Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну, яшчэ трошкі! — дамагаўся карчмар. — Вунь да таго кусьціка. Ну, узялі! Ускоцім — бочка віна на ўсіх! Ну, узялі!

Як ні дзіўна, тое амаль падзейнічала на, здавалася б, ушчэнт зьнясіленых людзей. Клопат іх нібы разумеў і камень, які варухнуўся на той раз жвавсй, — бы самахоць пераваліўся на другі, болей пляскаты бок. Але затым зноў было яго не скрануць, і карчмар зноў вярнуўся да свайго лютага крыку.

— Дужэй! Я кажу — дужэй, ядры вашу матары! Пастух, болей сілы! Болей сілы, кажу, гультай!..

— Не магу болей, — ціха сказаў пастух і ўпаў на калені.

— Можаш!! — вызьверыўся карчмар. — Заб’ю!..

— Забівай…

— Застрэлю. Сёньня ж…

— Страляй!

Пастух зьнясілена адкаціўся з-пад людскіх ног і апанурана сеў убаку. На ягонае месца ля каменя заступіў каваль, чорнабароды твар якога быў мокры ад поту, а можа і ад сьлёз — ягоны малаткар унізе, здаецца, сканаў. Каваль зацята маўчаў, але ля камсня адразу адчулася яго напятая сіла, і той быццам жвавей

заварушыўся пад рукамі людзей. Затое іншыя даходзілі, і неўзабаве ад кавалёвага напору мала што засталося. Яны ўсё піхалі і піхалі, выжыльваліся і штурхалі. Тракціршчык ужо толькі безгалоса сіпеў, а выніку не было ніякога. Усе іхнія сілы выдаткоўваліся толькі на тое, каб утрымаць камень, ня даць яму зрушыцца ўніз.

— Не, мабыць, нічога ня выйдзе, — сказаў нехта з папіхачоў. З ім пагадзіўся другі: — Ня трэба было і пачынаць не падумаўшы…

Тыя разьятраныя няўдачай галасы зусім раззлавалі карчмара, які падскочыў да людзей ззаду.

— Панікёры! Слабакі! Прэч адсюль! Я перастраляю ўвесь ваш род! — аслабелым голасам сіпеў ён. Але яго аслабелы голас чамусьці перастаў палохаць.

— Не перастраляеш, — нерашуча запярэчылі яму.

Пасьля і яшчэ натужваліся, піхалі і штурхалі рукамі і нават падпіралі камень плячамі, як гэта рабіў каваль. Але зноў вынік стаўся мізэрны. Між тым да мэты заставалася амаль нічога — можа, якіх дваццаць стопаў. Толькі гэтыя футы і былі самыя цяжкія, як было іх адолець? Тым болей, што і ў яшчэ аднаго пайшла носам кроў, ды здаецца, і з рота таксама. Адзін застаўся ззаду — скурчаны, на каленях, трымаючыся за жывот…

— Падмогі! Падмогі трэба…

— Няма як падмогі, браточкі. Ну яшчэ трошкі, яшчэ, — сіпата ўгаворваў карчмар.

Яны і самі разумелі, што інакш ім нельга, як толькі каціць з апошніх сілаў. Ні спыніцца, ні пакінуць камень яны не маглі — тое было б для іх гібельным. На тое, каб паклікаць падмогу, не было часу — калі б яны дачакаліся тае падмогі? Мабыць, тое зразумеў і пастух, трохі спачыўшы ўнізе, вярнуўся да каменя і аслабела далучыўся да астатніх.

Каваль са зьвераватым выразам чорнабародага твару і адарваным на плячы рукавом моўчкі стараўся, можа, болей за ўсіх. Лагамі з даўгімі канцамі цяпер упраўляліся браты Кажамякі, чыя новая дамоўка была дужа блізка ад гэтага боку вуліцы. Малодшы з іх толькі ў канцы лета ажаніўся і таму дужа дбаў пра ўласнае жытло. I трэба ж было так здарыцца, што гэты ўвогуле здаровы хлапец упаў у самы рашучы момант, не стрымаўшы лагі, — камень неспадзявана сьлізгануў бокам аб дрэва. Хтось па той бок здушана крыкнуў, але было позна. Грузна пераваліўшыся ніжай, камень паволі пасунуўся, ужо нікім не стрыманы, перавярнуўся зноў і штораз шпарчэй пакаціўся па схіле. На крутым месцы ён наляцеў на каменны выступ, лёгка зьбіў яго, сам падскочыўшы ўгору, зноў ударыўся аб дол ніжэй, падскочыў яшчэ вышэй. За ім апантана памкнулі зьбітыя ім камяні, якія ў сваю чаргу зьбівалі на схіле новыя, і ўсе разам з друзам суцэльным каменным патокам несьліся да вуліцы. Неўзабаве каменная лавіна магутна абрынулася на крайнія забудовы паселішча, кузьню, зламала палову таполі і праз момант накрыла ўсю вуліцу чорна-пыльнаю хмарай.

Ачомаўшыся ад хвіліннага ўтрапеньня, людзі на схіле пакідалі сваё начыньне і сьшанулі ўніз — хто бег, хто каціўся, кожны гнаны прадчуваньнем асабістай бяды. На месцы, аднак, засталося некалькі постацяў. Тракціршчык упаў на камяні, учапіўся ў свае скудлачаныя валасы, недарэчна прамаўляючы: «Што ж мы нарабілі… Што нарабілі…». Вучыцель побач няўцямна мармытаў сабе пад нос: «Я ж казаў, я ж казаў…». Зьбялелы з твару пастух нічога не казаў, толькі роспачна апусьціўся на друз. Ён узіраўся ў пыльную марву якая усе вышай паднімалася над паселішчам, і думаў: «Хай бы ён там ляжаў. Каму ён шкодзіў?».

Трохі ачуняўшы ад першага жаху, вучыцель падумаў, што, мабыць, цудаў у наш век не бывае. «Здараецца тое, што і павінна здарыцца — паводле законаў жыцьця. Калі толькі з імі лічыцца. Ды во пэўна ж не палічыліся».

А ўнізе тым часам разносіўся ветрам глухі невыразны лямант бяды, які на адлегласьці зьліваўся ў суцэльны працяглы стогн…

Чарапы

Сьпярша ўсе яны былі канібалы, елі адзін аднаго. I, вядома, таўсьцелі, — у простай залежнасьці ад таго, хто колькіх зьеў. На свае сезонныя спатканьні, якія ў розны час зваліся па-рознаму — зьезды, соймы, пленумы, саміты, — такія і зьязджаліся: самыя тоўстыя, добра тоўстыя, трохі худзейшыя. Надта худых не было зусім. Пры іхніх апетытах худым быць не выпадала.

Пасьля, аднак, было прызнана, што такі спосаб самаідэнтыфікацыі ня надта пераканаўчы, бо тоўстым можна зрабіцца і на поснай страве. У моду ўвайшоў дзесь вынайдзены арыфметычны прынцып — хто колькіх зьеў, столькі чарапоў і меў у сваім багажы. Таму за кожным з канібальскіх валадароў звычайна ехаў мул, ці ішак, ці асёл, нагружаны скуранымі мяхамі чарапоў. Ладных, добра вывараных і адшліфаваных людскіх чарапоў лікам у каго колькі. У каго 10, у каго 20, а то і 50. Чым іх было болей, тым большы гонар выпадаў уладару-канібалу на зьездах-соймах-пленумах-самітах. Там яны выхваляліся адзін перад адным сваімі трафеямі — памерам, колерам

косьці, цеменнай і на патыліцы. А таксама колькасьцю ды якасьцю зубоў, здаровых, вядома. Гнілыя і старэчыя ня браліся ў залік.

Але з цягам часу гульня ў чарапы, мусіць, надакучыла вяльможным канібалам. Ды й чыніла нямала клопату на транспартыроўцы, асабліва для тых, што ехалі з правінцыі ці нават з далёкага замежжа. Вядома ж, багаж у дарозе — не вялікая радасьць. Ды і з кормам-бензінам для транспартных сродкаў здараліся праблемы. Тады перанялі ў кітайцаў (або японцаў, ці таіландцаў) новы болей прагрэсіўны спосаб. Сапраўды, нашто везьці чарапы, калі дзеля прэстыжу хапала іншых адмысловых сімвалаў. Ня возяць жа купцы кавалкі золата — абыходзяцца папяровымі грашыма, што паводле сусьветнай завядзёнкі адно і тое ж. Таму замест чарапоў пачалі прышчапляць на грудзі невялікія часткі з лобнае долі чарапоў. Тых частак-сімвалаў у некаторых набралася таксама нямала — ад пляча да пахавіны, што стала не зусім зручна. Асабліва на акадэміях (канібалы ўжо атрымалі адукацыю) ды на пачостках — ціснула на страўнік і не давала шмат зьесьці. А малаежны канібал — ужо не канібал. Тады мудрыя дарадчыкі параілі кожны касьцяны дзясятак замяніць адной срэбнай брандзэлкай. Калі ж у каго набярэцца два дзясяткі — прышпіліць на грудзі залатую брандзэлку. Каб дыферэпцыяваць брандзэлкі, увялі іхнія ступені — ад адной да дзесяці. Тое было дужа прагрэсіўна і ўсіх улагоджвала. А галоўнае — пра канібальскую першапрычыну быццам ужо і забыліся. Пра ўзнагароды казалі проста — за заслугі перад дзяржавай. Ці перад народам. Яно і праўда: нішчачы дзясяткі ці нават сотні тубыльцаў, рабілі паслугу тым, што заставаліся — эканоміўся харч, вызваляліся месцы паслугачоў. Ды й з кватэрным пытаньнем была палёгка. Мусіць, таму па ініцыятыве зьнізу найболей адметных канібалаў узнагародзілі новымі імёнамі. Да ранейшых страшнаватых назоваў накшталт Тоўсты, Бязьлітасны, Жахлівы дадалі амаль ласкавыя — Вялікі, Прыгожы, Першы. Хутка аднак тая завядзёнка і яшчэ ўдасканалілася — ранейшая частка назоваў сама неяк адпала, а другая затрымалася моцна, бо не выклікала ні страху, ні агіды, адно — пашану. Сутнасьць, праўда, засталася, але хто зважае на непрыемную ці страхавітую сутнасьць, калі ёсьць яе узьнёслае увасабленьне.

Новая сістэма давала магчымасьць узнагароджваць усіх, і ня толькі канібалаў. Тое было ўважана за адмысловы лібералізм — народны па форме і сацыялістычны па сутнасыді. Неяк спрабавалі пайсьці і далей — з прыкладу адной далёкай краіны замяніць срэбныя і залатыя брандзэлкі на яшчэ болей адмысловыя сімвалы з парэстай тканіны, кожную памерам з муху. Але тае прапановы канібальскі сінкліт не прыпяў, справядліва ўважыўшы яе за прафанацыю сьвятой канібальскай традыцыі.

Так у краіне сталася рэфармацыя і рэвалюцыя адначасна — з захаваньнем спакою і стабільнасьці ў грамадстве. Галоўнае — усе былі задаволеныя — і пражэрлівыя канібалы, і іхнія падданыя, якія нікога ня елі. А калі елі іх, дык такой бяды — думалі: усіх не зьядуць. А тыя, што застануцца, атрымаюць свае брандзэлкі і будуць шчасьлівыя.

Герой

Племя тэрарызаваў Дракон.

Дзе ён жыў-пасяляўся, ніхто ня ведаў, — можа, дзе блізка, а можа далёка, можа не на зямлі нават. Але ён дапякаў племю штогод. То хапаў у полі маладых дзяўчатаў, а то і хлопцаў, то дашчэнту вытоптваў пасевы, то бурыў халупы. А то насылаў на племя свой драконаўскі мор, калі ў полі не вырастала нічога, і племя трывала люты голад. Як было бараніцца ад таго зьверыядаўца, ніхто ня ведаў. Праўда, здавён часу было заведзена ахвяраваць. У пэўны вясновы дзень, як пачыналі сачыцца маладым сокам бярозы, старэйшыны родаў зьбіраліся ля трох камянёў на Дубовым капішчы і выбіралі Героя. Ахвярай яго не называлі, тое не было прынята, называлі ласкава і спаважліва Героем. Героя пасылалі ў ахвяру Дракону, які затым і праўда, прыціхаў на колькі часу, пераставаў назаляць племю. На палёх сьпеў ураджай маісу і кукурузы, сыцеў статак. Ды й хваробы быццам адкараскваліся ад людзей племя. Але толькі на пэўны нядоўгі час. Між тым племя шанавала чарговага Героя-ахвяру. На капішчы яму ладзілі помнік — высока пілавалі самы тоўсты дуб і з таго мажнага пня высякалі чалавечую выяву. То была складаная праца і давяралі яе самым майстравітым людзям, самым шчырым і адданым вернікам. Такіх пнёў-ідалаў на капішчы за гады набралася ўжо некалькі тузінаў, усе сьсечаныя дубы, груба, але выразна аздобленыя людскімі абліччамі. Яны ўважаліся за сьвятых, дужа шанаваліся. У іхні гонар спраўлялі імшу — напачатку лета, па заканчэньні палявога сезону, пасярод зімы. Ім таксама ахвяравалі, але не мужчынаў, якіх у племені ўсё ж шанавалі за іх рабочыя рукі, а найбольш з дзяцей — хлопчыкаў ці дзяўчынак. Тых, што самім карцела ахвяравацца, бо тое было прыгожа — з вянкамі на галоўках, пад радасныя сьпевы наўкола. Ахвотнікаў і ахвотніц было нямала, выбіралі самых прыгожых і беззаганных у паводзінах. А таксама ад лепшых бацькоў, ад горшых таго не заслугоўвалі. Горшыя гаравалі пад драконаўскім прыгнётам — рабілі ў полі, пасьвілі жывёлу, няньчылі малодшых. Абраныя разам з дымам узносіліся пад аблачыны, дзе было іншае, райскае жыцьцё. Разам з Героем іх таксама шанавалі шэраг наступных гадоў. Аж пакуль не зьяўляўся наступны Герой. Тады ўсё племя пераключалася на шанаваньне таго, новага.

Поделиться:
Популярные книги

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3