Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паром на бурнай рацэ

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Гораў, вы забыліся на туз, - холадна сказаў ён.

– Вы падлюга і нягоднік, - сказаў Гораў.

– На тры крокі...
– іранічна сказаў Леановіч.
– Каб разбэшчаная знатнасць не абражала нявіннасці і чысціні.

І раптам пасур'ёзнеў, на гладка выгаленых шчоках набраклі каменныя жаўлакі.

– Што ж, гэтым рана ці позна павінна было скончыцца. Мы занадта перашкаджалі адзін аднаму... Зайдзіце ў хату, вазьміце стрэльбу і чакайце мяне на сцежцы ў Турск, ля вярбы. Я вас даганю... Раю ўлічыць: мы ідзём

на сяброўскае паляванне. На качак.

І спакойна павярнуўся да Горава спіной. Нават не паглядзеў на яго, калі той накіраваўся да хаты...

...Яны ішлі поруч, як сябры. Ніхто, нават вартавы ля пераправы цераз старык, не мог бы падумаць, што гэта не ўчарашнія прыяцелі, а ворагі. Леановіч дружалюбна падтрымаў Горава, калі яны ішлі кладкай.

Хата паромшчыка знікла за густымі вербамі, пад якімі ляжаў старык. Хлюпаючы балотнымі ботамі, яны ішлі далей і далей у лугі. А над імі вісела шэрае нізкае неба.

– Пойдзем да Камарына. Там зручней.

Камарынам зваўся другі старык, другое старое рэчышча Дняпра - доўгае і вузкае возера ў лугах. Яго здалёк адзначалі цёмна-зялёныя шапкі дубоў. Гораву было ўсё адно куды ісці, ён ведаў, што гэта яго апошняя дарога, і таму ён згодна кіўнуў галавой.

Пора-Леановіч са спакойнай усмешкай сказаў:

– Біцца будзем без секундантаў. На гонар. У ваенны час за такую справу, якой мы намераны заняцца, пагражае цытадэла. Таму - той, каму пашанцуе забіць другога, не павінен шматслоўна гаварыць пра дуэль, або, як казалі продкі, двубой. Забітага - на інсургентаў.

Гораў прагна дыхаў вільготным паветрам, тым паветрам, якое ў дні жніўня выразна прадчувае раскошную цёплую восень.

Крычалі кнігаўкі, малілі аб вадзе, хоць яе досыць было на залітых лугах. І іхні енк аддаваўся недзе глыбока пад сэрцам.

Пі-іць, пі-ць, - крычала адна, але Гораву здавалася, што гэта яна ў смяротнай скрусе плача «жы-ыць, жы-ыць».

Няўжо можна проста хадзіць па лугах, не думаючы, што чакае смерць? Вось качка ўзнялася з сітнягоў, паказала рабое брушка. Напэўна, сэрца яе ўпала ад жаху, калі яна ўбачыла за спінамі людзей трубкі, што вывяргаюць полымя і смерць. Адкуль ёй было ведаць, што людзі занятыя больш важнай справай.

– У вас правая не ў парадку. Не пужайцеся, я таксама буду левай.

– Я не пужаюся, - адказаў Гораў і, хоць зусім не думаў пра гэта, сказаў з паважнасцю, - я хачу толькі хутчэй стрэліць у вас. Вы мне абрыдлі.

Недзе далёка скупы прамень сонца прабіўся праз хмары і зрабіў на мокрай траве ізумрудную пляму. Каржакаватыя дубы над Камарынам патыхалі блажэннай вільгаццю. Бліснула стужка затокі.

Здзічэлы конь - іх многа было ў тое лета - старожка ўзняў галаву ад вады (з цёплых шэрых губ падалі кроплі) і кінуўся прэч. Коні баяліся людзей. Ад людзей пахла не хлебам, а крывёю, як ад ваўкоў.

– Досыць, - сказаў Пора-Леановіч, - далей не пойдзем.

У выпадку чаго будзем казаць, што забілі з хмызоў пад дубамі.

Хмызы былі крокаў за дзвесце. А вакол мокрыя лугі з высокай, перастаялай травой.

Леановіч дастаў з ягдташа скрыначку з дуэльнымі пісталетамі.

– Мае, - сказаў ён, - дагледжаныя, выбірайце першы-лепшы.

І, кінуўшы на зямлю плашч, пачаў мераць ад яго крокі.

– Дзесяць крокаў, спадзяюся, не многа?
– са злоснай іроніяй спытаў ён.

І хоць гэта была адлегласць смерці, - бледны Гораў сурова хітнуў галавой.

– І ад бар'ера яшчэ пяць крокаў, на падыход, - сказаў Леановіч.

Яны разышліся на крайні след.

– Па першым крыку кнігаўкі, - крыкнуў Леановіч.

За дваццаць крокаў, зусім блізка, Гораў бачыў постаць ворага з пісталетам у апушчанай руцэ. Бачыў страшныя блакітныя вочы, прыгожы рот, сціснуты ў змрочнай і жорсткай усмешцы. І ён ведаў, што, як бы ні хацелася жыць, ён, Гораў, не стане на бар'еры бокам да ворага, не заслоніць грудзей пісталетам - хоць правілы дуэлі і дазваляюць гэта. Таму што было нешта большае за страх, які жыў у ім.

– Па першым крыку кнігаўкі, - паўтарыў Леановіч.

Кнігаўкі, спуджаныя крокамі, стаіліся, але потым пачулі цішыню і пачалі ўзлятаць. Каўкнула першая.

– Пара, - сказаў Леановіч.

Гораў пайшоў, уздымаючы пісталет. Як праз сон, ён бачыў усё бліжэй і бліжэй пустыя сінія вочы.

Крок. Яшчэ адзін. Яшчэ.

Мокрыя травы пакідалі на ботах бледна-зялёныя сцяблінкі і пялёсткі перастаялых кветак. І Гораў з жахлівай выразнасцю, як ніколі ў жыцці, бачыў гэта.

І яшчэ бачыў, як са спакойнай усмешкай ішоў на яго вораг і ягоны пісталет быў ужо амаль на ўзроўні грудзей.

І тады, ведаючы, што даволі ісці, што гэта апошняя хвіліна жыцця, і пакутуючы гэтым, і не шкадуючы ні аб чым, Гораў удыхнуў гаркаватае паветра і, не цэлячыся, націснуў курок.

Лёгкі дымок празрыстым камячком вэлюма паплыў на ўзроўні яго вачэй. Праз гэты дымок здзіўленыя вочы Горава ўбачылі, як Пора-Леановіч таргануўся ўперад, быццам наткнуўся грудзьмі на нешта нябачнае, і стаў.

Хіснуўся, неяк дзіўна заводзячы руку з пісталетам і гледзячы на Горава. А потым страшэнна моцным узмахам рукі адкінуў свой пісталет у балоціну.

Нейкая страшная сіла хіліла да зямлі яго нечалавечы моцнае цела. Ён змагаўся, але яна паставіла яго на дрыжачыя калені і потым шпурнула на траву сваёй магутнай рукой.

І Гораў кінуўся на дапамогу, забыўшы ўсё; прыўзняў галаву, ірвануў мундзір, раздзёр сарочку на грудзях і пабачыў нізка, пад левым саском, маленькую круглую ранку.

Гэта было зусім нястрашна, толькі адна-дзве кроплі крыві. Але Горава здзівіла не гэта. Яго здзівілі вочы Леановіча, у якіх зараз не было пустаты, а было смяротнае здзіўленне і яшчэ нешта.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша