Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паром празь Ля-Манш

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

асьмягла зьбіраюць аксамітавымі вуснамі

белабокія журавіны

з прысмакам неўміручасьці?

Гарышча

Ня лазь на гарышча,

наказвае бабуля,

дзіўнае чыніцца там:

няма нікога,

ды гавораць нейкія людзі,

плача дзіця, а ўчора

круціўся

сам сабою

калаўротак.

Дзень навылёт

сяджу я ціхутка на печы —

слухаю гарышча:

сьмяюцца там дзеці,

гігоча прыцішана конь,

стоена дыхае хтосьці,

слухаючы хату

або птушак на вільчыку.

Мы жывем у хаце,

над намі жыве гарышча,

над гарышчам — неба.

Бэрлінская фантазія

Сёньня на досьвітку,

зьмяшаўшыся з крывёю

і рэшткамі ўчарашняга віна,

пацёк па маіх жылах

час мінулае восені,

які пахне

гарачымі булачкамі з цынамонам

зь пікантным дадаткам

танчэйшага за францускія духі

водару жаночага поту;

час, які гаворыць

ламанай ангельскай моваю

панка з ваяўнічым індыгавым грэбнем

на люстрана выгаленай галаве —

акурат яйка,

што ў часы канкістадораў

зьнесла зь пярэпалаху

ацтэцкая пачвара

Далемскага музэю,

паблізу якога вас

(каб вам пашчасьціла прыйсьці на сьвет

заходнебэрлінскім сабакам)

пахавалі б на шыкоўных могілках,

паставіўшы мармуровы помнік

з фатаграфіяй або бюстам

(кажуць, там ёсьць і парачка магілаў

з крыжамі —

напэўна, іхнія,

так бы мовіць, жыхары

пасьпелі прыняць перад сконам

хрысьціянства),

а паміж выбітымі на помніку

датамі бесклапотнага жыцьця

сабачыя псыхолягі за прыстойную плату

(запіс да канца году звычайна закончаны)

апавядалі б вашым гаспадарам,

што вы пра іх думаеце —

на самоце і ў цеснай кампаніі

ўкормленых дыплямантаў і мэдалістаў —

і, вяртаючыся дахаты,

вашы гаспадары

кідалі б няўважлівае вока

на вокладку порначасопісу

(каітус на парашуце)

або на рэкляму супэркамфортнага ложка,

забясьпечанага на ўсялякі выпадак

утульным пэналам для каханка,

або чыталі б узор нямецкага гумару —

«15 дзяцей — дастаткова!»,

транспарант над засьмечанай вуліцай

у турэцкім раёне Кройцбэрг,

дзе турыстычныя даведнікі

ня раяць бадзяцца з надыходам цемры,

каб не папоўніць сваімі імёнамі

газэтныя калёнкі крымінальнае хронікі,

у раёне Кройцбэрг,

дзе мы зьявіліся

(прагнучы ня толькі кавы па-турэцку)

якраз той парою,

калі вечар

нядбайным рухам падпітага швайцара

разнасьцежвае дзьверы ночы,

а тутэйшых сутэнэраў

лёгка зблытаць з муэдзінамі

(няхай доўжыць Алаг вашыя цені!),

дзе нашы незалежныя маршруты,

наварожаныя мне

цыганкаю з Камароўкі,

прадказаныя табе

цыганкаю з гановэрскага дзяцінства,

перасякаюцца за столікам

турэцкага рэстаранчыка,

у якім Эўропу,

што засталася за Басфорам і Дарданэламі,

прадстаўляем толькі мы

і зь якога нават з гэтае прычыны

трэба хутчэй выбірацца,

пагатоў паліцэйская сырэна,

далёкая, як поўня над мінарэтам,

уносіць поўную яснасьць:

па адным мы ня вырвемся, бо

адлік ідзе ўжо на сэкунды,

часу на прывыканьне рук

не засталося,

галоўнае — не азірацца:

ні ідучы да дзьвярэй,

ні спыняючы таксоўку,

ні на ранішняй Alt Moabit,

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Звездная Кровь. Изгой V

Елисеев Алексей Станиславович
5. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой V

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза