Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Шрифт:

Павел паставіў каву на столік да юнакоў і стаў грэць аб шклянку рукі. Юнакі дапілі піва і пайшлі. Міжволі хлопец слухаў, што гавораць мужчыны за суседнім столікам.

— Чуў, — гаварыў чалавек у целагрэйцы, які стаяў да Паўла спіной, — на Мадагаскары ваенны пераварот. — Голас, асаблівасці прамаўлення падаліся Паўлу знаёмымі, нават нейкімі роднымі. Павел стаў бокам, каб бачыць мужчын.

— І што? — няўцямна ўставіўся на таго, хто гаварыў пра Мадагаскар, другі мужчына. Твар меў шырокі, з валявым падбароддзем, высокі лоб не хавала і велікаватая цёплая кепка ў буйную клетку.

— Вайсковы пераварот, — паўтарыў субяседнік, — і да ўлады прыйшлі гэтыя… сіфакі.

— Што? Якія сіфакі?

— Я так пачуў. Па радыё перадавалі.

Тут, у буфеце. Яшчэ да дванаццаці.

— Ты глухі! — заявіў другі мужчына і выцягнуў з торбы, якая вісела пад столікам, адкаркаваную бутэльку віна. Яны выпівалі — бутэлька была схавана ў падвешанай торбе.

— Ты хоць ведаеш, хто такія сіфакі? — спытаўся высакалобы, выпіўшы.

Гаварылі яны па-мясцоваму, на тутэйшым дыялекце, устаўлялі часам рускае, польскае, а то і ўкраінскае слова. Гэтак жа гаварылі ў Паўлавай вёсцы, і гэтая акалічнасць, а таксама тое, што яны несумненна чакалі ранішняга цягніка, пераканалі Паўла ў тым, што яны землякі, нават ці не аднавяскоўцы.

Павел уважліва паглядзеў на мужчыну ў целагрэйцы.

«Дык гэта ж Заранок! Іван Заранок, бацька Лены!» — пазнаў ён чалавека са спіны і абрадаваўся. Чаму абрадаваўся — і сам не ведаў.

— Сіфакі? — перапытаў Іван, зняў кепку і пашкроб залысіну. — Афіцэры такія, не?

— Гэта, братка, абіззяны такія, — патлумачыў другі і дастаў з кішэні плашча чырвоны пачак пакамечанай «Прымы». — Ідзём пакурым. А студэнт папільнуе нашыя торбы, — добразычліва папрасіў ён Паўла. Хлопец кіўнуў у знак згоды. І другога чалавека ён пазнаў. Гэта быў сын старога хутаранца Манюка. Раней, да студэнцтва, Павел дзядзьку Івана бачыў часта, хоць той жыў на другім канцы вёскі, а вось з Манюковым Яшам не сустракаўся даўно. Малады хутаранец недзе ўсё ездзіў па заробках. Часам браў з сабой дзядзьку Івана. Яны, па ўсім было відаць, вярталіся з заробкаў. Паўла ні Іван, ні Яша не прызналі. Зрэшты, потым, у міліцыі, яны яго і прызналі, і пазналі. Як роднага. Але да міліцыі было яшчэ паўгадзіны.

10

Калі аднавяскоўцы выйшлі, напала на Паўла пачуццё, якое нельга было стрымаць: нейкая жальба не жальба, смутак, сум, невыказная, непраясненая туга па нечым важным, найважнейшым у жыцці, чаго ён не ведаў. Дзе яго знайсці, дзе ўбачыць і адчуць? Яно часта прыходзіла ў снах, а тут наяве выплывала з сярэдзіны, з самых патайных закуткоў ці то памяці, ці то душы…

Павел цяжка ўздыхнуў. Ён уявіў, што тая ісціна, якая ўсё ж павінна яму некалі адкрыцца, знаходзіцца ў нейкім доме, хаце, і перад усімі хатамі такая хата будзе найважнейшай. Ёй належала стаяць у пракаветных цяньках сярод густога лісцёвага лесу з дамешкам векавечных соснаў. Сонечныя плямы бегаюць ад гульні ветру ў вершалінах па жоўценькіх смалістых сценах; яна, гэтая хата, вабіць да сябе, абяцае не простых уцех і звычайных радасцей побытавага жытла. Тут будзе табе цяпло не падобнае на ўтульную гарачыню напаленай печы, і будзе табе абяцанне не той ежы, пахаванай па каморах у дзежках і кублах. Бо гэтая хата багацейшая за ўсе багатыя хаты, ніякі самы заможны гаспадар не паставіць такую. Бо гэта — хата жыцця, жыцця на лясной паляне, яснай ад сонечнага бляску і гульні святлаценяў сярод дрэў, на дзедаўшчызне, у айчынным лесе, у радзімавым бары, дзе пануюць разлатыя, пазаплывалыя смалой сосны, абстаўленыя спакойнымі дубамі і меланхалічнымі грабамі. А зверху ўсё пакрыта, нібы гонтай, бліскучай сінечай сонцаззянага неба, а ўночы ўпрыгожана пацеркамі невычэрпных зор.

Вакзал жыў сваім начным жыццём. Хадзілі бяздомнікі, нейкія цыганы прасілі ў буфетчыцы цёплай вады…

…Магла гэткая хата-харома бытаваць не толькі ў Чэрнехавым лесе, — так звалі лес каля Паўлавай вёскі, але таксама ў Мядзведжым лесе, тым, ад якога засталося толькі найменне, бо лесу даўно няма. Колішні лес прарастае дубчыкамі і атожылкамі-гучкамі былых дрэў на адхонах каналаў, на лугах і палетках, спеюць паўз палявыя дарогі чырвоныя суніцы,

ды выгорвае часам плуг трактара, нібыта мамантавыя клыкі, тоўстыя смалякі або дубовыя карані, як сведчанне тых дрэў, якія былі сучаснікамі праваслаўных князёў Радзівілаў і Астрожскіх…

Павел уздыхнуў, бо разумеў, што ягоныя адчуванні, якія так уладна запаўнялі ўсю ягоную істоту, нейкім чынам закраналі больш сучасныя пласты свядомасці. Калі ён усё-ткі нарадзіўся з гатовым адчуваннем хаты, домы, харомы, у якой схавана ісціна жыцця, дык імёны з айчыннай гісторыі ён мог засвоіць пазней, нават не ў школе, але на факультэце. І гэты ўздых, і ўсведамленне месца вучобы падкрэслівала, што візія ягоная сплецена з мінулага і цяперашняга, ёсць прадукт ягонай душы, псіхікі, і яму далёка да таго своеасаблівага трансу, шаманскага, чараўніцкага шаленства, валашэння, старажытналіцвінскай валшбы. Гэта нават цяжка назваць медытацыяй. Якая медытацыя, калі вось-вось прыйдуць аднавяскоўцы?

… У душы цепліцца надзея, гадуецца радасная думка: гэта не людзям спатрэбіўся старажытны бор на бярвенні, на дошкі, не жыццёвая прастора пад урадлівы палетак, але наадварот, — гэта бору, знішчанаму Мядзведжаму лесу мелася патрэба нарабіць людзям бярвенняў і дошак на хаты, вызваліць галу пад рунь. А сам лес заснуў пад зямлёй да пары да часу, і гэтулькі мае сілы, што цяжарная ад тысячагадовай шлюбнай тупні па ёй зямля пачынае разраджацца дзеткамі-асінкамі і дубкамі. І як толькі кіне чалавек зямлю, нават проста няўвішней будзе яе абрабляць — дрэўца за дрэўцам вернецца лес на ранейшыя паляны і пагоркі, балацявіны і закоты. І самі па сабе заплодзяцца сярод маладой рослі туркаўкі і дразды, самі знекуль набягуць зайцы і соні, заплодзіцца сама па сабе рысь, вавёркі створацца самі сабой у гарэшнікавых градах, што нібы фарпост стануць сваёй гушчынёй і непралазнасцю аберагаць сярэдзіну лесу ад няпрошанага госця. І як патаўшчэюць ясені і вязы, як загусцее на вырубцы маліннік ці будзе дзівам, калі ў тым лясным краі буры мядзведзь устане на заднія лапы і вышкрабе жоўтымі кіпцюрамі на бярэзіне магічныя знакі сваёй матэрыяльнай прысутнасці на гэтым свеце разам з намі…

Пачуліся галасы аднавяскоўцаў. Яны спрачаліся за нейкія грошы. Буфетчыца падпраўляла прычоску, цыганы ў пачакальні клаліся спаць на цэментавай падлозе…

«Не, не вернецца Мядзведжае на сваё месца, — падумаў Павел. — Яно гэтак заўзята высякалася, вытралёўвалася, выгорвалася, выпальвалася і выкарчоўвалася, што трэба чакаць сто, дзвесце гадоў, каб убачыць яго такім, якім яно было спрадвеку… Так што супакойся. Ты фантазіруеш, нешта прыдумляеш, гэта не лес у табе фантазіруе. Ты на нейкі момант даў лесу дазвол пакарыстацца сваёй галавой, але на момант. Бо ўжо скочваешся да экалагічных ламентацый…»

Ён сёрбнуў кавы. Кава была ледзь жывая.

Аднавяскоўцы зайшлі ў буфет і пры староннім чалавеку перасталі спрачацца пра грошы, а вярнуліся да ранейшай тэмы.

— Ты, Іван, нешта не тое пачуў, — сказаў Яша.

— Не тое, — са згодай уздыхнуў Іван. — Такое радыё, хрыпіць: вайна пачнецца, не будзеш ведаць, у які бок уцякаць.

Яша намацаў пад столікам бутэльку.

— Ведаеш Колба? — сказаў Іван. — Дык вось, я табе цэлае лета не хацеў расказваць, каб ты з мяне не смяяўся. А цяпер раскажу…

Яша на мігах прапанаваў Паўлу пачаставацца. Хлопец адмовіўся.

— Колбавы хлопцы выцягнулі з ракі дубовую калоду, і з той калоды выпаў манах. Не шкілет, не муміё тое, а жывы чалавек.

— Чыхня якая! — паморшчыўся Яша. — З чаго тут смяяцца?

— Ты Яшко, не спяшы, — Іван асцярожна ўзяў перапоўненую шклянку, — упярод бацькі ў пекла. Той манах ляжаў у мёдзе. Як дуба выцягнулі, манах абагрэўся на сонцы, выпаў, стаў хадзіць і гаварыць.

— Іван, прабач мне, — сказаў Яша. — У гэта паверыць аніяк не магу. Хоць ты мяне зарэж… У сіфакаў — калі ласка, у марсіян — на ўсе сто, у камунізм — заўжды гатовы! — Яша нахіліўся да Івана: — А ў манаха — выбачай, Іване…

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...