Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паром на бурнай рацэ

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

«Адкуль гэта, - падумаў Гораў, - ад арыстакратызму? Наўрад ці. Яна, відаць, такі самы арыстакрат, як я. Проста чалавек духу і думкі. А ўладнасць - як гэта я не здагадаўся?
– проста таму, што мужчыны не могуць не быць рабамі перад такой жанчынай».

І ён адчуў, што, каб не мундзір, каб не вайна, - ён, можа, і сам стаў бы яе рабом. І нёс бы гэтае рабства нават з прыемнасцю.

На цёмна-русых валасах жанчыны, над лобам, вясёлкава блішчалі малюсенькія кроплі вады. І быў гэта твар, у якім было нешта дзіцячае і безабароннае пры

ўсёй даросласці.

Леановіч уздыхнуў і апусціў твар у далоні. Гораву здалося, што плечы капітана калоцяцца ад прытоенага смеху. Але, калі Леановіч узняў вочы, твар яго быў сур'ёзны.

– На той бераг, калі ласка, - сказала жанчына.

Леановіч глянуў на гадзіннік. Было адзінаццаць гадзін ночы.

– Сядайце, піце чай, - спакойна сказаў Пора-Леановіч.
– Сымон, фурману шклянку гарэлкі. Коней - выцерці.

– Дзякуй вам на добрым слове, але я не магу, - сказала яна.

– Падпарадкуйцеся, калі ласка, - ветліва, але цвёрда сказаў Леановіч.

Жанчына прыўзняла на яго вочы, быццам здзіўленая гэтай нечаканай цвёрдасцю. Але ўсё ж падпарадкавалася, села.

Гораў паспешліва згроб разам з абрусам рэшткі вячэры і выпіўкі. Адной рукой. Правая вісела на перавязі. Яна зусім загаілася, але не магла доўгі час вісець усцяж цела, зацякала.

Увесь гэты час жанчына безуважліва глядзела ў акно. І нават потым, калі пілі чай, не дакранулася да ежы, нягледзячы на ўсе ўгаворы Леановіча. Толькі пагрэла рукі аб шклянку і адпіла некалькі глыткоў. Леановіч павольна і з відавочнай насалодаю хлябтаў бурую ад заваркі вадкасць.

Калі Сымон прыбраў са стала, капітан зручна сеў, прыхіліўшыся спіною да сцяны, і, спытаўшы дазволу, закурыў.

– Дык у чым справа, пані?

– На той бераг. Я вельмі спяшаюся, - усхвалявана сказала яна.
– За ўсю дарогу я толькі тут на цэлую гадзіну затрымалася.

Давядзецца чакаць да раніцы, - спакойна сказаў Леановіч.

– Чаму?

– Вось загад генерала Фікельмонта ўначы абараняць паром, не падпушчаць чужых людзей. Тым больш цывільных... Пераначуйце тут. Пакой мы аддамо вам.

– Мне нельга.

– Вельмі шкадую, пані. Загад Фікельмонта. Ваенны час, пані. Інсургенты...

– Я не інсургент. Я толькі жанчына, маці.

– Захварэла дзіця?
– пацікавіўся Пора-Леановіч.

– Не. Я спяшаюся да мужа.

– Шкадую, пані, але дапамагчы не магу. Палявы суд - непрыемная штука. І ёсць загад Фікельмонта, - як малому дзіцяці, добразычліва тлумачыў Леановіч.

– У мяне таксама загад. Яго сіяцельства. Прачытайце.

Ніхто не папрасіў назваць прозвішча. У гэты час у Беларусі было толькі адно «сіяцельства», падпарадкоўваючыся волі якога рухаліся палкі, ганцы заганялі да смерці коней, людзі мучылі людзей.

– Так, загад Мураўёва, - сцвярджальна сказаў Леановіч, гледзячы на паперу.

Гораву здалося, што выгляд у Леановіча не вельмі здзіўлены.

– Ого, - з удаванай уважлівасцю сказаў Леановіч, - дык вы жонка Ўсяслава Грынкевіча.

Таго?

– Так, - сказала жанчына, сыходзячы да чагосьці, падобнага на просьбу, - вы ж бачыце, што я вязу памілаванне. Будзьце літасцівы.

Твар яе аж ззяў.

– Замянілі пажыццёвай катаргай. Гэта такое шчасце! Такое...

Яна ўпершыню ўсміхнулася. Не было нічога прыгажэйшага за гэту ўсмешку.

– Мужу варта было б думаць раней, - суха сказаў Леановіч.
– Замест саламянай падушкі ён абдымаў бы зараз адну з самых прыгожых жанчын, якіх мне даводзілася бачыць.

Жанчына ўспыхнула, але стрымалася:

– Я ўсё гэта разумею. Але зразумейце і вы. Ён будзе жывы. Толькі на той бок - і праз гадзіну я там... І ён жывы.

Леановіч маўчаў, нешта абдумваючы. Зірнуў на гадзіннік. Машынальна глянуў і Гораў. Дванаццаць гадзін. Быццам у адказ праз рык навальніцы данесліся далёкія глухія ўдары саборнай званіцы горада.

– І яшчэ адна прычына, - сказаў нарэшце Леановіч.
– Вераб'іная ноч. Рака ўсхадзілася. Можна патапіць паром. І вас. І людзей.

– Зразумейце, яго кожную хвіліну могуць забіць.

Гораў бачыў: яшчэ дзесяць хвілін такога катавання і жанчына можа заплакаць. Усе другія на яе месцы плакалі б ужо.

Пора-Леановіч, усё з тым самым выразам дагаджэння на сухім прыгожым твары, накінуў на плечы жанчыне плашч.

– Выйдзем, пані... Гораў, хадзем з намі.

Дождж на дварэ пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і абяцаў зрабіцца яшчэ больш моцным нізавы вецер. Калі яны, з цяжкасцю пераадольваючы яго імпэтныя парывы, выйшлі на адхон, - іхнім вачам адкрылася жудаснае відовішча.

Рака лютавала. Нізавыя парывы ветру развялі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Яны каціліся супраць плыні, шоргаючы белымі грабянцамі. Хлапякі пены ля берага з цяжкасцю, з яўнай папругай пасоўваліся па плыні, падскокваючы на вадзяных гмахах. А ў прыдоннай лазе круцілася, віравала рудая пена. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільным навальнічным цямноцці.

Але і адтуль, са змроку, далятаў усхваляваны, нізкі гук вады. Рака таўклася ў берагі, імкнучыся вырвацца з іх. Праз пляму святла на вадзе слізгануў па хвалях дзіравы кошык, потым - цэлае дрэва, яблыня, вымытая з карэннем. Дзіўна было бачыць на яе апырсканых пенай галінах, якія круціліся, то знікаючы пад вадой, то зноў выплываючы, два-тры недаспелыя антоны.

Леановіч моўчкі паказаў рукою, што трэба вяртацца ў пакой. Толькі там, у разамлелай цеплыні начнога чалавечага гнязда, ён сказаў:

– Вы самі бачыце, пані. Паром немінуча знясе. Пачакайце да раніцы.

– Але ён чакае, - амаль умольна сказала яна.

– Ён чакаў два месяцы. Некалькі лішніх гадзін нічога не зменяць, - абыякава да здзеклівасці сказаў капітан.

«Не можа ж ён не разумець яе становішча, - думаў Гораў.
– Што гэта? Здзек або халодная подласць».

Жанчына, здавалася, не заўважала інтанацый Леановіча.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX