Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Быкаў Васіль

Шрифт:

Усё ж яны дабрылі ў начной цемрадзі да станіцы і за полем сланечніку ў садку ня так убачылі, як адчулі ціхае варушэньне мноства людзей. Палітрук, пытаючыся ў начных сустрэчных, знайшоў у суседняй хатцы камандзіра гэтай маршавай роты, гаваркога малодшага лейтэнанта, які тут жа растлумачыў, што мае загад усю роту перадаць у ягоны, палітрукоў, стралковы полк. Каламіец пацікавіўся, які то народ, і малодшы лейтэнант патлумачыў, што ўсе з запаснога палка, які фармаваўся на Саратаўшчыне, усе нядаўнія запасьнікі. Моладзі мала, болей людзей сталага веку. У запасным павучыліся месяц-другі, атрымалі вінтоўкі і — на фронт. Балазе, цяпер недалёка, фронт прыкаціўся пад самыя сьцены саратаўскіх сёлаў, так што…

Так што з гэтымі

во дзядзькамі, што абселі садок і падворак і ціха, з затоенай увагай, пакурвалі свае самакруткі, і трэба ісьці ў полк, абараняць разьезд. Заўтра ён будзе перамагаць ці паміраць — ваяваць, ня маючы права адступіць і на сотню мэтраў, як сказаў учора даручэнец камдыва, і як патрабуе сталінскі загад. Добра яшчэ, калі немцы ня пусьцяць танкі. Хоць і ўчарашняй бамбёжкі, мабыць, хопіць для гэтых неабстраляных вясковых дзядзькоў. Сам палітрук пад вечар, калі паўтара дзясятка «хейнкеляў» з уключанымі сырэнамі амаль коламі дратавалі разьезд, думаў, звар’яцее ад таго катаваньня грымотай. А як ім? Ды ўпершыню?..

Ён атрымаў пяцьдзясят шэсьць чалавек, як-колечы выстраіў іх — кожнага з ладным сідарам за сьпіной, з шынэльнаю скаткай цераз плячо, — і павёў у стэп. Трохі адышоўшыся ад станічнай ваколіцы, прыпыніў усіх ля цёмнай сьцяны сланечніку. Да сьвітанку яшчэ заставалася якіх пару гадзін, разьезд быў недалёка. Мусіць, самы раз было правесьці палітбяседу наконт загаду — растлумачыць, пагаманіць, заклікаць, без чаго не абыходзілася ніводная прыёмка на фронце. Такі на вайне быў найпершы палітрукоў абавязак, і Каламіец стараўся выконваць яго сумленна.

Іншая справа, як тут гаварыць, якімі карыстацца словамі, каб дайсьці да салдацкага сэрца, калі вораг побач, часу ў абрэз, а зброя… Ці хоць дакапаліся там да вады, — з трывогай падумаў палітрук. А то заўтра застануцца без кулямётаў, і тады ніякі загад не паможа. Нават сталінскі.

— Сядай усе, — сказаў палітрук. — I бліжэй да мяне… Чулі пра новы загад таварыша Сталіна?

— Чулі… Казалі, — глухавата азваліся некалькі галасоў сьпераду. Байцы старанна і зморана рассаджваліся ў ссохлым стэпавым быльнягу. Палітрук трохі счакаў, калі сьціхне наўкола шорхат, і пачаў сьцішана, па магчымасьці пранікнёна, каб лавілі кожнае яго слова.

— Таварышы, каварны вораг ужо ў сэрцы нашай радзімы, і таварыш Сталін загадаў: ні кроку назад, і мы павінны памерці, каб гэты загад выканаць, далей шляху для нас няма…

Ён яшчэ гаварыў, стараючыся як мага больш сардэчна і проста, але штосьці атрымлівалася ўсё ня так, як хацелася. I ён быў незадаволены сваімі словамі, якія здаваліся цяпер ня тымі і не такімі. А як змоўк, пачакаў трохі, перш чым пачаць зноў. I тады пачуў сьцішаны, нейкі далёкі ад ягоных памкненьняў голас кагосьці з задніх у гэтай сацьмелай купцы людзей:

— А сьняданак будзе, таварыш палітрук?

— Сьняданак будзе, будзе сьняданак, таварышы. У нас, ведаеце, выйшла няўпраўка з вадой, заваліла калодзеж…

— Гэтак? — сказаў хтось паблізу зь недаверам ці нават са спачуваньнем — так і не зразумеў палітрук.

— Ведаеце, на фронце баі, усё здараецца. Коней пабіла, пабіла бомбаю, дык вось, ведаеце… Але мы, байцы Чырвонае Арміі, паводле прысягі павінны стойка пераносіць усе нягоды вайсковай справы і перамагчы. Мы і пераможам! Мы выстаім, таварышы, і выканаем загад таварыша Сталіна, пераможам Гітлера і даможамся лепшага жыцьця… Добрае жыцьцё настане, — казаў ён, аднак, трацячы звыклы працяг размовы, і раптам сказаў пра іншае: — I калгасаў ня будзе. Таварыш Сталін распусьціць калгасы, каб жылі, як раней. Як пры Леніне, — раптам нечакана для сябе скончыў палітрук і аж унутрана закалаціўся ад уласнай нязвыклай рашучасьці. Людзі перад ім неяк дзіўнавата прыціхлі ў змроку, бы насьцярожыліся. Ніхто не сказаў нічога, не папытаўся, не запярэчыў, але, здаецца, нібы ўзбадзёрыліся, бы ачнуліся душою ў сваёй даўняй звыклай паныласьці. I ён таксама

падобна ўзбадзёрыўся.

— Ня будзе калгасаў, я вам кажу, будзе інакшае жыцьцё, толькі нам выстаяць цяпер, як патрабуе таварыш Сталін: ні кроку назад!

Вымавіўшы тое, палітрук Каламіец адчуў, што сказаў усё. Выклаў усе свае красамоўныя прапагандавыя козыры. Фальшывыя, праўда, сам разумеў, але і самыя патрэбныя. Больш і лепшых козыраў у яго ўжо не было. I ён сам гатовы быў у іх паверыць. Мабыць, павінна быць так. Бо як інакш? Астатняе ўжо залежала не ад яго — залежала ад ворага, франтавых абставінаў, гэтых во змораных саратаўскіх дзядзькоў, якія нядаўна яшчэ, перад вайной, перажылі — ня дай Бог нікому. У шпіталі адзін камандзір паціху расказваў, як у трыццатыя на Саратаўшчыне выміралі калгасныя вёскі. Бывала, елі чалавечыну, такі лютаваў голад. Помнячы такое, наўрад ці выстаіш і выканаеш загад. Нават самога госпада Бога.

Празь якую гадзіну палітрук Каламіец правёў маршавую роту на зруйнаваны разьезд, спыніў у цемрыве каля варонкі кампалка Пахомава. Скалечаныя таполі ціха шумелі рэштаю лістоты на перадранішнім ветрыку; смылелі ўдушлівым нафтавым дымам недагаркі шпалаў. Вады не было, яшчэ не дакапаліся. Зь зямных нетраў ішла хліпкая гразь, зь якой некаторыя цадзілі ў круглыя кацялкі. Заліваць у паходную кухню не было чаго, сьняданак спазьняўся.

Шмат хто з байцоў у той дзень так і не пасьнедаў, некаторыя не пасьнедаюць ніколі. Як з-за счырванелага небакраю выкацілася адразу сьпякотнае сонца, зноў наляцелі «хейнкелі». Хвілін дваццаць яны дзяўблі бомбамі дашчэнту паруйнаваны разьезд, пасьля рэйкі па абодва бакі ад разьезда, разьбілі паходную кухню, што тулілася збоч ад абгарэлага штабэля шпалаў. Толькі самалёты адляцелі на захад, як са стэпу паявілася пяхота з бронетранспарцёраў. Воддаль, у прасяным полі, транспарцёры спыніліся, а пяхота кінулася да задымленых руінаў разьезда. I тады з флангаў ударылі запраўленыя вадкай гразёю «максімы». За імі пачалі дружна бахаць вінтоўкі — саратаўцы ўжо пасьпелі акапацца ў неглыбокіх вузенькіх норах-акопчыках і, не спыняючыся, білі і білі ў проса. I — о, дзіва! Немцы пачалі па адным перабягаць назад да сваіх транспарцёраў, якія ўжо давалі задні ход. «Галоўнае — выстаяць! галоўнае выстаяць!» — паўтараў ці то ў думках, ці ўголас аглушаны бамбёжкай палітрук Каламіец, што побач з кампалка туліўся ўсё ў той жа глыбокай варонцы. На яе дне, да пояса засыпаны зямлёй, зьнерухомеў над сваім апаратам баец-тэлефаніст. Але сувязі, здаецца, не было. Палітрук і кампалка адчувалі тое, ды не пыталіся, думаючы, што, можа, гэтак і лепей. У такім няпэўным становішчы ім лепей было бяз сувязі — яе адсутнасьць вызваляла іх ад кепскіх дакладаў і начальніцкага гневу. Лаянкі таксама.

А пасьля былі й яшчэ дзьве бясконца даўгія атакі. Немцы разьбілі на правым флангу «максім» і зачапіліся за дымны ад шпалаў канец разьезда, дзе былі стрэлкі. Тады той самы Арцюх з групай сваіх і саратаўцаў падабраўся пад агнём да стрэлак і гранатамі выкурыў немцаў з-за шпалаў.

Пад вечар неяк паволі ўсё сьціхла, немцы з проса кудысь прапалі, зьехалі ў іншым кірунку, ці што. Стараной у небе ішла самалётная гайня — падобна, «хейнкелі» бамбілі суседнюю станцыю. Кампалка з запыленым, аброслым сьветлаю шчэцьцю тварам павярнуўся да свайго палітрука і зь нейкаю дзіцячай радасьцю ў вачах мовіў:

— Выстаялі, ага?

Менавіта з таго часу, як у прасяной ніве пахаваліся немцы, і паволі аціхла бязладная страляніна на разьезьдзе, у палітруковай душы заварушылася трывожная вужака сумневу. Учора ён быў амаль упэўнены, што не перажыве гэтага дня (ды яшчэ пад такім строгім загадам), і дбаў толькі пра адно: выстаяць. Ня даць гэтым байцам пабегчы і здаць немцам разьезд. I вось не пабеглі і не здалі. Нечакана і ён ацалеў. I нават не паранены. I жывы і радасны камандзір палка. Але…

Ну, нашто яму было ўначы гаварыць пра тыя калгасы?

Поделиться:
Популярные книги

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16