Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Нашы мудрыя інтэлектуалы адкрылі і засвоілі некалькі ісьцінаў, невядомых у ранейшай фундаментальнай навуцы. А менавіта: нічога ня трэба адкрываць-вынаходзіць, ня лезьці папярод бацькі ў пекла. Трэба ўмець адгадваць! Канешне ж — намеры і жаданьні кіраўніка. Мабыць, тое — самая цяжкая навука. I найперш з тае прычыны, што намеры кіраўнікоў дужа дыялектычна зьменлівыя. Бывала раней: толькі вучоныя нешта грунтоўна ўдумаюць, абмяркуюць і зацьвердзяць на ўласна акадэмічным узроўні, як думкі начальства мянягоцца на супрацьлеглыя. Часам мяняецца і само начальства: ці то ідзе пад расстрэл (як раней), ці на падвышэньне (як зараз). Паспрабуй угадаць і дагадзіць. Менавіта таму навукоўцы цьвёрда стаяць за стабільнасьць грамадства, супраць усяе гэтае мітынгоўшчыны, страйкаўшчыны, парламенцкага бязладдзя. Нашто парламентарам языкі, калі яны маюць рукі, каб падымаць па камандзе «за». Навукоўцы гатовыя прызнаць і абгрунтаваць што хочаш: урэзаны бюджэт на ўласную навуку, куртатую гісторыю краіны, нават урэзаную ўласную зарплату. Абы было ціха. Затое

навукоўцы засталіся ў сваім шыкоўным будынку, на які тачыў зубы драпежны Іван Ціцянкоў. У іншых інтэлектуалаў тыя будынкі паадбіралі, а навукоўцам пакінулі. Цяпер яны там будуць спакойна і натхнёна дасканаліць ракетна-ядзерную тэхніку — касьмічны шпіянаж для падупалага старэйшага брата. Тым болей, што іншага яны і ня ўмеюць. Ды іншым ніколі і не займаліся.

Як даўно заўважана, маштаб далейшага ўздыму прамысловасьці ды й сельскай гаспадаркі наўпрост залежыць ад ступені іхняга заняпаду. Чым яны глыбей упадуць, тым вышэй паднімуцца (калі толькі сапраўды паднімуцца) і тым болей гонару зробяць кіраўніцтву. Менавіта ў тым, на маю думку, палягае сакрэтны план упартага нежаданьня іхняга рэфармаваньня. Тут уся справа ў статыстыцы, якая за мала спрыяльны савецкі час абагнала ў сваім разьвіцьці ці ня ўсе іншыя навукі. Менавіта статыстыка можа падаць заняпад як росквіт, крызіс як прагрэс і тым натхніць масы. Калі, скажам, хлеба давалі 150 грамаў на пайку, а з першага чысла сталі даваць 300, дык той рост падаецца як 200 адсоткаў. Хлеба мала, затое адсоткаў шмат, што і захапляе. Здаецца, менавіта з тае прычыны наша кіраўніцтва так упарта пазьбягае рэформаў — каб пасьля, як усё дойдзе да нулявога паказчыку, пачаць статыстычныя рэкорды. I ў гэтым сэнсе мы дамагліся цуда, вартага кнігі Гінеса. Як нядаўна паведамілі неафіцыйныя крыніцы (афіцыйныя, вядома, у такіх выпадках маўчаць), кошты на тавары за дзесяць гадоў у Беларусі павялічыліся ў сто тысячаў разоў. Той факт, вядома ж, хаваецца ад міжнароднай супольнасыді. Бо калі б тая супольнасьць пра яго дазналася, яе зьдзіўленьшо не было б мяжы: як гэта магчыма выжыць? Іншыя, канешне, ня выжывуць, апроч беларусаў. Гэныя могуць. Ну, як не паважаць гэткую нацыю, пэўна, адзіную ў сьвеце!

У гэтых марсіянскіх умовах гэтая нацыя ня толькі ўмее выжыць, але яшчэ здольная любіць тое жыцьцё, а разам — і галоўнага рэжысёра таго паталагічнага эксьперыменту. Тут ужо і старэйшы брат запанікаваў і адправіў у адстаўку свайго цара Барыса. А наш толькі пасьміхаецца ў свае фельдфебельскія вусы, яму хоць бы хны. Мабыць, у ягоных планах ёсьць яшчэ нс такое! Прыпамятаўшы аднаго напалеонаўскага маршала, можна здагадацца, што ён думае. Нешта накшталт: ты палюбіў бы мяне яшчэ болей, калі б ведаў, куды я цябе павяду заўтра. Але сапраўды — куды? Планы вялікага чалавека заўжды ахутаныя туманам таемнасьці. Можа, у партызанскую Чачэнію на дапамогу старэйшаму брату? Можа, у віртуальную, ды ня меней страшную за рэальнасьць Вялікую Славянскую імперыю? Можа, да ўдзелу ў легкадумна пакінутыя ракетна-ядзерныя гулі з Амерыкай?

Але кудысь павядзе. Ды і чаму не павесьці гэткі талерантны, рахманы народ, які стрывае ўсё. Абы ціха.

Мурашкі

Памяці Уладзімера Караткевіча

Ніколі і нікому зь зямных істотаў ня бачны Пан Бог сядзеў на камяністым пагорку ля здаўна прывабнага для яго Тывэрыядзкага возера і стомленым позіркам азіраў бязьлюднае навакольле.

Ён апусьціўся на зямлю ў апошнюю суботу ліпеня. Пералёт ад плянэты Сырыюс-7z быў нялёгкі нават і для Пана Бога — магнітныя буры каля Юпітэру, д’ябальская гравітацыя ў раёне Вялікай Чорнай дзіркі, метэарытны дождж з нуклеарным градам па ўсёй паласе Млечнага шляху. Думаў, што ўжо на Зямлі так ня будзе, на Зямлі павінна панаваць ціша ды лагода і стомлены Пан Бог нарэшце адпачне.

На Зямлі ён даўно ўжо ня быў, заняты тытанічнымі справамі ў іншых сусьветах, меркаваў, што зямляне няблага абжыліся безь яго і Пан Бог ім непатрэбны. Паводле свае натуры ён быў талерантны і дапушчаў часам такое, што і ня трэба было б дапушчаць. Але ж ён пакінуў тут не якіх кузурак — стварыў адмысловых істотаў Гома сапіенс — у асобах дзяўчыны Евы і хлопца Адама, надзяліў іх прыгажосьцю і лагодай. Ужо яны павінны былі палагодзіць зямное жыцьцё ў райскім куточку Сусьвету. Ды, відаць, памыліўся. Не наладзілі нічога ягоныя сапіенсы, а тое прыўкраснае, што ён ім пакінуў, збаёдалі бяз рэшты. Як Пан Бог прачытаў у Нябесных сфэрах, шмат прыкрага адбылося на Зямлі за якіх пару мільёнаў гадоў ягонай адсутнасьці, і тое напаўняла Боскую істоту нязбыўнай скрухай і самотай.

Найперш гэтая пакінутая ім на зямной гаспадарцы парачка адцуралася Боскага запавету, спакусілася на грэх, і людзтва пачало бурна пладзіцца. Што пладзіцца, тое хай сабе, калі б разумна і па добрасьці. Дык жа не! Адамавы дзеці ўдаліся зусім не ў памяркоўнага Адама, а хто ведае ў каго. Яшчэ змалку пачалі дурэць і сварыцца, а падросшы, зусім перасталі слухаць бацькоў, навучыліся лайдачыць і піць — не ваду нават, а нейкае д’ябальскае пітво, названае віном. Пан Бог ніякага віна на зямлі не рабіў, хіба пасеяў дзе-нідзе салодкі вінаград — для малых і жанчынаў; мужчыны ж павінны былі паляваць на дзічыну і харчавацца мясам. Дык не, найперш мужчынам захацелася віна, якое рабіла іх дурнямі і натхняла на бойкі. А дзе бойкі — там кроў і рабаўніцтва, якое стала дужа прыбытковым,

хоць і зусім ня Боскім промыслам. Хто болей забіваў, той рабіўся багацейшым, болей падграбаў пад сябе іншых і прагнуў улады. Стварылася няроўнасьць, зайздрасьць да больш удачлівых, зьявілася варажнеча. Зайздрасьці і варажнечы спрыялі жанчыны, якія мудра ўхіляліся ад забойства, але ўмела натхнялі на яго мужчынаў, маючы з таго сваю карысьць.

Жыхарства на Зямлі расло, і разам зь ім распаўзаліся па абшарах варажнеча і забойства, якія назвалі войнамі.

Сьпярша ваяваў род з родам. Адзін род дашчэнту выбіваў іншы род, мяркуючы, што, перамогшы, адпачне ў міры. Дзе там! На зьмену пераможанаму роду паўставаў іншы, пакрыўджаны, якому даўно не хапала выпасу для козаў, і ён імкнуўся захапіць суседні. Як усе выпасы, пагоркі і даліны аказаліся захопленыя, варажнеча і войны не спыніліся.

Аказалася, што некаторыя з плямёнаў маюць ня чорныя, а сьветлыя валасы, і зараз жа ўсчалася новая барацьба паміж чорна— і сьветлавалосымі. На той раз перамаглі сьветлавалосыя. Кінулі дзікім зьвярам трупы чорнавалосых і пачалі сьвяткаваць перамогу. Сьвяткавалі доўга і ўрачыста: здавалася, ворагаў паблізу не засталося. Але яшчэ ў час сьвяткаваньня самыя пільныя заўважылі, што хрысьцяцца сьветлавалосыя неаднолькава — адны двумя пальцамі, а іншыя нават трыма. Быў скліканы вялікі Сынкліт, які вырашыў, што хрысьціцца двума пальцамі няправільна, што за тое трэба караць. Двухпалыя пачалі ўпарціцца ва ўласным звычаі, і іх пачалі прасьледаваць: лавіць, саджаць у цямніцы, некаторых нават тапілі ў рэчках — на корм рыбам і ракам. Такім чынам амаль панішчылі ўсіх двухпалых, а тыя, каго ўтапіць не пасьпелі, перакваліфікаваліся ў трохпалых. Але тады за двухпалых заступіліся нейкія заморцы — ня так за людзей, як за нейкую выдуманую справядлівасьць. Пачалася вайна з чужынцамі. Сьветлавалосыя біліся ўпарта, некалькі гадоў, перасталі нават араць і сеяць, усчаўся вялікі мор, але спыніць вайну было нельга, бо вайну назвалі Сьвяшчэннай. Тая вайна выдалася самай доўгай, ёй было аддадзена некалькі пакаленьняў. Апошнія зь іх ужо і ня памяталі, з чаго ўсё пачалося, і, калі старыя казалі, што — праз пальцы, не маглі паверыць: такое глупства! Хай бы хрысьціліся як хацелі. Але ўсё роўна ішлі ў бой і гінулі, забіваючы ворагаў: спыніць вайну было нельга. Ведама, што пачаць вайну можа і дурань, а спыніць яе ня дадзена і Пану Богу.

Тая вайна сама скончылася, бо скончыліся сілы з абодвух бакоў. Сьветлавалосыя палічылі, што перамога на іхнім баку. Заморцы былі іншае думкі. Запанавала няпэўнае перамір’е. Бакі трохі спачылі і тады агледзеліся, што ваявалі ня ўсе аднолькава. Шмат загінула, іншыя зьнемагліся. Але знайшліся і такія, што нават забагацелі з вайны: занялі пасады, збудавалі шыкоўныя халупы пад шырачэзным пальмавым лісьцем, захапілі мяккія гамакі з сынтэтыкі, ад ворагаў навучыліся есьці ня палачкамі, як раней, а глыбокімі лыжкамі. Праз год пасьля той перамогі ў вялікай вайне пачалася ўнутраная вайна, ды такая лютая, што Пан Бог цяпер думаў, лепш бы ўжо гэтыя сьветлавалосыя стрывалі паразу. Кожны ненавідзеў іншага, брат рэзаў брата, дзеці цураліся бацькоў — пачуцьцямі кіравала варажнеча і зайздрасьць. Усе крычалі аб нейкай справядлівасьці, пра якую нічога ня чуў і ня мог зразумець таго слова нават сам Пан Бог. І ён дужа сумняваўся, што тое разумелі людзі, якія пралілі за яе столькі крыві.

Але во і грамадзянская вайна была скончаная. Справядлівасьці не дамагліся, затое парэзалі ці ня большую палову насельнікаў. Жывыя не спраўляліся хаваць мёртвых. А то і не хавалі — такая нянавісьць нават да мёртвых панавала ў народзе. І не хавалі б ніколі, калі б дух ад нежывых целаў ня быў гэткі нясьцерпны. А пахаваўшы, тут жа магілы раўнялі зь зямлёй, каб не засталося і знаку. (Пан Бог, аднак, усё бачыў, для яго ня трэба было адмысловага знаку.)

Былі і яшчэ вялікія, сьвятыя і татальныя войны — за землі, ідэі, нацыянальныя інтарэсы. Былі чатыры вайны за справядлівасьць, тры — за зьняважаную праўду і нават вайна супраць войнаў — можа, самая жорсткая сярод іншых.

У часе кароткага перадыху было выяўлена, што ўвогуле ваявалі дарма: войны ня вырашылі ніводнай праблемы, а толькі спарадзілі нямала новых. Але хто вінаваты? Ну вядома ж, вінаватыя мужчыны. Гэта зь іх ліку былі генэралы і палкоўнікі, якіх узнагароджвалі, шанавалі, якім сьпявалі пранікнёныя гімны. А яны падвялі. Ужо жанчыны, напэўна б, ваявалі б лепш і хутчэй здабылі б перамогу. Усчаўся новы глябальны рух фэмінізму. Жанчыны падняліся на мужчынаў.

То ўжо, напэўна, была самая жахлівая і даўгая вайна на Зямлі. Змагаліся ня толькі зь людзьмі, але і зь людзкімі пачуцьцямі. Найгоршым лічылася праклятае абодвума бакамі пачуцьцё каханьня, празь якое і пачалася глябальная варажнеча. Закаханых пачалі караць самаю страшнай карай, для чаго давялося выдумаць электрычнасьць і расшчапіць атам. Кахаць было дазволена толькі аднаго чалавека — галоўнага Ката — і ягонае начыньне — шырокую сякеру. Сякеру, заўжды вострую і блішчастую, дык дужа кахалі жанчыны. Казалі, яе дотык да далікатных шыяў быў непараўнальна пяшчотны. Але як Кат пастарэў ад нялёгкае працы, каханьне да яго стала мала папулярным нават сярод жанчынаў. Ды й тое — каму патрэбны нямоглы кат? Быў кінуты лёзунг: каханьне замяніць на нянавісьць! Нянавісьць разумелася шырока і з абодвух бакоў была прызнаная за агульначалавечую маральную каштоўнасьць. Тое ні ў мужчынскім, ні ў жаночым лягеры не выклікала пярэчаньня і нават на пэўны час кансалідавала нацыю ў яе сьвятой барацьбе за вынішчэньне.

Поделиться:
Популярные книги

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Нападающий

Хуанг Ана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Нападающий

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Найти себя. Трилогия

Эс Евгений
Найти себя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Найти себя. Трилогия

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера