Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:

Пан - сын Гермеса i Пенелопы, бог лясоў i пашаў, апякун паляўнiчых i пастухоў; меў казлiныя рогi, вушы i ногi. Ён вынайшаў дудку. Час паўдзённай сонечнай спёкi лiчыўся "гадзiнаю Пана". I калi яго трывожылi моцным крыкам i спевамi, Пан палохаў людзей i звяроў сваiмi гукамi, якiя наводзiлi "панiчны жах".

...хворага вылечыць...
– Старажытнагрэцкая медыцына лiчыла, што ў хворага праз успрыманне прыгожых формаў i чытанне прыемных (у тым лiку эратычных) твораў абуджаюцца жыццёвыя сiлы.

КНIГА ПЕРШАЯ

Мiтылена (цяперашняя назва Мiтылiнi) - галоўны горад на ўсходнiм узбярэжжы выспы Лесбаса,

у часы Рымскай iмперыi меў важнае значэнне.

...прыблiзна за стадыяў дзвесце...
– гэта эначыць каля 3,8 кiламетра (стадый - мера даўжынi, прыкладна роўная 192 м).

Дафнiс - паводле позняй грэцкай мiфалогii - сын Гермеса i нiмфы; абагоўлены пасля свае смерцi; апякун сiцылiйскiх пастухоў, заснавальнiк старажытнагрэцкай пастушынай iдылiчнай паэзii.

...ахвярныя дары даўнешых пастухоў - Пакiдаючы сваё пастухоўства, казапасы, аўчары, валапасы прысвячалi нiмфам i Пану свае даёнкi, пастуховыя кii, торбы, сiрынгi. У ахвяру багам клалi таксама i рэчы памерлых пастухоў.

Хлоя - у антычнай мiфалогii эпiтэт багiнi пладароднай зямлi Дэметры. Пастушыным iмя лiчылася, вiдаць, таму, што па-грэцку "хлоэ" значыць "маладая зелянiна, зялёныя пасынкi, маладыя атожылкi".

...яго iмя было iм невядомае...
– сведчанне, што гэта былi простыя, не вельмi адукаваныя людзi.

Вакханкi - удзельнiцы мiстэрый бога вiна i весялосцi Дыянiса-Вакха. Культ Дыянiса быў звязаны з п'янымi гульбiшчамi (вакханалiямi) i экстатычнымi оргiямi. У мастацтве вакханак паказвалi паўраздзетымi, з накiнутаю на плечы цi на паяснiцу звярынаю шкураю з тырсам (жазлом), увiтым вiнаградам, у руках.

...а ён казапас...
– Свойская жывёла падзялялася на тры групы, адсюль i адпаведны чын пастухоўства. Першае месца займалi тыя, што пасвiлi кароў i быкоў - валапасы, другое - тыя, што пасвiлi авечак, трэцяе - казапасы.

Дзеўс - вярхоўнае боства старажытных грэкаў; цар багоў i людзей, бог неба, грому i маланкi. Быў сынам тытана Кронаса, якi з'ядаў сваiх дзяцей. Паводле мiфа, Дзеўсава мацi Рэя ўратавала сына, схаваўшы яго на выспе Крыт, на гары Iдзе, - там нiмфы выкармiлi яго малаком казы Алматэi.

Безбароды я, але такi i Дыянiс...
– Антычнае мастацтва паказвала Дыянiса звычайна ў выглядзе безбародага, жанчынападобнага дзецюка.

Сатыры - лясныя казланогiя боствы, з вострымi вушамi i конскiмi хвастамi. Вясёлыя, памаўзлiвыя, яны суправаджалi Дыянiса.

...яны кiдалi адно ў аднаго яблыкi...
– яблык быў сiмвалам кахання. Кiдаць яблык на грудзi - значыла прызнавацца ў каханнi.

...спявала пра Пана i Пiтыс...
– Пан закахаўся ў нiмфу Пiтыс. Але суровы Барэй, бог паўночнага ветру, бачачы, што дзяўчына аддае перавагу Пану, скiнуў яе са скалы. Яна памерла, але з яе цела вырасла першая хвойка - дрэва, прысвечанае Пану ("пiтыс" - па-грэцку i значыць "хвойка").

Тырыйскiя пiраты - марскiя разбойнiкi з горада Тыра ў Фiнiкii; яшчэ з часоў Гамеравай "Адысеi" наводзiлi жах на мараходаў у Эгейскiм моры.

...на лёгкiм карыйскiм судне...
– Жыхары Карыi - прыбярэжнай часткi на поўднi Малой Азii - славiлiся карабельным будаўнiцтвам.

...каб iх за варвараў не палiчылi...
– Варварамi грэкi называлi ўсiх негрэкаў, чужаземцаў, што не ўмеюць гаварыць па-грэцку. У iх гэта слова не мела адмоўнага значэння, як у наш

час.

...дзецюка, якi здаўся iм больш вартаю здабычаю...
– Пiраты былi адначасова i гандлярамi рабоў.

Лускаватыя паўпанцыры - падпанцыры з металiчнай лускi.

Накаленнiкi - часцей за ўсё металiчныя, закрывалi пярэднi бок нагi.

...многiя мясцiны на моры, якiя маюць назву "валовага броду".
– Вядомымi "Басфорамi" ("валовымi брадамi") былi, напрыклад, пралiвы мiж Чорным морам i Мармуровым i мiж Чорным i Азоўскiм.

...Хлоя купае Дафнiса...
– Удзельнiкi пахавання абавязкова пасля мылiся, каб ачысцiцца ад дакранання да нябожчыка.

КНIГА ДРУГАЯ

Нацiсь - прылада для выцiскання соку, звычайна каменная (або драўляная) з адтокам. Некалькi чалавек, трымаючыся за адпаведны шост або прыробленыя да яго петлi цi кольцы пад музыку i спевы - каб спарней працавалася - тапталi нагамi прынесены ў кашах спелы вiнаград. Сок пасля пералiвалi, як апiсваецца тут у Лонга, у драўляныя бочкi, якiя ўкопвалi ў зямлю (апроч бочак ужывалi i вялiкiя глiняныя збаны або мяхi). Бочкi з сярэдзiны i звонку былi пакрытыя смалою. Прастаяўшы з восенi да вясны, пры частым памешваннi, ачышчэннi ад шумавiння, вiно, як усякае натуральнае, мела прыкладна 13 градусаў. П'ючы, грэкi яго разводзiлi вадою ў прапорцыi дзве часткi вiна на тры часткi вады, але часам i не прытрымлiвалiся гэтага ў залежнасцi ад гатунку вiна i трываласцi бяседнiкаў. Рабам прызначалася вiно паўторна выцiснутае - з вiнаградных жамерынаў.

У антычныя часы вiно шырока ўжывалася як пiтво для лепшай страўнасцi, а таксама ў культавых i лячэбных мэтах.

...вылiвалi ў ахвяру малака...
– каб улесцiць багоў, грэкi лiчылi, што павiнны дзялiцца з iмi часткаю свайго набытку, а таму рабiлi ахвяраваннi багам i ўзлiваннi - з вiна, цi малака, цi вады з малаком, цi алею.

Пры кожным банкеце напачатку ў гонар бога ўзлiвалi неразведзенага вiна. Пасля з кожнага кубка ўзлiвалася таксама некалькi кропляў у гонар таго цi iншага бога. Рабiлi ўзлiванне таксама пры адыходзе, звычайна ў гонар Гермеса, бога дарог, - нешта на ўзор беларускага развiтальнага тоста - "на рукавiцы".

Фiлет - ад грэцкага слова "фiлео" - "люблю, кахаю".

...нi лебедзь, калi ён стары, як я...
– Старажытныя грэкi лiчылi, што лебедзь пяе адзiн раз у жыццi: прадчуваючы смерць, ён узнiмаецца ўгору i пяе найпрыгажэйшую з песень. Адсюль i выраз "лебядзiная песня" - апошнi найбольш значны твор.

Кронас - паводле старажытнагрэцкай мiфалогii, сын Урана (Неба) i Геi (Зямлi), якi, скiнуўшы бацьку, запанаваў над светам; бацька i папярэднiк Дзеўса (гл. заўвагу).

Амарылiс - у перакладзе значыць "чырвоная лiлея".

Эхо - у старажытнагрэцкай мiфалогii чорная нiмфа, увасабленне рэха, што чуваць у гарах i цяснiнах.

Паводле аднае версii, самааддана i без узаемнасцi закахалася ў Нарцыса, сына рачнога бога, уся высахла i зрабiлася нявiднаю, ад яе астаўся адзiн голас.

Паводле другое версii, раўнiвая Гера, расшукваючы сярод нiмфаў свайго памаўзлiвага мужа, была затрымана доўгiмi размовамi Эхо i, раззлаваўшыся, жорстка пакарала яе за гэта - тая перастала гаварыць i магла толькi паўтараць канчаткi сказаных у яе прысутнасцi слоў. Яшчэ адну версiю мiфа пра Эхо гл. кн.III, раздзел 23.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II