Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Не, не тутэйшы.

— I здалёк жа?

— Здалёк, цётка…

Ён хлусіў з чыстым сэрцам, бо яму нельга было аказацца пазнаным. Апынуцца пазнаным, мусіць, будзе небяспечна для яго. Лепей так, немаведама хто. Акружэнец. Чалавек проста. Божы чалавек, як казалі даўней. Божага чалавека заўжды пашкадуюць, прыхаваюць, а то і абароняць. А свайго? Такога, як ён? Не, лепш, каб не пазналі. Азевіч не дужа хацеў ды і не шмат меў сілы размаўляць з ёй, зноў заплюшчыў вочы. I яна, мабыць, адчула тое, дужа заклапацілася.

— Дык як жа вы тут? Сцюдзёна ж тут. Можа, я кажух прынясу? Усё цяплей будзе.

— Прынясі, ага, — пагадзіўся ён.

Яна коратка пашорхала гарохавіннем і знікла. Хутка, аднак, з’явілася, накінула на яго кажух, увішна падгарнула полы пад бок, і яму адразу стала

цяплей і ўтульней. Трохі спакайнеючы, ён не расплюшчваў вачэй, зрабіў выгляд, што спіць. Аднак чуў, як яна трудна ўздыхала побач, пабыла яшчэ трохі і выйшла, шчыльна прычыніўшы вароты. Дзіўна, але з кажухом прыйшло да яго супакаенне, якога ён даўно ўжо не адчуваў. Так было ў маленстве, калі ў выстуджанай на золаку хаце яго накрываў бацька. Ад кажуха патыхала цяплом і спакоем, і ён засынаў добрым салодкім сном, які прыходзіць у маленстве, а пасля ўжо ніколі.

У той дзень пад вечар яму зноў стала блага, цела паліла гарачка, зрабілася дужа сцюдзёна, да дрыжыкаў, нават пад кажухом. Ён зноў пачаў губляць адчуванне рэальнасці і не адразу пазнаў цётку, якая прынесла яму піць — чагосьці гарачага, але нясмачнага, ледзьве не брыдкога. Яна штосьці пыталася, а ён быццам адказваў, але ўсё тое адбывалася нібы ў тумане, у стылай ветраной цемрадзі, бы напоўненай нейкім глухім вязкім пакуллем. Тое цётчына наведванне і размова з ёй былі амаль пакутнымі для Азевіча, і ён прагнуў аднаго — спакою і забыцця. Забыццё, непрытомнасць цяпер былі для яго паратункам ад гэтага бязлітаснага катавання хваробай. Але на той раз поўнага забыцця не настала, ён усё ж адчуваў сябе, свае пакуты і горачна, ліхаманкава думаў. Думаў пра тое, што, пэўна, памрэ, што ў яго — тыфус ці запаленне. Ці яшчэ якая халера. I яму рабілася шкада сябе, і брала крыўда на лёс, які змушае яго да такой недарэчнасці — памерці ў часе вайны. У гэтай во змрочнай пуні, пад гарохавіннем. Ці ён думаў калі, што яго напаткае такі канец… Ці тады, як выпраўляўся з бацькоўскага дома, здавалася, на некалькі гадзін, ды атрымалася — на ўсё жыццё. Такое бязрадаснае для яго жыццё.

Ці не прыйшоў час падбіваць бабкі? Перад канцом было самы раз тое зрабіць. Усё ж хоць ён пражыў і мала (можна сказаць, зусім не жыў), але мае сякі-такі вопыт. Чаму ж ён і каго можа навучыць, той яго куртаценькі вопыт? Не скажаш, што шмат чаму добраму. Але ўжо благому, таму, як не трэба, — гэтага ў ягоным вопыце было процьма. Але чаму так? Ці ён калі ленаваўся, шкадаваў сябе, ці рабіў што не так? Ён гатовы быў вылузнуцца са скуры, каб зрабіць усё выдатна, як тое патрабавалася ад бальшавіка. Але што выходзіла з тае яго рупнасці, на чыю яна ішла карысць? Чужая воля правіла свой д’ябальскі баль на людскіх касцях, і што на тым балі залежала асабіста ад Ягора Азевіча? Дужа мала, калі не сказаць нічога. Ён жыў па чужым сумленні, па чужых звычаях, чужых законах. Жыццё і людзі распараджаліся ім, як хацелі. I як было ў тых умовах зрабіць што інакш? Або зусім не зрабіць нічога? Як бы яму тое ўдалося, ён не разумеў і цяпер. Яго б за некалькі дзён сцерлі на парахню. Таму круціўся як мог, пакутаваў і саромеўся. Толькі каму была справа да яго пачуццяў, калі ад яго патрабаваліся вынікі.

Аднойчы ў нядзелю пасля працы ён забегся ў нардом, каб пачытаць штоколечы ў апошніх газетах. Асабліва апошнія пастановы і выступленні па сельскай гаспадарцы. Ды і прамову тав. Сталіна на пленуме ён прачытаў толькі адзін раз, а таго было мала. У панядзелак планавалася паседжанне партыйнага бюро, дзе яго меліся прымаць у партыю.

Увесь той тыдзень Ягор хваляваўся, і хваляванне яго ўсё расло, чым болей набліжаўся панядзелак. Завярнуўшы з вуліцы ў вузенькі праезд на бабчын падворак ля рэчкі, Ягор згледзеў на ім свайго Варанка. Конік, відаць, таксама пазнаў колішняга знаёмца, трывожліва ўзняў галаву ад фурманкі, у якой перабіраў ахапку сена, і ў Ягора нешта жаласна страпянулася ўнутры. Збоч на прызбе, склаўшы між каленяў вялікія рукі, панура сядзеў яго бацька.

Ягор стрымана прывітаўся, а бацька неяк імкліва ўскочыў, паціснуў яго руку, можа, хацеў абняць ці пацалавацца з сынам, ды не рашыўся, усхвалявана загаманіў штось жаласлівае. I Ягор убачыў, як пастарэў бацька — перастаў галіцца, вочы слязіліся, а штаны былі

не дужа ахайна залаплены на каленях. «А я цябе, сынок, чакаю. Даўно ўжо чакаю. Хацеў ехаць, ды бабка кажа: прыйдзе. Вот ты прыйшоў…» — «Трохі затрымаўся. Каб жа ведаў…» — «Ды і я не збіраўся. Маці кажа — не едзь, на Пакрова з’ездзіш… Але тут такое дзела…»

Яны прыселі абодва на прызбу, у канцы якой неспакойна перабірала белымі лапкамі ласкавая кошачка — хацела ў сенцы і баялася незнаёмага чалавека. Зводдаль з крапіўных зараснікаў пільна назіраў за імі задзірлівы бабчын певень. «Тут такое дзела, сынок. Дзеравенцы кажуць: з’ездзі, можа, Ягор паможа, усё ж там начальства… Жыць стала неяк — гоняць у калхоз. А Калінін жа сказаў, каб па сваёй ахвоце, каб без прынукі. Пісалі, і Сталін так наказваў, бо галавакружэнне ад такіх парадкаў. А гэтыя як усселі…» — «Хто гэтыя?» — перапытаў Ягор. Тая размова яму не падабалася ў самым пачатку. «Ну гэтыя сельсавецкія — Пракапчук ды Свірыдзёнак, ды ўпаўнаважаны гэты, адбіцца неяк. Дык каб ты тут перад Дашэўскім заступіўся. Можа б, далі палёгку…» — «Не дадуць, — сказаў Ягор, — і не прасіце. Пастаўлена задача: да гадаўшчыны Акцябра ўсіх калектывізаваць. На сто працэнтаў», — сказаў ён, адразу пазмрачнеўшы ўнутры. Не хапала яму гэткіх размоў напярэдадні прыёму ў партыю. Бацька неяк адразу абвяў, высмаркаўся, выцер далонню нос. «Значыць, няма праўды? I ў нас няма, і ў вас няма. Можа, у Менску тады?» — і запытальна зірнуў на сына. «I ў Менску вашае праўды не будзе. I ў Маскве таксама. Тая вашая праўда скончылася. Іншая пачынаецца», — стараючыся як найразважней, вытлумачыў Ягор. На тое бацька, падумаўшы, зазначыў: «Калі наша, сялянская, праўда скончылася, дык ніякая не пачнецца. Тады ўсяму канец. Кранты!»

Ягор не хацеў з бацькам спрачацца, нешта пачаў яму падрабязна расказваць пра палітыку партыі ў галіне сельскай гаспадаркі. Але бацька сядзеў панылы, прымоўклы і хутка пачаў збірацца дамоў. Ягор не ўпрошваў, праводзіў нават з палёгкай. Бацькава прысутнасць яго ўжо прыгнятала, адзін выгляд пастарэлага, забітага і заклапочанага твару выклікаў у ім жаласлівую прыкрасць.

Бацька паехаў, а Ягор рэшту таго дня сядзеў над «Правдой» ды сваімі запісамі — рыхтаваўся да прыёму, які цяпер хваляваў яго болей за бацькавы клопаты. Вельмі баяўся засыпацца ў райкоме, адказаць не так на якое пытанне, чагосьці не ведаць. Баяўся, што экзамен яму наладзяць прыдзірлівы, і азіраў у думках сваю кароценькую біяграфію. Але быццам нідзе нічога. Рабіў, стараўся, спагнанняў не меў ні ў выканкоме, ні ў райкоме камсамола. Чаго было баяцца? Але ўсё роўна баяўся.

Баяўся, аднак, не таго, чаго сапраўды належала яму баяцца. Пытанняў на тым страхавітым паседжанні было і няшмат. Спыталіся пра задачы моладзі ў справе змычкі горада з вёскай, затым уедлівая Іда Шацман задала пытанне наконт апазіцыі на трэцім з’ездзе РСДРП. Усё тое ён ведаў і адказаў увогуле складна. Але вось Дашэўскі, які ўвесь час маўчаў за сваім сакратарскім сталом, папытаўся — рэзка і зласліва: «Отец вступил в колхоз?» Падлога пад нагамі ў Азевіча хіснулася, і ён, мярцвеючы, выціснуў з сябе: «Яшчэ не, не ўступіў», і ўсе ў тым пакоі ўскінулі галовы, з трывогай уставіліся ў яго. «Ну вот, видали? — сказаў Дашэўскі. — А ему проводить коллективизацию. Агитировать за колхозы. А родной отец — единоличник. Или, может, даже кулак, а?» — «Не, не кулак. Серадняк», — зусім ужо апанурана адказаў разам сцішэлы Азевіч. «Середняк, а в колхоз не вступает. В чем дело?»

Выручыў Азевіча ягоны камсамольскі начальнік Маладцоў, якога, дарэчы, Ягор недалюбліваў за няпэўны, надта ўжо мітуслівы нораў. Ускочыўшы з свайго месца ля парога, той растлумачыў, што ведае бацьку Азевіча (і калі толькі яго ўведаў?), што той вялікі прыхільнік калгаснага ладу, а не ўступіў у калгас толькі па той прычыне, што ў іх вёсцы калгас яшчэ не арганізоўваўся, і тут найбольшая віна не Азевічавага бацькі, а раённай партыйнай арганізацыі, якая яшчэ ў чымсь не дапрацавала, не растлумачыла — не ахапіла стопрацэнтнай калектывізацыяй сельскае жыхарства, як таго патрабуе пастанова ЦК ВКП(б) і асабіста таварыш Сталін. Усе згодна заківалі галовамі, а Дашэўскі прыстукнуў па стале далонню, даючы тым зразумець, што пытанне вырашана. Азевіча прынялі кандыдатам ВКП(б).

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги