Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Шкада, што Мэгрэ не сумеў-такi пракалоць шыну. Калi б ён тады пачакаў, пакуль паставы адвернецца, сiтуацыя цяпер была б зусiм iншая.

Хутка праб'юць куранты поўнач. Заставалася ўсяго два цягнiкi, адзiн на Бельгiю, з Паўночнага вакзала, i Вiнцiмiйскi - з Лiёнскага. Але Вiнцiмiй быў надта далёка.

Мадам Мэгрэ, мусiць, чакае яго за шытвом, Жустэн Мiнар iграе на кантрабасе ў рэстарацыi "Клiшы", дзе на картонцы лiчбаю адзначаецца чарговы нумар выступлення. Цi ўдалося яму адкараскацца ад Жэрмены? Мэгрэ пабажыўся

б, што яна сядзiць там, у рэстарацыi, i бедны музыкант ламае сабе галаву над тым, як яму быць далей.

На вулiцы Тыльзiт не вiдно было нi душы, анiводнага фiякра. Адзiн шэры аўтамабiль стаяў ля тратуара, i Дэдэ, уладкаваўшы на заднiм сядзеннi Люсiль, сеў за руль i спрабаваў завесцi матор.

Можа, яны надумалiся завезцi яго куды-небудзь яшчэ далей, на бязлюдны бераг Сены цi на канал Сэн-Мартэн, каб там прыкончыць i кiнуць цела ў ваду?

Мэгрэ не меў анiякага жадання памiраць, i, аднак, ён як бы амiрыўся з непазбежнасцю. Канешне, ён будзе абараняцца, колькi хопiць сiлы, але шанцаў на поспех у яго было вельмi мала. Левая рука яго сцiскала ў кiшэнi вязку ключоў.

Хоць бы матор не завёўся!.. Але, чмыхнуўшы накалькi разоў, ён запрацаваў роўна, машына мерна затрымцела.

Тужурка ляжала на спiнцы, Дэдэ не збiраўся апранаць яе. Няўжо гэта ён нанясе смяротны ўдар? Цi гэта зробiць баксёр, якi стаяў за спiной Мэгрэ i не выпускаў яго правай рукi?

Развязка наблiжалася, i... Хто ведае, цi не малiўся Мэгрэ ў гэту страшную хвiлiну: "Божа, зрабi так, каб..."

Раптам пачулiся гучныя галасы. На авеню дэ Ваграм з'явiлiся двое мужчын, добра нападпiтку, у фраках i чорных палiто, трымаючы ў руках трысцiны з булдавешкамi i напяваючы модную кафэшантанную песеньку.

– Сядай, Жуль, сядай, дарагi, - прамовiў Дэдэ, вiдавочна спяшаючыся. Мэгрэ яшчэ паспеў адзначыць гэта.

У той момант, калi ён падняў правую нагу, каб ступiць у машыну, страшэнны ўдар абрушыўся на яго галаву. Ён iнтуiтыўна прыгнуўся, што зменшыла сiлу ўдару. Некалькi секунд ён яшчэ чуў наблiжэнне крокаў, галасы, шум матора - i страцiў прытомнасць...

Калi ён расплюшчыў вочы, то найперш пабачыў нечыя ногi, лакiраваныя туфлi, а потым - твары, якiя ў змроку здавалiся смяротна-бледнымi. Яму здалося, што людзей многа, цэлы натоўп, i толькi трошкi пазней ён са здзiўленнем адзначыў, што вакол яго стаяла ўсяго пяць чалавек.

Адзiн з твараў належаў мажнай маладзiцы, спеставанай i цiхамiрнай, якая, мабыць, якраз лавiла клiента на процiлеглым баку авеню i была прываблена сюды шумам. Адвячоркам ён бачыў яе разы са тры на вулiцы, пэўна, яна не мела поспеху, калi дагэтуль усё яшчэ была на паляваннi.

Абодва гулякi таксама былi тут, i адзiн з iх, зусiм "цёпленькi", схiлiўшыся над Мэгрэ, упарта дапытваўся:

– Ну, дружок, табе лепш? Скажы, дружок? Табе лепш?

Скуль тут узялася карзiна i чаму так пахла фiялкамi? Ён паспрабаваў прыўзняцца на локаць. Гуляка

дапамог яму. Цяпер Мэгрэ ўгледзеў старую гандлярку кветкамi, якая голасна залямантавала:

– А божачкi ж мае! Зноў хулiганнё! I дакуль жа гэта будзе працягвацца?!

– Я збегаю за шпегамi!
– падахвоцiўся падлетак, у чырвонай форме пасыльнага, i знiк.

– Табе лепш, дружок?

– Якая гадзiна?
– як лунатык, запытаў Мэгрэ.

– Пяць першай.

– Мне неабходна пазванiць.

– Ну канешне, дружок! Адну хвiлiначку. Зараз прынясуць тэлефон. Якраз пайшлi за iм.

Кацялка на галаве не было, валасы на макаўцы злiплiся. Падлюга Альберт умеў бiць. Калi б не два гулякi, яго напэўна прыкончылi б. Ды яшчэ каб Мэгрэ не прыгнуўся...

– Мне неабходна пазванiць, - паўтарыў ён.

Ён стаў паднiмацца на карачкi, i кроў закапала з галавы на маставую, а адзiн з гуляк усклiкнуў:

– Ён п'яны, стары! А каб я так жыў, ён жа яшчэ i п'яны!

– Паверце, мне неабходна...

– ...пазванiць... Ну канешне, дарагi... Вы чуеце, Арман? Прынясiце яму тэлефон...

– Ды вам што, павылазiла, не бачыце, што ён з глузду з'ехаў?!
– абурылася дзеўка.
– Лепш бы доктара паклiкалi!

– А вы ведаеце, дзе яго шукаць?

– Жыве тут адзiн на вулiцы Этуаль.

Але ўжо вяртаўся пасыльны, жвава паказваючы дарогу двум палiцэйскiм на веласiпедах. Усе расступiлiся. Палiцэйскiя схiлiлiся над Мэгрэ.

– Мне трэба пазванiць...
– не сунiмаўся Мэгрэ.

Якая недарэчнасць! Цэлы вечар ён не адчуваў сябе п'яным, а вось цяпер язык яго заплятаўся, думкi блыталiся. I толькi адна была ясная i ўладная: яму трэба пазванiць...

Ён злаваў на сябе самога, што ў смешнай позе валяецца тут i не можа ўстаць, i мармытаў праз зубы:

– Палiцыя... паглядзiце ў бумажнiку... Квартал Сэн-Жорж... Трэба неадкладна пазванiць на Паўночны вакзал... Цягнiк на Брусель... Праз некалькi хвiлiн... У iх машына...

Адзiн з палiцэйскiх падышоў да газавага ражка, стаў праглядаць змесцiва бумажнiка.

– Ён праўду кажа, Жэрмен.

– Паслухайце... Трэба як найхутчэй... У iх ужо ёсць бiлет... Жанчына ў чорнай сукенцы, на шчацэ рубец... Адзiн з мужчын у клятчастым гарнiтуры. У другога перабiты нос...

– Злётай туды, Жэрмен!

Палiцэйскi пост быў непадалёк, на вулiцы Этуаль. Адзiн з палiцэйскiх ускочыў на веласiпед. Хлапчук не вельмi добра пачуў i запытаў:

– Ён шпег?

Мэгрэ зноў упаў нiцма, а адзiн з гулякаў, з цяжкасцю варочаючы языком, прагаварыў:

– А далiбожачкi, ён п'яны ў дымiну?

Раздзел VII

СМЕХ МАДАМ МЭГРЭ

Ён усё намагаўся адпiхнуць iх, але рука яго была вялая, без сiлы. Як упрасiць iх, каб яны пакiнулi яго ў спакоi? Хiба ён не ўмольваў iх? Ён i сам ужо не ведаў. У галаве яго месцiлася столькi думак, што ад гэтага яму было ажно нядобра.

Поделиться:
Популярные книги

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Миллионер против миллиардера

Тоцка Тала
4. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.25
рейтинг книги
Миллионер против миллиардера

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая