Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:

23

Толькi пасля гэтай клятвы прыпынiўся Дафнiс i пачакаў, пакуль падбег Астыл, i тады пацалаваў яго. А калi цалаваў, падбегла рэшта слуг i служанак, сам бацька, а з iм i мацi. Усе яго абдымалi, цалавалi, радуючыся i плачучы. Але ён бацьку i мацi перш чым iншых ласкава прывiтаў: як бы ён ужо даўно iх знаў, прыцiскаў да сваiх грудзей i не хацеў выпускаць з абдымкаў: так хутка дае веры прырода. Нават Хлою на хвiлю забыў. I, вярнуўшыся дадому, надзеў дарагiя шаты, прысеў пры родным бацьку i слухаў яго аповяд:

24

"Ажанiўся я, дзецi, зусiм малады i ў хуткiм часе зрабiўся, як мне здавалася, шчаслiвым бацькам, бо нарадзiўся ў мяне першым сын, другою была дачка i трэцiм Астыл. Мне здавалася, што сям'я

даволi вялiкая, i калi нарэшце яшчэ гэты сын нарадзiўся, я выкiнуў яго, а гэтыя рэчы прыдаў яму не як прыкметныя знакi, а як пахавальныя ахвяры. Але доля судзiла iнакш. Большы мой сын i дачка загiнулi ад аднае хваробы ў адзiн i той самы дзень; цябе зберагла мне вышэйшая воля багоў, каб быць яшчэ адною апораю ў старасцi. Не папракай мяне, што я ўчынiў, бо не з добрае волi рашыўся на гэта, i ты, Астыле, не журыся, што цяпер толькi частку ты замест усяго багацця дастанеш, але для разумных людзей няма лепшага за брата скарбу, любiце адзiн аднаго, а што да багацця, - з царамi пазмагаецеся. Шмат я вам зямлi пакiну, шмат спраўных слуг, золата, серабра i ўсялякага дабра, што бывае ў багацеяў. Толькi асобна Дафнiсу даю гэты маёнтак разам з Ламанам i Мiрталаю ды козамi, якiх ён пасвiў".

25

Калi ён яшчэ так казаў, Дафнiс ускочыў i прамовiў: "Акурат у час ты мне напомнiў, бацька. Пайду паганю маiх коз на вадапой. Цяпер пэўна чакаюць яны, сасмяглыя, маёй сiрынгi, а я тут сяджу". Усе ад душы засмяялiся, што ён, стаўшы ўладаром, яшчэ хоча быць казапасам. I паслалi некага iншага падбаць пра коз, самi ж, прынёсшы ахвяру Дзеўсу-збаўцу, наладзiлi ўсiм банкет. Толькi Гнатана не было на банкеце, поўны страху, ён цалюткiя дзень i ноч хаваўся ў каплiцы Дыянiса як чалавек, што просiць лiтасцi.

Хутка дайшла да ўсiх вестка, што Дыянiсафан знайшоў сына i што Дафнiс-казапас - уладальнiк гэтых мясцiн, i з самага ранку з усiх бакоў пачалi збягацца людзi, каб разам парадавацца з дзецюком ды прынесцi дарункi бацьку; сярод iх першы быў Дрыяс, Хлоiн апякун.

26

Дыянiсафан папрасiў усiх iх астацца, каб яны, выказаўшы радасць, узялi ўдзел у свяце з гэтай нагоды. Было падрыхтавана шмат вiна, горы пшанiчнага хлеба, балотнай птушкi, малочных парасят, рознага печыва на мёдзе; зарэзана шмат ахвярнай жывёлы мясцовым багам.

Тут i Дафнiс сабраў увесь свой пастухоўскi скарб i падзялiў у ахвяру багам. Дыянiсу ахвяраваў пастуховую торбу i шкуру, Пану - сiрынгу i папярочную флейту; пастуховы кiй - нiмфам, i яшчэ даёнкi, што сам змайстраваў. Але звычнае да таго мiлейшае, чым неспадзяванае шчасце, што Дафнiс аплакваў кожную з гэтых рэчаў, з якою развiтваўся; i не прысвяцiў даёнкi, перш чым не падаiў яшчэ раз коз, i шкуры - перш чым не адзеў яе, i сiрынгi - перш чым не пайграў на ёй; i кожную рэч асобна ён пацалаваў i пагаварыў з козамi i кожнага казла на iмя назваў; i напiўся з крынiцы, як гэта не раз рабiў разам з Хлояй. Але ў каханнi сваiм яшчэ не прызнаўся, чакаючы лепшага часу.

27

Калi Дафнiс быў заняты ахвярамi, вось што адбылося з Хлояй. Яна сядзела, плачучы, сваю чараду пасучы, i натуральна, як водзiцца, казала: "Забыў мяне Дафнiс. Ён марыць пра багатых нарачоных. Навошта я загадала яму паклясцiся замест нiмфаў козамi? Ён пакiнуў iх гэтак жа, як i Хлою. Нават калi ён прыносiў ахвяры нiмфам i Пану, не захацеў убачыць Хлоi. Вiдаць, знайшоў у свае мацеры прыгажэйшых служанак, чым я. Будзь шчаслiвы! Але я жыць не буду".

28

Калi яна так казала, так раздумвала, валапас Лампiс з кучкаю сялян напаў на яе i выкраў, упэўнены, што Дафнiс ужо не ажэнiцца з ёю, а Дрыяс будзе рады яму. Яны цягнулi яе, а яна жаласна крычала; хтось, хто бачыў гэта, даў знаць Напэ, а тая Дрыясу, а Дрыяс Дафнiсу. Той быў сам не свой, не адважваючыся сказаць пра гэта бацьку i не могучы вынесцi болю, пабег у сад i там енчыў i казаў: "О бяда, што мяне пазналi! Як добра было б

мне пасвiць чараду! Якi шчаслiвейшы я быў рабом! Тады бачыў я Хлою, тады...*, а цяпер Лампiс выкраў яе i ўцякае, а надыдзе ноч - ён з ёю спаць будзе. Я ж п'ю i раскашуюся i дарэмна кляўся Панам, козамi i нiмфамi".

* Тэкст у рукапiсе папсаваны.

29

Гэтыя Дафнiсавы словы пачуў Гнатан, якi хаваўся ў садзе; i ён, зразумеўшы, што гэта найлепшая часiна памiрыцца з iм, узяў з сабою некалькi маладых хлопцаў Астыла i кiнуўся да Дрыяса. Ён загадаў яму паказаць дарогу да Лампiсавага двара i бягом iрвануўся туды; ён заспеў яго якраз тады, калi той цягнуў Хлою ў свой дом, вырваў яе з яго рук i добра аддубасiў яго памагатых сялян. Ён хацеў звязаць яшчэ Лампiса i адвезцi яго як палоннага, але той паспеў раней уцячы. Зрабiўшы гэта, Гнатан з надыходам ночы вярнуўся. Дыянiсафан ужо спаў, а Дафнiс без сну ўсё яшчэ плакаў у садзе. Ён прыводзiць да яго Хлою, аддае яе i расказвае ўсё; i просiць яго не помнiць лiха, i прыняць яго як карыснага раба, i не пазбаўляць стала, без якога ён памрэ з голаду. Дафнiс, убачыўшы Хлою i трымаючы яе ў сваiх руках, прымiрыўся з iм як з новым сваiм дабрачынцам, а Хлою папрасiў дараваць яму, што ён так доўга не парупiўся пра яе.

30

Параiўшыся мiж сабою, яны вырашылi пра вяселле пакуль што ўтаiць, а Хлою схаваць i адкрыць сваё каханне толькi мацеры. Але Дрыяс не згадзiўся, ён настойваў, каб сказаць бацьку, i абацаў, што яго ўгаворыць.

I як настаў дзень, ён, узяўшы ў пастуховую торбу прыкметныя знакi, пайшоў да Дыянiсафана i Клеарысты, якiя сядзелi ў садзе, - каля iх былi Астыл i Дафнiс - i калi ўсе замоўклi, ён пачаў казаць: "Такая самая неабходнасць, што i Ламана, вымушае мяне гаварыць пра тое, што дасюль было таямнiцаю. Гэтую Хлою не я на свет пусцiў, не я кармiў, а iншыя яе нарадзiлi, i калi яна ў пячоры нiмфаў ляжала, яе авечка кармiла. Гэта я сам убачыў, а ўбачыўшы, здзiвiўся, а здзiвiўшыся, выгадаваў. Пра гэта сведчыць i яе краса, бо яна анi да нас не падобная; пра гэта сведчаць i прыкметныя знакi, занадта дарагiя для пастухоў. Паглядзiце, крэўных дзяўчыны знайдзiце i тады ўбачыце, цi яна годная Дафнiса".

31

I Дрыяс не сказаў гэтыя словы на вецер, i Дыянiсафан не без увагi iх выслухаў; а, паглядзеўшы на Дафнiса i ўбачыўшы, як той збялеў i крадком плакаў, адразу ж распазнаў: гэта каханне; i баючыся больш за ўласнага сына, чым за чужую дзяўчыну, з усёй стараннасцю пачаў перабiраць Дрыясавы словы. Калi ж убачыў прынесеныя прыкметныя знакi: золатам гафтаваныя чаравiчкi, бранзалеты, галаўную павязку, - ён, паклiкаўшы Хлою, казаў ёй не баяцца, бо мужа яна ўжо мае, а неўзабаве адшукаюцца бацька i мацi. I Клеарыста ўзяла яе да сябе i прыбрала яе ўжо як сынаву жонку, а Дыянiсафан, адклiкаўшы Дафнiса аднаго, спытаўся, цi Хлоя яшчэ дзяўчына; i калi Дафнiс пакляўся, што мiж iмi нiчога больш не было, апроч пацалункаў i клятваў у вернасцi, Дыянiсафан усцешыўся гэтай змове i запрасiў абаiх да стала.

32

Цяпер можна было пабачыць, якою бывае краса, калi да яе дадаць аздобы. Бо калi Хлоя была апранута, а валасы прычэсаны, а твар умыты, яна ўсiм здалася да таго прыгожаю, што i Дафнiс яе ледзь пазнаў. Цяпер кожны i без прыкметных знакаў пакляўся б, што бацькам такой дзяўчыны не мог быць Дрыяс. А ён таксама тут быў i разам з Напэ браў удзел у банкеце, лежачы на асобным ложы за адным сталом з Ламанам i Мiрталаю.

У наступныя днi зноў прыносiлi жывёлу ў ахвяру, ставiлi кратэры з вiном; i Хлоя таксама прысвяцiла багам свае скарбы: сiрынгу, пастухову торбу, шкуру, даёнкi. Узлiла вiна крынiцы ў пячоры, бо пры ёй гадавалася i часта ў ёй купалася. Прыбрала таксама вянкамi магiлу авечкi, што паказаў Дрыяс, i яшчэ раз сыграла на сiрынзе сваiм авечкам, а сыграўшы, памалiлася багiням, каб знайсцi ёй тых, што яе падкiнулi, i каб яны былi годныя яе шлюбу з Дафнiсам.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II