Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пан міністар

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Кукіш. (спакойна, без інтонацыі). Пад сэрцам чарвяк смокча!..

Пупкін. А! чарвяк смокча!.. Ах, ты забаўнік гэтакі!.. Хочаш выпіць?

Кукіш. In vino veritas.

Пупкін. А ты ўсё загранічныя словы, сьмешны ты чалавек! Ну, што-ж зрабіць! нічога не парадзіш, для гэтакага друга нічога не пашкадую, навет крыві ўласнай. Пайду, пашукаю ў шафе, можа дзе й знайду адну чарачку. Вось маеш газэціну, пачытай, пакуль-што, тут цікўна. (Дае Кукішу газэту, а сам ідзе да шафы і неспакойна аглядаецца на Кукіша, ці той ня сочыць за ім).

Кукіш (разварочвае

газэту, паказвае від, што чытае, але як Пупкін адчыніў шафу, зірнуў у той бок і пабачыў там колькі бутэлек і шмат закусак). Аднэй мала.

Пупкін (наліваючы з бутэлькі ў адну чарку) А там на стале ляжыць другая газэта, ты перагледзь яе.

Кукіш. Я кажу: аднэй чаркі мала.

Пупкін. Ня гневайся, браток! Чым хата багата, тым рада. Ледзь-ледзь адну нацадзіў. (Падае яму чарку гарэлкі і кусок хлеба).

Кукіш. Закускі трэба.

Пупкін. Вось, каб ты ведаў, якая бяда: нічога ў хаце няма, толькі хлеба сухога кусок. Ты-ж ведаеш, што я, як сьвяты, хлеб і вада, вада і хлеб… Бо цела, каток, трэба марыць, сушыць, каб дух, як тая кветка, расьцьвітаў, гэтак пышна расьцьвітаў!..

Кукіш. Кілбасу я ў шафе бачыў.

Пупкін. Няўжо-ж? Ня можа быць! (ідзе да шафы і ізноў яё адчыняе). А далібог! Ляжыць! А я яе й ня бачыў. Скуль яна тутака, не разумею (Нясе кілбасу на стол). Але я табе, каток, ня раю шмат есьці, бо пасьля мяса ўсё гэтакія грэшныя мысьлі ў галаву лезуць, аж тфу!

Кукіш (закусваючы). Не зашкодзіць.

Пупкін. А я, вось раз у жыцьці бачыў гэткае здарэньне: зьеў чалавек кілбасы і памёр.

Кукіш. Каб нічога ня еў, хутчэй-бы памёр.

Пупкін. Ну, дык вось цяпер, выпіўшы, закусіўшы, пачнем аб справе. Вось, бачыш, каток, я запісаў гусьценька восем аркушаў паперы — усё аб сабе. Бо-ж сам ведаеш, якое маё жыцьцё! Я, не хвалячыся, скажу, што магу быць прымернікам для маладога пакаленьня.

Кукіш. Мала.

Пупкін. Што? Думаеш, што мала? Няўжо-ж восем аркушаў канцэлярскай паперы мала? Я магу яшчэ напісаць…

Кукіш. Гарэлкі мала.

Пупкін. А!.. Калі ведаеш, браток, ужо далібог апошнія капелькі. Паслаў-бы Марту, каб купіла, але грошай няма, цяпер у мяне такія вялізныя расходы! Я прыгарнуў да сябе адну няшчасную сірацінку, без бацькоў, у цёткі на вёсцы жыла, шкада мне зрабілася бедненькай, хай, думаю, ў мяне жыве. Сам не даем, а добрае дзла зраблю. Я заўсёды так. Дык вось зусім бедна жыву, свабоднага граша ніколі няма.

Кукіш. У шафе шмат стаіць.

Пупкін. Гэта воцат, каток, далібог! Ты-ж воцту піць ня будзеш!

Кукіш. Я п'ю.

Пупкін. Ах, сьмешны ты чалавек! Пайду, пагляджу, няўжо-ж я абмыліўся? (Ідзе да шафы). А! далібог! ёсьць! А я думаў, што воцат. Ну, тваё шчасьце. (Нясе бутэльку на стол). Толькі асьцярожна, каток, каб не пашкодзіла.

Кукіш. Гарэлка сэрца весяліць.

Пупкін. Весяліць, кажаш? Ну, дык і я папрабую. (Налівае чарку, выпівае, пасьля адрэзвае вялізны кусок кілбасы і закусвае). Ну, дык вось я табе дам гэты рукапіс,

ты, калі што ня так, паравіш, пераложыш на беларускую мову і дасі ў газэту. Я табе скажу: гэта надта важна, гэта будзе мець вялізнае значэньне ў маёй палітычнай кар'еры. Трэба каб усе ведалі, ўсе чыталі…

Кукіш (праз гэты час наліў сабе цэлую шклянку гарэлкі, выпіў і закусіў, не шкадуючы кілбасы). Рукапіс я паправіць не магу, але прышлю табе знаёмага рэпортэра, Скакуна, ён табе ўсё наладзіць, а цяпер я піва хачу.

Пупкін. Піва? Скуль піва? У мяне няма.

Кукіш. Пазыч грошы, дык я пайду ў шынок.

Пупкін. Арцімоначка! Дык-жа я ня маю…

Кукіш (паглядзеўшы, што бутэлька ўжо пустая, пакідае яе на стале, забірае толькі ў кішэнь астаткі кілбасы). Ну, дык бывай здароў! (падаў Пупкіну руку й пайшоў).

Зьява 7

Пупкін (адзін).

Пупкін (доўга бяз слоў глядзіць яму ўсьлед, пасьля гавора). У? Напіўся мае крыві, крывапійца!.. Але нічога не парадзіш. Без пратэкцыі і без хабару навет міністрам ня зробішся.

(Пяе):

Міністрам ўжо хутка буду я — Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля! Міністрам фінансаў хачу быць, Бо грошы умею палічыць. Шмат грошай ўжо маю я сваіх, І Бог дасьць мець буду болей іх. А, маючы грошы, спэкульну, Тысячку не адну зараблю. Есьць смачна і смачна буду піць, З портфэлем пад пахай ўсьцяж хадзіць, Шапачку нізеньк зьніме ўсяк З пашанай, вось гэтак, вось так, так! (жэст). А Любачка скажа: мілы ён Мой дзядзя міністар, Філімон. А Марту вон з хаты праганю, Хай гвалтам ня лезе у радню. І буду я «тоже» беларус, Бо маю на гэта шмат пакус. Міністрам фінансаў буду я, Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!

(Гавора): Ну, а цяпер пагляджу, што робіць Любачка. (Глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). Распранаецца… Зьняла блюзачку! (Пауза). А вось зьнімае і… О, міленькая, бедненькая сіротанька!.. А вось і яшчэ…

Зьява 8

Пупкін і Марта.

Марта (ўваходзіць з кухні). Стары бясстыднік!

Пупкін. Што? Га? Хто? каго?… А!.. я вось бачу, Марта, што ўсюды завялося павучыньне, на дзьвярох павучыньне, — ўсюды!.. Ты, Марта, зусім ні аб чым ня дбаеш.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Идеальный мир для Демонолога 8

Сапфир Олег
8. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 8

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Япона осень

Сухов Лео
6. Антикризисный Актив
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Япона осень

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника