Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Шрифт:
Спаленьне Ульрыкі адклалі на адны суткі — да наступленьня новага вечара з вялізнаю поўняй. Відовішча на гарадской плошчы было захапляльнае і сабрала безьліч народу. Вогнішча распалілі вялізнае, полымя гуло і шугала пад самае неба. Гэтым разам Ульрыка не прамовіла ніводнага слова, што канчаткова засьведчыла справядлівасьць высокага прысуду.
Камень
Зранку таго дня ў карчме гуло; гуло і ў поўдзень, і ўвечары гуло таксама. Зрэшты, для таго былі прычыны: скончыўся палявы сезон, людзі сабралі ўраджай, частку якога з выгадай прадалі на кірмашы, а частку захавалі на зіму. Шмат хто займеў грошы — чаму было і не пагудзець у вольны пасьля нялёгкае працы час? Пасьля плённае працы льга было і зусім расслабіцца, забыцца на руцінныя клопаты, піць маладое віно ды сьпяваць песьні. Але гэтыя людзі не маглі таго дазволіць сабе — заўжды
Людзі паасобку ня ведалі, як пазбыцца каменнай пагрозы. Але тое было да часу, пакуль імі не авалодала калектывісцкая ідэя, якая, як вядома, часам набывае матэрыяльную сілу. Асабліва калі тая сіла натхніцца ў пэўны час бочкаю добрага маладога віна.
— Мужчыны мы ці гаўнюкі? — рашуча пытаўся ў грамады гаспадар-карчмар, паўстаўшы за даўгім драўляным сталом. — Няўжо мы пе зьбяром сілы, каб закаціць таго бугая? Мы — асілкі, што дапіваем другую бочку…
Вядома ж, тутэйшыя асілкі не лічылі сябе слабакамі і дружна загулі ў згодзе — прамова карчмара натхняла. Тракціршчык наогул лічыўся ў іх самым разумным, інакш ён бы і ня быў карчмаром. Яго адразу падтрымаў каваль, чыя кузьня мясьцілася над таполяй — бліжэй за ўсе хаты да каменя. Ну, а дзе каваль, там і яго малаткар — дужы плячысты хлопец-сірата, праўда, ня надта здаровы на галаву. Звычайна пры грамадзе малаткар упарта маўчаў, а цяпер толькі гучна прамычэў нешта. Ды ўсе зразумелі, што малаткар на баку каваля — на баку каго іншага ён не апынаўся ніколі. Мабыць, адчуўшы, што пачынаецца нешта цікавае, ад парогу з меднаю квартаю ў руцэ рушыў да кута тутэйшы пастух у даўгім плашчы. Яго пастухоўскі сезон ужо скончыўся, і пастух займеў клопат аб працы ўзімку.
— Дык згода, мужчыны? — з суровым выглядам чорнабародага твару пытаўся карчмар, азіраючы ў вечаровых прыцемках барадатых і безбародых, маладых і ня надта, хто ў што апранутых землякоў.
— Заўтра, як разьвіднее, усім — да бугая! Ужо мы яго пашчакочым, такой яго матары! Згода?
— Згода! — ня надта зладжана адказаў карчомны хор галасоў.
Адзін толькі вучыцель ля вакна спрабаваў штось зазначыць ня ў лад — удакладніць ці запярэчыць, але яго слухаць ня сталі. Вучыцель быў нетутэйшы, да таго ж малады, піў мала, відаць, ашчаджаў грошы, што ня надта каму падабалася. Усе ў карчме загаманілі гучней, заматлялі над сталом квартамі, — за такую адважную справу ня грэх было выпіць. Тая іх гамана доўжылася да паўночы.
Назаўтра, як над гарамі праясьнілася неба і ў даліне пачало віднець, да каменя першы прыйшоў вучыцель. Ён абышоў камень, памацаў яго замшэлыя бакі, пакратаў гамашам жарству ўнізе. Затым прыкінуў памеры гранітнага гіганта, а таксама вугал нахілу гары і зрабіў нейкія разьлікі ў пататніку, які заўсёды насіў з сабой. Атрымлівалася надта сумнеўна, каб яны хоць бы і грамадой здолелі ўскаціць камень на схіл і па той бок скінуць яго ў прорву. Паводле законаў матэматыкі тое было немагчыма. Але як было вучыцелю на яе аснове пераканаць малапісьменных сяльчан? Ці паслухаюць яго?
Неўзабаве да каменя пачаў зьбірацца народ — з каламі, лагамі, рыдлёўкамі. Усімі весела і шумна распараджаўся карчмар. Вучыцель спрабаваў штось растлумачыць яму, але ня надта цьвярозы пасьля вясёлай ночы карчмар не хацеў і слухаць, — пры першым слове пра законы механікі грэбліва махнуў рукой. Ён заўзята камандаваў грамадой, якая толькі і чакала ягоных рашучых камандаў.
Людзі густа абляпілі камень. Узяліся дружна, хоць часам і бязладна, перашкаджаючы адзін аднаму. Усім карцела прымяніць сілу і, можа, паказаць стараньне, — так за гады ўсе зьненавідзелі гэты пракляты камень. Тыя, што былі з рыдлёўкамі, пачалі падкопваць яго зьнізу, каб падсунуць рычагі-лагі, іншыя падроўнівалі камяністы грунт вышай, каб можна было каціць камень угору. Вучыцель, прадаўжаючы сумнявацца, убачыў такую актыўнасьць і таксама міжволі прыняў удзел у агульным клопаце. Напачатку ён разам з іншымі наваліўся на жардзіну-лагу, якой чалавек пяць высьвервалі камень. Пасьля ўпёрся
I вось здарыўся першы цуд — па камандзе карчмара ўсе разам уперліся, націснулі, напружыліся, і камень, хоць і з вялізным нежаданьнем, зрушыўся з свайго належанага за сотні год месца. Тады яны напружыліся яшчэ і перавярнулі яго на другі круглы бок. Першы посьпех быццам надаў новай сілы. Грамада загула, бы ўчора ў карчме, яшчэ паўпіралася нагамі ў жвірысты грунт і перакаціла камень вышэй. Тыя, што мелі рычагі-палкі, высока задзіралі іх даўгія канцы, затым насядалі на іх, падважваючы камень; іншыя, упершыся дзясяткамі рук у шурпатыя каменныя бакі, зрушвалі яго з месца і паварочвалі-кацілі цаляў на дзесяць — ня болей.
— Так, так, так! — разносіўся па схіле бадзёра-задаволены голас карчмара. Яшчэ трошкі! Яшчэ…
У вучыцсля не было ніякага інструменту, і ён разам з усімі, са скрыгатам упіраючыся ў зямлю башмакамі, піхаў рукамі камень. Побач таксама з усяе сілы жыліўся іхні пастух. Яго абсівераны твар з хілай русявай бародкай аж наліваўся чырваньню, так ён старанна напружваўся. Каваль поруч з малаткаром спрытна і рашуча ўпраўляўся з даўгой жардзінай-лагай, ім памагалі іншыя. Пакуль што ўсё ішло пасьпяхова, і вучыцель пачаў сумнявацца ва ўласных сумпевах: магло стацца так, што і ён памыляўся. Ён ужо ведаў, што павука — нават матэматыка! — часам давала збой. Праўда, меркаваньні здаровага сэнсу таксама былі не на іхнім баку, але, можа, бракавала і здаровага сэнсу?
Хоць і памалу, але даволі настойліва яны кацілі камень угору; улежанае месца таго засталося далекавата ўнізе. Яшчэ ніжэй у канцы вуліцы ля кузьні — відаць стала зьверху — сабраліся жапкі ды дзеці, усе не адрывалі позіркаў ад схілу гары, дзе адбывалася дзіва. Старыя там маліліся Богу, каб той памог мужчынам зьдзейсьніць іх сьвяты подзьвіг на шчасьце людзям.
Але на схіле бы ўпершыню штось не заладзілася. Як яны высіліліся на чарговую каманду карчмара, камень ня зрушыўся. Тракціршчык тады закрычаў гучней, нават вылаяўся. Яны зноў уперліся нагамі ў камяні, да скрыпу напялі мускулы, але камень толькі падняўся на пяць цаляў і аблёг на ранейшае месца. Вучыцель недаўменна зірнуў на схіл і ўсё зразумеў: схіл гары тут стаў і яшчэ болей круты. Схіл стаў круцейшы, а іхняя сіла паменела — во ў чым справа. Тое было відаць і без матэматыкі. I мабыць, тое зразумелі іншыя.
— Адпачыць каб, — перашуча-жальліва сказаў хтось ля каменя.
— А то ўжо кішкі… — пачаў нешта мовіць пастух.
Тракціршчык аж зьнерухомеў ад тых скаргаў-просьбаў, але толькі на момант. Падобна, у ягонай галаве адбыўся нейкі маланкавы, зусім не матэматычны разьлік, і ён зьверскім голасам заглушыў нерашучыя скаргі.
— Ніякіх адпачынкаў! Спынімся — не скранем, а ну — узялі! Узялі!
Яны і яшчэ дружна і ўраз узялі, сапраўды трохі павярнуўшы на схіле гэты кругляк, пасьля яшчэ. Але во ён быццам хіснуўся назад, бы хтось не ўтрымаў яго. Вучыцель зірнуў з-пад рукава і схамянуўся: пад каменем тварам уніз ляжаў малаткар; з ягонага рота цёк струменьчык крыві. Тое было дзіўна, хіба, аднак, на першы пагляд: не стрываў самы з іх дужы. Але, можа, таму і надарваўся, што быў самы дужы. Мабыць, апроч сілы, трэба яшчэ мець галаву, а з галавой у малаткара яўна былі праблемы.
Малаткара адцягнулі з-пад ног, каб не замінаў. Пакуль там два мужыкі давалі яму вады, іншыя з усяе сілы трымалі камень, які ўпарта імкнуўся ўніз — да свайго належанага месца. Чаму гэта ён так імкнуўся туды? — думаў вучыцель. Хіба тое месца было вызначана яму Богам? Але тут ягоная матэматыка ўступала ў супярэчнасьць з непазнана-містычным, у якім вучыцель быў поўны прафан і разумеў тое. Прасьцей, хоць і не лягчэй, было піхаць разам з усімі па камандах карчмара, што і рабіў вучыцель.
Урэшце гадзінаў праз пяць яны адолелі самае, як здалося, крутое на схіле месца, ускацілі камень яшчэ вышэй. Праўда, ззаду засталося аж трое — тых, што надарваліся на гэтым д’ябальскім каменным шляху. Два з іх папаўзьлі назад, а трэці застаўся там, дзе і зьлёг. Бы прадчуваючы благое, карчмар і зусім разыюшыўся, крычучы сарваў голас і нікому не дазволіў пакідаць камень, каб памагчы бедакам. Горш за ўсё было тое, што яны сапраўды не маглі прыпыніцца, бо ў такім выпадку камень трэба было б трымаць, што здаваліся ненашмат лягчэй, чым штурхаць. Тракціршчык тым часам не змаўкаў — то камандаваў сарваным голасам, то ўгаворваў амаль ласкава. А то гразіўся перастраляць усіх на гары, калі здрэйфяць. Увогуле на гэты конт ён меў рацыю, яго разумелі і стараліся з астатніх сіл. Толькі сілы іх катастрафічна меншалі, а жахлівы шлях рабіўся і яшчэ больш круты.