Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
— Ох і стамілася ж я, — уздыхала адна. — Яму вырыла, і ужо паясніца ные. А ў сорак перашым пад Масквой тысчу такіх ям вырыеш, а ўвечары яшчэ ў чарзе настаішся…
— Самалёты над табой кружацца, бомбы выюць, выбухі, а ты нічога не баішся і рыеш акопы, рыеш, — працягвае другая. — А цяпер хлопчыкі кінулі дошкі, і я ўжо здрыганулася.
Гэта пра нас. Мы з Сёмкам толькі што прыцягнулі партыю дошак.
— Гэй, хлопцы, асцярожней! — не гледзячы на нас кажа дзядзька Кузьма. — Гэта вам не футбол, а дошкі.
Дзядзьку
На суботніках дзядзька Кузьма быў галоўным актывістам. Нават Ірына мама яго слухалася. Мы пастаялі трохі і паглядзелі, як ён працуе. У яго ўсё атрымлівалася вельмі спрытна. Ён ставіў дошку да дошкі і двума ўдарамі малатка заганяў цвік у слуп.
— Як мілпнькі пайшоў, - падміргваў дзядзька Кузьма Івану Васільевічую Той таксама, мабыць, падміргваў, але з-за акуляраў нічога не было бачна.
К вечару плот прамой лініяй адгарадзіў наш двор ад іншых дамоў. Задаволеныя сваёй працай, жыльцы разыходзіліся па кватэрах. Дзядзька Кузьма ўвесь свяціўся ад радасці. Нарэшце пасля месяцаў сядзення ля тэлевізара і нудных прагулак па парку яму падвярнулася праца, дзе ён мог паказаць сваё ўменне.
Развіталіся і мы з Сёмкам. Я сказаў свайму сябру шэптам:
— Трэба прыдумаць нешта з плотам.
— Ага, — згадзіўся Сёмка. — Гэта ж сорам — у сярэдзіне дваццатага стагоддзя.
— Ціха, — перарваў я Сёмку. — Бывай.
Усе задаволены, акрамя…
Раніцай я так і не прыдумаў, што зрабіць з плотам. А ў школе мне было не да плота. Падзеі разгортваліся з касмічнай хуткасцю. Рада дружыны прысвоіла нашаму класу першае месца ў школе. За што? Там было шмат пунктаў, за што. Адным з пунктаў быў я. Я быў, здаецца, 12-м або 13-м пунктам.
Вось ён, гэты пункцік. “За тое, што таварышы не пабаяліся ўзяць на перавыхаванне цяжкага вучня Карабухіна, ад якога адмовіўся 6 “А”, уцягнулі яго ў грамадскую працу і дапамаглі яму выправіць свае двойкі”.
Таварышы з майго цяперашняга класа трыумфавалі.
І Віцька Мелюх крыкнуў:
— Двавайце яго гушкаць!
Не паспеў я апамятацца, як мяне схапілі і падкінулі да столі. Я апусціўся на дужыя рукі Мішкі Зайцава, Толькі Дашкевіча і іншых хлопцаў. Я і не думаў вырывацца. Ганарліва і моўчкі я лятаў ад падлогі да столі пад дружныя крыкі:
— Ура! Слава Карабухіну!
Калі гаварыць папраўдзе, я люблю славу. Я люблю, каб на мяне ўсе звярталі ўвагу і шапталі за маёй спінай: “Гэта той самы, ну які… Карацей — Карабухін”. Я люблю зваходзіць у школу і бачыць, як пачціва расступаюцца перада мной малышы. Яшчэ б, сам Карабухін ідзе!
Усе пераменкі я хадзіў задумлівы і горда трымаў ношу сваёй славы, пакуль не наляцеў на
Я ветліва пакланіўся ёй.
— Як маецеся, графіня?
Але ў Іры не было настрою жартаваць.
— Чаму ты не сказаў нікому, што я і іншыя таварышы з нашага класа цябе дапамагалі?
— Ці не ўсё роўна, — прымірэнча сказаў я. — Усе дапамагалі. Ты, канешне, больш за ўсіх.
– І яшчэ, як ты размаўляў з маёй мамай? — гнеўна сказала Іра. Яе вочы выкідалі маланкі.
— Нармальна размаўляў, а што?
— Нармальна? — Іра ўся булькатала. — Дык вось, больш я з табой не размаўляю і не займаюся. Усё. Досыць з мяне. — Яна рэзка павярнулася і зацокала абцасікамі ў свой клас.
Я панура глядзеў ёй услед. Вось дзяўчаткі, думаў я, шкодныя істоты. Калі ў цябе добры настрой, яны яго абавязкова сапсуюць. Не могуць без гэтага жыць.
Ну і што, калі я не сказаў нікому, што двойкі я выправіў дзякуючы Іры? Сам жа я добра гэта ведаю. Ах, малайчына, перавыхавала хулігана Карабухіна”.
Змрочны, я ішоў дамоў разам з Сёмкам.
— Дык што мы зробім з плотам? — спытаў я ў майго сябра.
— Можа, не варта, Валерка? — жаласна сказаў Сёмка. — Як яны ўсе працавалі! І дзядзька Кузьма, і…
— Але ў сярэдзіне дваццатага века.
— Ясна, — уздыхнуў Сёмка. — Але толькі я нічога не прыдумаў.
Моўчкі мы дацягнуліся да нашага дома. І тут я скеміў, што трэба рабіць.
— Сёма, бачыш?
Я паказаў на экскаватар, што працаваў адразу за нашым плотам. Там на пустцы капалі катлаван для новага дома.
І зямлю экскаватаршчык звальваў у розныя бакі. Плот яму моцна перашкаджаў.
— Ну і што? — спытаў Сёмка.
— Зараз усё зразумееш.
Мы пералезлі цераз плот і сталі перад экскаватаршчыкам. Ён якраз выключыў сваб машыну і корпаўся ў маторы.
— Вось, мусіць, даміна будзе, — зацягнуў я і падштурхнуў Сёмку.
— Паверхаў пятнаццаць, а можа, і больш, — даўжаў за мной Сёмка. Ён быў выдатны хлопец, мой сябар, і ўсё разумеў з паўслова.
— Чалавеку трэба капаць катлаван, а тут плот замінае, — працягваў я, хітра пазіраючы на экскаватаршчыка.
— Зямлю няма куды дзяваць, — падтрымаў мяне Сёмка.
— Зусім няма куды, — уступіў у размову экскаватаршчык. Ён быў вельмі высокі, як і яго машына. — Круцішся, быццам у малагабарытнай кватэры.
— Мы толькі што былі ў дамкоме, — зманіў я, сумленна пазіраючы парню ў вочы. — Дамком сказала, хай руйнуе плот, калі іншага выйсця няма.
— Ну няма ж выйсця, — развёў рукамі экскаватаршчык. — Вы ж самі бачыце.
Мы кіўнулі.
— Ну, дзякуй, хлопцы, — белазубая ўсмешка заззяла на твары экскаватаршчыка. — Цяпер і норму выцягну.
Ён улез у машыну, а мы адправіліся на паддашак. Па лесвіцы мы выбеглі стрымгалоў і прыпалі да акна.