Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…
Шрифт:
— А дзе бацькі? Спяць? — спытаў Міхась.
— Даўно. Стаў бы я чысціць… У нас такой работай займаецца або Павел, або маці. З абеду ў мяне хоць бы раз клюнула, нічога не злавіў, плотачкі падзёўбвалі, а вечарам як сталі акуні чапляцца…
— Не, — крутнуў галавой Міхась Сінчук. — Ці я дурань, ці вы вельмі хітрыя.
Павел няўцямна паглядзеў на Міхася.
— Няхай я ў грамаце недапечаны, — прамовіў хлопец, — але адчуваю махлярства. Вы паддурваеце нас…
З гэтымі словамі хлопец павярнуўся і пайшоў прэч. За ім пайшла і Лена.
Павел
— Гэта той самы манах, — гаварыў хлопец. — Як я не дапетрыў, што ён у царкве схаваецца. А вы? Героі… У руках трымалі і выпусцілі.
З раніцы хлопцы паспелі схадзіць на могілкі, зайшлі ў цэрквачку і пільна там усё даследавалі. У манаскай, як думалі, хламідзе, Камарова суседка прызнала старую святарскую рызу, якая здавён ляжала, па яе словах, у скрыначцы ў алтарнай частцы царквы разам з рознымі святарскімі рэчамі. Акурат гэтай рызы ў скрыначцы хлопцы і не далічыліся. Ніякага іншага следу сваёй прысутнасці ў царкве манах не пакінуў. У кутку знайшлі некалькі газет, але яны старыя, са здымкамі спраўнага яшчэ Брэжнева. Заставалася загадкай, што манах піў, што еў. У сметніцы, якая стаяла ў прытворы, знайшлі некалькі адносна свежых каменьчыкаў ад слівак і яблычныя агрызкі.
— Нягуста, — прамовіў Павел. — Будзеце ведаць, што манах не бесцялесны дух, а харчуецца слівамі і малінаўкамі.
Перад тым, як пайсці з царквы, спыніліся перад алейнай карцінай, на якой невядомы багамаз выяўвіў Тайную вячэру.
— Што глядзіцё? — прамовіў Павел. — Прадзедаў пазналі?
— Якія ж яны прадзеды, калі яны ў Палесціне жылі, — скрывіўся Міхась.
— У Палесціне? — падняў бровы Павел. — А хто маляваў? Наш мастак, тутэйшы. Бачыце, якія твары ў апосталаў? Сапраўдныя славянскія блінцы. Ды ячшэ з балцкімі доўгімі насамі? Адкуль тутэйшы мастак мог бачыць старажытных іудзеяў часоў Ёсіфа Флавія?
Міхась утаропіўся ў Паўла.
— Універсальнасць чалавечай прыроды — гэта адно, а лакальнасць людскога хранатопа — другое… — патлумачыў Павел.
— Студэнт! Перакладзі па-нашаму… — замахаў рукамі Міхась.
— Вось-вось, — адгукнуўся на гэта Пятрук. — Паўлік часам так заверне, што адчуваеш сябе абсалютным дурнем.
— Што ж тут незразумелага? Вунь, да прыкладу, у Лацінскай Амерыцы нядаўна даследавалі карціну з аднаго горнага касцёла. З гэткім во сюжэтам, — Павел паказаў на «Тайную вячэру». — Што, вы думаеце, знайшлі эксперты на стале ў апосталаў?
Хлопцы пераглянуліся і паціснулі плячамі.
— Смажаную марскую свінку, — з трыумфам прамовіў Павел. — Неадменны атрыбут шматвекавога сталавання індзейцаў. Ну, мне час збірацца на цягнік.
Па дарозе дахаты дамовіліся пра ўчарашняе нікому не расказваць. Каб не было
— Чаго вы насы павесілі, я неўзабаве прыеду, — суцешыў хлопцаў Павел. — Ёсць, ёсць тут нейкая містыфікацыя. Вы на ўсялякі выпадак паназірайце за нашым гісторыкам.
7
Праводзіць Паўла пайшла адна Лена, бо Петрука і Міхася забрала на нейкую работу Міхасёва маці. Дзяўчына не ведала, што хлопцаў не будзе, разгубілася ад таго, што ёй ісці адной з Паўлам, і яны йшлі моўчкі, або зрэдку перакідваліся нязначнымі фразамі.
«Чаго яна пацягнулася?» — думаў Павел, а Лена ўсё азіралася і ўздыхала.
Жнівеньскае неба блішчэла, як свежаразрэзанае волава, дзьмуў тугі цёплы вецер. Пяшчотна-сляпучы шар сонца прасякаў смугу ласкавымі промнямі.
«Саромеецца яна мяне, ці што? — круцілася ў галаве ў хлопца. — Вочы нейкія… бездапаможныя».
— Ты, Лена, куды збіраешся паступаць? — спытаўся ўрэшце хлопец.
— Мне яшчэ рана пра гэта думаць, — зіркнула на Паўла дзяўчына і адвяла вочы. — Яшчэ дзевяты, потым дзесяты клас…
— Самы час засяродзіцца на пэўных прадметах, — з ментарскай інтанацыяй вымавіў Павел. — Трэба ж, урэшце, мець мэту ў жыцці. Каб дасягаць яе.
Лена прамаўчала і толькі ў каторы раз ўздыхнула. Ішлі і зноў маўчалі. Маўчалі датуль, пакуль не паказаліся будынкі станцыі.
— А ты… калі прыедзеш? — спыталася Лена.
— Прыеду. Пасля будатрада на бульбу не забіраюць… — адказаў хлопец і зацікаўлена зірнуў на дзяўчыну.
Пакінуўшы Лену каля рэчаў у прыстанцыйным кветніку, Павел схадзіў па білет. Вярнуўшыся, ён з фальшывай весялосцю сказаў:
— У нас цэлыя паўгадзіны. Чаго ты кіслая? Зайздросціш, што я еду? Гэта я вам зайздрошчу — вам застаецца загадка манаха.
— Пры чым тут манах? — Лена вомільгам зірнула на Паўла, зноў апусціла, нібы пакрыўджаная, вочы.
— Прысядзем на дарожку, — прапанаваў Павел.
Жываплот акружаў лавачкі ў гародчыку, пасярод якога расла плакучая вярба. Яна ўжо даўно расла, зрабілася тоўстая ў камлі, угусцела ў вершаліне так, што глушыла кветкі. Доўгія гнуткія галіны навісалі над дарожкай, пасыпанай жвірам, і цёплы жнівеньскі вецер звіваў і развіваў іх.
— Нібы косы ў русалкі… — заўважыла Лена.
— Ты сама як русалка. Толькі малая яшчэ…
— Вы ўсе так кажаце: малая. Нават Пятрук. Але я вырасту… Вось пабачыце.
У голасе дзяўчыны чулася крыўда.
— Я чытаў этнаграфію, навука такая, пра звычаі і культуру нашых продкаў, — важна сказаў Павел. — Нашы дзяды ўяўлялі, што русалкі зімуюць ведаеш дзе? У вербах! Летам яны жывуць у рэчках, а на зіму перабіраюцца ў вербы. А што гэта ў цябе на руцэ?
— Драпіна, учора за нейкі дрот зачапілася…
Павел узяў дзяўчыну за руку, правёў па чырвоным пісягу. Адчуў, нібы нейкі ток прайшоў ад яе рукі па ўсім ягоным целе.
Дзяўчына адняла руку, ажывілася: