Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Шрифт:
Толькi, нейкi шчаслiвы выпадак дазволiў караблю, на якiм плыў Гулiвер, падысцi да гэтых непрыступных скалаў.
Звычайна нават трэскi ад разбiтых караблёў не даплываюць да гэтых непрыветных, пустынных берагоў.
Рыбакi не будуюць тут сваiх хацiн, не развешваюць сетак. Марскую рыбу, нават самую вялiкую, яны лiчаць дробнай i касцiстай. I не дзiва! Марская рыба заходзiць сюды здалёк - з тых мясцiн, дзе ўсе жывыя iстоты куды меншыя, чым у Брабдынгнегу. Затое ў мясцовых рэках трапляюцца фарэлi i акунi велiчынёй з добрую акулу.
Хаця, калi марскiя буры прыбiваюць да
Гулiверу аднойчы надарылася ўбачыць даволi вялiкага кiта на плячы ў аднаго маладога рыбака.
Гэтага кiта купiлi потым для каралеўскага стала i падалi на вялiкiм блюдзе з падлiвай з розных прыпраў.
Кiтовае мяса ў Брабдынгнегу лiчыцца рэдкасцю, але яно не спадабалася нi каралю, нi каралеве. Яны лiчылi, што рачная рыба смачнейшая i тлусцейшая.
За лета Гулiвер аб'ездзiў краiну велiканаў удоўж i ўпоперак. Каб яму было зручней падарожнiчаць i каб Глюмдальклiч не стамлялася ад вялiкай цяжкай скрынкi, каралева заказала для свайго Грыльдрыга спецыяльны дарожны домiк.
Гэта была квадратная скрыначка ўсяго на дванаццаць крокаў у даўжыню i ў шырыню. Кожная з трох сценак мела па акенцу, зацягнутым лёгкiмi кратамi з жалезнага дроту. Да чацвёртай глухой сцяны былi прыладжаны дзве моцныя спражкi.
Калi Гулiвер хацеў ехаць на канi, а не ў карэце, коннiк ставiў скрынку на падушку сабе на каленi, прасоўваў у гэтыя спражкi шырокую скураную папругу i прышпiльваў яе да свайго пояса. Гулiвер мог пераходзiць ад аднаго акенца да другога i з трох бакоў аглядаць наваколле.
У скрынцы былi паходная пасцель - гамак, падвешаны да столi, - два крэслы i камода. Усе гэтыя рэчы былi моцна прышрубаваны да падлогi, каб не кулялiся i не падалi ад дарожнай трасянiны.
Калi Гулiвер i Глюмдальклiч выпраўлялiся ў горад што-небудзь купляць цi проста так, пагуляць, Гулiвер заходзiў у свой дарожны кабiнет, а Глюмдальклiч садзiлася ў адкрытыя насiлкi i Ставiла скрынку з Гулiверам сабе на каленi.
Чатыры насiльшчыкi пацiху неслi iх па вулiцах Ларбрульгруда, а ўслед за насiлкамi iшоў цэлы натоўп людзей. Усiм хацелася бясплатна паглядзець на каралеўскага Грыльдрыга.
Час ад часу Глюмдальклiч загадвала насiльшчыкам спынiцца, даставала Гулiвера са скрынкi i ставiла сабе на далонь, каб цiкаўныя маглi добра яго разгледзець.
У дождж Глюмдальклiч i Гулiвер выязджалi па справах цi на прагулку ў карэце. Карэта была велiчынёй з шасцiпавярховы дом, пастаўлены на колы. А на самай справе гэта была самая маленькая з усiх карэт яе вялiкасцi. Астатнiя былi куды большыя.
Гулiвера заўсёды ўсё цiкавiла, i ён уважлiва разглядаў розныя выдатныя мясцiны Ларбрульгруда.
Дзе ён толькi нi пабываў! I ў галоўным храме, якiм так ганарацца брабдынгнежцы, i на вялiкай плошчы, дзе наладжваюцца ваенныя парады, i нават у будынку каралеўскай кухнi...
Вярнуўшыся дамоў, ён адразу ж разгортваў свой дарожны журнал i коратка запiсваў уражаннi.
Вось што напiсаў ён, вярнуўшыся з храма:
"Будынак сапраўды цудоўны, хоць званiца яго не такая ўжо i высокая, як гавораць тутэйшыя жыхары. Яна не мае поўнай вярсты. Сцены складзены з абчасаных
Пасля агляду брабдынгнежскiх войск Гулiвер напiсаў:
"Кажуць, што на полi было не больш за дваццаць тысяч пехацiнцаў i тысяч шэсць кавалерыстаў, але я нiколi не мог бы пералiчыць iх - такую вялiзную прастору займала гэтая армiя. Я глядзеў на парад здалёк, бо iнакш я нiчога не ўбачыў бы, акрамя ног.
Гэта было вельмi велiчнае вiдовiшча. Мне здавалася, што каскi коннiкаў дастаюць да хмараў. Зямля гула пад капытамi коней. Усе кавалерысты па камандзе агалiлi шаблi i махнулi iмi ў паветры. Хто не бываў у Брабдынгнегу, хай нават i не спрабуе ўявiць сабе гэты малюнак. Шэсць тысяч маланак адначасова ўспыхнулi з усiх бакоў небасхiлу. Куды б мяне нi закiнуў лёс, я нiколi не забуду гэтага".
Пра каралеўскую кухню Гулiвер у сваiм журнале напiсаў усяго некалькi радкоў:
"Я не ведаю, як перадаць словамi гэтую кухню. Калi я праўдзiва i шчыра буду апiсваць усе гэтыя катлы, гаршкi, скавародкi, калi я паспрабую расказаць, як кухары падсмажваюць на ражне парасят велiчынёй з iндыйскага слана i аленяў, рогi якiх нагадваюць раскiдзiстыя кроны вялiзных дрэў, мае суайчыннiкi, бадай што, не павераць мне i скажуць, што я перабольшваў, як гэта робяць усе падарожнiкi. А калi я дзеля перасцярогi што-небудзь зменшу, усе брабдынгнежцы ад караля i да апошняга вучня кухара пакрыўдзяцца на мяне. Таму я лiчу за лепшае памаўчаць".
10
Часам Гулiверу хацелася пабыць аднаму. Тады Глюмдальклiч выносiла яго ў сад i пускала пахадзiць сярод званочкаў i цюльпанаў.
Гулiвер любiў такiя адзiнокiя прагулкi, але часта яны заканчвалiся вялiкiмi непрыемнасцямi.
Аднойчы Глюмдальклiч пакiнула яго аднаго на зялёным лужку, а сама са сваёй настаўнiцай пайшла ў глыбiню саду.
Непрыкметна насунулася хмара, i буйны часты град пасыпаўся на зямлю.
Першы ж парыў ветру збiў Гулiвера з ног. Градзiны, вялiзныя, як тэнiсныя мячы, лупiлi яго па ўсiм целе. Так-сяк, на карачках, яму ўдалося дабрацца да градак з кменам. Там ён уткнуўся тварам у зямлю i, схаваўшыся пад нейкiм лiстом, перачакаў непагадзь.
Калi бура сцiхла, Гулiвер памераў i ўзважыў некалькi градзiн. Ён пераканаўся, што яны ў тысячу восемсот разоў большыя i цяжэйшыя за тыя, якiя яму даводзiлася бачыць дома.
Гэтыя градзiны так збiлi Гулiвера, што ён быў увесь у сiняках i дзесяць дзён адлежваўся ў сваёй скрынцы.
Другая прыгода была яшчэ больш небяспечная.
Ён ляжаў на траве пад кустом маргарытак, заняты сваiмi думкамi, i не заўважыў, што да яго падбег сабака аднаго з садоўнiкаў - малады, шустры сетэр.
Аргумент барона Бронина 3
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Венецианский купец
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
рейтинг книги
Темный Лекарь 4
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
рейтинг книги
Невеста на откуп
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Сын Багратиона
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Барону наплевать на правила
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Зайти и выйти
Проза:
военная проза
рейтинг книги
Барон Дубов
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
