Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою (на белорусском языке)
Шрифт:

5

Тады ён вельмi звонка рассмяяўся, i голас яго быў такi, якога не мае нi ластаўка, нi салоўка, нi лебедзь, калi ён такi стары, як я ... "Мне, Фiлет, не цяжка цябе пацалаваць, бо я больш хачу цалавацца, чым ты зрабiцца маладым. Але паглядзi, цi пад твой узрост такi падарунак. Твая ж старасць не стрымае цябе, каб не гнацца за мною пасля аднаго пацалунка. Але не злавiць мяне нi ястрабу, нi арлу, нi якой iншай шпарчэйшай за iх птушцы. Я не хлопчык, нават калi i здаюся хлопчыкам, я старэйшы, чым Кронас i чым увесь час. Я ведаў цябе, калi ты яшчэ дзецюком пасвiў там на паплавах шырока расцягнуты статак, i я быў пры табе, як ты каля тых дубоў iграў на сiрынзе, калi быў закаханы ў Амарылiс. Але ты не бачыў мяне, хоць я стаяў вельмi блiзка ля дзяўчыны. Гэта я яе табе даў, i ты ўжо маеш сыноў - добрых валапасаў i земляробаў. Цяпер я пасу Дафнiса i Хлою,i калi я з самага ранку звяду iх,

тады iду ў твой сад, i радуюся кветкам i кустам, i мыюся вось у гэтых крынiцах. Таму такiя прыгожыя кветкi i кусты, бо iх пояць воды, у якiх я купаюся. Паглядзi ж, цi хоць адзiн куст у цябе зламаны, цi якi плод сарваны, цi корань кветкi якой растаптаны, цi якая крынiца закаламучаная. I цешся, што сярод людзей ты адзiны ў старасцi ўбачыў гэтае дзiця".

6

Сказаўшы гэта, ён узвiўся, як малады салоўка, на кусты мiрту i, перебiраючыся з галiнкi на галiнку, дабраўся праз лiсце на вяршыню. Я заўважыў крыльцы ў яго за плячыма i мiж крыллем i плячыма невялiкi лук i стрэлы i больш не ўбачыў нi iх, нi яго самога.

"Калi я нездарма дажыў да сiвых валасоў i мой розум не здзяцiнеў ад старасцi, то вы, дзеткi, прысвечаны Эрасу i Эрас дбае пра вас".

7

З вялiкаю асалодаю, нiбы казку, а не праўдзiвае апавяданне, слухалi яны гэта i спыталiся ў яго, што ж такое Эрас, хлопчык цi птушка, i ў чым яго сiла. I Фiлет на гэта сказаў: "Эрас, дзеткi, бог малады, прыгожы, крылаты; таму яго цешыць маладосць, таму за красою ганяецца i душы ўскрыляе. А сiла яго такая, якой i Дзеўс не мае. Ён пануе над стыхiямi, пануе над зоркамi, пануе над такiмi, як сам, багамi; такой улады вы не маеце над сваiмi козамi i авечкамi. Усе кветкi - работа Эраса; гэтыя раслiны - яго стварэнне. З яго волi рэкi цякуць, вятры дзьмуць. Бачыў я быка, распаленага жадобаю, як аваднём уджалены, роў ён; бачыў i казла, поўнага iмпэту да казы, за ёю ўсюды ён бегаў следам. I сам я быў малады i кахаў Амарылiс; i мне яда не была ў галаве, i я пiць не пiў i сон забыў. Душа мая балела, сэрца бiлася, цела трымцела; то я крычаў, нiбы мяне бiлi, то я маўчаў, нiбы мяне ўжо забiлi, то я ў рэкi кiдаўся, нiбы мяне агнём палiлi; я клiкаў Пана на дапамогу, ён жа i сам быў у Пiтыс закаханы; я праслаўляў Эхо, бо яна за мною iмя Амарылiс паўтарала; я свае сiрынгi разбiў, бо яны хоць кароў чаруюць, але Амарылiс не вабяць. I няма ад Эраса анiякiх лекаў - нi ў ядзеннi, нi ў пiценнi, нi ў замоваў гаварэннi, - хiба толькi пацалункi, ды абдымкi, ды голымi адно з адным ляжаць".

8

Пасля гэтых павучанняў Фiлет пакiдае iх, абдораны некалькiмi сырамi i казляняткам, у якога пракiнулiся ўжо рожкi. Астаўшыся на адзiноце i пачуўшы ўпершыню тады iмя Эраса, яны адчулi ў душы нястрымнае каханне, i, вярнуўшыся ўночы ў свае падвор'i, пачалi яны параўноўваць тое, што пачулi, з тым, што самi адчулi: "Закаханыя пакутуюць, i мы таксама. Яны нi на што не зважаюць, i мы даўно таксама. Яны не спяць, i нам цяпер так цярпець даводзiцца. Iм здаецца, што iх палiць агнём, i ў нас агонь палае. Яны хацелi б заўсёды адно аднаго бачыць, i мы таксама молiм, каб хутчэй вярнуўся дзень. Мабыць, гэта каханне, i мы кахаем адно аднаго, не ведаючы, цi гэта каханне i цi кахаюць мяне. Бо чаму ж мы тады пакутуем, чаму шукаем адно аднаго? Фiлет усю праўду сказаў. Гэты хлопчык у садзе прыснiўся некалi нашым бацькам i наказаў, каб мы пасвiлi статкi. А як яго злавiць? Ён малы i ўцячэ. А як ад яго ўцячы? Ён мае крылле i схопiць. У нiмфаў нам трэба шукаць заступнiцтва i дапамогi. Але i Фiлету, калi ён закахаўся ў Амарылiс, Пан не дапамог. Дык, значыць, нам патрэбна звярнуцца да лекаў, якiм ён вучыў нас, - пацалункi, i абдымкi, i голымi класцiся на зямлi. Хоць ужо i холадна, але выцерпiм, цярпеў жа i Фiлет".

9

Такою навукаю была для абаiх гэтая ноч. I калi на другi дзень, выгнаўшы статкi на пашу, яны ўбачылi адно аднаго, то пацалавалiся, чаго нiколi раней не рабiлi, i абнялiся, абвiўшы адно аднаго рукамi; а на трэцiя лекi - раздзеўшыся легчы - было заадважна не толькi для дзяўчыны, але i для маладога казапаса.

I зноў прыйшла ноч без сну з думкамi пра тое, што зрабiлi, i з папрокамi за тое, што ўпусцiлi. "Цалавалiся мы, а карысцi нiякай; абдымалiся мы, а, бадай што, не лепш. I вось легчы разам - адзiныя лекi ад кахання; паспрабуйма i iх; пэўна ў гэтым будзе нешта мацнейшае за пацалунак".

10

Пры такiх думках, як гэта бывае, снiлiся iм i каханне, i пацалункi, i абдымкi; i што яны ўдзень не рабiлi, тое рабiлi ўночы: голыя ляжалi адно каля аднаго. I яшчэ больш натхнёныя падымалiся яны з надыходам дня i са свiстам гналi свае статкi, спяшаючыся да пацалункаў: i, убачыўшы адно аднаго, беглi, усмiхаючыся, насустрач. I, вядома, былi пацалункi, а

тады i абдымкi, толькi з трэцiмi лекамi яны марудзiлi, нi Дафнiс не адважваўся сказаць, нi Хлоя не рашалася пачаць, але выпадак i гэта зрабiў.

11

Седзячы адно пры адным каля дубовага пня, ужываючы слодыч пацалункаў, яны прагна аддавалiся раскошы. Абвiвалi адно аднаго рукамi, мацней прыцiскаючыся вуснамi да вуснаў. I калi Дафнiс у такiм абдымку больш парывiста прыцягнуў да сябе сваю Хлою, яна падалася на бок, i ён схiляецца ўслед за ёю, не хочучы згубiць яе пацалунка. I пазнаўшы ў гэтым тое, што бачылi ў сне, яны доўгi час пакоiлiся доле, нiбы звязаныя. Але не ведаючы, што рабiць далей, i ўважаючы гэта за вяршыню раскошы кахання, дарэмна правёўшы большую частку дня ў абдымках, яна рассталiся i пагналi назад свае статкi, злуючыся на ноч. Можа, з часам яны i зрабiлi б што трэба, калi б вось якi рэзрух не ахапiў усе тыя мясцiны.

12

Маладыя багатыя метымненцы, якiя хацелi падчас збору вiнаграду павесялiцца за горадам, падрыхтавалi маленькi карабель, слуг пасадзiлi на вёслы i паплылi ўздоўж мiтыленскiх палёў, што падыходзiлi блiзка да мора. Бо гэтае ўзбярэжжа багатае на добрыя прыстанi, раскошна ўпрыгожанае будынкамi; скрозь купальнi, паркi, гаi: адно стварыла прырода, другое - людское ўмельства; усё цудоўнае для весялосцi. Плывучы ўздоўж берага i прыстаючы то тут, то там, яны весялiлiся, нiкому не чынячы нi найменшага лiха, то лавiлi з надморскай скалы на кручкi, прывязаныя тонкаю лескаю да доўгiх чароцiн, рыбу, што вадзiлася мiж камянёў; то з сабакамi i сеткамi лавiлi зайцоў, якiя ўцякалi ад гаманы ў вiнаграднiках. Выпраўлялiся яшчэ i на птушак, лавiлi ў сiло дзiкiх гусей, качак i дроф, так што апроч забавы яны мелi сеё-тое i на стол. Калi ж яшчэ ў чым была патрэба, бралi ў сялян, плоцячы iм большыя грошы, чым таго цана вымагала. Але трэба былi iм толькi хлеб, вiно ды начлег, бо яны ўважалi неасцярожным з прыходам восенi аставацца на ноч у адкрытым моры; таму, баючыся буры ўначы, яны выцягвалi карабель на бераг.

13

Аднаму селянiну трэба была вяроўка, каб падняць угору камень, якiм прыцiскаюць патаптаны вiнаград, бо старая вяроўка перацерлася, i ён употай прабраўся да мора, падышоў да карабля, якога нiхто не ахоўваў, адвязаў канат, панёс дадому i ўжыў на патрэбу. Назаўтра ранiцаю метымнейскiя дзецюкi пачалi шукаць канат, але нiхто ў крадзяжы не прызнаўся, i яны паплылi далей, палаяўшы трохi гаспадароў; адплыўшы на трыццаць стадый, яны прысталi ў тых мясцiнах, дзе жылi Дафнiс i Хлоя, бо раўнiна выдалася iм прыдатнаю да лову зайцоў. Вяроўкi ў iх цяпер не было, каб ужыць яе як прычальны канат; яны скруцiлi пярэвiтку з доўгiх зялёных лазiн i прывязалi ёю карму карабля да берага. Пасля гэтага, выпусцiўшы сабак высочваць дзiчыну, расставiлi на найбольш прыдатных сцежках сеткi. Сабакi, разбегшыся з моцным гаўканнем, напалохалi коз, i тыя, пакiнуўшы горныя схiлы, прабеглi ладна-такi да мора; не знайшоўшы на марскiм пяску нiчога пагрызцi, адважнейшыя з iх падышлi да карабля i згрызлi зялёную пярэвiтку, якою быў прывязаны карабель.

14

А на моры ўзнялося лёгкае хваляванне, з гор падзьмуў вецер. Хваля, адплываючы, вельмi хутка падхапiла адвязаны карабель i панесла ў адкрытае мора. Як толькi заўважылi гэта метымнейцы, адны з iх пабеглi да мора, другiя сабралi сабак; усе яны ўзнялi такi лямант, што, пачуўшы яго, збеглiся ўсе людзi з наваколля. Але гэта анi не дапамагло, бо вецер падзьмуў з усяе моцы i карабель хутка i нястрымна адносiла плынню. Метымнейцы, страцiўшы нямала дабра, шукалi, хто ж пасвiў коз; i, знайшоўшы Дафнiса, пачалi яго бiць i зрываць з яго адзетак. Адзiн з iх, узяўшы сабачы павадок, загнуў Дафнiсу рукi назад, каб яго звязаць. Але Дафнiс крычаў, як яго бiлi, i малiў сялян аб паратунку, клiчучы найперш Ламана i Дрыяса на дапамогу. I тыя, два дужыя дзяды з моцнымi ад сялянскай работы кулакамi, далi адпор i запатрабавалi справядлiва разабрацца ў тым, што адбылося.

15

А таму, што на гэтым настойвалi i iншыя, то за суддзю прызначаюць Фiлета, валапаса: ён быў найстарэйшы з усiх тут i славiўся сярод вяскоўцаў надзвычайнаю справядлiвасцю. Напачатку метымнейцы выклалi сваю скаргу, ясна i сцiсла, бо за суддзю ж у iх быў валапас: "Мы прыехалi ў гэтыя мясцiны папаляваць на зайцоў. Прывязаўшы карабель зялёнаю лазою, мы пакiнулi яго на беразе, а самi пусцiлi сабак шукаць дзiчыну. Тым часам козы гэтага пастуха, прыйшоўшы да мора, зжыраюць лазу i адпускаюць карабель. Ты ж бачыў, як яго адносiла ў мора, i як ты думаеш, колькi на iм было дабра. Колькi адзення загiнула, а колькi сабачай аздобы, а колькi грошай! Калi б хто меў гэтулькi, мог бы купiць тутэйшыя палi. У абмен за гэта мы настойваем забраць яго паганага пастуха, якi сваiх коз пасе каля мора, нiбы марак".

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Linnea
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отражение первое: Андерсы? Эвансы? Поттеры?

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Вкус ледяного поцелуя

Полякова Татьяна Викторовна
2. Ольга Рязанцева
Детективы:
криминальные детективы
9.08
рейтинг книги
Вкус ледяного поцелуя

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы