Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:
17
Далей Хлоя не вытрымала, а ўзрадаваўшыся гэтай пахвале i ўжо даўно маючы ахвоту пацалаваць Дафнiса, ускочыла i пацалавала яго, хоць i прастадушна i няўмела, але так, што змагла душу распалiць. Доркан, засмучаны, пайшоў, шукаючы iншай дарогi да кахання; а Дафнiс, бы яго не пацалавалi, а ўкусiлi, тут жа спахмурнеў i часта ўздрыгваў, не могучы суцiшыць сэрца, яму не цярпелася паглядзець на Хлою, а як глянуў - аблiўся румянцам. Тады ён першы раз са здзiўленнем заўважыў, што валасы яе залацiстыя i вочы ў яе вялiкiя, як у цялушкi, i твар яе сапраўды бялейшы за казiнае малако, - быццам ён толькi што вочы займеў, а ўвесь час дагэтуль быў без iх. Цяпер ён да яды ледзь дакранаўся, а пiць калi хто прымушаў, ледзь абмочваў губы. Маўклiвы зрабiўся, а раней стракатаў больш за цвыркуноў, вялы зрабiўся,
18
"Што ж гэта зрабiў са мною Хлоiн пацалунак? Губы яе мякчэйшыя за ружы i вусны саладзейшыя за мёд, пацалунак вастрэйшы, чым пчалiнае джала. Часта цалаваў я казлянят, часта - маленькiх ягнят i тое цялятка, што падарыў Доркан; але гэты пацалунак нешта новае. Дыханне мяне пакiдае, сэрца хоча выскачыць, душа замiрае, а я ўсё ж зноў бы хацеў цалаваць. Ах, благая перамога: дзiўная хвароба, iмя якой я i назваць не ўмею. Можа, Хлоя атруты паспрабавала, перш чым мяне пацалавала? А як жа тады яна не памерла? Як спяваюць салаўi, а мая сiрынга маўчыць; як скачуць казляняткi, а я нерухома сяджу; як цвiтуць кветкi, а я вянкоў не пляту! Расцвiтаюць лiлеi i гiяцынты, а Дафнiс вяне. Няўжо Доркан неўзабаве будзе выглядаць прыгажэйшым, чым я?"
19
Так пакутаваў i казаў наймiлейшы Дафнiс, першы раз спазнаючы ў слове i яве каханне.
А Доркан, валапас, закаханы ў Хлою, прыпiльнаваўшы, калi Дрыяс паблiзу саджаў атожылкi вiнаграднай лазы, падышоў з некалькiмi адборнымi сырамi i даў iх у падарунак яму як старому прыяцелю з тых часоў, калi Дрыяс яшчэ сам пасвiў; пачаўшы з гэтага, перавёў ён гаворку на жанiцьбу з Хлояй. Калi б яму аддалi яе ў жонкi, ён абяцаў як валапас шмат каштоўных дароў: пару валоў пад плуг, чатыры раi пчол, пяцьдзесят ушчэпаў яблынь, валовую шкуру на падэшвы i штогод цяля, ужо адлучанае ад каровы; так што Дрыяс, спакусiўшыся гэткiмi падарункамi, амаль згадзiўся на шлюб. Але калi разважыў, што дзяўчына вартая лепшай долi, i збаяўся, што трапiць у непапраўную бяду, калi ўсё выйдзе наверх, у шлюбе яму адмовiў, перапрасiў яго i названых дароў не прыняў.
20
Доркан, другi раз ашукаўшыся ў сваёй надзеi i намарна страцiўшы добрыя сыры, надумаўся ўзяць Хлою гвалтам, калi яна будзе адна. I падгледзеўшы, што яны на перамену гоняць на вадапой свае статкi - аднаго дня Дафнiс, другога дзяўчына, прыдумаў ён акурат пастухоўскую хiтрасць.
Ён узяў шкуру вялiкага воўка, якога некалi бык, абараняючы сваiх кароў, закалоў рагамi, захiнуўся ў яе з галавы да ног, пярэднiя лапы нацягнуў на свае рукi, заднiя - на ногi ад сцёгнаў да пят, а раскрытая пашча прыкрыла яму галаву, як шлем цяжкаўзброенага ваякi. Прыкiнуўшыся як мага найлепш дзiкiм зверам, iдзе ён да ручаiны, з якой пасля пашы пiлi козы i авечкi. У вельмi глыбокай упадзiне была ручаiна, усё месца навокал глушылася цярнiнаю, ажынаю, нiзенькiм ялаўцом i бадзякамi; лёгка мог бы там i сапраўдны воўк ляжаць у засадзе. Схаваўшыся тут, Доркан чакаў, калi надыдзе час вадапою, i меў вялiкую надзею, што ён перапалохае сваiм выглядам Хлою i яна апынецца ў ягоных руках.
21
Прамiнула няшмат часу, i Хлоя пагнала статкi да ручаiны, пакiнуўшы Дафнiса зразаць зялёныя парасткi на корм казлянятам пасля пашы. Але сабакi, якiя беглi тут жа, сцерагучы авечак i коз, i па сабачай звычцы прынюхвалiся, учулi Доркана, як ён падпаўзаў, каб напасцi на дзяўчыну, голасна загаўкалi i кiнулiся на яго, як на сапраўднага воўка; i перш чым ён з перапалоху ўскочыў на ногi, аблажылi яго i пачалi рваць шкуру. Нейкi час ён яшчэ цiха ляжаў у гушчары пад накiнутаю шкураю, баючыся адкрыцца; але калi Хлоя, перапалохаўшыся пры першым поглядзе на яго, пачала клiкаць Дафнiса на дапамогу, а сабакi, сарваўшы воўчую шкуру, упiлiся ў яго цела, ён залямантаваў i пачаў прасiць дапамогi ў дзяўчыны i Дафнiса, якi ўжо прыбег сюды. Тыя зычным воклiкам хутка супакоiлi сабак, а Доркана, у якога былi пакусаны сцёгны i плечы, павялi да ручаiны, прамылi яму раны ад сабачых зубоў i прыклалi да iх зялёнай вязавай кары, пажаваўшы яе; яны палiчылi апрананне ў шкуру за пастухоўскi жарт, i, зусiм не гневаючыся, суцешылi
22
Доркан, выбавiўшыся з бяды i ўратаваўшыся, хоць i не з воўчай пашчы, як гэта кажуць, а з сабачай, пайшоў загойваць свае раны; а Дафнiс i Хлоя мелi шмат клопату, аж да ночы збiраючы коз i авечак: бо спуджаныя воўчаю шкураю i ўзбуджаныя сабачым брэхам адны з iх на скалы ўзбеглi, а другiя аж да мора дабеглi. Хоць i былi яны прывучаныя слухацца голасу i на сiрынгу супакойвацца, а калi пляснуць у далонi - збiрацца, але на той раз страх прымусiў на ўсё забыцца. З цяжкасцю, як зайцоў па слядах, расшуквалi iх Дафнiс i Хлоя i загналi ў аборы. Толькi тае начы заснулi яны глыбокiм сном i знайшлi ў стоме лекi ад мук кахання.
Але калi зноў прыйшоў дзень, зноў яны цярпелi ў той жа спосаб. Радавалiся, убачыўшыся, журылiся, расстаючыся, нечага прагнулi, але не ведалi, чаго прагнуць. Адно толькi ведалi яны, што яго загубiў пацалунак, а яе - купанне.
23
Распальвала iх i сама пара года. Вясна ўжо канчалася, лета пачыналася, усё было ў росквiце, дрэвы ў пладах, палi ў каласах; усцяж мiлае цыкад стракатанне, садавiны салодкае пахкае дыханне ды радаснае авечак бляянне. Можна было б падумаць, што рачулкi, спакойна воды коцячы, спявалi, што вятры сваiм подзьмухам па соснах на сiрынзе iгралi, што яблыкi ў знямозе кахання долу спадалi, што сонца, закаханае ў красу, усiх раздзявала.
Дафнiс, распалены ўсiм гэтым, кiдаўся ў раку, то плёскаўся ў вадзе, то ганяўся за разгулянаю рыбаю; а часта i пiў, як бы хацеў патушыць агонь усярэдзiне. Хлоя ж, падаiўшы авечак i многiх коз, доўга яшчэ ўпраўлялася, каб сквасiць малако; а мухi моцна даймалi i кусалi, калi яна iх праганяла. Пасля яна, умыўшы твар, прыбiралася вянком з хваёвых галiнак i, ахiнуўшы паяснiцу шкурай аляняцi, напаўняла посуд вiном i малаком, каб разам з Дафнiсам выпiць гэтага пiтва.
24
Калi ж надышоў поўдзень, вочы iх адразу трапiлi ў палон чараў. Бо яна, убачыўшы голага Дафнiса, уражаная яго дасканалай красою, знемагала, не знаходзячы ў яго нiякай заганы; ён жа, гледзячы на яе, апаясаную шкураю аляняцi, у хваёвым вянку, калi яна яму падавала кубак, думаў, што бачыць нiмфу з пячоры. Пасля ён хапаў у яе з галавы хваёвы вянок i надзяваў яго на сябе, спачатку пацалаваўшы гэты вянок; яна таксама, калi ён раздзяваўся i купаўся, захiналася ў яго вопратку, спачатку яе пацалаваўшы. Часамi яны кiдалi адно ў аднаго яблыкi або прыбiралi адно аднаму галаву, расчэсваючы валасы на прабор. I Хлоя параўноўвала яго валасы з мiртам, бо яны былi чорныя, ён жа яе твар параўноўваў з яблыкам, бо ён быў белы i румяны. Ён вучыў яе iграць на сiрынзе; але калi яна пачынала дзьмуць, ён выхоплiваў у яе i сам губамi перабiраў чароцiны; i ўдаючы, што папраўляе яе памылкi, прыдумаўшы прыстойную прычыну, праз сiрынгу цалаваў Хлою.
25
Аднаго разу апоўднi, калi ён iграў на сiрынзе, а чароды ляжалi ў цянi, Хлоя непрыкметна задрамала. Заўважыўшы гэта, Дафнiс адклаў сiрынгу, прагна агледзеў яе ўсю - цяпер жа ён анi не саромеўся - i патаемна i разам з тым цiха прашаптаў: "Як гэтыя вочы спяць! Як вусны салодка дыхаюць! Так не пахнуць нi яблыкi, нi кусты. Але я баюся цалаваць: пацалунак ранiць сэрца i, як малады мёд, прыводзiць у шаленства. I я баюся пацалункам разбудзiць яе. О гаварлiвыя цыкады! Яны не дадуць спаць ёй сваiм моцным стракатаннем. Яшчэ i казлы, б'ючыся, ляскаюць рагамi. О ваўкi, баязлiвейшыя за лiсоў, чаму ж вы iх не схапiлi?!"
26
Калi ён так казаў, цыкада, уцякаючы ад ластаўкi, якая хацела яе злавiць, упала Хлоi на грудзi; ластаўка - за цыкадаю, i хоць не змагла яе злавiць, але, гонячыся за ёю, праляцела так блiзка, што кранулася сваiм крыллем Хлоiнай шчакi. Не ведаючы, што з ёю здарылася, Хлоя моцна ўскрыкнула i прахапiлася са сну, але, убачыўшы над сабою ластаўку i Дафнiса, што смяяўся з яе спалоху, яна супакоiлася i працерла ўсё яшчэ сонныя вочы. Цыкада, што схавалася ў Хлоi на грудзях, адазвалася, нiбы той, хто шукаў прытулку, дзякаваў за свой ратунак. Зноў Хлоя галосна ўскрыкнула, а Дафнiс засмяяўся. I, карыстаючыся нагодаю, прасунуў руку мiж грудзей i выняў добрую цыкаду, якая i ў яго руцэ не маўчала. Хлоя ўзрадавалася, убачыўшы яе, узяла, i пацалавала, i зноў пасадзiла стракатлiўку сабе на грудзi.
Эволюционер из трущоб
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
