Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Зiра!

Спынiўшыся, я прытулiў яе да сябе. Яна была ўсхваляваная не менш за мяне. Слёзы кацiлiся ў яе па пысачцы, пакуль мы стаялi, цесна абняўшыся. О божа, якая мне была справа да гэтай жудаснай цялеснай абалонкi! Душа мая злiвалася з яе душою! Я заплюшчыў вочы, каб не бачыць яе жудаснага твару, якi ад хвалявання стаў яшчэ больш гiдкi. Я адчуваў, як яе цела дрыготка прыцiснулася да майго. Прымусiўшы сябе, я прыцiснуўся шчакою да яе шчакi. Але ў той самы момант, калi мы ўжо былi гатовыя пацалавацца, як двое закаханых, Зiра раптам iнстынктыўна адхiнулася i з сiлаю адштурхнула мяне.

Ашаломлены,

я стаяў, не ведаючы, што i рабiць, а яна, гэтая брыдкая шымпанзэ, схавала сваю пысу ў доўгiя валасатыя лапы i з адчаем, рыдаючы, аб'явiла:

– Дарагi мой, гэта немагчыма! Даруй мне, я не магу, не магу! Дальбог, ты занадта брыдкi!

Раздзел ХI

Усё скончана! Я зноў у космасе, на борце нашага зоркалёта, якi, быццам камета, iмчыцца да Сонечнай сiстэмы з хуткасцю, што ўзрастае з кожнай секундаю.

Я не адзiн. Са мною Нова i Сiрыус, дзiця нашага мiжзорнага кахання. Ён умее ўжо гаварыць "тата", "мама" i багата iншых слоў. Апроч таго, у нас на караблi пара курэй, пара трусоў i зерне сама рознай збажыны - усё, што вучоныя Сароры памясцiлi ў спадарожнiк, каб вывучыць уплыў касмiчных прамянёў на розныя арганiзмы i раслiны. Усё гэта нам спатрэбiцца.

План Карнэлiя быў выкананы адмыслова. Нiхто не заўважыў, як мы замянiлi тройку паддоследных. Жанчына заняла месца Новы ў iнстытуце, дзiця перададуць Заюсу. Гэты дурань хутка давядзе, што чалавечы дзiцёнак не здольны размаўляць, а значыцца, з'яўляецца звычайнай жывёлiнай. Можа, пасля гэтага мяне перастануць лiчыць небяспечным i пакiнуць у жывых мужчыну, якi замянiў мяне i якi таксама нiколi не загаворыць. Малаверагодна, што малпы западозраць падмену. Арангутаны, як я ўжо казаў, не могуць адрознiць аднаго чалавека ад другога. Заюс будзе трыумфаваць. Карнэлiя, магчыма, чакаюць сякiя-такiя непрыемнасцi, але ўсё хутка забудзецца... Ды што я кажу! Усё ўжо забылася, бо за тыя некалькi месяцаў, што мы ляцiм у космасе, на Сароры прайшлi стагоддзi! Нават мае ўспамiны i тыя сцiраюцца, пакуль шырыцца пропасць прасторы i часу, што аддзяляе нас ад Бетэльгейзе. Спачатку вялiзная зорка стала падобная на мяч, потым на апельсiн i нарэшце ператварылася ў адну з маленькiх зiхоткiх кропак на бясконцым, густа ўсеяным такiмi ж самымi кропкамi небе. Гэтак i з маiмi сарорскiмi згадкамi.

Трэба быць вар'ятам, каб пакутаваць на маiм месцы ад згрызотаў сумлення. Мне ўдалося выратаваць дарагiх мне людзей. Пра што мне шкадаваць? Зiра? Але, Зiра. Толькi пачуццё, якое звязвала нас, не мае нават назвы - нi на Зямлi, нi на якой iншай планеце. Нашае расстанне было непазбежнае. Напэўна, Зiра неўзабаве знайшла спакой, выйшаўшы замуж за Карнэлiя i выхоўваючы дзяцей-шымпанзэ. Прафесар Антэль? Халера з iм, з прафесарам! Я нiчым больш не мог дапамагчы яму, а ён, мусiбыць, здолеў нарэшце знайсцi цiкавае яму вырашэнне праблемы шчасця. Толькi сам я часам уздрыгваю ад думкi пра тое, што, каб не Зiра, я ў ягоных умовах таксама мог бы апусцiцца гэтак жа нiзка.

Стыкоўка спадарожнiка з зоркалётам прайшла выдатна. Манеўруючы спадарожнiкам, я здолеў наблiзiцца паступова да карабля i ўвайсцi ў ангар, пакiнуты адчыненым, каб туды мог вярнуцца наш катэр. Пасля гэтага робаты зачынiлi ангар. Мы апынулiся на борце зоркалёта. А на Сароры нашы сябры аб'явiлi, што спадарожнiк не выйшаў на зададзеную арбiту i яго давялося ўзарваць.

Па

нашым лакальным часе мы ляцiм ужо больш як год. Зоркалёт дасягнуў хуткасцi святла - у бясконца малым наблiжэннi, - пераадолеў за некалькi гадзiн фантастычную адлегласць, i цяпер ужо iдзе перыяд тармажэння, якi прадоўжыцца яшчэ год. Я не перастаю любавацца маёй слаўнай сям'ёю.

Нова выдатна пераносiць падарожжа. Яна ўсё больш прыкметна разумнее. Мацярынства ператварыла яе да непазнавальнасцi. Яна з цiхамiрнай усмешкаю гадзiнамi ўзiраецца ў нашага сына, якi выявiў сябе нашмат лепшым за мяне педагогам. Словы, якiя прамаўляе ён, Нова паўтарае амаль без памылак. Са мною яна яшчэ гаварыць не можа, але мы выпрацавалi сiстэму жэстаў, якая дазваляе нам разумець адно аднаго. Мне здаецца, што я ведаў Нову ўсё маё жыццё. Што ж да Сiрыуса, дык гэта жамчужына ўсiх сусветаў. Яму ўжо паўтара гады. Нягледзячы на павышаную сiлу прыцягнення, ён разгульвае па караблi i бясконца лапоча. Мне не церпiцца паказаць яго людзям Зямлi.

Сёння ўранку я адчуў незвычайнае хваляванне, заўважыўшы, што Сонца стала набываць бачныя абрысы. Цяпер яно падобнае на бiльярдны шар i спакваля жаўцее. Я паказаў яго Сiрыусу i Нове. Тлумачу iм, што гэта - галоўная зорка iх новага свету, i яны мяне разумеюць. Сiрыус ужо гаворыць даволi хутка, i Нова амаль гэтаксама. Яны прыйшлi да гэтага амаль адначасна. О цуд мацярынства, цуд, творцам якога стаў я! У мяне не было магчымасцi абудзiць усiх людзей Сароры ад жывёльнай апатыi, але вопыт з Новаю ўдаўся блiскуча.

Сонца няспынна павялiчваецца. Я ўжо спрабую разгледзець у тэлескоп планеты i даволi лёгка арыентуюся. Вось Юпiтэр, Сатурн, Марс... а вось i Зямля. Зямля!

Слёзы льюцца ў мяне з вачэй. Трэба пажыць столькi i так, як я на планеце малпаў, каб зразумець мае пачуццi... Прайшло ўжо семсот гадоў, як я пакiнуў Зямлю, i я ведаю, што не ўбачу ўжо нi бацькоў, нi сяброў, але як жа хочацца ўбачыць людзей!

Дапаўшы да iлюмiнатараў, мы глядзiм на Зямлю, якая ўсё наблiжаецца i наблiжаецца. Ужо не патрэбен тэлескоп, каб разгледзець мацерыкi. Карабель выходзiць на арбiту.

Цяпер мы круцiмся вакол маёй роднай планеты. Бачу, як праплываюць пад намi Аўстралiя, Амерыка... i, нарэшце, Францыя. Мы абдымаемся са слязьмi радасцi.

Мы ўсаджваемся ў другi катэр, якi быў у нас на борце, i пакiдаем карабель. Усе разлiкi былi зроблены загадзя так, каб мы маглi прызямлiцца на маёй радзiме, спадзяюся, непадалёк ад Парыжа.

Мы ўваходзiм у атмасферу. Уступаюць у дзеянне тармазныя ракеты. Нова з усмешкаю пазiрае на мяне. Яна ўжо даўно ўмее i ўсмiхацца i плакаць. Мой сын з зiхоткiмi ад захаплення вачыма працягвае свае маленькiя ручкi да iлюмiнатара. Пад намi Парыж. Я адразу ж пазнаю яго па Эйфелевай вежы.

Пераходжу на ручное кiраванне, каб прызямлiцца як мага больш дакладна. О цуд тэхнiкi! Праз сем стагоддзяў мне ўдаецца сесцi на аэрадроме Арлi - ён не надта змянiўся, - на самым краi поля, досыць далёка ад будынка аэрапорта. Нас павiнны былi заўважыць, застаецца толькi яшчэ крыху пачакаць.

Ад будынкаў аэрапорта аддзялiлася машына, яна iмчыцца да нас. Я поўнасцю выключаю рухавiкi. Мяне ажно трасе ад нецярпення. Якое ж уражанне зробяць на маiх зямных братоў мае сарорскiя прыгоды! Спачатку, напэўна, яны мне i не павераць. Але ў мяне ёсць доказы - Нова, сын!

Поделиться:
Популярные книги

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Том 1. Солнце мертвых

Шмелев Иван Сергеевич
1. И. Шмелев. Собрание сочинений в 5 томах
Проза:
классическая проза
6.00
рейтинг книги
Том 1. Солнце мертвых

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2