Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

Змрочны і строгі ўзняўся з купіны Пятрусь, зняў пілотку Нупрэеў, у маўклівай суровасці паўсталі вакол незнаёмыя байцы. Боль і зацятая суровасць былі на тварах людзей. А дзед ціхенька ляжаў на траве, звярнуўшы да неба свой маленькі касмылявы тварык, і нешта добрае, спакойнае і светлае было ў выразе яго незаплюшчаных вачэй.

Пасля доўгага маўчання сержант сказаў людзям:

— Вось ён дапамог вам. Дзякуйце яму!

Петрусю было вельмі балюча і маркотна ад гэтай смерці блізкага чалавека, аднаго з тых, хто сваімі клопатамі вярнуў да жыцця яго самога. На момант у яго вярнулася сумненне ў правільнасці ўсяго, што ён з хлопцамі нарабіў сёння. Загінуў вось дзед, а колькі яшчэ жыццяў засталося там, на дарозе і ў лесе.

Але ён успомніў тады пра свае нядаўнія пакуты, пра людскія беды і небяспеку, што навісла над краінай, і хлопец перастаў сумнявацца. Ён паглядзеў на тых, што выратаваліся ад ганьбы і здзеку палону, — гэта іхняе жыццё і волю абараніў дзед і многія тыя, што ўжо не ўзнімуцца з долу. Дарагая цана! Калі б толькі людзі доўга памяталі тое і былі ўдзячныя, думаў Пятрусь.

Старога пахавалі на ўзвышыстай імшарыне непадалёку. Стрэлаў не рабілі: шкадавалі патронаў. А калі закідалі неглыбокую магілку, Жук выразаў у кустоўі бярозавы калок, абстругаў яго і чарнільным алоўкам напісаў на вільготнай ад соку драўніне: «Тут пахаваны дзед-чырвонаармеец, які загінуў за Савецкую Радзіму». Ён утыркнуў палку ў дзярністы дол і, паскрэбшы заросшую патыліцу, падумаў, што трэба б напісаць яшчэ і прозвішча нябожчыка. Але як звалі дзеда, хлопец не ведаў. Тады ён уздыхнуў і пабег на лугавіну, дзе сержант строіў людзей, каб рушыць далей у цемру ночы, якая ўсё шчыльней ахінала прасторы.

Раздзел адзінаццаты

Шэсцьдзесят два чалавекі вёў сержант невядомымі дарогамі, праз палі і лугі, праз маўклівыя чорныя пералескі. Людзі, змораныя хадой і знясіленыя без харчавання, паслухмяна ішлі за ім, за згорнутым чырвоным сцягам на самаробным дрэўку, што хіліўся на сержантавым плячы, — ішлі і не пыталіся, куды ён вядзе іх. Зрэшты, пытацца і не было патрэбы: уперадзе на небасхіле ўсю ноч палалі палахлівыя водбліскі далёкага бою, — коратка пыхалі, гаслі, узгараліся з новым запалам, дрыжэлі хваравітым нервовым святлом, якое, здавалася, вось-вось загарыцца ва ўсю сілу і асвеціць ноч.

Зноў здарылася так, што, не аб’яўляючыся нікому, нічога ні ад каго не патрабуючы і не вытлумачваючы, сержант стаў камандзірам гэтых людзей. Хлопец разумеў, што прычынай таму — не ягоныя нейкія якасці — розум ці вайсковае ўмельства, не тое, што ён разам з іншымі ратаваў іх. Уся прычына ягонага старшынства была ў тым сцягу, з якім ён тады ўскалыхнуў натоўп, з якім збіраў да аднае грамады гэтых байцоў. I Пятрусь не схаваў яго ў Нупрэеў мяшэчак, а, прыладзіўшы дрэўка, узняў над сабой, думаючы, што цяпер небяспекі меней, бо іхняя сіла куды пабольшала. Вядома, што чалавеку са сцягам нельга было не верыць, і людзі верылі яму, ішлі за ім, і ён з усяе сілы імкнуўся не ашукаць іх давер’я.

Побач з Петрусём ішоў Нупрэеў. Старшыну сержант выправіў наперад, у якасці дазора, каб не трапіць у якую пастку. А ззаду за імі шавялілася ў змроку калона людзей, якія пазбеглі пагібелі і нечакана сталі байцамі. Палавіна гэтых байцоў не мела зброі. Тыя трыццаць аўтаматаў, што ў кароткай сутычцы адабралі ў гітлераўцаў, апынуліся ў самых смелых і самых дужых, — сержант меў вялікую надзею на іх. Астатнія былі слабыя, многія параненыя. Трэба было недзе спыніцца, накарміць галодных людзей, перавязаць раны, размеркаваць невялікую колькасць боепрыпасаў, што захаваліся ў іх. Трэба было падрыхтавацца: яны, здаецца, набліжаліся да фронта, а перайсці яго з гэткай грамадой без бойкі было, бадай, немагчыма.

Блытаныя палявыя сцяжынкі і лесавыя дарожкі за ноч завялі байцоў у нейкую бясконцую забалочаную глухамань. Ужо колькі часу ішлі яны, і ўсё цягнуліся па баках хмызнякі, ельнік, імшарыны. Гадзіны з дзве даўжэзнай вужакай вілася перад імі вузенькая сцяжынка. Людскія ногі ўвесь час грузлі ў мяккім доле, набіралі вады дзіравыя падэшвы. Часам зусім было небяспечна сунуцца ў заплыўшую ржавай муццю дрыгву, якая ледзь трымала чалавека.

Але вяртацца не было куды, а ратунак быў толькі наперадзе.

На маўклівай лясной дарозе напаткала іх цёплая задумлівая раніца. Недзе за шэрымі хмарамі ціхенька ўзнялося на небасхіл нябачнае сонца. Трава і хмызняк з ночы стаялі сухія, без расы, нізка над дарогай мільгалі імклівыя ластаўкі. Усе прыкметы былі на дождж, але ён збіраўся неяк вельмі неахвотна. I раптам у чуйнай ранішняй цішы недзе далёка-далёка глуха грукнула нешта і глыбока аддалося ў зямлі. Яшчэ не закацілася ў лясах кароткае рэха гэтай грымоты, як за ёй раздалася другая і трэцяя. Неўзабаве далёкія гукі зліліся ў няроўны прыглушаны грукат.

— Недзе блізка, — сказаў Нупрэеў. — Кіламетраў з пяцьдзесят, не больш.

Нехта ў калоне азваўся ўзрушаным радасным голасам:

— Гэта ж нашы гаўбіцы б’юць. Далібог гаўбіцы. Ужо іхнія стрэлы я дзе хочаш пазнаю. Яны, яны шыбуюць. Родныя…

Чалавек плакаў ад радасці.

— Можа наступаюць?

— Ладна даюць фашызму… А-я-яй, глядзі ты!

Сержант меркаваў неўзабаве нагледзець дзе зручнае месца, каб адпачыць і падсілкавацца, але цяпер стала не да таго. Па сабе і па настрою людзей ён адчуў, што ні ў каго не стане сіл стрымацца і, пагарджаючы небяспекай, прыйдзецца ісці Далей. Дарога кіравала на паўднёвы ўсход, а гэтыя гукі несліся аднекуль збоку. Хлопец рашыў, што цяпер няма чаго трымацца дарогі, калі гэтак блізка жаданая мара іхняга паходу. Сержант, поўны імклівай прыўзнятасці, падаўся з дарогі ў блытаны шолах ільняной нівы. Наперадзе ў лён збочыў Агальцоў, які ішоў на чале дазору.

Але людское шчасце ніколі не спраўдзіцца так хутка, як гэта здаецца чалавеку. Неўзабаве развіднела, узнялося сонца, і зніклі, суцішыліся, нібы растварыліся ў святле новага дня, жаданыя гукі. Зноў летняя цішыня. Дзень выдаўся ветраны, на небе імкліва плылі рэдкія хмурынкі, пякло сонца і несліся над прасторамі духмяныя пахі даспелай збажыны, а людскому падарожжу не было канца. Людзі ішлі без дарог, наўпрасткі, цераз палі, лужкі, хмызнякі. Вось-вось, здавалася, з’явяцца з-за пагорка яўныя адзнакі блізкасці войска, ці грымнуць адкуль знаёмыя залпы франтавых батарэй, а там такая жаданая сустрэча… Зноў напружанае, неўтаймаванае чаканне, так добра зведанае ў дні адзіноты, усё больш захапляла сержанта. Услед за позіркам як мага хутчэй крочылі ногі, узнёслая ўпартасць волі падавіла стому — усё імкнулася наперад. Ззаду за хлопцам гэтак жа настырна, парушыўшы строй, з зацятай упартасцю на тварах лезлі праз пасевы маўклівыя групы байцоў.

Апоўдні адпачылі ў кустоўі. Змораныя за шмат гадзін хадзьбы, нерухома, як мерцвякі, ляжалі ў траве людзі. Паставіўшы ў сцюдзёную ваду натруджаныя босыя ногі, у маркоце сядзеў над ручаём Пятрусь. Нупрэеў мясціўся побач, курыў і думаў. Угары гулі нямецкія пікіроўшчыкі, па краі неба між воблакаў плылі яны на ўсход, цяжкія ад шматтоннага грузу бомб. Назад вярталіся, нізка апусціўшыся над зямлёй. Хлопцы спачатку ўсхопліваліся, задзіралі галовы, думаючы, што гэта нашы, а затым, расчараваўшыся ў надзеі, не вылязалі з кустоўя. Праз гадзіну-другую рушылі далей.

Надвячоркам калона моцна расцягнулася, вілася па лагчыне цераз вялізнае поле палёгшай пшаніцы. Збоку ад іхняга шляху ў зеляніне дрэў хаваліся стрэхі хутара — туды захінутая пшаніцай вяла ўтаптаная сцяжынка, наперадзе быў бачны малады сасоннік, за ім на ўзгорку сінеў хваёвы лес, у які здалёку яшчэ кіраваў сержант. Наўкола рассцілалася адкрытая мясцовасць, і Пятрусь здзівіўся, не ўбачыўшы дазору. Хлопец крыху пастаяў, спыніўшы людзей, але, разважыўшы, што старшына, пэўна, падаўся к лесу, памалу пайшоў уніз. Ісці наўпрасткі праз пшаніцу было цяжка, неадчэпна блыталіся ў нагах яе драцяныя сцяблы, і сержант выглядаў якую сцяжынку, каб скіраваць туды. Згорнуты сцяг хлопец трымаў падпахай, на спатнелай гарачай спіне муляў аўтамат. Нупрэеў ішоў следам.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Треугольная шляпа. Пепита Хименес. Донья Перфекта. Кровь и песок.

Бласко Висенте Ибаньес
65. Библиотека всемирной литературы
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Треугольная шляпа.
Пепита Хименес.
Донья Перфекта.
Кровь и песок.

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI