Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Салдатаў у войску традыцыйна не шанавалі (апроч аднаго, невядомага), зорак ім не давалі, кармілі кепска. Больш за сто гадоў войска насіла грубы замызганы шынелак перыяду знакамітай трыяды. Ды яшчэ сталі пасылаць на дзіўную вайну ў курортныя мясьціны, дзе салдатаў жорстка забівалі, а хаваць не было каму.

Інтэграцыя

Фантастычны аповед

Рэшта незалежніцкага беларускага войска засяродзілася на хваёвым узьлеску. Наперадзе ляжала летняя, у красках лугавіна з крывулястаю рэчкай пасярэдзіне. За ёй на палявых схілах стаіліся

расейцы.

Беларусы трывалі паразу — не адну, а шэраг паразаў запар, і ня дзіва. Ваяваць з кантрактнікамі, якім плацілі шалёныя грошы ў далярах, было няпроста. Асабліва, калі ў іхняй краіне на вайне толькі і мажліва было зарабіць. У беларусаў жа даляраў не было, — былі адны «зайцы». Зноў жа іхняя вайна падпала пад ранг тэрарыстычнай, і беларусы спадзяваліся хіба на ўласны патрыятызм і нацыянальную сьвядомасьць, якую горача прапагандаваў вернуты з-за рубяжа Зянон Спазьняк. Вярнуў яго Камандуючы, маршал, які ўзначаліў барацьбу за незалежнасьць гэтак жа апантана, як нядаўна змагаўся з адыёзнай «самасьційнасьцю». Некаторыя зьдзіўляліся, а бальшыня ўбачыла ў той палітычнай зьмене чарговы хітраванскі выверт любімага кіраўніка.

Памятаючы першасную сяржанцкую вывучку ў войсках КДБ, Камандуючы патрабаваў безумоўнага выкананьня ягонага загаду перамагчы праклятых расейцаў, ды тое памагала мала. Мала памагалі і красамоўныя заклікі да таго Зянона Спазьняка, што дзеля незалежнасьці Беларусі адрынуў усе ранейшыя крыўды на маршала і заўзята заклікаў сьледаваць сьвятым запаветам адраджэньня. Нядаўнія калгасьнікі ды рабочыя «паштовых скрынкаў» слухалі, але слаба разумелі ніколі ня чутыя каманды накшталт «зважай!», «шыхт», «вайсковы чын» або нават слова «жаўнеры». Мала што ў гэтым сэнсе мог растлумачыць і былы старшыня беларускага савету Сьцяпан Парэцкі, якому дазволілі вярнуцца з Амерыкі і ўзначаліць адну з вайсковых калонаў. Гэты з-за рубяжа прывёз некалькі кнігаў па беларускай гісторыі, але Камандуючы загадаў выкінуць ягоную гісторыю ў прыбіральню — яму патрэбны былі жаўнеры. Галоўны наконт бясьпекі генерал-пракурор Мэйман густа абклаў яго стукачамі з задачай: высьветліць, ці не зашыфравана ў кніжках старшыні якая адмысловая зьнявага гонару Камандуючага. (Наконт уласнага гонару той стаў надта чуйны). Сам Мэйман, не зважаючы на дзівосныя зігзагі Камандуючага, захоўваў непахісную вернасьць таму, што толькі і давала яму мажлівасьць захаваць жыцьцё. Шматлікія ягоныя таварышы ўжо даўно парылі зямлю і ўсё праз тое, што мелі даўгія языкі. Мэйман жа з кароткім языком за рэкордна кароткі час стаў генерал-пракурорам і гатовы быў змагацца за незалежнасьць Беларусі, як шэраг гадоў змагаўся супраць яе.

Калі з лесу на ўскраек падцягнуліся апошнія з вайскоўцаў, Камандуючы загадаў падпалкоўніку Старкевічу пастроіць усіх у шарэнгу. Набралася няшмат, — змораных, кульгавых, абдзёртых, параненых з акрываўленымі бінтамі на руках і галовах. Як «вечны падпалкоўнік» Старкевіч далажыў, Камандуючы выйшаў з шыкоўнага, ушчэнт запэцканага гразёй «Джыпу-Чырокі» і сказаў прастуджаным ці прапітым голасам:

— Ну што? Прасралі Беларусь? Я ж казаў… Цяпер будзем страляцца. Бо когда вазьмуць расейцы, горш будзет. Як вучоны-гісторык я ведаю… Так што — хто першы?

Усё ж гэта былі сьвядомыя людзі, выхаваныя на гераічным досьведзе вялікай вайны ды партызанскай літаратуры, і цяпер увесь шэраг зрабіў крок наперад.

— Ну зачэм жа так многа? — сказаў Камандуючы. —

Уначале — аднаму, для прымеру. Дык хто? Ты — Спазьняк?

— За Беларусь заўсёды гатоў! Сьмерць маскалям! — мовіў схуднелы, у абвіслым шынялі былы старшыня БНФ-ХДС і дастаў з-за дзягі крамнёвы пісталет узору 16 стагоддзя. Сучасны АК ён прынцыпова не хацеў браць у рукі і, стрэліўшы сабе ў грудзі, бы жытні сноп, упаў пад ногі сябрам.

— Стойкі быў барэц за незалежнасьць, — пасьля паузы сумна сказаў Камандуючы. — Я ўважаў яго. Ну хто далей? На мяне не глядзіце, я буду апошні. Як капітан з тонучага судна. Ты — Парэцкі?

— Але я — легітымны старшыня…

— Мне напляваць і расьцерці, што ты легітымны. Калі трусіш — паможам. Мэйман!

Мэйман, які з прычыны недахопу кадраў даўно быў пракурорам, судзьдзём і «спалніцелем прыгавораў» у адной асобе, спрытна падскочыў да разгубленага Парэцкага і стрэліў у патыліцу.

— Хто яшчэ надта легітымны? — строга папытаўся Камандуючы. Мабыць, болей такіх не знайшлося, і Камандуючы холадна патлумачыў: —Наш прынцып ізьвесны: дабравольна, но абязацільна. Усе, хто любіць Беларусь, далжны ахвяраваць для яе. Правільна, беларусы?

— Правільна! — згодна, хоць і ня дужа гучна пранеслася над шэрагам.

— Я бароўся, усе бачылі. Бароўся, як зьвер. Сначала за інтэграцыю, патом за суверэннасьць. Так вынуждалі абстаяцільствы. Але я ня Бог, враг пабядзіў. Так што майце чэсьць, беларусы.

З шэрагу выйшлі два невялічкія вайскоўцы ў запэцканым камуфляжы, з аўтаматамі Калашнікава на грудзях.

— Мы гатовы, — ціха сказаў адзін, і Камандуючы бліснуў хцівым позіркам.

— Даўно ты далжон быць гатовы, грамадзянін Залябедзька. — Я табе гаварыл: плоха кончыш. А ты столька цянул. На дружка раўнялся?

— Мы не раўняліся. Мы са спадаром Ранчоркам належалі да розных партыяў і рухаў.

— Рухаў! — перадражніў Камандуючы. — Во дарухаліся. Удвох асталіся.

Амаль разам бухнулі два стрэлы. Пасьля строй зусім разбурыўся, некаторыя саступілі ўбок, пачулася яшчэ некалькі стрэлаў. На роснай траве паболела нерухомых целаў. Іх ня краталі, нікуды не прыбіралі. Нерашучыя стаялі з разгубленым выглядам. Перад невялічкаю купкай сваіх падначаленых Камандуючы аддаваў апошнія распараджэньні.

— I эта… Пагінем, дык нада, чтоб напісалі рэквіем. Перадайце мой указ Гучанку.

— Гучанок даўно ў Маскве. Другую зорку на тратуары абмывае.

— Прадацель! А так на задніх лапках плясаў…

Вусаты твар Камандуючага зрабіўся зусім суровы і змрочны.

— Ня трэба было яго пушчаць на Віцебскі базар. Хай бы сядзеў у Камаях, маліўся ды згарэў з уніятамі. Як Хадырка з Барадулям.

— А што — згарэлі? — з цікавасьцю папытаўся Камандуючы.

— Да тла.

— Тым лепш. А то — месца на Усходніх могілках, похараны… Гэтыя похараны разарылі мне гасударства.

— Рынкавая эканоміка, — змрочна канстатаваў Мэйман. — Ні ў якое сравненіе з сацыялістычнай.

— Сацыялістычная таксама не аптымальная. Я ведаю, — асьцярожна мовіў Старкевіч, апрануты ў шынель з пагонамі падпалкоўніка. — Як я камандваў ротай…

— Ты плоха камандваў, — адрэзаў Камандуючы. — І тады, і цяпер.

— А хто лепш? Я стараўся…

— Пастарайся ў пасьледні раз. Ну! Ці памагчы?

— Сам умею, — сказаў Старкевіч і адвярнуўся. Хутка бабахнуў пісталетны стрэл, і падпалкоўнік, сагнуўшыся, тыцнуўся галавой у траву.

Поделиться:
Популярные книги

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Нападающий

Хуанг Ана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Нападающий

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Найти себя. Трилогия

Эс Евгений
Найти себя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Найти себя. Трилогия

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера