Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Сястра! Сястрычка! Ой, ратуй жа!.. Ой! — лямантуе хтосьці ў хаце.

Пыл хутка выдзьмувае ветрам, сапраўднаю снегавой віхурай, бо ўжо ні вокан, ні дзвярэй. Дзверы, прынамсі, расчынены, і на парозе распласталася нерухомая постаць. Гэта наш санітар, што ўчора на тое самае месца кідаў трусоў. Над кутам у столі пралом з дзіркай на вуліцу. У ёй курыцца снег, і пад ім на саломе слепа таўчэцца абвязаны пыльнымі бінтамі лётчык. Каленямі і локцямі ён штурхае-тармосіць суседа.

— Эй, таварыш! Таварыш!

З-пад шыняля тырчаць доўгія ногі ў кірзачах, яны не крануцца.

Здаецца, ягоны сусед, які ўчора кідаўся на немца, «ужо». Але папала ў хаце, відаць, не аднаму.

— Сястра! Сястрыца! — енчыць хтосьці ў другім куце (ці не той рабаваты). — Кроў… У другі раз гвазданулі, гады!

— Што ж гэта робіцца, браткі? Трэба ж нешта рабіць!

— Ціха! Ціха! Лажысь! — камандуе Каця і з трэскам разрывае чарговы перавязачны пакет. Яна з распушчанымі валасамі, без шапкі кідаецца па хаце, то ў кут, дзе не ўнімаецца звар’яцелы, невідушчы лётчык.

— Сястра! Сястра! Дзе сястра?

Каця нахіляецца над абвязаным і, безуважная да ягонага суседа, настойліва ўкладвае небараку.

— Ладна, ладна… Усе будзе добра. Ты ляж. Ляжы.

Яе надзіва роўны, спагадлівы цяпер голас на хвіліну ўціхамірвае байцоў. Абпалены неяк нерашуча прымаўкае. Каця цераз людзей ступае ў другі куток, да перагародкі. Там хтось нема стогне.

Ля печы ўзнімаецца з падлогі апошні наш санітар — маленькі спалоханы пажылы чалавек, і Каця крычыць яму:

— Ты! Бягом да начальства! Ну, жыва! Падводы жыва!

Санітар, прыгнуўшыся, боязна сігае цераз труп напарніка на парозе і знікае ў сенцах. За акном з грукатам шалёна мчыцца падвода. Панадворкамі бягуць людзі. Трашчаць разрозненыя таропкія чэргі.

— Счас, родненькія! Счас! Усё будзе добра. Усё добра, — прыгаворвае Каця.

Я азіраюся на Юрку, ён ляжыць на баку побач і кусае вусны. У вачах майго сябра напружанне трывожнае думкі. Мусіць, у маім позірку ён бачыць запытанне і поціскам рукі хоча супакоіць.

— Ладна. Ладна, чакай.

Чакаць, вядома, не самае лепшае — хутчэй горшае. Якраз чакаць цяпер і нельга. Кожная хвіліна прамаруджання, пэўна, неўзабаве будзе нам каштаваць многа. Але што рабіць? Ось дык трапілі з полымя ў пекла! Называецца, пакімарылі ноч — усё пракімарылі. Спазнелае шкадаванне за ўчарашняе, прыкрасць, боль і страх урываюцца ў мае пачуцці. Хочацца зараз жа нешта перайначыць, некага абвінаваціць. Толькі хто тут вінаваты? Хіба што я. Трэба ж было ўчора гэтак супакоіцца, забыцца ў зацішку, аддацца радасці сустрэчы з Юркам, махнуць на тую сустрэчу ў стэпе! Цяпер вось атрымлівай!.. Паспадзяваўся, называецца, на мудрую дбайнасць іншых…

Скурчыўшыся на саломе, я ўслухоўваюся ў грымотную калатнечу на вуліцы. Побач, таксама ўвесь насцярожаны, — Юрка. Выбухі распласталі нас на падлозе, і мы жывём хваравітым, напружаным слыхам. На двары тупат ног, змораны стогн, кароткая гамана. Раптам нада мной чуецца труднае дыханне. Я паварочваюся — у акне потны, устрывожаны твар, і ў вачах ашалелая зацятасць спешкі.

— Эй, славяне, дзе тут сястра?

— А што, падвода? Ага? Давай сюды!

З падлогі ўскоквае сяржант і хапаецца за падаконнік. Але твар там знікае.

Кароценькая надзея ўзгараецца ўнутры — авось па нас! Хаця для адной падводы замнога людзей. I тут я ўпершыню за гэты ранак сустракаю забыты ўжо, самотна-цярплівы позірк. Гэта курчыцца пад ложкам мой немец. Як госць на чужой бядзе, забіўся туды і чакае. Чаго толькі чакае?

Кулі або асколкі б’юць па падстрэшшу. Ветрам заносіць саламяную пацяруху са снегам. Мы ўгінаем галовы — халера, відаць, яны ўсё ж даканаюць нас! У сенцах у гэты час тупат. Праз расчыненыя дзверы, пераступіўшы цераз санітара, увальваецца баец у целагрэйцы. За ім другі з вінтоўкай за спіной — яны ўвалакваюць некага ў шынялі і апускаюць ля печы.

— Сястра! Дзе сястра! Во паглядзі хутчэй…

Каця таропка завязвае канцы бінта на нечай голай, скрываўленай спіне і цераз людскія целы лезе ў парог.

— А што вы мне яго прынеслі? — праз хвіліну крычыць дзяўчына. — Я не пахавальная каманда! Ану, выносьце назад!

Я пазіраю на збялела-жаўтлявы твар чалавека, і мне здаецца, што гэта ўчарашні прыдзіра-капітан, які правяраў нашы дакументы. Вось табе і на: не памагла і пільнасць! Каця, аднак, не пазнае яго, а мяне ён чамусьці здзіўляе і бянтэжыць. Я заўжды не магу паверыць у гібель людзей строгіх і ўедлівых наконт вайсковае службы. Толькі, мабыць, я памыляюся. Гэта не ён.

На потным твары байца — здзіўленне, амаль што спалох.

— Як гэта назад? — ціха пытаецца ён.

— А так. Не ведаеце як? — кідае яна і падаецца ў кут да амаль звар’яцелага лётчыка.

— Ляж! Ляж! Ну што ты — ляж! — угаворвае яго Каця, бо ратаваць яго суседа позна, таксама як і таго капітана.

Баец збянтэжана стаіць ля печы. Мне вельмі добра відаць тое страхавітае здзіўленне, што адбіваецца на яго схуднелым, зашчаціненым твары. Хвіліну ён недаўменна пазірае на труп у доле і ўрэшце паднімае рукавіцу, каб абцерці пот. I тут:

— Тр-р-рах!

Гэта блізка, але не так, як у папярэднія разы. На Юркаў шынель адлятае адшчэпленая ад падаконніка гнілаватая трэска, а баец з рукавіцай, ацярушваючы спіной пабелку, хуценька спаўзае долу. Я яшчэ не спраўляюся даўмецца, што адбылося, як ён абмякла валіцца на бок і глуха дзёўбаецца галавой аб падлогу. На ашчэраных ягоных зубах пузырыцца пена. Яго напарнік кідаецца ў сенцы.

На падлозе лаецца сяржант:

— Дзе той санітар? Дзе начальства? Праз хвіліну паўграбляе ўсіх!..

Хапаючыся за ложак, ён няўклюдна ўстае і, выстаўляючы наперад прамую, як бервяно, нагу, ступае да мяне.

— Дай аўтамат! Я ім, у бога душу, навяду парадак!..

Гэта так упэўнена і катэгарычна, што я адразу, не падумаўшы, аддаю яму свой ППС. Сяржант таропка скача да дзвярэй. Каця крычыць з кута:

— Падводы! Падводы давай сюды! Чуеш?

— Не глухі! — далятае ўжо з сянец.

Мы зноў чакаем, прыпаўшы да закіданай друзам падлогі. У сяле бой. На ўсю грымяць танкі, гахаюць іх гарматы, імпэтна заліваюцца кулямёты. Аднак штось там застопарылася — усё ж, відаць, апомніліся «славяне», упёрліся і пакуль што трымаюцца на той ускраіне. Толькі ці надоўга?

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена