Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

Юрка, мусіць, непакоіцца аб тым жа і, прыўстаўшы, пачынае выглядаць з-за касяка. Я гляджу на яго знізу, але на твары сябра ні кропелькі палёгкі. Здаецца, у гэты раз бяда ўзвалілася на нас як мае быць.

Неўзабаве Юрка апускаецца на дол.

— Ты ісці не можаш?

Я варушу параненай ступнёй. Баліць, халера! Як тут ісці? Юрка без слоў разумее.

— Так. Значыць, так. Я… Трэба туды, — ён ківае галавой за акно. — Там зусім мала. Панімаеш?

Я разумею. Вядома ж, трэба біцца. Аказваецца, вайна для нас учора не скончылася, перадыху не будзе (дурныя наіўныя мары). Барацьба прадаўжаецца, і трэба

ісці ў бой. Лацно здаровым — вунь колькі іх дало волю нагам! Нам жа выбар невялікі — палон або смерць. Ну што ж!.. Толькі вось рана…

Юрка тым часам ссоўвае наперад кірзавую кабуру, левай рукой дастае ТТ. Магазін у яго няпоўны. Адной рукой ён няспрытна шарыць у кішэнях, дастае некалькі патронаў, нязручна запіхвае іх у магазін. Я таксама выграбаю з сваёй кішэні, што ёсць там з боезапасу. Набіраецца жменя аўтаматных патронаў, і я аддаю Юрку. Той з рашучасцю на твары, хоць, здаецца, трошкі паныла, устае на ногі.

— Ну, трымайся…

Ён кароценька ўсміхаецца аднымі вуснамі, і ў гэтай яго ўсмешцы — горкая абнадзеянасць, у якую ён сам не верыць. Значыць, зноў ростань, зноў ён ідзе, і, можа, на гэты раз назаўжды. Ну, вядома ж, наўрад ці ён вернецца адтуль. Але тады і я не хачу быць тут — паміраць, дык разам. I я ўсхопліваюся ў першым парыве — была не была! Так ці не так — дадумваць цяпер няма калі.

— Дай руку…

Ён няўцямна азіраецца, на імгненне марудзіць і нерашуча дае здаровую руку. Я ўстаю і, прытрымліваючыся за ложак, скачу ў парог. Чорт, на адной назе вельмі нязручна! Каб хоць на што абаперціся. Я прыпыняюся. Юрка наперадзе, зразумеўшы мае турботы, кідае наўкола позірк. У куце ля парога чыясь вінтоўка, ён хапае яе і дае мне. Гэта звычайны нямецкі карабін, толькі з чорнаю ложай, і я абапіраюся на яго, як на палку.

Ужо з большай упэўненасцю мы пералазім цераз траіх забітых і выбіраемся на закіданы кавалкамі зямлі двор.

17

На двары нас адразу аглушае выбух. Мы абое падаем, пасля Юрка, ускочыўшы, перабягае за рог нейкага хлеўчука. Там ён азіраецца, маючы намер бегчы далей, але я ў гэтай справе яму не раўня, і ён, прысеўшы ля вугла, цярпліва чакае мяне. А я кульгікаю на адной назе і шныпару наўкола вачыма — каб дзе якую гранату… Трэба гранаты, бо з вінтоўкай і пісталетам мы нядоўга наваюем супраць танкаў. Ад хлеўчука Юрка дабягае да пахіленага выбухам плятня і зноў прысядае. За плятнём на снезе шэрая пляма варонкі, далей заснежаны, стаптаны слядамі і закіданы гузакамі зямлі гарод.

— Пі-у-у-у!.. Ш-у-у-у!.. Пі-у-у-у-у…

Эге, ды тут не адны толькі танкі — тут яшчэ міны! Тры перуны-выбухі скаланаюць паблізу зямлю. Між хат узлятае ў неба шызае снегавое воблака. Юрка хоча пераскочыць цераз пляцень, ды азіраецца на мяне і прысядае. Я дакульгікваю да яго і каленам апускаюся ў снег, чакаючы, пакуль скончыцца доўгі, прарэзлівы скогат мін. Б’юць з аколіцы навяснымі крутымі траекторыямі. Міны ляцяць доўга і сваім скогатам, здаецца, выварочваюць нутро. Колькі я на фронце, а ўсё не магу прывыкнуць да гэтага іх праклятага віску. Я пазіраю на Юрку — мне яшчэ не даводзілася бачыць яго пад агнём. Э, ды ён малайчына: сабрана-засяроджаны, пружыністы, хуткі! Ён бы, вядома, адным махам адолеў гэты гарод і ўжо быў бы там. Каб не я.

— Калі тут не стрымаем, у полі — хана! — крычыць Юрка праз скрыгат, які дасягае

свайго апагею і вось-вось абарвецца выбухамі.

У такі момант не да размовы, і я ў думках згаджаюся: вядома, у полі — пагібель…

— Тр-р-рах! Тр-р-рах! Тр-р-рах! — ззаду і з бакоў ірвуць мёрзлы дол блізкія выбухі.

Мы распластваемся пад плятнём. Камякі зямлі б’юць па спінах, галовах, нагах, пасля на снег падаюць кавалкі сярэдняй велічыні, а земляная пацяруха яшчэ доўга будзе церусіць з неба. Юрка пасля трэцяга выбуху хуценька ўскоквае і таропка з кароценькай цеплынёй у вачах азіраецца.

— Ты, калі што… Адрас не забыў?

— Ну што ты!

Адрас я памятаю: Ачынск, Прыстанскі завулак. Там жыве Юркава маці, бухгалтар-касір дзіцячага сада. Пра сябе я маўчу. Мой адрас цяпер не спатрэбіцца — ён па той бок, пад немцам.

— Ну, давай першы! — лёгенька штурхае мяне ў плячо Юрка.

Пэўне ж, ён не хоча адрывацца, страчваць мяне, кульгавага, з свайго поля зроку і робіць мне гэтую паблажку. Каб не адстаў.

Абапіраючыся на карабін, я пералажу праз пахілены пляцень, раз-другі наступаю на сваю падкручаную нагу. Баліць, але трэба трываць. На адной назе не пабяжыш… Юрка, прыгнуўшыся, сігае за тры крокі побач. Моцны парыў ветру нізка сцеле чорны, кудлаты хвост дыму ад «студэбекера» з вуліцы. Хвост гэты накрывае снегавы дол, які закапцеў, нібы абсыпаны попелам. Мы кідаемся туды, пад дым, і зараз жа зноў: «Ш-у-у-у… пі-у-у-у…»

— Ні чарта яны нам не зробяць! — крычыць Юрка. — Ану, давай хутчэй!

Ён рэзка парываецца наперад. Нас накрывае дымам. Побач ірвуцца міны. Снегавой пацярухай б’е ў твар. На момант я перастаю бачыць і, прыгнуўшыся, тырчком лячу ў змрочную смярдзючую паласу дыму і выбухаў. Вочы заліваюцца слязамі, я ледзьве не натыкаюся на падрапаную сцяну. Падаю, выразна адчуваючы, як асколкі з лёту прапорваюць полы майго шыняля. Але ногі, здаецца, уцалелі — гэта галоўнае. Пад сцяной праціраю запарушаныя вочы і азіраюся.

Юркі няма.

Спачатку ні спалоху, ні жалю, адно толькі недаўменне — ён жа толькі што быў побач. Потым раптоўная трывога прымушае мяне ўсхапіцца. Шызае курава ад мін асядае, вецер трошкі адварочвае дымны хвост, і я бачу на снезе Юрку. Ён ляжыць ніцма, шырока раскінуўшы рукі, і не кратаецца.

Амаль здзічэлае ўтрапенне апаноўвае мой мозг. Не ашчаджаючы ўжо болей параненую нагу, я кідаюся назад і праз некалькі крокаў распластваюся ля Юркі. Я перакочваю яго на бок. Падстрыжаная пад бокс светлавалосая галава яго бездапаможна закідваецца патыліцай на снег. Шапкі на ёй няма. Паўзакрытыя векі сябра хутка-хутка сінеюць і зусім закрываюцца.

— Юрка! Юрка! — крычу я, няўцямна абмацваючы ягонае цела, бо не бачу раны і не магу зразумець, куды яго ўдарыла!

Усё ва мне нема пратэстуе супраць гэтай самай вялікай бяды: не, ён жывы, ён выжыве. З’яўляецца надзея, што яго толькі аглушыла, кантузіла выбухам. Але ён, відаць, не чуе мяне. Зубы яго чамусьці сутаргава сціскаюцца, і, не разнімаючы іх, ён ціха, у адзін выдых, гаворыць:

— Халера… Не ўдалося…

I затым хрыпіць, паўзакрытыя яго векі дрыжаць. На вуснах выступае крывавая пена. Ён захлёбваецца гэтаю пенай, гнутка напружваецца ў маіх руках, быццам хоча перавярнуцца на другі бок. Я палохаюся, адчуваючы, што ён канае і што я бяссільны што-небудзь зрабіць.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма