Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не хвалюйцеся! Спадзяюся, усё абыдзецца. Напэўна, гэта будзе звычайнае дзiця, такое ж, як i ўсе чалавечыя дзецi Сароры.

– А я спадзяюся, што не. Я ўпэўнены: дзiцёнак загаворыць!

Мне было цяжка схаваць сваё абурэнне. Зiра нахмурылася, каб прымусiць мяне змоўкнуць.

– На вашым месцы я не зычыў бы яму гэтага, - змрочна заўважыў Карнэлiй. Гэта не ў яго i не ў вашых iнтарэсах.

I ўжо амаль па-сяброўску дадаў:

– Калi ён загаворыць, не ведаю, цi змагу я баранiць вас далей, як рабiў дагэтуль. Вы, напэўна, не ўсведамляеце, як устрывожыўся Вялiкi Савет. Я атрымаў найстражэйшы загад захаваць гэтае нараджэнне ў тайне. Калi ўлады даведаюцца, што

вы ў курсе справы, я буду тут жа звольнены, i Зiра таксама, а вы застанецеся адзiн на адзiн з...

– З ворагамi?

Карнэлiй адвёў вочы. Значыцца, я зразумеў правiльна: мяне разглядалi як пагрозу малпавай расе. I ўсё ж было радасна, што ў асобе Карнэлiя ў мяне ёсць калi не сябар, дык саюзнiк. Вiдаць, Зiра баранiла мяне нашмат больш горача, чым я думаў, а Карнэлiй не пасмее пайсцi супраць яе нi ў чым. Вось i цяпер ён дазволiў мне наведаць Нову, вядома, употайкi.

Зiра правяла мяне ў маленькую iзаляваную хацiнку, ключы ад якой былi толькi ў яе. Мы ўвайшлi ў невялiчкi пакой. У iм стаялi тры клеткi, дзве былi пустыя. Трэцюю клетку займала Нова. Яна пачула, як мы ўваходзiлi, i iнстынктыўна ўгадала, што i я тут, бо, яшчэ не ўбачыўшы нас, ускочыла i працягнула мне насустрач рукi. Я таксама працягнуў да яе рукi, пацёрся тварам аб яе твар. Зiра пагардлiва пацiснула плячыма, аднак дала мне ключ ад клеткi, а сама адправiлася ў калiдор пiльнаваць, каб сюды не прыйшоў хто iншы. Якое добрае сэрца ў гэтай шымпанзэ! Нам так трэба было цяпер выказацца адно перад адным!

Выказацца... Я забыўся пра тое, што ўяўляла сабою Нова.

Але ўсё-такi, увайшоўшы ў клетку i абняўшы Нову, я загаварыў з ёю, нiбыта яна магла мяне зразумець, як загаварыў бы, напрыклад, з Зiраю.

Няўжо яна нiчога не разумела? Няўжо ў яе не было нават прадчування тае вялiкае мiсii, якая выпала на нашу долю i за якую яна адгэтуль таксама была адказная?

Я расцягнуўся побач з Новаю на саломе, каб асцярожна намацаць дзiця нашага незвычайнага кахання. Мне здалося, што цяжарнасць абудзiла ў Нове пачуцце ўласнае годнасцi, сваёй iндывiдуальнасцi, якога ў яе раней не было. Калi я дакрануўся рукою да яе жывата, яна задрыжала. Але, я не памылiўся, погляд яе стаў больш напружаны, асэнсаваны. I раптам яна з цяжкасцю, па складах вымавiла маё iмя - значыцца, не забылася на мае ўрокi! Мяне захлiснула гарачая хваля радасцi. Але вочы Новы адразу ж страцiлi сваю жывасць, яна павярнулася да мяне спiнаю i пачала ўплятаць прынесеную мною садавiну.

Вярнулася Зiра: нам трэба было ўжо развiтвацца. Я выйшаў разам з ёю. Вiдаць, адчуўшы мой адчай, Зiра вырашыла правесцi мяне да маёй кватэры. I тут, у сябе дома, я заплакаў, бы хлопчык.

– О Зiра, Зiра!
– усхлiпваў я.

Яна супакойвала мяне i суцяшала, нiбыта мацi свайго дзiцёнка, а я жалiўся ёй i гаварыў, гаварыў, нiчога не тоячы, адкрываючы ўсе свае пачуццi i думкi, якiх Нова не магла ацанiць.

Раздзел VII

О цудоўная шымпанзэ! Дзякуючы ёй я апошнiм часам мог досыць часта бачыцца з Новаю ўпотайкi ад iнстытуцкага кiраўнiцтва. Я праседжваў побач з ёю цэлымi гадзiнамi, прагна лавiў у яе позiрку кожную iскрынку думкi, i гэтак, у чаканнi нараджэння дзiцяцi праходзiлi тыднi.

Аднаго разу Карнэлiй усё ж рашыўся паказаць мне энцэфалiчнае аддзяленне, пра якое расказваў дзiвосы. Загадзя папрасiўшы прабачэння, што не зможа суправаджаць мяне з-за тэрмiновай працы, ён пазнаёмiў мяне з загадчыкам аддзялення, тым самым генiяльным маладым шымпанзэ па iменi Гелiй.

– Я вярнуся праз гадзiну, - сказаў Карнэлiй, - каб паказаць вам сама выдатны з нашых эксперыментаў, той, якi дае нам новыя доказы, пра якiя я вам казаў.

А пакуль што, думаю, вам будзе цiкава пазнаёмiцца з класiчнымi вопытамi.

Гелiй павёў мяне за сабою ў вялiкую залу з двума радамi клетак, падобную на ўсе аналагiчныя памяшканнi iнстытута. Але толькi я ўвайшоў, як мне адразу ж ударыў у нос рэзкi аптэчны пах - ён нагадаў мне пах хлараформу. Як выявiлася, гэта i праўда быў нейкi анестэзiйны сродак. Мой гiд растлумачыў мне, што цяпер усе хiрургiчныя аперацыi праводзяцца пад наркозам. Ён падкрэслiваў гэтую дэталь, бо лiчыў яе доказам высокага развiцця малпавай цывiлiзацыi, якая iмкнецца пазбавiць ад любых залiшнiх пакут нават падвопытных людзей. Маўляў, я магу быць спакойны!

Але адчуваў я сябе не надта спакойна. I зусiм ужо расхваляваўся, калi на заканчэнне сваiх уводзiн Гелiй прызнаў, што з гэтага гуманнага правiла ўсё ж робяць выключэннi, каб вывучыць менавiта механiзм пакуты i лакалiзаваць яе нервовыя цэнтры. Але дэманстраваць мне такiя вопыты ў той дзень ён не збiраўся.

Падобнае прызнанне не магло не абвострыць яшчэ больш маю чуллiвасць. Я згадаў, як настойлiва адгаворвала мяне Зiра ад наведвання гэтага аддзялення, куды яна сама заходзiла толькi ў выпадку неабходнасцi. I хацеў ужо быў павярнуць назад пад якiмсьцi праўдзiвым прэтэкстам, але Гелiй апярэдзiў мяне.

– Калi хочаце, - прапанаваў ён, - можаце прысутнiчаць пры аперацыi. Вы самi пераканаецеся, што падвопытны не адчувае болю. Не хочаце? У такiм разе я пакажу вам вынiкi эксперыментаў.

I, прайшоўшы зачынены пакой, адкуль даносiўся пах лекаў, ён павёў мяне да клетак. У першай я ўбачыў досыць прыгожага, але неверагодна худога юнака. Ён ляжаў на сваёй падсцiлцы. Перад iм, каля самага носа, стаяла мiска з салодкай кашай, ласункам сарорскiх людзей. Юнак абыякава, нерухома глядзеў на ежу.

– Глядзiце, - сказаў Гелiй, - гэты чалавек галодны: ён не еў ужо суткi. I ўсё ж такi нiяк не рэагуе на сваю любiмую ежу. Гэта вынiк выдалення часткi лобнай мазгавой долi. Аперацыя зроблена некалькi месяцаў назад, i з таго часу ён у гэтым стане. Прыходзiцца прымушаць яго есцi. Бачыце, якi ён змарнелы?

Гелiй зрабiў знак санiтару, якi ўвайшоў у клетку i сунуў юнака носам у мiску. Падвопытны пачаў хлябтаць кашу.

– Але гэта звычайны выпадак, - гаварыў далей Гелiй.
– Вось цiкавейшыя. У кожнага з падвопытных былi пашкоджаны розныя ўчасткi кары галаўнога мозгу.

Мы праходзiлi мiма клетак, дзе сядзелi мужчыны i жанчыны рознага ўзросту. Шыльдачкi на дзвярах кожнай клеткi з масай тэхнiчных дэталяў паведамлялi, якую аперацыю перанёс чалавек.

– Некаторыя ўчасткi кары забяспечваюць наяўнасць безумоўных рэфлексаў, iншыя - умоўных. Вось, напрыклад, гэты выпадак...

У гэтага "выпадку" аднялi цэлы ўчастак мозгу з патылiчнай вобласцi. Цяпер ён не ўспрымаў нi формы прадметаў, нi аддегласцi памiж iмi, што i прадэманстраваў серыяй беспарадкавых рухаў, калi санiтар наблiзiўся да яго. Ён не мог пераступiць цераз палку на падлозе. А працягнуты няшчаснаму невялiкi яблык палохаў яго так, што ў жаху ён спрабаваў уцячы. Чалавек не мог нават учапiцца за краты i хапаўся пальцамi за пустэчу.

– А вось гэты быў раней цудоўным экземплярам, - падмiгнуў мне шымпанзэ. Нам удалося навучыць яго дзiвосным трукам. Ён ведаў сваё iмя i выконваў некаторыя простыя загады. Спраўляўся ў вопытах з досыць складанымi загадамi i нават умеў карыстацца прымiтыўнымi iнструментамi. А сёння ён не памятае нiчога. Не ведае свайго iмя. Нiчога не ўмее рабiць. Ён стаў сама тупы з усiх нашых паддоследных. Над iм была праведзена найтанчэйшая аперацыя: выдаленне скроневых доляў.

Поделиться:
Популярные книги

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Том 1. Солнце мертвых

Шмелев Иван Сергеевич
1. И. Шмелев. Собрание сочинений в 5 томах
Проза:
классическая проза
6.00
рейтинг книги
Том 1. Солнце мертвых

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2