Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Шрифт:
1
Савіцкі зачытаў гадавыя адзнакі, павіншаваў дзяцей з заканчэннем восьмага класа і паглядзеў на гадзіннік — да канца ўрока заставалася колькі часу. Ён глянуў на клас і з хітраватай усмешкай прамовіў:
— Ну, а цяпер расказаць сапраўдную гісторыю?!
— Раскажыце, раскажыце! — наперабой сталі прасіць дзеці і вочы ў іх загарэліся жывой цікаўнасцю.
Настаўнік уздыхнуў, падняўся з-за стала, нахмурыўся, абхапіў рукамі галаву і прайшоўся раз-другі паўз класную дошку. Дзеці сцішыліся.
Настаўніка Савіцкага
Цяпер, на апошнім у навучальным годзе ўроку Савіцкі павінен быў прыдумаць нешта асабліва цікавае, таму вучні і сцішыліся, каб даць выкладчыку гісторыі сабрацца з думкамі, з фантазіяй.
— Слухайце, — пачаў урэшце Савіцкі, пацёршы вузкія тонкія рукі, што таксама выдавала ў ім вялікага гаваруна, — мо пяцьсот год назад, мо тысячу, уявіце сабе — нават ажно можа тысячу! — па дарозе са стольнага горада Кіева ў наш край, дзе цякуць рэкі Г арынь і Ясельда, Ствіга і Льва, з сакрэтным пасланнем ад настаяцеля аднаго з кіеўскіх манастыроў быў выпраўлены манах. Ішоў ён сюды, недзе ў тутэйшы манастыр, які размяшчаўся тут, на нашай зямлі. Мо нават гэта быў не манастыр, але гэткі скіт, гэта значыць — паселішча, выселкі, дзе жылі адсельнікі, ну, на той час — місіянеры, бо насельніцтва толькічасткова было хрысціянскім. Важнае паведамленне, якое мусіў той манах перадаць, было напісана на пергаміне, скручана ў трубачку і схавана ў посаху — устаўлена ў пустое дзяржальна і заліта смалой. Гэта каб па дарозе манаха не абрабавалі і ніяк не даведаліся аб сакрэтным пасланні аднаго настаяцеля другому…
Па калідоры ўжо хадзілі адпушчаныя з ўрока вучні, але гісторыя, было відаць па натхнёным твары настаўніка, абяцала быць проста неверагоднай, таму вучні слухалі ўважліва, а некаторыя сядзелі, як зачараваныя.
— І вось гэты манах ішоў рознымі дарогамі, ішоў адзін, каб ніхто больш не ведаў пра пасланне, пра тое, што ён увогуле некуды ідзе. Яму належала выканаць загад свайго кіраўніка, і ён адважна перабіраўся праз рэкі, прадзіраўся праз няходжаныя пушчы і балоты, начаваў адзін у лесе, адпуджваў агнём дзікіх звяроў, словам, змагаўся з прыродай. А ведаеце, якая тады яна была, наша прырода?
— Якая? — перапыталі дзеці.
— У час нерасту па галовах чарнаморскіх асятроў можно было рэчку перайсці.
Нейкая дзяўчынка хмыкнула. Настаўнік не павёў і вухам.
— Словам, лес — не прабіцца. Ну, няважна… І вось аднойчы з захаду з’явілася чорная хмара. Чорная і вялікая. Абяцалася навальніца. Яна неўзабаве і накаціла. Манах бачыў, што наперадзе, там, куды яму трэба было ісці, бушуе сапраўдная бура, цурбоніць моцны дождж, б’юць маланкі і грыміць так, што яму зрабілася страшна. Гэта мы цяпер разумеем, што чаго палохацца навальніцы?.. А тады, на тыя часы, людзі моцна баяліся бога грому — Перуна.
— А ён жа быў манахам, хрысціянінам, — перабіла настаўніка адная дзяўчына, беленькая, крыху вушатая, з плямамі румянцу на шчоках. — Чаго яму баяцца паганскага бога?
Настаўнік знакам
— Што вам сказаць? Спужаўся манах. Кінуўся на коленцы маліцца, стаў біць галавой аб зямлю, уздымаць вочы ўгару, адрасуючы свае просьбы аб ратаванні Усявышняму. І вось так, паглядваючы ўгару, убачыў, што вялікае дрэва, якое было недалёка ад таго месца, дзе ён стаяў на беразе ракі, мае пасярэдзіне чорную дзірку. «Дупло! — скеміў манах. — Ды вялікае. А ці не паспрабаваць мне туды схавацца?!» Падумаў так, ды так і зрабіў. Добра, што галіны дуба, а гэта быў менавіта дуб, раслі нізка і да дупла можна было дабрацца без асаблівых цяжкасцей. Залез манах у дупло, сядзіць у тым дупле, суха там, цёпла, а дождж наляцеў, бура разыгралася, паліло як з цэбра, маланкі зашугалі ад аднаго краю неба да другога…
Настаўнік зрабіў паўзу, перавёў дыханне, агледзеў вучняў і з неадменнай хітрынкай у вачах спытаўся:
— І што, вы думаеце, было далей?
— Не ведаем! — хорам адказалі вучні, быццам загіпнатызаваныя расповедам настаўніка.
— А далей было вось што: нечакана ў той дуб са страшэнным грукатам ударыла маланка. Такая моцная, што раскалола магутнае дрэва ад вершаліны да нізу, да самага камля…
Рэзка і пранізліва празвінеў званок, вучні ўздрыгнулі ад нечаканасці, але не кінуліся з класа, наадварот, уражаныя расказаным, чакалі, што будзе далей.
— Можа, ідзіце? — з усмешкай прапанаваў настаўнік, упэўнены, што ніхто і з месца не кранецца.
— Не, што, што далей было?! — закрычалі ад нецярпення вучні.
— А тое і было, што гэты велізарны абломак дуба, лічы, увесь дуб разам з дуплом і разам з манахам, які сядзеў у тым дупле, абрынуліся з абрыва ў раку. І зніклі пад каламутнай вадой.
Настаўнік на момант замоўк.
— І што, утапіўся манах? — спыталася беленькая дзяўчына, якая і гмыкала, і перабівала настаўніка пытаннем пра хрысціянства манаха. Яна спакавала рэчы ў партфель і сабралася ісці — урок жа скончыўся.
— Не, дзеці, не ўтапіўся. Здарылася так, што манаха ўдарыла маланка, і ён, атрымаўшы ўдар электрычным токам, імгненна заснуў. Упаў у летаргію, не памёр, але мозг ягоны, ды і ўвесь арганізм адключыўся. І праляжаў наш манах у тым дупле цэлую доўгую мо тысячу гадоў…
Дзяўчына, якая хацела ўжо ісці, яе звалі Лена, яна была выдатніца, мела практычны розум, а таму выдумкам настаўніка не надта верыла, падміргнула суседу па парце, Пецю Камару. «Во залівае!» — азначала гэтае падміргванне. Пятрук падміргнуў дзяўчыне ў адказ, шкадуючы, што сэнс пераміргвання іншы, чым бывае. Пятрук быў закаханы і шмат што даў бы, каб Лена падміргвала яму не дзеля развянчання выдумляльшчыцкага таленту настаўніка.
— …Прайшлі стагоддзі, дрэва на дне ракі як бы скамянела, дуб зрабіўся мораным. Яго то паднімала паводкамі, то прыбівала да берага. За сотні гадоў дуб занесла глінай, глеем, і ён апынуўся як бы ўтрамбаваным у дно ракі пры беразе. А манах там, у дупле, скурчаны, ляжаў у своеасаблівым летаргічным сне. Ён не жыў, бо не дыхаў, але быў нібыта закансерваваны. І вось прайшлі сотні гадоў, амаль тысячу, а можа і болей, чым тысячу, і, як вы цяпер ведаеце, меліяратары перасушылі наша Палессе, узровень вады ў рэках панізіўся, і вада вымыла гэты мораны дуб з жывым, але ў летаргічным сне манахам. І ў адзін цудоўны дзень, калі сонейка прыгрэла дуб, камякі глею адваліліся ад дупла, паветра пайшло ў сярэдзіну і…