Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

«Цянёк, — паўтарыў бацька. — А бачыў, якая яна прывабная, калі вясною лісточкі распусцяцца? Бяроза і сок дае, ад якога сіла прыбаўляецца».

Сапраўды, без прыгажунь бярозак і жыццё было б не такім добрым. Яна нават падказвае, якім год выдасца. Ёсць жа такая прыкмета: калі бяроза перад вольхай лісце распусціць, то лета будзе сухое.

Зразумела, чаму бярозу лічылі свяшчэннай, чаму пры хаце садзяць. Бярозка добрая, ласкавая. Яна як… Як і Алеся. Нібы сяброўка яна. А вось чаму камень лічылі свяшчэнным? «А што расце без кораня?» Пра яго прыдумана. Бярозка дае цянёк, ласку. А камень… Што ж ён дае?

Чаму камень свяшчэнны? А-а, камянямі можна брод вымасціць, як яны талакой масцілі. А яшчэ… Яшчэ камень падмуркам служыць. Хата на ім стаіць. Цяпло ў хаце, песні ў хаце, жыццё ў хаце. І ён, камень, усё гэта трымае на сваіх плячах. Мабыць, цяжка, але нікому не скардзіцца. Нездарма кажуць: маўчыць, што камень. Трымае. Надзейна трымае… Каб жылі, каб радаваліся. Аб камень і ступіш, аб камень і павострыш.

Пра што ж яшчэ казаў бацька? Пра што? Вераб'іная памяць. Ага, успомніў. Расказваў, як перад паляваннем людзі збіраліся дзе-небудзь на рачным мысе. Іх склікаў вяшчун. Сам голы, толькі звярыная шкура на плячах, а над галавою аленевыя рогі. З белых каменьчыкаў выкладваў вяшчун таго звера, на якога збіраліся паляваць. Пасля ўзнімаў бубен і біў, склікаючы мужчын. З лукамі, з дзідамі ішлі яны на рачны мыс. Вяшчун распальваў вогнішча, зноў біў у бубен, выкрыкваючы закляцці, і пачынаў кружыцца… Пагойдваюцца ў такт над галавою аленевыя рогі. Мужчыны, пасеўшы ў кола, таксама пагойдваюцца ў такт, у адзін голас паўтараюць закляцці, просяць духаў, каб дапамаглі на паляванні. Дзень і ноч біў вяшчун у бубен, дзень і ноч кружыліся, дзень і ноч паўтаралі ягоныя закляцці мужчыны. Дзень і ноч… Вяшчун шчасця просіць… Сваім супляменнікам шчасця.

Запытаў Янка той раз у бацькі: «Навошта так?» Ён прамовіў: «Трэба было, сынок».

Чаму трэба было? Нездарма дзень і ноч сябе знясільваў. Можа, дух паднімаў? Можа, хацеў, каб нават самыя баязлівыя самымі смелымі сталі? Ці не таму?

— Яшчэ адну загадку адгадайце. А што шэпча не гаворачы? — бы здалёку, данёсся Алесін голас.

І адразу ж Мацееў:

— Братка, воўк!

Янка глянуў і скалануўся. Проста перад імі, каля ядлоўцавага куста, стаяў, падцяўшы хвост, вялізны калматы воўк. Стаяў нерухома, нібы камень, які ўрос у зямлю. Звычайна ваўкі, ведаў ён, не любяць з людзьмі сустракацца. А гэты вылез спадцішка, як з-пад мяшка.

Стаіць, скрыва пазірае. «А што шэпча не гаворачы?» Няўжо воўк? Няўжо ён не гаворачы шэпча?

Янка тупнуў нагою.

— Угу-гу-у-у…

Воўк нават не паварухнуўся.

— Якія страшныя ў яго вочы! — прашаптала Алеся.

— Ідзі. Сваёй дарогай ідзі. Не чапай нас, — пралапатаў Мацей.

Янка зноў тупнуў нагою, загугукаў, каб напалохаць:

— Угу-гу-у-у…

Не ўцякае. Стаіць. «Дык гэта ж не воўк, а ваўчыца!» — працяло здагадкаю. На днях бацька прынёс навіну ў хату: васілевіцкія з нары ваўчанят забралі, а ваўчыца некалькі разоў падыходзіла да вёскі, пакуль цялё не зарэзала. Помсціць за сваіх ваўчанят. Такія, як чуў, не толькі на жывёлін, але і на людзей нападаюць. Нібы шалеюць.

— Воўк на нас не накінецца? — прамовіў Мацей.

Янка сказаў праўду:

— Гэта не воўк, а ваўчыца. У яе васілевіцкія ваўчанят забралі. Трымайцеся каля мяне.

Ён ступіў некалькі крокаў убок. Ваўчыца разявіла пашчу, пазяхнула і скокнула ў гэты

ж самы бок.

— Яна нас не пускае, — падала голас Алеся. «Не пускае, не пусціць, — падумаў Янка. — Пільнавала».

— Лезьце на хвойку, — загадаў Алесі і Мацею.

А ваўчыца (няўжо сцяміла?), скрыва паглядзеўшы (аж да пят працяло), пайшла проста на іх. Няспешна так.

— Лезьце. Глухія?

Кешкаюцца… Каб толькі ўратаваліся! Пасля раскажуць у вёсцы, што было. Няхай ведае бацька, няхай ведае Ясь, няхай усе-ўсе ведаюць, што ён не забаяўся. Чаму ж топчуцца? Чаму не лезуць?

— Лезьце!

— Братка, я з табою, — заенчыў Мацей. Ваўчыца ўсё бліжэй. Падыходзіць няспешна.

Не паказвае, што вось-вось скокне. Абмануць хоча. Не паверыць ён ёй.

— Алеся, лезь!

— Яначка, а ты?

Не даходзіць. Здзервянелі ад страху. Ваўчыца зусім блізка. Сапе. Здаецца, смурод з пашчы. «А што шэпча не гаворачы?» Шэпча не гаворачы… Сапе… Мо не сапе, а шэпча не гаворачы? Шэпча не гаворачы… Зразумела, што яна шэпча. Злосці поўныя косці.

Вось-вось кінецца. Ён свіснуў басалыком. Амаль без замаху. Так, як траву косяць. Ад неспадзеўкі ваўчыца падскочыла. Адбеглася, ашчэрыла зубы.

— У-у, звярына! Каб твае вочы павылазілі,— усклікнуў Мацей.

Не ратуюцца, не лезуць на дрэва. Накрычаць на іх? У роце суха-суха. Язык колам стаіць.

«Басалык — зброя нашых вояў — выратуе», — падумалася.

— Уцякайма, — прашаптаў Мацей.

— Уцякайма, — падхапіла Алеся.

Што ж яны кажуць? Разарве ваўчыца, калі пабягуць. Яна гэтага чакае.

— Стойце! Алеся ў плач:

— Яначка-а-а…

Янка не спускае вачэй з ваўчыцы. Зноў набліжаецца, брыдота. «А што шэпча не гаворачы?» Чаму ж гэтая загадка так у галаву ўлезла? Цвіком сядзіць. Шэпча… Не гаворачы… Яна, ваўчыца, шэпча… Яна? А хіба вецер не шэпча не гаворачы? Ветрык. Калі лісцямі ціхенька шалясціць. Шэпча, нібы нешта бае, расказвае. Шэпча… Вецер, ветрык, узніміся, сыпні пяском, як з прыгаршчы, у гэтыя вочы, якія працінаюць, прымушаюць лекацець, сілу адбіраюць.

Не, не адбяруць. Ён не паддасца страху. Няхай працінаюць.

І здалося Янку, што нехта нябачны прашаптаў на самае вуха: «Янка, не паддавайся. У тваіх руках зброя. За тваёю спінаю Мацей і Алеся. Табе Радзіму бараніць».

Хто прашаптаў? Можа, ветрык? Можа. Прашаптаў, прабег, высушыў кроплі поту, якія па вейках сцяклі на вочы, засцілаючы свет.

Янка шырока расставіў ногі, узняў басалык.

Ваўчыца, ашчэрыўшыся, скокнула. Паветра разрэзала грузіла, замацаванае на канцы…

Ногі ў Янкі падкасіліся. І ён, як здалося яму, доўга-доўга садзіўся на зямлю. «Табе Радзіму бараніць», — прашаптаў на вуха той самы голас.

А што шэпча не гаворачы?

У багне

Янка адчуў, як Мацей крануў яго за плячо.

— Братка! Уставай.

— Уставай, Яначка, — прысела на кукішкі Алеся.

Яму зусім не хацелася ўставаць. Ціха-ціха вакол. Нібы ў закалыханым княстве. Здаецца, ляжаў бы і ляжаў.

— Братка! Ты ваўчыцу забіў. Глянь!

Янка ўзняў галаву. Ваўчыца, выцягнуўшыся, ляжала побач. Руку працягні — дакранешся. Вочы шкляныя, жоўтыя клыкі ашчэрыла, быццам смяецца.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Идеальный мир для Демонолога 2

Сапфир Олег
2. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 2

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Пермский Губернский 2. Корпорат

Бергер Евгений
2. Провинциальный Бог Войны
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пермский Губернский 2. Корпорат

Ползком за монстрами!

Молотов Виктор
1. Младший Приручитель
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ползком за монстрами!

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Прайм. Рунный призрак

Бор Жорж
3. Легенда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Рунный призрак

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего