Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пан міністар

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Марта. Дзьверы я ўчора сьціркай працірала. На вачох хіба ў цябе павучыньне.

Пупкін (грозна). Марта! Ты йзноў!?

Марта. Ну, добра!.. буду ўжо казаць «пан». Бачыш, якой фанабэрыі набраўся!

Пупкін. Марта! зразумей-жа ты ў канцы канцоў, што гэтак ня можа быць далей. Ты, чорт ведае, як са мной гаворыш, без ніякае пашаны! Я буду міністрм, тут будуць бываць розныя важныя фігуры, а ты ўсё: «Філімон ды Філімон, ты ды ты»!.. Дк ведай-жа, што, калі я цябе дагэтуль яшчэ не прагнаў, дык толькі з літасьці, бо мог-бы іншую кухарку знайсьці, каб хацеў.

Марта. Што?! з літасьці?

Вось як! (Іронічна). Дык, значыцца, як першы раз тады ўночы ў кухню прыйшоў, дык можа таксама з літасьці?.. А што пасьля было?.. «Мартачка ды Маратчка!» — гэта таксама з літасьці?.. А калі прысягаў, што ажэнішся — гэта таксама з літасьці?.. (праз сьлёзы). О, бедная я, нешчасьлівая!.. (выцірае нос фартухом).

Пупкін. Ціха! ня пішчы! Не магу я жаніцца, бо даў сабе слова, што буду цяпер жыць, як манах

Марта. Як манах?… Я ведаю!.. А гэтую ціпачку — Любачку пашто з вёскі прывёз? Можа дзеля таго, каб манахам жыць? у манастыр ісьці?

Пупкін. Ты з глузду зьехала, ці што? Што гэта такое ўрэшце! Абрыдла ўжо мне усё гэта!.. Зьбірай свае манаткі і вон адгэтуль! Каб нагі тваей тут ня было! Чуеш! Зараз вон!

Марта. Вось падзяка! Вось за тое, што я яго дабро сьцерагла, за тое, што я яму свайго дзявоцтва ня пашкадавала, за тое, што я яму плечы тарпатынай расьцірала, на жывот кампрэсы ставіла — за тое цяпер вон! Ну, пачакай-жаж! Я табе гэтага не дарую, як Бог табе не даруе! Я папрашу, каб у газэтах аб гэтым напісалі… Ох, я нешчасьлівая!.. (са сьлязьмі выходзіць у кухню).

Зьява 9

Пупкін (адзін).

Пупкін. Ну!.. Ажно галава разбалелася ад гутаркі гэтэй бабы. Што рабіць з гэтай ведзьмай? Адчапіцца ад яе ня так лёгка. У, праклятая!.. Трэба, мусіць, пайсьці прагуляцца крыху, можа галава асьвяжэе, як падыхаю сьвежым пачетрам. (Апранаецца і кліча): Марта! зачыні за мною дзьверы! (Выходзіць).

Зьява 10

Марта (адна).

Марта (ўваходзіць, зачыняе дзьверы за Пупкіным). Эх, ты! ты! Ніякае ўдзячнасьці! Каб ня я, што-бы з цябе было?.. Я й сарочку памыю, я й абед звару, я й прыгалублю, — а цяпер вось што: вон пайшла, непатрэбна, бо раптам зрабіуся вялікі пан… Падумаеш!.. (ідзе ў кухню).

Зьява 11

На сцэне нікога няма. Пасьля чуваць за вакном сэрэнаду з акомпанімэнтам гітары. Уваходзіць Люба, сядае ля вакна, апірае галаву на руцэ і слухае пяяньне.

Сэрэнада

Хай голас мой ў цішы начной хай да цябе ляціць. Пачуй мяне, спачуй ты мпе, як горча, трудна жыць. Ты адна даць можаш шчасьце, ты адна — мой скарб. Бог паслаў цябе на радасьць, ці на згубу мне? Дык пачуй маю ты песьню, адчыні вакно, бо ў грудзёх мне сэрца
рвецца,
б'ецца так яно. Думкі усё к табе імкнуцца, ўся душа мая толькі аб табе адзінай сьніць штоноч, штодня. [1]

1

На мэлёдыю вядомай сэрэнады Шубэрта.

Люба (пасьля сэрэнады пляскае далонямі). Ах, як хораша! яшчэ!

Раптам на балькон падае канец вяроўкі, ўмацованай угары.

Люба (ўскочыўшы, са страхам). Ах што, што вы робіце!.. Ах, Божа мой! што яму прыйшло ў галаву! Ах, што з гэтага будзе!..

Зьява 12

Люба і Мікола.

Мікола (спускаецца па вяроўцы згары на балькон). Выбачайце, панна Люба, што першы свой візыт раблю вам праз балькон, але, на мой пагляд, гэтая дарога бліжэйшая і прасьцейшая: замест таго, каб спускацца з адных сходаў. пасьля падымацца на вашы сходы, я вось адразу, гоп! — і ў вас.

Люба. Але мог-бы нехта ўбачыць, мог-бы дзядзенька…

Мікола. Я праз сваё вакно бачыў, як ваш дэядзенька пайшоў на нуліцу, ён ня ўбачыць.

Люба. А што будзе, як ён вернецца?

Мікола. Я гэтай самай дарогай вярнуся ў сваю хату.

Люба. Мой дзядзенька вельмі мяне любіць і страшэнна баіцца, каб са мной ня здарылася нешта благое. Як я яму сказала, што вы праводзілі мяне дадому, дык ён гэтак пляснуў рукамі і крыкнуў: «што ты зрабіла, Любачка! незнаёмы мужчына праводзіў цябе дамоў!» Ха-ха!

Мікола. Ну, але цяпер мы ўжо знаёмы, праўда?.. Ну, бо як-жа ж інакш я мог з вамі пазнаёміцца, калі дзядзенька трымае вас, як птушку ў клетцы? Ня было іншага спосабу.

Люба. Але можа гэта ўзапраўды нягожа?

Мікола. Панна Любачка! Няўжо-ж ляпей, калі нехта тыкне пальцамі і пазнаёміць: вось гэта паннаа Любачка, а гэта пан Мікола. А калі ня было каму нас пазнаёміць, няўжо-ж нягожа, што я сам падыйшоў да вас і сказаў: «Я беларускі вучыцель, Мікола Сьвятляк, ваш сусед, жыву адным поверхам вышэй, бачыў вас ужо няраз, аказіі пазнаёміцца з вамі дагэтуль ня здарылася, дык вось пазвольце вас спытацца, ці можпа будзе час-ад-часу пабачыць вас, праводзіць дамоў, пагутарыць»… Няўжо-ж гэтак пе прасьцей, не ляпей?

Люба. Я сама ня ведаю… Людзі кажуць…

Мікола. Панна Любачка! Людзі шмат чаго кажуць харошага, і вось тыя самыя, якія найбольш кажуць аб прыстойнасьці, найчасьцей бываюць найгоршымі. Слова і дзела рэдка йдуць з сабою побач. Дык будзем-жа, панна Любачка, вольнымі людзьмі і будзем жыць не паводле таго, як «людзі кажуць», а як кажа наш уласны разум, наша сумленьне і наша сэрца! Праўда?

Люба. Я першы раз чую гэтакія словы. Я нядаўна з вёскі. Я там жыла ў цёці. Там ня умеюць гэтак казаць, як вы. А дзядзенька так-сама не такі чалавек, як вы. Ён толькі ўсё: «ах, Любачка! каб ты Любачка не заблудзілася! каб ты, Любачка. не прастудзілася! а каб цябе злыя людзі ня скрыўдзілі!»… А я думаю, што на сьвеце ня надта ўжо так шмат людзей злых, як здаецца майму дзядзі.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8