Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:

37

Гэты трэцi стары, заслужыўшы пахвалу за танец, цалуе Хлою i Дафнiса. Тыя, хутка ўсхапiўшыся, станцавалi Ламанаву казку. Дафнiс паказваў Пана, Хлоя Сiрынгу. Ён умольваў яе, пераконваючы, яна безуважна пасмiхалася. Ён пагнаўся за ёю i бег пры гэтым на кончыках пальцаў, удаючы капыты, яна ж паказвала зняможаную пагоняй. Пасля Хлоя ў лесе, нiбы ў балоце, хаваецца; Дафнiс жа, узяўшы Фiлетаву вялiкую сiрынгу, зайграў сумную песню, як закаханы, пасля пяшчотную, нiбы ўгаворваючы, потым прываблiвую, нiбы шукаючы яе, так што Фiлет, ускочыўшы, пацалаваў яго, i падараваў яму пасля пацалунка сваю сiрынгу, i пажадаў, каб i Дафнiс пакiнуў яе некалi такому ж годнаму пераемнiку.

38

Дафнiс жа прынёс у дар Пану сваю ўласную малую сiрынгу i, пацалаваўшы Хлою, як бы ён сапраўды пасля ўцёкаў

знайшоў яе, пагнаў статак, iграючы на новай сiрынзе.

Ужо надыходзiла ноч, i Хлоя пагнала сваю чараду, збiраючы яе напевам сiрынгi; i козы беглi побач з авечкамi, i Дафнiс iшоў поруч з Хлояю, так што да самай ночы яны цешылiся адно адным i ўмовiлiся назаўтра яшчэ раней выгнаць статкi; так i зрабiлi. Толькi што бралася на дзень, а яны прыйшлi ўжо на пашу. Напачатку звярнулiся з прывiтаннем да нiмфаў, пасля - да Пана, а потым, усеўшыся пад дубам, iгралi на сiрынзе, далей цалавалiся, абдымалiся i ляжалi адно каля аднаго; i, нiчога не зрабiўшы больш, паднялiся. Не забылiся i паесцi, выпiлi i вiна, змяшаўшы яго з малаком.

39

Ад усяго гэтага яшчэ больш разгарачыўшыся i паадважнеўшы, яны паспрачалiся адно з адным, хто з iх мацней любiць, i памаленьку дайшлi да клятваў у вернасцi. Дафнiс Панам пакляўся, падышоўшы да яго хвойкi, што ён не будзе жыць адзiн, без Хлоi, нi адзiнага дня; а Хлоя паклялася Дафнiсу нiмфамi, увайшоўшы ў iх пячору, што хоча з Дафнiсам жыць i памерцi. Дзявочая прастадушнасць Хлоi даходзiла да таго, што, выйшаўшы з пячоры, яна вымагала ад яго i другой клятвы. "Дафнiс!
– казала яна.
– Пан - гэта бог, якi часта ўлюбляецца i часта здраждвае; кахаў ён Пiтыс, кахаў Сiрынгу; нiколi не ўпусцiць ён, каб не зачапiць дрыяд, не дае праходу нiмфам, заступнiцам жывёлы. Ён безуважна ставiцца да клятваў i цябе не пакарае, хоць бы ты пакахаў больш жанчын, чым мае чароцiн твая сiрынга; ты ж паклянiся гэтым статкам i тою казою, што цябе ўзгадавала, не пакiнуць Хлоi, пакуль яна табе будзе верная; калi ж яна саграшыць супроць цябе i супроць нiмфаў, уцякай ад яе, ненавiдзь i забi яе, як ваўка".

Дафнiс узрадаваўся яе недаверу i, стаўшы сярод чарады коз i ўзяўшы адною рукою казу, другою - казла, пакляўся Хлоi любiць яе датуль, пакуль яна яго любiць будзе; калi ж яна каго iншага замест Дафнiса выбера, тады ён не яе сябе заб'е.

Яна ўзрадавалася i паверыла яму, як дзяўчына i як пастушка, што лiчыць коз i авечак уласнымi багамi аўчароў i казапасаў.

КНIГА ТРЭЦЯЯ

1

Калi мiтыленцы дачулiся пра напад дзесяцi караблёў, а людзi, што прыйшлi з вёсак, расказалi iм пра разбой, яны, палiчыўшы, што такога ад метымнейцаў нельга стрываць, пастанавiлi як найхутчэй узяцца за зброю; адабраўшы тры тысячы шчытаносцаў i пяцьсот коннiкаў, яны паслалi свайго ваяводу Гiпаса па сушы, баючыся мора ў зiмовую пару.

2

Ён вырушыў у паход, але анi не дратаваў метымнейскiх палёў, не рабаваў нi статкаў, нi набытку сялян i пастухоў, бо ўважаў, што так рабiць больш падыходзiць разбойнiку, чым ваяводзе; шпарка павёў ён войска на сам горад, каб напасцi на брамы, пакуль яны без аховы.

I калi ён быў яшчэ стадыяў за сто да горада, яго перастрэў пасланец, просячы аб замiрэннi. Бо калi метымнейцы вызналi ў палонных, што мiтыленцы анi не ведалi, з-за чаго ўсё ўсчалося, i што сяляне i пастухi проста асадзiлi нахрапiстых дзецюкоў, то тады ў Метымне людзе раскаялiся, бо рашылiся выступiць супроць суседняга горада больш з асляплення, чым з розуму; а таму яны спяшалiся аддаць усё нарабаванае, каб спакойна зноў сустракацца i на зямлi, i на моры.

Гэтага пасланца Гiпас, хоць i быў выбраны паўнамоцным ваяводаю, паслаў да мiтыленцаў, а сам за стадыяў дзесяць да Метымны стаў лагерам i чакаў загадаў са свайго горада. Мiнула два днi, прыйшоў ганец з наказам прыняць назад нарабаванае i, не чынячы шкоды, вярнуцца дадому; маючы на выбар вайну i мiр, яны прызналi больш карысным мiр.

3

I вось вайна мiж метымнейцамi i мiтыленцамi як неспадзявана пачалася, так i закончылася.

Надышла зiма, i была яна для Дафнiса i Хлоi больш гаротлiвая, чым вайна; бо раптоўна выпаў глыбокi снег, усе дарогi адцяў, а ўсiх сялян у хаты загнаў. Бурна спадалi з гор патокi i скоўвалiся ў далiне лёдам; дрэвы, пацяжэўшы, панiклi; уся зямля схавалася

пад снегам, выступаючы дзе-небудзь ля крынiц i рэчак. Нiхто не гнаў статка на пашу, нi сам не выходзiў за дзверы, а як запявалi пеўнi, раскладалi вялiкi агонь, i адны пачыналi прасцi лён, другiя круцiць казiную воўну, трэцiя - рабiць сiлы на птушак. Тады ўжо была турбота быдлу ў яслi мякiны падкiнуць, козам i авечкам у стойлы - галiнак з лiсцем, свiнням у свiнушнiкi - жалудоў ды букавых арэшкаў.

4

Пры гэтым вымушаным сядзеннi ў хаце ўсе iншыя земляробы i пастухi былi рады, што хоць на кароткi час iм не трэба нiчога рабiць i яны могуць спакойна паснедаць i доўга паспаць; так што зiма iм здавалася мiлейшаю, чым лета i восень i нават чым вясна. А Хлоя i Дафнiс, успамiнаючы мiнулыя ўцехi: як яны цалавалiся, як абдымалiся, як разам спажывалi сваю яду - сумавалi i не спалi начамi i чакалi вясновай пары як новага нараджэння пасля смерцi. Iх сум агортваў, калi iм траплялася ў рукi пастухова торба, з якой яны елi, або калi яны бачылi даёнку, з якой яны разам пiлi, або нядбала кiнутую сiрынгу, якая была дарункам кахання.

Таму яны малiлi нiмфаў i Пана збавiць iх ад гэтых пакут i нарэшце зноў паказаць iм i iх статкам сонца; молячыся, яны шукалi рады, як iм адно з адным убачыцца. Хлоя ж зусiм нiчога не магла тут нi зрабiць, нi прыдумаць: з ёю ўвесь час была яе названая мацi, вучыла яе часаць воўну, круцiць верацёны ды ўсё нагадвала пра вяселле; а Дафнiс быў вольны i больш здатны на выдумкi, чым дзяўчына, таму i знайшоў спосаб, як убачыць Хлою.

5

Перад Дрыясавай хатаю, пры ўваходзе на панадворак, раслi два вялiкiя мiрты i плюшч. Мiрты стаялi побач, а пасярод iх - плюшч, так што ён раскiдваў, як вiнаградная лаза, свае парасткi на абодва бакi i сваiм пераплеценым лiсцем нiбы ўтвараў пячору; i шмат буйных ягад, як вiнаградныя гронкi, звiсала з галiнак. Там збiралася шмат зiмовага птаства, якому не ставала ў полi спажывы: шмат чорных i шэрых драздоў, туркавак, шпакоў i розных iншых птушак, ласых на плюшчовыя ягады. Удаючы, што збiраецца паляваць на гэтых птушак, i падаўся з хаты Дафнiс, напоўнiўшы сваю пастуховую торбу мядовымi коржыкамi, а каб больш далi веры, узяў з сабою птушыны клей, сiлкi. Дарогi было ад сiлы стадыяў дзесяць; але снег яшчэ не растаў i шмат даў яму клопату; але для кахання сапраўды ўсё не бяда - нi агонь, нi вада, нi нават скiфскi снег.

6

Дабегшы пад Дрыясаву хату i абтросшы ногi ад снегу, ён расставiў сiлкi i намазаў доўгiя галiнкi клеем: тады прысеў, чакаючы птушак i Хлою. Птушкi зляцелiся вялiкiмi чародамi, i шмат iх злавiлася, так што нямала яму было работы, iх збiраючы, забiваючы i аскубаючы пер'е. Але з жылля нiхто не выходзiў, нi гаспадар, нi жонка, нi свойская птушка - усе аставалiся пры агнi ўсярэдзiне замкнуўшыся; так што Дафнiс зусiм разгубiўся, быццам злавесныя птушкi яго сюды прывялi; i надумаўся ён прывесцi якую прычапку, каб адчынiць дзверы, i пачаў перабiраць, што ж такое сказаць, каб больш верагодным здалося. "Я прыйшоў агню ўзяць".
– "А хiба няма суседзяў за стадый ад цябе?" - "Я прыйшоў хлеба пазычыць".
– "Але ж у цябе торба поўная яды".
– "Мне трэба вiна".
– "Але толькi ўчора цi заўчора збiраў вiнаград".
– "За мною гнаўся воўк".
– "А дзе ж воўчыя сляды?" - "Прыйшоў я птушак палавiць".
– "Чаго ж дадому не iдзеш, калi нешта ўпаляваў".
– "Я хачу Хлою ўбачыць".
– "Але ж хто прызнаецца ў гэтым бацьку i мацеры дзяўчыны?" Усюды непярэлiўкi. Што нi сказаў бы, выдавала б падазроным. Лепш я памаўчу. Хлою я зноў увесну ўбачу, бо, як мне здаецца, не суджана ўбачыць яе ўзiмку".

Так паразважаўшы, сабраў ён пацiху сваю здабычу i хацеў ужо iсцi; але злiтаваўся над iм Эрас, i вось што адбылося.

7

Дрыясава сям'я сядзела за сталом; мяса было падзелена, хлеб пададзены, вiно разбаўлена ў кратэры. Адзiн з аўчароў, улучыўшы хвiлiну, калi яго нiхто не бачыў, ухапiў кавалак мяса i ўцёк з iм праз дзверы. Разгневаны Дрыяс (а гэта была якраз яго доля) схапiў кiя i сам, як сабака, пагнаўся ўслед. Гонячыся за iм, ён апынуўся каля плюшча i ўбачыў Дафнiса, якi, узвалiўшы сваю здабычу на плечы, якраз збiраўся ўцячы. Тут жа забыўшыся пра мяса i пра сабаку, стары голасна ўсклiкнуў: "Здароў, сынок!", абняў, пацалаваў яго i, узяўшы за руку, павёў у хату.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II