Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:

10

I ўсё яны рабiлi разам, пасвячы блiзка адно каля аднаго чароды. I часта Дафнiс займаў авечак, якiя разбягалiся, часта i Хлоя зганяла ўнiз са скал вельмi адважных коз. А то адно з iх глядзела абедзве чарады, калi другое занадта захаплялася гульнёю. Гульнi ж iхнiя былi пастушыныя, дзiцячыя. Яна, назбiраўшы дзе-небудзь там бадылiнак, пляла з iх пастку на цвыркуноў i за работаю спускала з вока авечак; а ён, нарэзаўшы тонкiх чароцiн, пракруцiўшы дзiрачкi ў каленцах, злеплiваў трубачкi адну з адною мяккiм воскам i аж да ночы вучыўся iграць на сiрынзе. Калi-нiкалi яны дзялiлiся мiж сабою малаком i вiном i спажывалi разам полудзень, што бралi з сабою з дому. I хутчэй можна было бачыць асобна авечак i коз, чым Хлою i Дафнiса.

11

Тым часам, калi яны

бавiлiся, Эрас учынiў iм такую сур'ёзную штуку. Ваўчыца, якая нядаўна вывела ваўчанят, часта цягала авечак з навакольных сёл, бо ёй, каб пракармiць сваiх малых, трэба было шмат яды. I вось сяляне, сышоўшыся ўночы, выкапалi яму - сажань у шырыню, чатыры ў глыбiню. Большую частку выбранай зямлi, аднёсшы далёка, раскiдалi, а на яму наслалi сухiх доўгiх жэрдачак i прысыпалi рэштай зямлi, каб усё тут выглядала, як было дагэтуль; але калi б нават заяц прабег тут, то праламаў бы латы, якiя былi слабейшыя за саломiнкi, i тады можна было б убачыць, што гэта не зямля, а падабенства зямлi. I хоць яны выкапалi шмат такiх ям па гарах i раўнiнах, не пашчасцiла iм злавiць ваўчыцу: яна ўчула, што зямля тут падманная; затое шмат коз i авечак зламалi сабе каркi, ды бязмала i Дафнiс, а выйшла яно так:

12

Два казлы, раз'ятрыўшыся адзiн на аднаго, схапiлiся ў рожкi. У гэтай гвалтоўнай сутычцы адзiн з iх зламаў сабе рог i, падскочыўшы ад болю, кiнуўся ўцякаць; але другi, перамогшы, бег за iм следам, не даючы ўцекачу супачынку. Дафнiс, перажываючы за зламаны рог i зазлаваўшыся на нахабнага казла, ухапiў палку ды свой пастуховы кiй i кiнуўся даганяць даганяльшчыка. Але таму, што нi той, што ўцякаў, нi другi, разгневаны, што яго даганяў, не глядзелi, што ў iх было пад нагамi, то абодва падаюць у яму, перш казёл, а Дафнiс за iм. Гэта i ўратавала Дафнiса, бо, як падаў, апорай яму быў казёл. Плачучы, чакаў ён, цi не прыйдзе хто, каб яго выцягнуць; а Хлоя, убачыўшы гэта, спяшаючыся, пабегла да ямы; i, пераканаўшыся, што Дафнiс жывы, клiча валапаса з суседняга поля на дапамогу. Прыйшоўшы, ён пачаў шукаць доўгай вяроўкi, трымаючыся за якую Дафнiс мог бы вылезцi наверх. Але вяроўкi не было, i Хлоя, развязаўшы сваю павязку, дала яе апусцiць валапасу; так яны, стоячы на беразе ямы, абое цягнулi, а ён, ухапiўшыся рукамi за павязку, выбраўся наверх. Выцягнулi яны i няшчаснага казла, якi страцiў абодва рагi; такая вось кара спасцiгла за пераможанага казла. Яны аддалi яго валапасу з удзячнасцю за паратунак, каб той яго прынёс у ахвяру, а дома збiралiся зманiць, што напалi ваўкi, калi б хто заўважыў нястачу; самi ж, вярнуўшыся назад, агледзелi сваiх авечак i коз; а ўбачыўшы, што козы i авечкi ў добрым ладзе пасуцца, уселiся яны на дубовай калодзе i пачалi разглядаць, цi не паранiў Дафнiс, падаючы, чаго сабе да крывi. Але не было анi раны, анi крывi, толькi ў зямлi i гразi былi валасы ды ўсё цела. I ён намерыўся памыцца, пакуль Ламан i Мiртала не даведалiся, што з iм здарылася.

13

I, увайшоўшы разам з Хлояй у пячору нiмфаў, ён аддаў пiльнаваць ёй свой кароткi хiтон i пастуховую торбу, а сам, стаўшы над крынiцаю, узяўся мыць сабе валасы i ўсё цела. А валасы яго былi чорныя i густыя, цела - загарэлае ад сонца: можна было падумаць, што гэта ад ценю валасоў такое смуглае. Калi Хлоя ўбачыла так яго, здаўся ёй Дафнiс прыгожым, а таму, што падаўся прыгожым упершыню, падумала яна, што прычынаю красы тут купанне. I калi яна змывала яму спiну, адчула, якое мяккае цела, так што яна не раз украдкам дакраналася да сябе, каб пераканацца, цi яе цела далiкатнейшае. А пазней яны - сонца ж было на захадзе - пагналi чароды дахаты. Хлоя ж з таго часу нiчога больш не хацела, абы толькi зноў бачыць, як Дафнiс купаецца.

Назаўтра, калi яны зноў прыйшлi на пашу, Дафнiс, седзячы, як звычайна, пад дубам, iграў на сiрынзе i заадно сачыў за козамi, якiя ляжалi i нiбы прыслухоўвалiся да яго iгры, а Хлоя, седзячы побач з iм, хоць i сачыла за чарадою авечак, але яшчэ часцей паглядала на Дафнiса; i зноў ён, калi iграў на сiрынзе, здаўся ёй прыгожым, i зноў яна палiчыла музыку за прычыну яго красы, а таму яна пасля яго ўхапiла сiрынгу, каб паспрабаваць, цi

не зробiцца таксама прыгожаю. Яна ўгаварыла яго зноў скупацца, i глядзела на яго, калi ён купаўся, i, бачачы яго, дакранулася, i зноў адышла з подзiвам, а гэты подзiў быў пачаткам кахання.

Што здарылася з ёю, гэтага не ведала маладое дзяўчо, якое вырасла ў вёсцы i яшчэ нi разу не чула iмя Эрас. Смутак сцiснуў ёй сэрца, вочы няўважна блукалi, i яна часта вымаўляла: Дафнiс! Яда ёй была не ў памяцi, начамi не спала, забывалася пра сваiх авечак, яна то смяялася, то плакала; то засынала, то зрывалася са сну; твар яе то быў бледны, то раптам зноў успыхваў чырванню. Нават кароўка, якую ўджалiць авадзень, не мучыцца так. Аднаго разу, калi яна была адна, прыйшлi ёй на розум вось такiя словы:

14

"Хворая я цяпер, але што за хвароба, не ведаю: мне балiць, а няма на мне раны; сумую я, хоць нiводная з маiх авечак не прапала; я ўся палаю, хоць сяджу ў такiм цянi. Колькi разоў нi абдзiралi мяне калючкi, я не плакала; колькi пчол нi джалiлi мяне, я не адмаўлялася ад яды; але тое, што цяпер ранiць сэрца, яшчэ вастрэйшае. Дафнiс прыгожы, але ж i кветкi прыгожыя; прыгожа гучыць яго сiрынга, але прыгожа спяваюць i салаўi; ды я пра iх анi не думаю. О, калi б я была яго сiрынгаю i ўбiрала яго дыханне, цi калi б я была козачкаю i каб ён пасвiў мяне! О лiхая вада, толькi Дафнiса ты зрабiла прыгожым, а я ж дарэмна купалася. Гiну я, любыя нiмфы, i нават вы не ратуеце дзяўчыны, што вырасла пры вас. Хто ж вас вянкамi прыбiраць будзе пасля мяне? Хто бедных ягнятак кармiць будзе? Хто дагледзiць майго стракатлiвага цвыркуна, якога я з вялiкаю цяжкасцю злавiла, каб ён перад пячораю сваiм цвырканнем спяваў мне на сон; але я цяпер праз Дафнiса страцiла сон, i дарэмна стракоча мой цвыркун".

15

Так пакутавала, так казала яна, намагаючыся знайсцi назву кахання. Але Доркан, той валапас, што Дафнiса выцягнуў i казла з ямы, дзяцюк з першым пушком на барадзе, якi ведаў каханне ў слове i яве, з таго самага дня адразу закахаўся ў Хлою, i чым далей беглi днi, тым больш распалялася душа, i, на Дафнiса як на хлапчука не зважаючы, наважыўся падарункамi або сiлаю дамагчыся свайго. Спярша ён прынёс iм падарункi: яму валапасаву сiрынгу на дзевяць дудачак, якiя былi меддзю замест воску змацаваныя, а ёй - шкуру ланi, якую носяць вакханкi, - плямiстую, нiбы яе фарбамi размалявалi. З гэтага часу ён, лiчачыся за сябра, штораз меней зважаў на Дафнiса, а Хлоi штодня прыносiў цi мяккага сыру, цi вянок з кветак, цi спелы яблык; аднаго разу прынёс цялятка-сысунка, пазалочаны драўляны кубак, маладзенькiх горных птушак. А яна, недасведчаная ў хiтрыках кахання, прымаючы гасцiнцы, цешылася, а яшчэ больш з таго, што яна цяпер мела чым абдорваць Дафнiса.

I аднаго разу, бо ўжо i Дафнiс павiнен быў спазнаць мукi кахання, усчалася ў яго з Дорканам спрэчка, хто з iх прыгажэйшы, а суддзёю мела быць Хлоя, а за ўзнагароду таму, хто пераможа, было прызначана пацалаваць Хлою. Першы Доркан вось што сказаў:

16

"Я, дзяўчына, большы за Дафнiса, дый я валапас, а ён казапас; i я нагэтулькi лепшы за яго, наколькi каровы лепшыя за козы; i белы я, як малако, валасы залацiстыя, як даспелае поле перад жнiвом, i выкармiла мяне мацi, а не якая жывёла. Ён жа малы i безбароды, як жанчына, i чорны, як воўк. Ён пасе казлоў i пахне пагана, а такi бедны, што i сабакi не пракормiць. Калi яго, як кажуць, паiла сваiм малаком каза, то нiчым ён ад казляняцi i не рознiцца".

Гэтак i падобна да гэтага казаў Доркан, а пасля яго - Дафнiс: "Мяне выкармiла каза, як Дзеўса. Я пасу коз, i яны большыя, чым Дорканавы каровы; я анi не пахну ад iх, як i Пан, хоць той больш як на палавiну сам казёл. У мяне ўдосталь сыру, i хлеба, спечанага на ражне, i белага вiна, а гэта - дастатак заможных сялян. Безбароды я, але такi i Дыянiс; цёмны я, але такi i гiяцынт; Дыянiс жа пераўзыходзiць сатыраў, а гiяцынт - лiлеi. Ён жа руды, як лiс, i барадаты, як казёл, а белы, як гарадская жанчына. I калi табе давядзецца пацалаваць каго, то мяне пацалуеш у вусны, а яго - у шчэць на барадзе. I ўспомнiш тады, дзяўчына, што цябе выкармiла авечка, а ты такая прыгожая".

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Linnea
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Вкус ледяного поцелуя

Полякова Татьяна Викторовна
2. Ольга Рязанцева
Детективы:
криминальные детективы
9.08
рейтинг книги
Вкус ледяного поцелуя

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы