Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Шрифт:

Прыхадняў бачылі яшчэ ў суседняй вёсцы. Яны і прыйшлі адтуль па прасёлку. Віталіся з кожным, каго сустракалі, нібыта ведалі кожнага. Пры вітанні яны дружна, ніба па камандзе, ківалі галовамі і нават нібы крыху кланяліся. Ад гэтай парачкі сыходзіла сама пяшчота, іхныя твары праменілі добразычлівасць і лагоду.

Каля вясковай крамы прыхадні зайшлі ў двор і папрасілі вады.

Пакуль гаспадар нёс з хаты кубак, яны паспелі выкруціць вады з калодзежа і папіць проста з вядра. Гэта паказвала іх простасць. Яны падзякавалі гаспадару і напыталі хату Ліды Варапай.

На развітанне зноў падзякавалі і пайшлі. На вуліцы, каго б ні сустракалі, віталіся, кланяліся, і перапытвалі хату Варапаіхі. Так што прыхадні не паспелі прыйсці да той Варапаіхі, паўвёскі ведала, што да яе ідзе нешта несусветнае — двое мужчын, апранутых як святары, у скуфейках і з драўляным чамаданам у руках.

Гаспадар, які паіў прыхадняў вадой, доўга праваджаў іх вачамі, потым заявіў жонцы, якая ў гэты час выйшла з крамы:

— Арцісты. Бачыла?

— А няўжо ж не бачыла. Але ці арцісты? Бацюшкі нейкія.

— Адзежа ў іх ручное швіво.

— Як ты кажаш?

— Рукамі шытае, шывок няроўны. І боты не з фабрыкі.

Жонка глянула прыхадням наўздагон, відаць не паверыла і толькі сказала:

— Прыдумаеш тожа. Які шавец цяпер возьмецца боты шыць?

— Я табе кажу — арцісты гэта! Ад іх грымам пахне! І адзёжу з нейкага спектакля ўзялі. Я адразу пазнаў, я стрэляны верабей… Ты мне дай — я табе шпіёна злаўлю: хоць англійскага, хоць амерыканскага.

Прыхадні зайшлі да Варапаіхі ў двор. Чамадан асцярожна паставілі каля дзвярэй і пастукалі ў дзверы.

Ліда Варапай мяла хату, калі пачула, як да яе пастукалі. Гэта было дзівам — на вёсцы ніхто не стукаў, а падавалі голас. Ліда ад хвалявання, калі адчыняла дзверы, ударылася галавой аб шалёўку. Ды так рэзнулася, што ажно застагнала. Яе, з венікам у руках, пасадзілі на лаву, нават адзін прыхадзень дастаў насоўку, намачыў вадой з вядра і далікатна прыклаў да лоба жанчыны.

— Дзе, мілая, пісьмо? — спытаў барадаты.

— Якое пісьмо? — спужалася гаспадыня хаты.

— Мы прыйшлі не жарты жартаваць, дзе пісьмо? — цвёрда, але без жалеза ў голасе паўтарыў барадаты.

— Няма ў мяне… — разгублена сказала Ліда. І праз нейкі момант выдала: — У Заранкоў…

Малады дастаў з кішэні некалькі тоненькіх васковых свечак, паклаў на стол.

— Маліся за ратаванне душы, — сказаў ён густым басам, нечаканым для хліпкіх вусікаў.

— Як гэта? Чаго? — зніякавела бедная Варапаіха.

— А ўсё роўна вінаватая, хіба не? — падмігнуў жанчыне барадаты.

— У чым? — пакрыўджана спыталася ўшчэнт перапуджаная Варапаіха. — Я нічога не чытала…

— Не чытала, але ў руках трымала?

Жанчына кіўнула.

— Вось яно што! — падняў палец угару малады. — Ты маліся, а мы паможам. За намі не стане, мілая. А дзе жывуць Заранкі?

Варапаіха кінулася даставаць грошы заплаціць за свечкі, але малады спыніў яе.

— Браточкі, мілыя… Скажыце мне, хто вы? — Рукі ў беднай жанчыны калаціліся.

— Мы ад веку гэтага, не бойся, — пасміхнуўся барадаты.

— Дык вы… — не асмельвалася спытацца Варапаіха, толькі паказвала рукой уверх. Відаць,

гэта азначала высокую царкоўную інстанцыю, адкуль былі прыхадні.

— Якая розніца? А вось калі чалавек думае, што ён святы, хай не сумняецца, што гэта ад д’ябла, — патлумачыў малады з ласкавай усмешкай.

— Ліст з посаху ад нячыстага. Мы забіраем яго, — дабавіў да тлумачэння маладзейшага барадаты.

Мужчыны пайшлі. І пакуль яны ішлі, насупраць хаты Заранкоў ужо сабраліся людзі.

— Кажуць людзі, тое пісьмо ад д’ябла! Царкоўнікі прыйшлі забіраць яго, — ужо выказваліся пэўныя думкі.

З’явіліся прыхадні. Яны накіраваліся ў хату. Што было ў хаце, ніхто не ведае. Выйшлі вельмі хутка і, па ўсім было відаць, паспяхова даканаўшы мэты, бо зрабіліся яшчэ больш ветлівымі, а прыязнасць іх перайшла мяжу — яны віталіся нават з тымі, з кім ужо віталіся. Па дарозе назад яны зайшлі ў краму, купілі адну штуку гарэлкі і пайшлі сабе далей. У бок суседняй вёскі. Цікаўныя праводзілі іх датуль, пакуль яны не схаваліся за прыдарожным хмызняком. Потым, праз некалькі дзён, разведчыкі — малыя хлопцы, данеслі, што знайшлі там пустую бутэльку. Закусвалі прыхадні пячэннем «Чайнае». На месцы балю малыя знайшлі кусцік нейкай поўсці на пластыры.

Гаспадар той хаты, які пагражаў выкрыць любога амерыканскага ці англійскага шпіёна, паторгаўшы знаходку за канцы, раптам прыляпіў пластыр сабе пад нос і заліўся шчаслівым смехам:

— Я ж казаў — гэта арцісты!

Далейшы шлях прыхадняў невядомы. З суседняй вёскі можна патрапіць на чыгуначную станцыю, а адтуль паехаць у любы бок.

Прайшоў год. Студэнт чацвёртага курса Павел Камар ехаў пасля чарговага будатрада дахаты. Ехаў ён з невясёлымі думкамі. Па-першае, іх не разлічылі ў будатрадзе, а па-другое, хлопца чакала не зусім прыемная, як ён лічыў, сустрэча з роднай вёскай.

Нават перон станцыі, на якой Павел мусіў рабіць перасадку, сустрэў яго непрыветліва, нібыта пакрыўджаны на тое, што Павел ступаў на яго, выходзячы з вагона, з цяжкім сэрцам. Хлопец і так ніколі асабліва не радаваўся, калі апынаўся тут, у Лунінцы. Што ж тут радавацца, калі родная хата блізка, хоць ты ідзі пехатою, а трэба чакаць ажно чатыры гадзіны.

Стары, але свежапафарбаваны вакзал таксама сустрэў студэнта непрыветна — і холадна было ў залі-пачакальні, і неяк невыразна і цьмяна свяціліся лямпачкі пад высокай столлю.

Пайшоў у буфет, хутчэй па звычцы, бо есці не хацелася. Заклапочаная, стомленая і сонная буфетчыца панура глянула на яго. Павел замовіў шклянку кавы і булачку — грошай было ў абрэз.

У буфеце мелася ўсяго два столікі, каб стаяць — за адным юнакі пілі піва, азіраючыся на міліцыянтаў, якія раз-пораз зазіралі ў буфет, а за другім стаялі два мужчыны вясковага выгляду — абодва ў цёплых кепках; адзін у доўгім плашчы з тканіны, якая даўно выйшла з моды, а другі ў новенькай целагрэйцы. Ад гэтай целагрэйкі прыемна пахла на ўвесь буфет, а на гузіку вісела яшчэ белая неадарваная нітка ад цэтліка. Мужчыны нешта елі з газеты.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Право на жизнь

Ледова Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на жизнь

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Берсерки. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Берсеркер Галактики
Фантастика:
боевая фантастика
8.92
рейтинг книги
Берсерки. Трилогия

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды