Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:

4

Гэты сад старанна даглядаў Ламан, сухое голле падразаў, вiнаградныя лозы падвязваў. Дыянiса ён упрыгожыў вянкамi; да кветак правёў ваду. Была там крынiца, якую знайшоў для кветак Дафнiс. Гэтая крынiца хоць служыла кветкам, усё ж называлi яе Дафнiсавай крынiцаю. Ламан загадаў Дафнiсу, каб ён як мага лепш адкармiў коз, бо гаспадар, сказаў ён, абавязкова захоча пабачыць iх, прыехаўшы пасля доўгай адлучкi. Але Дафнiс быў упэўнены, што i так яго пахваляць за коз, бо лiк iх, як ён iх узяў, падвоiўся; i воўк нiводнае не ўхапiў, i былi яны тлусцейшыя за авечак; але каб гаспадар ахватней згадзiўся на яго шлюб, усё старанне i руплiвасць скiраваў на статак, выганяючы яго, ледзь на золак займала, i прыганяючы позна ўвечары. Два разы вадзiў на вадапой, расшукваў

найлепшыя пашы ў тутэйшых мясцiнах. Парупiўся i пра мiсы, каб былi новыя, i каб даёнак было шмат, i большыя пляцёнкi для сушэння сыроў. Яго дбайнасць да таго дайшла, што i рогi алеем намазваў i воўну расчэсваў. Можна было падумаць, што бачыш святы Панаў статак. Ва ўсёй гэтай рабоце яму дапамагала i Хлоя; занядбаўшы сваю ўласную атару, яна праводзiла больш часу каля яго коз, так што Дафнiс думаў, што толькi з-за яе яны так цудоўна выглядаюць.

5

Калi яны былi так занятыя, з горада прыйшоў другi пасланец з наказам як найхутчэй збiраць вiнаград; i сам, казаў ён, тут астанецца, пакуль з вiнаградных гронак не наробяць сусла, а пасля ён вернецца ў горад, каб прывезцi з сабою гаспадара ўжо на заканчэнне збору вiнаграду. Гэтага Эўдрама так называлi яго, бо бегаць i была яго работа, - прынялi як толькi маглi i зараз жа пачалi збiраць вiнаград, насiць гронкi ў нацiсi, сусла злiваць у бочкi, а найлепшыя з вiнаградных гронак зразалi разам з лазою, каб тыя, што прыедуць з горада, мелi ўяву пра ўраджай i ад яго асалоду.

6

Калi Эўдрам ужо збiраўся вярнуцца ў горад, даў яму Дафнiс нямала; а даў яму гасцiнцаў, на што i стаць было казапасу: добра адцiснутыя сыры, маладзенькае казляня, казлiную шкуру з белаю густою воўнаю, каб узiмку, бегучы, на сябе накiнуць. Эўдрам узрадаваўся, пацалаваў Дафнiса i паабяцаў, што скажа гаспадару толькi добрае пра яго. Так ён адышоў у прыязным настроi; а Дафнiс у неспакоi пасвiў далей разам з Хлояю чароды. Ды i яна мела шмат страху: падлетак, якi дагэтуль звык бачыць толькi коз, горы, сялян, Хлою, павiнен быў упершыню ўбачыць гаспадара, толькi iмя якога ён чуў раней. Таму яна i турбавалася за Дафнiса, як ён сустрэнецца з гаспадаром, i пра шлюб душа яе непакоiлася, цi не дарэмна мрояць яны аб iм. I ўвесь час яны цалавалiся i абдымалiся так цесна, нiбы зраслiся; але пацалункi ў iх былi баязлiвыя i абдымкi сумныя, нiбы ўжо гаспадар быў тут, i яны са страху павiнны былi ад яго хавацца. А да гэтага надарылася iм яшчэ i такая бяда.

7

Быў там Лампiс, грубы валапас. Ён таксама сватаў Хлою ў Дрыяса i ўжо шмат падарункаў прынёс, каб прыспешыць вяселле. Але даведаўшыся, што Дафнiс ажэнiцца з ёю, калi ўладар дазволiць, ён пачаў шукаць спосабу, каб разгневаць супроць iх гаспадара; ведаючы, што таго вельмi радуе сад, надумаў ён як мага яго знiшчыць i знявечыць. Калi ссекчы дрэвы, то выдасць стук i яго зловяць; таму надумаўся ён спляжыць кветкi. Ён дачакаўся ночы, пералез цераз агароджу i адны з iх вырваў, другiя - паламаў, а рэшту растаптаў, як свiння. I непрыкметна ўцёк.

Назаўтра ранiцаю прыйшоў Ламан у сад, каб палiць кветкi вадою з крынiцы. Убачыўшы такое спусташэнне ўсяе мясцiны - работа не грабежнiка, а толькi ворага!
– ён тут жа разарваў свой кароценькi хiтон i моцным крыкам пачаў клiкаць багоў; так што Мiртала, кiнуўшы тое, што мела ў руках, выбегла з хаты, i Дафнiс, якi толькi што выгнаў коз, прыбег; убачыўшы, яны закрычалi, а закрычаўшы, заплакалi.

8

Хоць жальбою кветкам не паможаш, але яны плакалi са страху перад гаспадаром; i чужы б хто, трапiўшы сюды, заплакаў, бо гэтая мясцiна была збэшчаная, а ўся зямля збiтая ў гразь. А тыя з кветак, што ўцалелi ад руйнавання, i далей цвiлi i зiхацелi i былi ўсё яшчэ прыгожыя, нават палеглыя на зямлю. I ўсё яшчэ садзiлiся на iх пчолы i няспынна гулi, як бы яны аплаквалi iх. А Ламан у роспачы ўсклiкаў: "Бяда гэтым кустам ружаў! Як iх паламалi! Бяда градкам фiялак! Як iх здратавалi! Бяда гiяцынтам i нарцысам! Што за нягодны чалавек вырваў iх! Вернецца вясна, а яны не распусцяцца; будзе лета, а яны красавацца не будуць; увосень нiкога

яны вянком не прыбяруць. I ты ж, уладару Дыянiсе, не злiтаваўся над няшчаснымi кветкамi, сярод якiх ты жывеш, на якiя ты глядзiш, з якiх часта я табе вянкi плёў i цешыўся iмi? Як, як пакажу цяпер гэты сад гаспадару? Што ён скажа, калi гэта ўбачыць? Загадае павесiць мяне, старога чалавека, на першай хвойцы, як Марсiя; а можа, i Дафнiса, думаючы, нiбыта яго козы гэта зрабiлi".

9

Яшчэ гарачэйшыя слёзы пры гэтым палiлiся, i не кветкi аплаквалi яны, а самiх сябе. I Хлоя аплаквала Дафнiса, як бы яго ўжо мелiся павесiць, i малiлася, каб уладар не прыязджаў, i перажывала цяжкiя днi, нiбы ўжо бачыла, як лупцуюць Дафнiса. I калi ўжо ноч надышла, Эўдрам прынёс вестку, што старэйшы гаспадар прыедзе праз тры днi, а яго сын будзе заўтра. Яны зноў пачалi разважаць над тым, што адбылося, i, падзялiўшыся сваiмi страхамi з Эўдрамам, папрасiлi ў яго рады; ён, спагадаючы Дафнiсу, параiў расказаць усё маладому гаспадару i абяцаў iм сваю дапамогу пры гэтым, бо як малочны брат быў у яго ў пашане. I калi надышоў дзень, яны так i зрабiлi.

10

Астыл прыехаў конна, i з iм яго парасiт, таксама конна. У Астыла быў першы пушок на падбародку, а Гнатан - так звалi нахлебнiка - даўно ўжо галiў бараду. Ламан з Мiрталаю i Дафнiсам, прыпаўшы да ног маладога гаспадара, прасiлi паспагадаць няшчаснаму старому i адвесцi ад яго, нi ў чым не вiнаватага, гнеў свайго бацькi; i Ламан тут жа расказаў яму ўсё. Паспагадаў просьбе Астыл, пайшоў у сад i, убачыўшы панiшчаныя кветкi, паабяцаў iм, што сам папросiць бацьку дараваць i зверне вiну на коней: нiбыта яны, прывязаныя там, разгуляўшыся, сарвалiся з прывязi, адны кветкi паламалi, другiя - здратавалi, трэцiя - збiлi. За гэта Ламан i Мiртала пажадалi яму ўсялякага дабра, а Дафнiс прынёс гасцiнцы: казлянят, сыры, птушак з птушанятамi, гронкi вiнаграду на лозах, яблыкi на галiнках. Сярод гэтых гасцiнцаў было i духмянае лесбаскае вiно, з усiх мацункаў найлепшае.

11

Астыл пахвалiў гасцiнцы i пайшоў паляваць на зайцоў, бо дзяцюк ён быў багаты, жыў заўсёды ў раскошы i прыехаў у вёску, каб зазнаць адменнай уцехi. Гнатан жа, чалавек, якi ўмеў толькi есцi ды пiць, абы набрацца, а набраўшыся, распуснiчаць, i ў якога толькi i было ўсяго што губа, чэрава ды тое, што пад чэравам, старанна разгледзеў Дафнiса, калi той прынёс свае гасцiнцы, i, схiльны ад прыроды да хлопцаў, знайшоўшы красу, якой i ў горадзе не знайсцi, надумаў узяцца за Дафнiса, спадзеючыся лёгка ўгаварыць гэтага казапаса.

Наважыўшыся так, ён пайшоў не з Астылам на паляванне, а туды, дзе пасвiў Дафнiс, кажучы, што хоча коз паглядзець, а напраўду - Дафнiсам палюбавацца. I, каб расчулiць, ён хвалiў яго коз, папрасiў яго сыграць на сiрынзе пастушыную песню i сказаў, што ён хутка даб'ецца для Дафнiса волi, бо ўсё можа зрабiць.

12

Гнатан, убачыўшы, што прыручыў хлопца, падпiльнаваў яго ўночы, калi ён гнаў з пашы коз, i, падбегшы, спярша пацалаваў, а потым папрасiў, каб той дазволiў яму ззаду тое, што козы дазваляюць сваiм казлам. Доўга не мог уцямiць Дафнiс i нарэшце адказаў, што ён добра ведае, як казлы скачуць на коз, але нiхто нiколi не бачыў, каб казёл ускокваў на казла, а баран замест авечкi - на барана, нi пеўнi замест курэй на пеўняў, тады Гнатан, пусцiўшы ў ход рукi, хацеў узяць яго гвалтам. Але Дафнiс штурхнуў п'янага, якi ледзь трымаўся на нагах, павалiў на зямлю i ўцёк, як алянятка, пакiнуўшы там ляжаць таго, каго весцi дадому пад руку мог мужчына, а не хлопчык.

Больш Дафнiс увогуле з iм не вадзiўся i пасвiў сваiх коз то тут, то там, унiкаў Гнатана, ахоўваючы сваю Хлою. Ды i Гнатан больш не лез да яго, ведаючы, што той не толькi прыгожы, але i дужы. Чакаў толькi зручнага моманту, каб пагаварыць пра яго с Астылам, i спадзяваўся атрымаць яго ў падарунак ад дзецюка, якi любiў адорваць часта i шчодра.

13

Але тады нiчога не выпадала зрабiць, бо прыехаў Дыянiсафан разам з Клеарыстаю, i скрозь чуўся вялiкi галас цягла, службы, мужчын, жанок. Аднак пасля ўсяго склаў доўгую любоўную прамову.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II