Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пан міністар

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Мікола. А як вы думаеце: я — чалавек злы?

Люба. Не. Вы добры.

Мікола. Я сам ня ведаю, які я, наогул ня ведаю, ці ёсьць людзі злыя і добрыя. Людзі, ян людзі, — ўсе яны аднолькавы. Што датычыцца мяне, я ведаю адно, што хацеў-бы праз усё сваё жыцьцё глядзець у вашы вочы, чуць ваш голас, цалаваць вашы беленькія ручкі. (Бярэ яе рукі і цалуе. Яны стаяць на парозе балькону).

Люба. Ах, што вы робіце! Гэтак не выпадае. Кажуць, што толькі замужніх цалуюць у руку, а паненак нельга.

Мікола (горача).

Мілая мая! Вы для мяне, як сьвятая. Няўжо-ж ня можна цалаваць іконы, няўжо-ж нельга маліцца перад ёю, — а я гатоў маліцца перад вамі, як перад сьвятым вобразам, бо я… бо я… (ізноў бярэ яе рукі, цалуе іх і становіцца перад ей на калены).

Люба. Што вы робіце! Устаньце! Зараз-жа. ўстаньце, кажу вам! Да чаго гэта падобна! Ну, я прашу вас… (чуваць за сцэнай званок). Вось табе на! Дзядзенька прыйшоў!! уцякайце! (Бяжыць да сваіх дзьвярэй і ўстрымоўваецца, гледзячы, што станецца з Міколай).

Мікола (хапаецца за вяроўку, хоча лезьць угару, але раптам вяроўка абрываецца; ён падае на балькон, пасьля устае і з дурной мінай выходзіць на сцэну). Вяроўка абарвалася!

Люба. Божа мой! Што-ж цяпер рабіць? Уцякайце да Марты, праз кухню! (Піхае яго ў дзьверы кухні. Званок зьвініць другі раз. Любачка ідзе і адчыняе галоўныя дзьверы. Уваходзіць Філімон са Скакуном).

Зьява 13

Філімон, Скакун, Любачка.

Філімон. А, гэта ты, Любачка! А дзе-ж Марта? Ну, ідзі, дзетачка, ў свой пакой, нам тут трэба пагутарыць аб важных справах.

Люба ідзе ў свой пакой.

Зьява 14

Філімон і Скакун.

Філімон. Вось добра, што я вас спаткаў. Мне казаў аб вас мой прыяцель, Арцімон Кукіш… Ну, дык сядайце, дарагі мой!.. Вось, бачыце, гэты рукапіс, аб якім я казаў вам падарозе. Трэба. значыцца, пералажыць яго і надрукаваць у газэце. Вы гэта можаце?

Скакун. О! чаму-ж не? Усё будзе зроблена, як сьлед. Усё — першы сорт, пане міністар…

Філімон. Ну, я яшчэ ня міністар…

Скакун. Але будзеце міністрам! Вы ня ведаеце яшчэ сілы майго пяра. Маё пяро, як рыцарская рагаціна, бязьлітасна скідае з каня праціўніка, а прыяцялём маім расчышчае дарогу…

Філімон. Дык калі трэба будзе зрабіць якія паправачкі, дык вы ўжо без цэрамоніі зрабеце, як уважаеце… Гэтым сваім пяром, што як рагаціна.

Скакун. Зробім, зробім, усё зробім. Разумею: гэтакія — для большага хараства стылю — паправачкі.

Філімон. Я чалавек бедны, але я аддзякую (жэст),

разумееце? Аддзякую…

Скакун. О! Аб гэтым няварта гутарыць… Гэта само сабой… Але такое глупства!.. Наадварот, вы вельмі рады, што гэтакі несьмяротны твор, гэтакі, можна сказаць, палітычна-моральна-нацыянальны катыхізіс будзе друкавацца ў нашай газэце. Гэта пераварот усіх старых паняцьцяў, гэтакая пераацэнка цэннасьцяў, як той казаў, гэтакая, можна сказаць, моральная рэвалюцыя!..

Філімон. Але, але! Вы гэта правільна… Пераварот, пераацэнка… Хай маладое пакаленьне вучыцца, хай усе ведаюць, хто такі Філімон Пупкін!.. Але ў мяне да вас яшчэ адна справа…

Скакун. Хоць тысяча!

Філімон. Вось калі гэта ўсё, значыцца… як гэта сказаць?… Ну, калі я ўжо займу сваё становішча, дык трохі таго… нялоўка… Я, ведаеце, ня ўмею пісаць пабеларуску… Зараз, ведаеце, розныя палітычныя ворагі, гэтакія шовіністы, пачнуць разумееце, таго… сяго…

Скакун. О, разумею! Гэтак палітычна-нацыяналістычна-шовіністычна-пэрсональна…

Філімон. Вось! вось! але! Як вы адразу мяне разумееце! Прыемна гутарыць з разумным чалавекам!.. Вось, значыцца, я-бы хацеў, каб вы знайшлі мне якогась вучыцеля, каб трохі павучыцца пабеларуску… Але, дарагі мой, — ша! Каб ніхто ня ведаў! ніхто! Як камень у ваду! Ніхто!..

Скакун. О, будзьце супакойны… Ніхто! Зараз я падумаю, каго-бы тут… А! маю ўжо! Мой прыяцель адзін, добры хлапец…

Філімон. Будзе маўчаць?

Скакун. Як пень.

Філімон. Хто-ж гэта?

Скакун. Вучыцель Мікола Сьвятляк, ваш сусед, над вамі тут жыве.

Філімон. А! гэта добра! Гэтак ён, пасуседзку, будзе тут прыходзіць і ніхто нічога не падумае. Дорага вазьме?

Скакун. О! ён ахвотна згодзіцца дарма.

Філімон. Як дарма? чаму дарма? зашто дарма?

Скакун (заўважыўшы, што прагаварыўся, ня ведае, што адказаць). Таго… як яно… Не! ня так ужо каб дарма, але гэтак… як дарма…

Філімон. Ну, мы ўжо з ім згаворымся. Заўтра прышлеце яго да мяне, сягоньня я ўжо змарыўся, бо кожны палітычны дзеяч мае шмат і сваіх прыватных клопатаў. Ох, Божа мой! усе мы людзі, ўсе мы чалавекі. Ох, сколькі клопату!

Паўза.

Скакун. Выбачайце, пане міністар…

Філімон (думаючы, што С. зьбіраецца ўжо йсьці). А, вы ідзеце ўжо? Бывайце здаровы! бывайце! (падае яму руку).

Скакун. Не! я ня тое… Я толькі хацеў сказаць, што, ведаеце, ўсялякія будуць расходы.

Філімон (зьдзіўлены). Расходы? А…а якія-ж будупь расходы?

Скакун. Ну, так… мае прыватныя расходы… Ах, Божа мой! бо столькі кожны з нас мае клопату! Разумееце, пане міністар? усе мы людзі, ўсе мы чалавекі. Ох!

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
79. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Двойной след (Дилогия)

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6