Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну як жа вы тут? Трохі быццам павесялелі з выгляду. Гарачка адступілася, ага?

— Трохі адступілася, — знямогла прамовіў ён.

— Ну і добра. Ну і нічога. Дасць Бог, і паправіцеся. Ведама ж, прастуда, яна на кожнага можа. Ці які грып…Вунь у тую зіму ў нас усю вёску грып выкаціў… Тут во прынесла вам гарачага малачка і гэта… з мёдам. Мёд, ён дужа пальзіцельны. Да свацці бегала…

— Ты ж не сказала там… пра мяне?

— Ну як жа я скажу? Ці можна па цяперашнім часе…Гэта ж калі дазнаюцца, не дай Бог! I вам, і нам тожа…

— А ў вас хто яшчэ… дома?

— А бабка, маці мая. Ну і дзеткі, дзве дзяўчынкі. Сын Віця невядома дзе. У Расеі быў на

вучобе, у ФЗО гэтым, а цяпер хто ведае. Можа, і жывога няма, — забедавала цётка, адразу спахмурнеўшы.

— А ў вас гэтыя, паліцаі, ці ёсць? — запытаўся Азевіч.

— У нас няма, каму тут у паліцаі ісці? Адны старыя ды бабы. А вунь з Сакоўшчыны наведваецца Петручонак-малодшы. Начапіў белы шкумат на рукаў, далі вінтоўку, дык ходзіць. Тры дні таму прыходзіў. Дужа баялася, думала, можа, дазналіся што… Пра вас.

— Тры дні? — здзівіўся ён. — А хіба я тут тры дні ўжо?

— Вы ж тут ад серады, калі памятаеце. Якраз у сераду я прыйшла за саломай, парсючку падаслаць. Аж вы стогнеце. Спужалася…

— Пастой… Ад серады, дык колькі ж я праляжаў?

— А восьмы дзень сёння.

Гэта яго здзівіла. Восьмы дзень, а ён думаў, дні два ці тры. Значыць, добра яго ўклала хвароба. Значыць, не прастуда тое. Як бы не тыф… Але яму цяпер усё ж куды лепш, жар быццам мінуў, была толькі вялікая слабасць, знямога ў спакутаваным целе.

У той час дзесь за дзвярыма басавіта гаўкнуў сабака. Азевіч аж спахапіўся ад неспадзёўкі. Цётка, заўважыўшы тое, вытлумачыла:

— То ж Ваўкалака.

— Хто?

— Ваўкалака наш. Ну, сабака. Прыплёўся, сядзіць. Зраніцы недзе бегаў, аж прыбег. Мусіць, пачуў, дзе я.

— Сабака…

— Ну, ведаеце, прыбіўся з лета, можа, з лесу прыцягся, такі быў аташчэлы, худы, прыйшоў на падворак і лёг. Чую, куры закудахталі, падумала, можа, лісіца — было ўлетку панадзілася, трох курачак уцягнула. Аж сабака. Чорны, вялікі такі. Я на яго замахала, узяла палку — не ідзе. Ну што рабіць? Дала хлеба — з’еў. І астаўся. Цяпер куды я — туды ён.

— Не брэша?

— Не. Не брахучы.

— Дык, можа, пусціце? Сюды…

— Не, не трэба. Ён… да мужчын нейкі нядобры. Гэта ж улетку на бальшаку, ну там, за лесам, нашых пленных гналі… Ой, божачка, колькі іх там ішло… па спякоце, галодных. Каторыя абраненыя, у закарэлых бінтах… I немцы абапал з вінтоўкамі. Ну, неяк пайшлі мы з сяла, чацвёра — пляменніца, ну і бабы. А ў пляменніцы мужыка перад тым змабілізавалі, думала, пабачыць. Харчу вандзэлачак узяла. Сталі мы ля мастка, на пагорачку, і праўда — гоняць! Ідуць не ідуць, а брыдуць, плятуцца, каторыя падаюць, каторых вядуць. А калі каторага не возьмуць, дык немцы бах! — і гатовы. Стаім мы, глядзім, баімося, што прагоняць немцы. Аж не праганяюць. I тут гэты… Ваўкалака прыбег, лётае каля людзей, пабяжыць у адзін бок, у другі — дужа ўстрывожаны. А не брэша,і немцы яго не чапаюць. I тут — бах у адным канцы, пасля ў другім. Гэта ж немцы страляюць, хто ўпаў. Якраз і каля мастка аднаго стрэлілі. Бабы кінуліся ўніз — ляжыць, маладзенькі такі, з перавязанай рукой. А немцы крычаць: нельга, цурук! Дык мы назад, баімося. Немцы адышліся, дык гэты Ваўкалака — туды. Падбег, халера, і кроў з травы ліжа. Чалавечую кроў, мусіць, цёплую яшчэ. Зблізку, з долу, пасля з грудзей. Мы аж забаяліся яго, во дык сабака! Як пайшлі дамоў, той недзе пабег за калонай. Ну, думаю, хай брыдзе, нашто ён такі? Аж надвячоркам з’яўляецца, дужа кульгае, праўда, падстрэлены, ці што. Лёг пад вербінай, ляжыць, толькі язык высалапіў. I нікуды не ідзе. Ну і астаўся. Аклямаўся неяк. Цяпер не кульгае.

Цётка расказала, паправіла

на шыі цёплую хустку, і Азевіч не ведаў, што ёй сказаць. Прыстрэліць, мусіць, такога Ваўкалаку. А можа, і не трэба. Можа, і сабака такі ж, як людзі цяпер, — пакалечаны вайной небарака, ад несалодкага сабачага жыцця.

— Цяпер нешта да мужчын нядобры. Як пабачыць, адразу поўсць дыбам. Мусіць, дапяклі яму мужчыны. Асабліва калі ў вайсковым.

— Ды ўжо ж, дапяклі, — пагадзіўся Азевіч.

Цётка ўзялася яго карміць спярша крупнікам з глінянай місачкі, з якой ён зачэрпнуў са тры лыжкі і болей не мог. Тады яна прымусіла яго выпіць кварту цёплага малака з мёдам. I ён выпіў з вялікай натугай, бо і малако не дужа яму смакавала. I ўшчэнт прытаміўся ад тае працэдуры, аблёгся на гарохавінне. Вялікая луста хлеба ляжала некранутай на абвязаным гарлачыку.

— А як жа з хлебам у вас? — запытаў Азевіч. — Ці ёсць хлеб?

— Хлеб ёсць, — з задаволенасцю ў голасе сказал ацётка. — Намалола на тым тыдні, дык спякла тры боханы. Не тое, што ў калгасе.

— Пастой, — нешта прыпамятаўшы, сказаў Азевіч. — А дзе намалола?

— Ды ў сенцах. На жорнах.

— А хіба… Жорны ў вас не пабілі?

— А, тады! — здагадалася цётка, што ён мае на ўвазе. — Білі. На тры кускі камень пабілі. Ляжалі ў крапіве. Ды яшчэ кожны дзень рабілі абход, правяралі, ці ляжаць, дзе кінулі.

— Хто разбіў? — сказаў ён і сцішыўся, чакаючы адказу, які быў для яго дужа важны.

— Ды камсамольцы гэтыя. I акцівісты. Але мой Іванусё роўна малоў. Зрабіў такія абручы, саставіць камяні і змеле ўначы. А пасля разбярэ і зноў кускі ў крапіву. Там і ляжаць. Тыя прыйдуць, паглядзяць, у сшытачку нешта памецяць. Так і абыходзіліся, — ціхенька засмяялася цётка, задаволеная ўласнай з Іванам хітрасцю.

«Тым і абыходзіліся, — падумаў Азевіч. — I цяпер яна корміць сваім хлебам таго, хто бурыў жорны, біў камяні. Ці яна не ведае, не здагадваецца, хто ён? Ці зусім не мае крыўды на яго і такіх, як ён? Нядаўніх райкомаўцаў, камсамольцаў, актывістаў? Што гэта за характар такі — незласцівы ці непераборлівы да дабра і да зла? Што гэта — сялянскае, жаночае? Ці нацыянальнае? Адкуль яно ўзялося, добра гэта ці не? А раптам тая незласцівасць перакінецца і на адносіны да немцаў? Падумаюць, што і немцы не горш. Тым болей што дазваляюць есці свой хлеб, той, які не дазвалялі бальшавікі?»

— Я вам хлебца пакіну і малачка. А крупнік падагрэю, яшчэ прынясу. Папалуднаваць. Дык ляжыце, набірайцеся сілы, — сказала яна і ўздыхнула, загароцілася. — Можа, і мой сынок дзе так ляжыць. Калі жывы дзе. А можа, ужо ў зямельцы…

— Ды не, — паспрабаваў суцешыць яе Азевіч. — Калі малады, дык недзе ў войску. Там усё ж Чырвоная Армія, забеспячэнне, абучэнне. Ваяваць будзе.

— Каб жа хоць яго як пабядзілі, немца гэтага. А то во прэ і прэ, — сказала побач цётка і толькі цяжка ўздыхнула.

— Пабядзім, — адгукнуўся ён з кволай упэўненасцю — Не можа таго быць, каб не пабядзілі. I лепш будзем жыць. Справядлівей, чым да вайны. Усё ж класавая барацьба скончыцца, ворагаў не будзе.

Цётка не надта спрытна пачала ўставаць з гарохавіння.

— Каб жа не было, а то ўсё кругом ворагі і ворагі.

Азевічу здалося, што ў тых яе словах стаіўся пэўны недавер да таго, што сказаў ён. Але ён сказаў шчыра. Ён дужа хацеў верыць, што пасля ўсяго перажытага да вайны і ў вайну, асабліва калі выганяць фашыстаў, жыццё дужа пераменіцца. Усё ж людзі, з’яднаныя братняю справай, павінны пазбыцца класавай, партыйнай ды якой іншай варажнечы і зажыць па справядлівасці. Колькі ж можна ваяваць між сабой?

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Адептка в мужской Академии

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.44
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии

По другую сторону надежды

Friyana
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
По другую сторону надежды

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Жизнь под чужим солнцем

Михалкова Елена Ивановна
Детективы:
прочие детективы
9.10
рейтинг книги
Жизнь под чужим солнцем

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Bethesda softworks
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить