Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Канешне, нашы яшчэ не прачнуліся.

Я катурхаю Барыса Міхайлавіча і крычу яму ў вуха: “Пажар!”, буджу дзяўчатак, што вішчаць ад страху, выцягваю за ногі з палатак хлопцаў.

“Пажар!” — крычу я. — Лес гарыць! За мной!

І, не спыніўшыся ні на секунду, бягу тыду, дзе палае лес. Я не абарочваюся, але адчуваю, што за мной нясуцца таварышы. Мяне даганяе і бяжыць побач Барыс Міхайлавіч. На хаду мы перакідваемся з ім кароткімі фразамі. Вось так прыблізна:

Барыс Міхайлавіч: — Далёка яшчэ?

Я: —

Хутка.

Барыс Міхайлавіч: — Вялікі?

Я: — Здаравенны.

Барыс Міхайлавіч: — Ты малайчына.

Я: — Ага.

Барыс Міхайлавіч: — Ты — герой!

Я раблю выгляд, што не расчуў.

Я вельмі люблю агонь. Люблю неадрыўна глядзець, як трашчыць у печы паленне. А што можа быць цудоўней, чым яркае, шумнае вогнішча!

Але тут агонь быў страшнай бядой, якую трэба адолець. І мы закасалі рукавы! Я не памятаю яшчэ, каб у нас калі-небудзь усё так атрымлівалася. Ніхто не гультаяваў. Мішка Зайцаў забыўся на свае мазалі і штосілы махаў сякеркай, прарабляючы прасеку, каб спыніць агонь.

Барыс Міхайлавіч паслаў Віцьку Мелюха і Толіка Дашкевіча па лесніка. Успомніў, што ўчора мы праходзілі міма лесніцтва.

Барыс Міхайлавіч аднойчы тушыў недзе пажар і камандаваў намі хутка і рашуча. Калі на палянку прыбеглі задыханыя дзядзькі разам з лесніком, агонь ледзьве тлеў і трошкі змяіўся.

Ляснік радасна ляпаў нас па плячах.

Героі! — казаў ён. — Малайцы. Юныя ленінцы! Наша надзея!

Барыс Міхайлавіч выступіў уперад і сказаў:

— Я прашу вас асабліва адзначыць учынак Валерыя Карабухіна. Ён первым заўважыў пажар і падняў трывогу.

— Дзе ён? — шумна выдыхнуў леснік.

Ён аглядваў нас, мурзатых, падсмаленых, але вельмі шчаслівых. Лесніку хацелася абняць нас усіх, такі ў яго быў радасны і ўсхваляваны твар.

Мяне падштурхнуў важаты, і я зрабіў паўкроку да лесніка.

Дзякуй табе, таварыш Карабухін Валерый, добрага бацькі і маці сын, — сказаў леснік і патрос маю руку.

Потым з той жа паспешлівасцю палез у сумку і выцягнуў кніжку.

Дару табе. Выбітная кніга. Сам не дачытаў. Усё часу няма.

Я ўзяў кніжку і паглядзеў на вокладку: І адзін у полі воін.

Мы дапамаглі лесніку датушыць пажар і накіраваліся ў палаткавы лагер.

Мішка Зайцаў выстукваў на жываце вясёлы марш. Яму дапамагалі хто як: адзін шчоўкаў языком, другі прысвістваў.

Але Барыс Міхайлавіч астудзіў наш запал.

Цяпер нам да Белага возера своечасова не дабрацца, — сказаў важаты, — абгоніць нас 6 “А”.

— А можа, у іх таксама трапіўся пажар на дарозе? — уявіў я. — Лесніку вунь кнігі няма калі чытаць — лес гарыць.

Барыс Міхайлавіч нахмурыў лоб.

— Адпачыць трэба. Паесці трэба.

— Ды мы зусім не стаміліся, — сказаў Толька Дашкевіч.

— А у мяне мазалі не баляць, — сказаў Мішка Зайцаў. — Глядзіце. — І Мішка пачаў скакаць і тупаць нагамі. І праўда, ён усміхаўся.

Але самае дзіўнае, што ён быў не ў сваіх дзіцячых чаравіках, а ў нейчых кедах.

— Гэта ж мае кеды! — закрычаў Толька Дашкевіч.

Яны так спяшаліся тушыць пажар, што пераблыталі абутак. Толька нацягнуў Мішкавы чаравікі, а Мішка Толькавы кеды.

— Ладна, — сказаў Толька. — Мне твае чаравікі самы раз.

— Тады хутчэй снедаць і наперад, — сказаў Барыс Міхайлавіч. — Можа, і абгонім нашых праціўнікаў.

А я падумаў, што нам вельмі дапамог гэты пажар. Не падумайце, што я за пажары, за тое, каб лес гарэў. Не, але іншым разам людзей неабходна нечым узрушыць. А то ідуць, лаюцца, адзін на аднаго касавурацца, а тут — пажар, лес гарыць. І вось можна праверыць, чаго яны ўвогуле вартыя.

Пакет з сямю сургучнымі пячаткамі

Больш прыгодаў у нас не было. Мы ішлі хутка і весела. І ногі самі неслі нас да мэты — Белага возера.

На трэці дзень дарогі вялізнай талеркай жоўта-зялёнай вады перад намі паўстала Белае возера.

— А чаму яно зусім не белае? — спытаў я.

— Таму, што канчаецца на “у”, - сярдзіта абарваў мяне Барыс Міхайлавіч. Ён быў яўна не ў гуморы.

— Прайгралі мы, сябры! — з адчаем усклікнуў Мішка Зайцаў і паказаў на процілеглы бераг. Там палалі вогнішчы і каля іх завіхаліся хлопчыкі і дзяўчаткі ў пярэстых каўбойках. То быў, канешне, мой былы клас. Я пазнаў укормленага Сёмку, што сядзеў на камені і філасофскі пазіраў на возера, разгледзеў акуляры Лёнькі Аляксандрава і каснічкі — два рухавыя мытылі — на галаве Галкі Наважылавай.

— Усё прапала, — сказаў Віцька Мелюх і паваліўся на траву. Чалавека, больш нуднага за Віцьку я не сустракаў яшчэ ні разу ў сваім жыцці. Як што, адразу лапкі дагары і здаецца.

— Не ный ты, — крыкнуў я і павярнуўся да Барыса Міхайлавіча. У нашага важатага быў такі твар, як быццам ён толькі што атрымаў моцны ўдар па сківіцы.

— Барыс Міхайлавіч, — спытаў я, — хіба яны нас абагналі?

— Амаль, Валера, — задумліва сказаў важаты. — Праўда, яшчэ засталася адна перашкода. Трэба адшукаць у лесе пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі. Ён схаваны ў поліэтыленавы мяшэчак. У гэтым пакеце — віншаванне з перамогай, з першым месцам.

— Калі яны тут цэлы дзень, то пакет яны даўно знайшлі, - заныў Мішка Зайцаў.

Вось мямля. Такая мяне разабрала злосць, што я закрычаў:

— Стройся! Раўняйся! Шагам марш!

Таварышы ад нечаканасці хутка пастроіліся і рушылі наўпрост да вогнішчаў, дзе варылі вячэру нашы праціўнікі. Я аглянуўся на Барыса Міхайлавіча. Важаты мне падміргнуў: “Поўны парадак”.

Хмурныя, мы рассаджваліся каля вогнішчаў пад крыкі, шум, свіст таварышаў з майго былога класа, якія амаль святкавалі перамогу.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!