Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Шрифт:
— Як называецца рэчка? — пытаўся камандзір. Ён ужо разгарнуў вынятую з сумкі карту, распрастаў яе на каленях. Але як называецца рэчка, хлопец не ведаў і няўцямна паціснуў худымі плечукамі.
Хвіліну камандзір углядаўся ў карту, агледзеў усе крывулястыя рэчкі з нязвыклымі курсіўнымі назвамі. Там іх было некалькі, але гэтага возера не было. Але, мяркуючы па ўсім, яны ішлі правільна, іначай хлопец так лёгка не пазнаў бы знаёмую мясціну. Той факт надта ўзрадаваў камандзіра.
— То — шагам марш! Вядзі ў абход, Косця! — бадзёра скамандаваў Гусакоў.
Косця паглядзеў у адзін бок, у другі і рашуча, амаль подбегам пусціўся між хвой з пагорка. Яны ўтрох жвава пайшлі следам.
На душы ў камандзіра паспакайнела, нарэшце з’явілася ўпэўненасць. Хоць на карце гэтай мясцовасці яшчэ не было, але, калі
Але, мусіць, так — заблудзіліся, хоць і не па сваёй віне — па чужой, як гэта ўсё ж часам бывае на вайне. Хоць капітан Гусакоў ваяваў нядоўга, да цяжкога ранення ў галаву, але хапіла на фронце і яму. Асабліва на пачатку вайны, калі ён з групай пагранічнікаў адступаў ад самага Беластока праз усю Беларусь да Салаўёўскай пераправы, дзе яго і параніла. Увесь час ішлі — удзень, а болей уначы па ўжо занятай немцамі тэрыторыі, харчаваліся, а то і хаваліся па вёсках і хутарах, спатыкалі рознае. Былі харошыя дзядзькі і цёткі, кармілі, прывячалі, паказвалі шлях на ўсход, плакалі, успамінаючы сваіх крэўных, што вось так недзе мыкаюць вайсковую долю. Але былі і інакшыя. Такія, што хацелі, каб хутчэй прыйшлі немцы ды ўстанавілі еўрапейскі парадак, распусцілі калгасы і вярнулі сялянам іхнюю, адабраную ў калгасы зямлю. Адзін настаўнік, як яны начавалі ў сельскай школе, усё даводзіў увечары, што нямецкая нацыя культурная, верыць у Бога. Што краіна, якая дала свету Іетэ і Шылера, не можа зрабіць некаму кепскага, — наладзіць і ў Беларусі цывілізаванае жыццё. Абы толькі скончылася вайна, а там усё будзе добра, лепей, чым пры саветах. Таго надта разумнага настаўніка давялося шлёпнуць уранку пад сцяной яго школы. Нельга было такіх пакідаць акупантам, якія адразу зрабілі б з іх паліцаяў і паслалі забіваць камуністаў і камсамольцаў. Праўда, трохі было няёмка, што перад тым яны добра пасьнедалі ў яго, нават пачаставаліся мёдам. Ну, але мёд — асобна, а палітыка асобна, як сказаў пасля іхні палітрук Сядзёлкін.
А то было горш. У другім месцы, на хутары маладая прыгожая шляхцянка нават не захацела размаўляць з імі, адно дзяўбла: не разумем і не разумем. Хаця як было не разумець простых пытаньняў, якія ёй задавалі ясным рускім языком? Як пасля яны дазналіся ў суседнім сяле, муж шляхцянкі быў афіцэр польскага войска, разбітага Чырвонай Арміяй у 39-м. Значыць, затаіла крыўду! Шкада, нязручна было вяртацца на хутар, а то б яны паказалі ёй, як крыўдаваць на савецкую ўласць.
Праўда, то было ў Заходняй Беларусі, толькі два гады таму далучанай да СССР, — уплывала доўгае знаходжанне пад буржуазнай уладай. Ва Усходняй жа было трохі інакш. Найперш складвалася ўражанне, што Усходняя абязлюднела — адны бабы ды дзеці ў вёсках, а мужыкі ці на фронце, ці ў партызанах, ці куды пахаваліся? Не магло ж так быць, каб усіх тамашніх калгасьнікаў рэпрэсавалі ў трыццатыя гады, калі ішла непрымірымая класавая барацьба. Хаця, калі і рэпрэсавалі, дык, мабыць, было за што. Калі б так у свой час не зрабілі, дык во цяпер, як пачалася вайна, яны б напэўна стралялі чырвонаармейцам у спіну. Як у Прыбалтыцы.
Возера яны абышлі ўдала — перабраліся цераз нешырокую багністую рачулку. Давялося пасцягваць боты, закасалі штаны. А старшына дык зняў і свае афіцэрскія брыджы, сказаў — надакучыла сушыцца, толькі ўчора падвечар высахлі пасля начнога купання з парашутам. Паводзіў сябе старшына даволі незалежна, не надта выдаючы патрэбную падначаленасць, і тое часам раздражняла Гусакова. Але што ж, старшына — часовы падначалены, з тым даводзілася мірыцца. Зноў жа, не зусім і вайсковец — ні армеец, ні партызан, толькі прыкамандзіраваны для дастаўкі ў партызанскі штаб. Камандзір меркаваў, што старшына звязаны з органамі, хаця і не бачыў у тым нічога асаблівага — хто з імі не звязаны. Канешне, з ім трэба трымаць вуха востра. Бо яшчэ невядома хто да каго прыкамандзіраваны,
За возерам мясцовасць нечакана змянілася — хвойны лес скончыўся, пачалося балота. Праўда, цяпер, у сухую пару, тут было суха — куп’істая імшарына з рэдкімі кустамі крушыны ды алешніку, дробнымі нізкарослымі хвойкамі. Месцамі з-пад ботаў сачылася чорная вада. Вакол была процьма журавінаў — кожная купіна як абсыпана чырванабокімі ягадамі. У пагодным, з рэдкімі аблачынамі небе кружыла наводдаль пара бацяноў, а над галовамі зноў пачалі віцца хмары камароў ды рознае балотнай машкары, ад якой тут стала горш, чым у лесе. Старшына нейкі час спрабаваў адганяць іх веццем, але хутка кінуў — адагнаць іх было немагчыма. Добра, аднак, ім ніхто не спаткаўся, мабыць, тут не было ні людзей, ні якога жытла, падобна, мясціна гэта была зусім не заселеная. Адно — у высокім з аблокамі небе няспынна кружылі бацяны ды зрэдчас, хлопаючы крыллем, нізка праляталі качкі. Учарашняе напружанне ў душы камандзіра апала, хоць турботны неспакой яшчэ заставаўся, але ўжо стала вальней. Цяпер Гусакоў ішоў першы, за ім блізка — Косця, іншыя пляліся зводдаль. Згаладнелыя, раз-пораз нагінаючыся, яны рвалі журавіны. Было горача, нізенькія балотныя дрэўцы ценю давалі мала. Пмнасцёрка зусім прамокла ад поту, Гусакоў расшпіліў яе да апошняга гузіка, ацяжэлы рэчмяшок павесіў на адно плячо, каб трохі ахалонула спіна. У нейкай мясціне сярод балота, дзе дрэўцы здаліся яму болей бухматыя, ён прыпыніўся. Побач пад купкай крушынаў ляжаў звабны цянёк.
— Прывал!
Хутка яны ўсе сышліся ў тым цяньку, паселі радком — тварамі да балота, плячмі да дрэўцаў. Косця па сваёй патрэбе на хвіліну адхінуўся за купіну, а як вярнуўся, Агрызкаў спытаўся:
— А што ты не ў партызанах? Кажуць, у вас жа ўсе, старыя і малыя, ваююць?
Косця памарудзіў, неяк перасмыкнуў не па-дзіцячы абвялым тварам.
— Дык няма як маму пакінуць.
— Не пушчае, ага?
— Не. Бацька пайшоў, дык сказаў — маці памагаць.
— Ну бацька прыйдзе, тады ты пойдзеш. На змену бацьку. Ага?
Косця на тое не адказаў, толькі засмучоным позіркам глядзеў у балотную далячынь, бы маючы намер убачыць бацьку. Туды ж з добрым тварам зірнуў і Агрызкаў.
— Харашо! — сказаў старшына. — Каб яшчэ і пажраць. Кацялочак пярлоўкі. Га, доктар?
— Можа, табе яшчэ і катлет захацелася? — не надта добразычліва прамовіў Тумаш. — Прыйдзем — накормяць. Ужо ў партызанаў пярлоўкі знойдзецца.
— Гэта яшчэ як сказаць! Хаця, канешне, не з пустымі рукамі прыйдзем, праўда, камандзір? — цягнула на размову старшыну. — Цікава, а якія там у вас узнагароды? Медалі, мабыць?
Пэўна, каб надаць важнасць размове, Гусакоў вытрымаў паўзу, пакуль развязаў лямкі рэчавага мяшка. Вялікая кардонная ўпакоўка з узнагародамі была ў поўнай спраўнасці, хіба трохі пакамечаная, але пячаткі на яе баках значыліся выразна.
— Каб ты ведаў, — не толькі медалі. Сем штук Баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава, тры ордэны Леніна…
— А медалі? — цікавіўся старшына.
— Ёсць і медалі. «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені трыццаць восем знакаў, другой ступені — шэсцьдзесят. Восем — «За адвагу» і пяць — «За баявыя заслугі».
— А «За баявыя заслугі» — каму? Папэжэ, мабыць? Ці ў партызанах няма папэжэ? Яны там усе з законнымі жонкамі…
На тое Гусакоў не адказаў — такі паварот гаворкі яму не падабаўся. Што і як у партызан, старшына пабачыць, як прыйдзе на базу. А то гэтыя роспыты былі надта падобныя на правакацыю.
— Да-а, будзе радасці партызанам, — сказаў старшына. — А вы, камандзір, узнагароджаны?
— Узнагароджаны, не бойся, — не надта ў тон адказаў Гусакоў.
— Нябось не меней, чым ордэнам Леніна?
Рота Его Величества
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
