Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну?
– запытаўся ён.

А так як Мэгрэ не ведаў, што сказаць, дадаў:

– Дэдэ - гэта я.

Мэгрэ нарыхтаваў тысячу варыянтаў сваiх паводзiн на выпадак, калi ён, нарэшце, апынецца ў прысутнасцi гэтага чалавека, але цяпер ён раптам вырашыў весцi сябе зусiм па-новаму.

– Я толькi ўчора прыехаў, - няўклюдна прамовiў ён.

– Адкуль?

– З Лiёна. Я жыву ў Лiёне.

– Вось як? Цiкава!

– Я шукаю аднаго майго сябра, таварыша па вучобе...

– Ну, у такiм выпадку гэта напэўна не я.

– Гэта граф д'Ансеваль...

Боб...

– Вось як!

Дэдэ не ўсмiхнуўся. Ён прыцмокнуў, задумаўся.

– I дзе вы шукалi Боба?

– Ды ўсюды. У гатэлi яго не аказалася.

– Ну, вядома, ён жа даў вам адрас гатэля, яшчэ калi вы вучылiся ў калежы!

– Мне даў яго адзiн наш агульны знаёмы.

Дэдэ падаў ледзь прыкметны знак бармэну.

– Ну што ж! Раз вы сябар Боба, прашу вас выпiць з намi чарку. У нас сёння якраз маленькая сямейная ўрачыстасць.

I ён знакам запрасiў яго ў кабiнет. Стол быў ужо накрыты. У срэбным вядзерцы ў лёдзе халадала шампанскае. Паблiсквалi фужэры, жанчына ў чорным сядзела, узлокцiўшыся на стол, мужчына з перабiтым носам i бычынымi вачыма павольна падняўся i застыў у позе баксёра, што прыгатаваўся да раўнда.

– Гэта Альберт, наш школьны таварыш.

I Дэдэ паглядзеў на Альберта тым жа дзiўным позiркам, як i на гаспадара. Ён не ўзнiмаў голасу, па-ранейшаму не ўсмiхаўся, i, аднак, усё гэта нагадвала нейкi страшнаваты фарс.

– Люсiль - жонка Боба.

Мэгрэ ўбачыў рубец на вельмi прыгожым, вельмi выразным твары, i калi ён паклонам павiтаўся з ёю, слёзы блiснулi на вейках маладой жанчыны. Люсiль паспешлiва выцерла iх насоўкай.

– Не звяртайце ўвагi. У яе надоечы памёр папа. Вось i разбаўляе шампанскае слязьмi. Ангелiно! Фужэр i прыбор!

Было нешта дзiўна-трывожнае ў гэтай лядзянай прыязнасцi з затоенай у ёй пагрозай. Мэгрэ азiрнуўся, i яму стала абсалютна ясна, што выйсцi адсюль ён зможа толькi з дазволу невысокага мужчыны ў клятчастым гарнiтуры.

– Вы, значыць, прыехалi з Лiёна, каб сустрэцца са сваiм даўнiм прыяцелем Бобам?

– Не толькi дзеля гэтага. У мяне справы ў Парыжы. I вось адзiн з маiх сяброў сказаў, што i Боб тут. Я даўно згубiў яго сляды.

– Даўно, значыцца! Ну што ж! За ваша здароўе... Сябры нашых сяброў - нашы сябры. Пi, Люсiль!

Яна падпарадкавалася, падняла фужэр, але рука яе дрыжала, тонкае шкло дзынькала аб зубы.

– Сёння пасля поўдня яна атрымала тэлеграму. Памёр бацька! Дык дагэтуль нiяк не супакоiцца. Пакажы тэлеграму, Люсiль.

Яна здзiўлена паглядзела на яго.

– Пакажы васпану...

Яна пакорпалася ў сумачцы.

– Здаецца, я забыла яе ў нумары.

– Вы любiце макароны? Гаспадар гатуе iх для нас па спецыяльнаму рэцэпту. Дарэчы, як вас завуць?

– Жуль.

– Прыгожае iмя Жуль. Хораша гучыць. Ну, старына Жуль, дык пра што гэта мы гаварылi?

– Мне б хацелася пабачыцца з Бобам да майго ад'езду.

– Ах, праўда, вы ж спяшаецеся назад у Бардо!

– У Лiён.

– Ах, праўда, у Лiён! Слаўны горад! Я ўпэўнены, Боб вельмi засмуцiцца, калi не пабачыць

вас. Ён так любiць сваiх сяброў па калежу! Пастаўце сябе на яго месца. Школьны таварыш - гэта ж усе прыстойныя людзi. Ручаюся, што вы прыстойны чалавек... Як ты думаеш, Люсiль, чым васпан займаецца?

– Не ведаю.

– Падумай! Я, напрыклад, гатоў паклясцiся, што разводзiць "цыпак".

Няўжо ён сапраўды прамовiў гэта слова? Чаму менавiта "цыпак" - гэтак жа сярод крымiнальшчыны называюць палiцэйскiх! Што гэта - сiгнал Дэдэ сваiм сябрам?

– Я працую ў страхавым агенцтве, - прамармытаў Мэгрэ; ён вырашыў iграць сваю ролю да канца, бо iншага выйсця не было.

Iм падалi закусь. На стале з'явiлася новая пляшка, якую знакам заказаў Дэдэ.

– Вось сапраўды ўжо, як кажуць, гара з гарой... Прыбываеш у Парыж, i раптам усплываюць цьмяныя ўспамiны пра даўняга школьнага таварыша, i адразу ж выпадкова натрапляеш на чалавека, якi дае табе яго адрас. Iншым дзесяцiгоддзе спатрэбiлася б, каб адшукаць яго, асаблiва калi ўлiчыць, што ў квартале няма нi душы, хто б ведаў прозвiшча д'Ансеваль. Гэтаксама як i маё. Запытайцеся ў патрона, у Ангелiно, якi ўжо чортведама колькi знаёмы са мной. Вам усе скажуць - Дэдэ. Проста Дэдэ! Кiнь румзаць, Люсiль! Джэнтльмен падумае, што ты не ўмееш паводзiць сябе за сталом.

Той, другi, з носам баксёра, увесь час насуплена маўчаў, толькi раз-пораз спатайка ўхмыляўся, нiбыта "на выдатна" ацэньваў жарты гаспадара гаража.

Люсiль дастала з-за паяска маленькi залачоны гадзiннiк, прытрымала яго за крыжападобны ланцужок, зверыла час.

– Не спознiшся на свой цягнiк, не бойся, - запэўнiў яе Дэдэ.

I растлумачыў Мэгрэ:

– Зараз мне трэба будзе пасадзiць яе на таратайку, каб яна не спазнiлася на пахаванне. Не, вы толькi гляньце, што робiцца! Сёння яе патэр загнуўся, а я якраз выйграў на скачках! Грошай навалам. Вось i вырашыў адзначыць. А ўсё-такi шкада, што Боба няма, каб выпiць з намi.

– Ён у ад'ездзе?

– Ты як у ваду глядзiш, Жуль. У ад'ездзе. Але ўсё-такi трэба цябе звесцi з iм.

Люсiль зноў зарыдала.

– Пi, дзяўчынка! Толькi гэтым i можна залiць гора. Хто б падумаў, што яна такая чуллiвая? Дзве гадзiны б'юся, каб супакоiць. Хоч не хоч, але ж настае час, калi бацькам трэба сысцi са сцэны, праўда ж? Колькi гэта ты не бачылася з iм, Люсiль?

– Заткнiся!

– Яшчэ пляшку гэткага ж, Ангелiно! А суфле? Скажы гаспадару, каб ён не сапсаваў суфле. За тваё здароўе, Жуль!

Мэгрэ ўжо шмат выпiў, ягоны фужэр увесь час быў поўны, а Дэдэ падлiваў i падлiваў i амаль з пагрозай прымушаў пiць яшчэ i яшчэ.

– Як завуць твайго сябра, што даў табе адрас?

– Бертран.

– Хлопец зух, вiдаць. Не толькi расказаў табе пра старыну Боба, а нават i ў гараж паслаў.

Значыць, ён ужо ведаў, што нехта швэндаўся па вулiцы Акацый i дапытваўся пра яго. Вiдаць ён з'яўляўся туды пасля абеду.

– У якi гараж?
– паспрабаваў Мэгрэ прыкiнуцца, што ён i ведаць нiчога не ведае.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги