Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Слухаючы гэтыя тлумачэннi, я думаў, што шымпанзэ з'ехаў з глузду, настолькi неверагодным здалося мне тое, што ён сказаў. Дарэчы, сярод малпаў таксама назiраюцца выпадкi вар'яцтва, асаблiва сярод iнтэлiгенцыi. Але пакуль я раздумваў, Гелiй падключыў электроды да мозгу жанчыны. Нейкi час яна, як i мужчына, ляжала, не падаючы прыкмет жыцця, потым глыбока ўздыхнула i загаварыла. Яна таксама гаварыла на малпавай мове. Але яе глухаваты голас пастаянна мяняў танальнасць, нiбыта належаў розным людзям. Кожнае яе слова ўсё роўна як выгравiравалася ў маёй памяцi.
"Малпы, зноў гэтыя малпы, - неспакойна сказала яна.
– Апошнiм часам яны няспынна размнажаюцца, хаця яшчэ не так даўно здавалася, што яны звядуцца. Калi гэтак пойдзе i далей, iх стане больш за
"Ганна, тая, што працуе ў лабараторыi, сказала мне, што ў iх таксама багата чаго змянiлася. Яна ўжо не асмельваецца ўваходзiць у клеткi адна. Кажа, што ўвечары так i чуе шушуканне i нават смяшкi. Адна гарыла здзекуецца з доктара, перадражнiвае яго цiк".
Жанчына змоўкла, некалькi разоў цяжка ўздыхнула, пасля загаварыла зноў:
"Ну вось, дажылiся! Адна малпа навучылася гаварыць. Гэта праўда: я сама чытала ў "Газеце для жанчын". Там была яе фатаграфiя. Гэта малады шымпанзэ".
– Шымпанзэ! Першы! Я быў у гэтым упэўнены!
– усклiкнуў Карнэлiй.
"А цяпер з'явiлiся iншыя. Газеты штодня паведамляюць пра новых малпаў, якiя навучылiся гаварыць. Некаторыя вучоныя лiчаць, што гэта вялiкае навуковае дасягненне. Няўжо яны не разумеюць, да чаго гэта можа прывесцi? Наколькi я ведаю, адзiн з гэтых гаваркiх шымпанзэ гiдка лаецца. Першае, для чаго яны скарыстоўваюць здольнасць гаварыць, гэта каб адмовiцца слухацца людзей..."
Нейкi час жанчына маўчала, потым зноў загаварыла, але на гэты раз нiзкiм мужчынскiм голасам i стомленым ментарскiм тонам:
"Тое, што з намi здарылася, можна было прадбачыць. Намi авалодала мыслiцельная лянота. Нiхто больш не чытае: нават дэтэктыўныя раманы вымагаюць задужа вялiкага разумовага напружання. Нiхто больш не гуляе нi ў якiя iнтэлектуальныя гульнi - найбольшае, на што мы тут здольныя, гэта пасьянсы. Нават ад дзiцячых фiльмаў стамляемся. А малпы тым часам думаюць, думаюць... У гэтых маўклiвых адзiнокiх разважаннях iх мозг развiваецца - i вось яны ўжо авалодалi моваю! О, вядома, з намi яны амаль не гавораць, хiба што пагардлiва агрызаюцца на тых нешматлiкiх ганарлiўцаў, якiя яшчэ асмельваюцца нешта загадваць iм. Але па начах, калi яны застаюцца адны, абменьваюцца ўражаннямi i новымi ведамi".
Настала яшчэ адна паўза, пасля якой падвопытная загаварыла трывожным жаночым голасам:
"Мне было надта страшна. Я больш не магла так жыць i саступiла месца маёй гарыле. Уцякла з уласнага дому. Ён жыў у мяне ўжо некалькi гадоў i верна служыў мне. Але пакрысе пачаў мяняцца. Пачаў хадзiць увечары на iхнiя сходкi. Навучыўся гаварыць. А потым адмовiўся ад усялякай працы. Месяц назад загадаў мне заняцца кухняю i мыць посуд. Пачаў есцi з маiх талерак, карыстацца маiмi вiдэльцамi i нажамi. А на мiнулым тыднi выгнаў мяне з майго пакоя, мне прыйшлося правесцi ноч у гасцёўнi. Я не асмельвалася больш патрабаваць чаго-небудзь ад яго i паспрабавала падлашчыцца. Але ён толькi смяяўся з мяне i, наадварот, яшчэ больш павялiчваў прэтэнзii. Я адчувала сябе зусiм няшчаснаю. I здалася. Знайшла прыстанак у стойбiшчы, дзе сабралiся жанчыны, якiя трапiлi ў такое ж становiшча, што i я. Тут ёсць i мужчыны. У многiх цяпер не хапае мужнасцi жыць па-старому. Мы ўладкавалiся за межамi горада i, можна сказаць, не жывём, а iснуем. Нам сорамна, мы амаль не размаўляем. Першыя днi я раскладвала пасьянсы. Цяпер мне i гэтым няма сiлы займацца".
Жанчына змоўкла, потым загаварыла мужчынскiм голасам:
"Мне здавалася, я знайшоў сродак супраць рака. Я хацеў выпрабаваць яго, як рабiў гэта з кожным сваiм адкрыццём. Я быў асцярожны, але ўжо не такi, як раней. Апошнiм часам мае малпы дазвалялi рабiць над сабою вопыты з вялiкаю неахвотаю. Таму, перш чым увайсцi ў клетку Жоржа,
Зноў паўза, жаночы голас:
"Я была дрэсiроўшчыцаю. Паказвала нумар з дванаццаццю арангутанамi, сапраўды выдатнымi экземплярамi. А цяпер сама сяджу ў клетцы разам з iншымi артыстамi цырка. Але трэба быць справядлiваю. Малпы абыходзяцца з намi добра i кормяць нас, як свiнняў на ўбой. Калi салома пад намi занадта брудная, мяняюць яе. Яны не жорсткiя: караюць толькi тых, хто ўпарцiцца i не жадае рабiць трукi, якiм арангутаны хочуць нас навучыць. Я, напрыклад, стараюся выканаць усе iх загады не спрачаючыся. Поўзаю на карачках, раблю кульбiты. I яны таксама добра ставяцца да мяне. Няшчаснай я сябе не адчуваю. У мяне цяпер няма нiякага клопату, нi адказнасцi, нiшто не засмучвае. Большасць з нас хутка прызвычаiлiся да новага жыцця".
Жанчына зноў змоўкла, гэтым разам надоўга. Увесь гэты час Карнэлiй пiльна ўзiраўся мне ў самыя вочы, Я выдатна разумеў, што ён хацеў мне сказаць. Калi чалавечая раса стала нiкчэмная, калi яна так лёгка скарылася, то хiба ж не павiнна яна тады саступiць месца больш высакароднай расе? Я пачырванеў i адвёў вочы.
Жанчына зноў загаварыла, яшчэ больш роспачным голасам:
"Цяпер яны захапiлi ўвесь горад. Нас засталося ў гэтым прытулку ўсяго некалькi сотняў, i становiшча нашае - адчайнае. Гэта апошняе чалавечае паселiшча ў гарадскiм наваколлi, але малпы ўжо не хочуць, каб мы жылi на волi гэтак блiзка ад iх. З iншых стойбiшчаў многiя ўцяклi далей, у джунглi, астатнiя здалiся малпам, каб есцi ўволю. А мы засталiся ў стойбiшчы праз ляноту. Спiм - нiхто i думаць не хоча пра супрацiўленне... Гэтага я i баялася! Я чую варварскую какафонiю. Быццам нейкая пародыя на ваенны марш... О божа, уратуй! Гэта яны, малпы! Акружаюць нас з усiх бакоў. Вядуць iх на нас вялiзныя гарылы. У iх нашы трубы, барабаны, нашы мундзiры, наша зброя, вядома... Але не, зброi ў iх няма. О, якая ганьба, якое страшнае ўнiжэнне! Вось на нас насоўваецца армiя малпаў, i яны ўзброеныя толькi бiзунамi!"
Раздзел IХ
У горадзе ўсё ж пайшла пагалоска пра эксперыменты Гелiя. Магчыма, у гэтым быў вiнаваты сам шымпанзэ, якi не ўтрымаўся, каб не пахвалiцца поспехамi. Кажуць, што аднаму даследнiку ўдалося прымусiць людзей загаварыць. Мала таго, пра знаходкi ў пахаваным у пустэльнi горадзе пiсалi газеты, i, хоць большасць публiкацый дужа далёкiя ад праўды, некаторыя журналiсты падбiраюцца да iсцiны. Усё гэта спараджае ў малпах пачуццё няўпэўненасцi i трывогi, i ўлады глядзяць цяпер на мяне з асаблiвым недаверам, якi ўсё ўзрастае.