Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

У той жа адвячорак урад прыняў адмысловы дэкрэт аб значэньні дыктатарскага сьвісту, а газеты ў хуткім часе пачалі друкаваць артыкулы пра тое, як гэта важна наогул — сьвістаць. У краіне пачаў разгортвацца рух за высокаідэйны і высокамастацкі народны сьвіст. Праўда, як бадай і ў кожнае справе, знайшліся тыя, што не пагадзіліся з дзяржаўным значэньнем сьвісту, але яны былі меншынёй, а меньшыню, як вядома, бязьлітасна душаць. Хутка задушылі і праціўнікаў сьвісту.

Праз нейкі нядоўгі час рух нечуванага пашырэньня сьвісту стаўся ўсенародным, яму ўжо ня шкодзіў ніхто. Вучыць прафесійна сьвістаць пачалі ў школках, сьвіст увялі ў якасьці абавязковага прадмету на экзаменах у ВНУ, дзе былі тэрмінова створыны кафедры сьвісту. Адпаведна, бы грыбы пасьля дажджу, зьявіліся высокакваліфікаваныя сьпецыялістыя па сьвісту, актыўна рыхтаваліся і пасьпяхова абараняліся кандыдацкія ды доктарскія дысертацыі на

тэмы сьвісту. У краіне рэгулярна праводзіліся конкурсы і спаборніцтвы па сіле, працягласьці і мадуляцыі сьвісту, наладжваліся канцэрты. Неўзабаве зьявіліся і рэкардсмэны — асобна па розных жанрах сьвісту, ствараліся ансамблі, якія езьдзілі па гарадах і вёсках і сьвісталі на ўсю электронную моц свае апаратуры. Тыя няблага зараблялі, сплочвалі казьне немалыя падаткі і карысталіся прыязнасьцю ўлады і народу. Нечуваная папулярнасьць сьвісту зрабіла папулярнай краіну, пра якую яшчэ нядаўна мала хто ведаў у сьвеце. Тады дыктатар ды ягоныя памагатыя сьцямілі, што нягожа было б тым не пакарыстацца і вырашылі распаўсюдзіць ідэю сьвісту як мага далей у сьвеце. Была створана новая праграма заваёвы сьвету праз космас, у які запускаліся талеркі-спадарожнікі, адбітыя імі хвалі пранікалі ва ўсе куточкі планеты. Людзі на зямлі ўведалі пра незвычайна плённую справу сьвісту і як маглі пераймалі яго. Дзякуючы сіле сьвісту народ, краіна і яе дыктатар зрабіліся самымі славутымі ў сьвеце.

Натуральна, добра было пачувацца славутымі, але яшчэ трэба было і есьці, а во ежы катастрафічна не хапала. Захапіўшыся сьвістам, людзі адвучыліся араць зямлю, пасьвіць коз і нават саджаць бульбу. Эканоміка, спрэс стаўшы касьмічнай, усё болей хірэла, і хутка ў людзей нават на добры маладзецкі сьвіст ня стала ставаць моцы. Дзеля эканоміі людской сілы была адмененая родная мова, пра якую хутка забыліся ўсе — гараджане, сяляне і нават пісьменьнікі. Пісьменьнікі, праўда, забыліся апошнімі, чым увогуле ганарыліся. Болей ім ганарыцца ўжо не было чым.

Краіна неўпрыцям усунулася ў страшэннае правальле татальнае крызы, калі пачала беззваротна хірэць нават сама ідэя дзяржаўнага сьвісту. Дзеля яе паратунку стварылі некалькі дадатковых міністэрстваў, каардынацыйны над імі камітэт, Савет бясьпекі, узмоцнены аддзел секурытаты. Падвысілі ролю адукацыі — усе ПТВ ператварылі ў тэхнікумы, тэхнікумы ва ўніверсітэты, а універсітэты ведама ж у акадэміі. Павялічылі колькасьць дактароў ды акадэмікаў, зарплату якіх таксама падвысілі, прыраўняўшы да сяржанцкае зарплаты амапаўцаў. I ўсё роўна сьвіст марнеў, ягоная ідэя апынулася пад сьмяртэльнай пагрозай. Апазіцыя ж толькі мацнела. Праўда, апазіцыянеры пакуль што выступалі ня супраць самой ідэі, а супраць сродкаў і метадаў яе выкананьня. Ідэя ж, казалі, зусім неблагая, калі яе з розумам ажыцьцяўляць. Дыктатар назваў тую апазіцыю сьмехатворнай і казаў, што варта яму хоць раз добра сьвіснуць, як яе бы ветрам садзьме. I праўда, некалькі самых заўзятых апазіцыянераў ужо зьнікла — бяз знаку і сьледу, бы праз зямлю праваліліся. Але і дыктатар зьнемагаў ад шэрагу няўдач і мог намагчыся хіба на адзін добры посьвіст на тыдзень. У сьвеце пачалі губляць цікавасьць да краіны — радзімы сьвісту. Рэтрансьлятары-спадарожнікі, бы восеньскія каштаны, адзін за адным сыпаліся долу і згаралі у шчыльных слаях атмасферы. Запушчаць новыя не было за што. У космасе запаноўвала касьмічная ціша.

Затое на зямлі бушавала бура.

За апошнія грошы дыктатар мацаваў сілы секурытаты — паліцыю ва ўніформе і ў штацкім, суды і пракуратуру, якім падвысіў заробкі і падвоіў нагрузку. Арыштоўвалі, судзілі і саджалі найперш праціўнікаў сьвісту. Ды таго аказалася недастаткова. Было заўважана, што некаторыя сьвісталі няправільна, чужым падрыўным сьвістам, — гэтых рэпрэсавалі таксама. Затым зрабілі чыстку вучоных шэрагаў, перагледзелі тэматыку іхніх дысертацый. Выявілася, што некаторыя з вучоных-гісторыкаў няправільна лічылі, быццам гісторыя краіны пачалася не з запачаткаваньня ідэі сьвісту, а значна раней. Секурытата з тым катэгарычна не пагадзілася, а ў краіне яе думка заўжды была аканчальнай, і тую канцэпцыю выкаранілі. Як пэўная рэакцыя на тыя зусім натуральныя захады, у народзе пачала самахоць сьпець новая нечуваная ідэя — ідэя маўчаньня. Вядома, яна пляжыла выдатную, выпрабаваную ў часе ідэю сьвісту, але як было з ёй змагацца? Як было ўведаць, што выношваюць маўчуны? I як прадухіліць усенародную маўчанку, якая пагражала краіне ўсеагульнай нематой?

Тым часам маўчанка шырылася з неверагоднай хуткасьцю. Зьняможаны шматгадовым посьвістам люд маўчаў з задавальненьнем. Рабіць тое было проста і лёгка тым болей, што ўсе даўно адвыклі ад роднае мовы, і гаварыць наогул не было патрэбы.

Яшчэ праз нейкі час краіна аканчальна змоўкла, ніхто ўжо ня мог нават слаба сьвіснуць.

Праўда, з тае нагоды ніхто асабліва не перажываў, апроч хіба пенсіянераў. Для гэтых за даўгія гады іхняга жыцьця сьвіст стаў адзінай прафесіяй, бо іншага яны ня ўмелі. Але супраць іх працавала прырода, і гэтых людзей у краіне хутка менела. Як і належыць паводле няўхільных законаў быцьця.

Рэформа

Фантастычная прыпавесьць

У адной краіне (ды ці толькі ў адной) была вялікая армія і шмат генералаў.

Як адбываліся войны, усё было ў звычайным парадку, генералы, як умелі, рабілі сваю звыклую справу і не прычынялі краіне вялікага клопату. Інакш здаралася, калі наставаў мір.

Уся рэч у тым, што на мінулай вайне быў моцны і каварны вораг, перамога над ім таксама была вялікай, і частка гонару ад яе справядліва перапала і генералам. Учуўшы тое з вуснаў дыктатара, генералы адразу паверылі яму, як верылі ва ўсім і ўсё жыцьцё. (Спрабаваў бы хто не паверыць!)

Але мінаў час, тыя генералы па адным перабраліся ў інакшы сьвет, на іх месца пазаступалі маладыя, якія зусім і ня думалі пачувацца гатункам горшым за ранейшых, — генеральскае званьне не дазваляла. Насамрэч, яны былі не меней (безумоўна, лепей) адукавапыя, маглі складна дакладваць абстаноўку і выступаць на партсходах, спрэс былі членамі партбюро а то і дэпутатамі парламенту? Само сабой маглі ня горш за старых выпіць і ўмелі адмыслова мацюгацца — як жа ў войску бяз мату? Але тут узьнікла праблема: ішлі гады, войнаў не пачыналася, і было не зразумела, чым заняць генералаў. Лепей за ўсё было б надзяліць кожнага войскам, але дзе было ўзяць такое войска ў зьбяднелай, зьнясіленай вайной краіне? Тады правялі рэформу, войска скарацілі — раз, затым другі і трэці. На добры розум, трэба было б скараціць і генералаў, але разважыўшы, урадоўцы рашылі: ня трэба. Які ж генерал бяз войска? Што ён будзе рабіць, чым зойме свой дзень, апроч рыбалкі ды паляваньня. Спрабавалі заахвоціць складаць баявыя мемуары пра свае гераічныя подзьвігі ў час вайны (ці пасьля вайны ў барацьбе з бандэраўскімі, афганскімі ды іншымі бандфармаваньнямі), але тое ім хутка надакучыла. Болей прывучаныя, як яны казалі, да «жывой, баявой працы», яны сваю справу перадаверылі маладым журналістам, у якіх тое апісаньне рабілася нават болей пераканаўчым. Спрабавалі заняць генералаў вучобай, наўчынялі шэраг акадэмій, у якіх адны генералы вучылі другіх. Тое ўвогуле генералам спадабалася, тым больш, што у хуткім часе яны спрэс парабіліся кандыдатамі ды дактарамі розных навук.

Наступным разам правялі чарговую рэформу рыштунку ды абмундзіроўкі — усім генералам справілі двубортныя сурдуты і новыя картузы з шырачэзнымі, бы грузінскія кепкі, вярхамі і высока задранай тульляй, пад якой кожны генерал-педамерак выглядаў на два метры. Лампасы на штанах набылі шырышо ў далонь, далей ужо не было куды пашыраць. Для генеральскага побыту кожнаму ў гожым барку збудавалі прыгожае лецішча з еўрапейскай сантэхнікай і прыбалтыйскай чарапіцай на даху. Чаго яшчэ не хапала людзям? Жыві, адпачывай, дажывай да высокай пенсіі.

Дык не. Генералам не хапала вайны.

Прычына таго — найперш ва ўзнагародах. Слушна было чакаць, што скончылася вайна — скончацца і ўзнагароды, бо завошта ж даваць баявыя арданы, калі няма ніякіх баёў? Але ж не. Што ж тады, сказалі некаторыя генералы, дажывеш да адстаўкі з голымі грудзямі? Не, не генеральскае тое жыцьцё. Урадоўцы прывыклі прыслухоўвацца да генеральскіх патрэбаў, бо і самі пачуваліся генераламі, хіба ў запасе. Было вырашана: хоць вайны і не было, але ўзнагароды генералам даваць, як і на вайне. Завошта? А хоць бы за манеўры, за вучэньні… За службовыя нарады і лічбавыя паказчыкі. Асобна за маладзецкі даклад і нябеднае застольле у гомар начальніцкага візіту. Сьпярша ўзнагароджвалі кіраўнікоў, а пасьля і ўсіх удзельнікаў — аж да буфетчыка і афіцыянтак. Хутка на родных генералаў люба стала глядзець — іхнія грудзі і без вайны зьзялі-праменілі іканастасам узнагародаў. У некаторых — бы ў Жукава.

Трохі болей складанай выпала праблема з зоркамі на пагоны. Усім хацелася зорак паболей і каб буйныя. Але самая буйная была адна ў войску і належала маршалу-міністру. I той ня надта хацеў, каб побач яшчэ былі маршалы. Іншая справа генерал-палкоўнік, гэтых яшчэ можна было трываць і побач. Тады ўсе генералы рынуліся ў генерал-палкоўнікі. Калі іх набраўся не адзін полк, у сталіцы менавіта для іх збудавалі айчынны Пентагон — трэба ж было ўсіх рассадзіць па ўтульных кабінетах. Але на ўсіх Пентагону ўсё ж не хапіла, нямала засталося ў іншых гарнізонах, і гэтыя, ня маючы кабінетаў, патрабавалі войска. Калі ж войска не давалі, генералы лезьлі ў палітыку, дзе нарабілі нямала тлуму. У краіне стварыўся яўны перакос сілаў — генералаў зашмат, а салдатаў мала. Дзе было браць салдатаў?

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги