкi выйшаў з каюты. Ён падумаў, што госць яго страцiў розум ад перажытага, а Гулiвер проста яшчэ не паспеў прывыкнуць да думкi, што вакол яго такiя ж людзi, як i ён, i што нiхто ўжо не зможа падняць яго домiк адным пальцам.

Аднак, калi ён прачнуўся, усе яго рэчы былi ўжо на борце карабля. Капiтан паслаў матросаў дастаць iх са скрынкi, i матросы добрасумленна выканалi гэты загад.

На жаль, Гулiвер забыўся сказаць капiтану, што стол, крэслы i камода ў яго пакоi прышрубаваны да падлогi. Матросы гэтага, зразумела, не ведалi i моцна папсавалi мэблю, адрываючы яе ад падлогi.

Больш таго, у час работы яны пашкодзiлi i сам домiк. У сценах i падлозе з'явiлiся шчылiны, вада пачала залiваць пакой.

Матросы ледзь паспелi садраць са скрынкi некалькi дошак, якiя маглi спатрэбiцца на караблi, - i яна пайшла на дно. Гулiвер быў рады, што не бачыў гэтага. Сумна бачыць, як iдзе на дно дом, у якiм ты пражыў шмат дзён i начэй, хай сабе i невясёлых.

Гэтыя некалькi гадзiн у каюце капiтана Гулiвер праспаў моцна, але неспакойна: яму снiлiся то велiзарныя восы з краiны велiканаў, то заплаканая Глюмдальклiч, то арлы, якiя б'юцца ў яго над галавой. Але ўсё-такi сон асвяжыў яго, i ён ахвотна згадзiўся павячэраць разам з капiтанам.

Капiтан быў гасцiнным гаспадаром. Ён сардэчна частаваў Гулiвера, i Гулiвер еў з задавальненнем, але яму смешна было глядзець на маленькiя талерачкi, блюды, графiны i шклянкi, якiя стаялi на стале. Часам ён браў iх у рукi i разглядаў, кiваючы галавой i ўсмiхаючыся.

Капiтан заўважыў гэта. Спачувальна паглядзеўшы на Гулiвера, ён спытаў у яго, цi здаровы ён i цi не пашкодзiлi яго розум стомленасць i няшчасцi.

– Не, - сказаў Гулiвер, - я зусiм здаровы. Але я даўно ўжо не бачыў такiх маленькiх людзей i такiх маленькiх рэчаў.

I ён падрабязна расказаў капiтану пра тое, як ён жыў у краiне велiканаў. Спачатку капiтан слухаў яго з недаверам, але чым далей расказваў Гулiвер, тым больш уважлiвы быў капiтан. З кожнай хвiлiнай ён усё больш пераконваўся, што Гулiвер сур'ёзны, праўдзiвы i сцiплы чалавек, што ён не з тых, якiя любяць выдумляць i перабольшваць.

У заключэнне Гулiвер дастаў з кiшэнi ключ i адчынiў сваю камоду. Ён паказаў капiтану два грабянi: адзiн быў з драўлянай спiнкай, другi - з рагавой. Рагавую спiнку Гулiвер зрабiў з абрэзка пазногця яго брабдынгнежскай вялiкасцi.

– А з чаго зроблены зубы?
– спытаў капiтан.

– З валасоў каралеўскай барады!

Капiтан толькi развёў рукамi.

Потым Гулiвер дастаў некалькi iголак i шпiлек - з паўаршына, з аршын i болей. Ён разматаў перад здзiўленым капiтанам чатыры валасы каралевы i падаў яму абедзвюма рукамi залаты пярсцёнак, атрыманы ад яе ў падарунак. Гэты пярсцёнак каралева насiла на мезеным пальцы, а Гулiвер - на шыi, замест караляў.

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего