Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Дзе-небудзь праскочым, — казаў ён, таропка крочачы за сержантам. — Не можа таго быць, каб не праскочылі.

Доўгі ліпеньскі дзень канчаўся позна, ноч была кароткая, і ў Петруся з’явіўся новы непакой ад думкі, што яны спозняцца і не ўправяцца да ранку. Ён ужо колькі разоў ціха камандаваў калоне «шырэй крок» і сам спяшаўся, але змораныя ногі хутка запавольвалі хаду. Урэшце яны зноў ўзбіліся на палявую дарожку і пайшлі па ёй. Грукат бою ўночы пацішаў крыху, толькі яшчэ ў розных месцах за лесам бухалі гарматы, і небакрай раз-пораз успыхваў ад дрыготкага

святла ракет.

У кусцістай балацявіне, на нізкім разбураным мастку яны дагналі галаўны дазор. Жук і хлопцы зморна сядзелі на ўцалелай перакладзіне, а ля іх стаяў нейкі чалавек з аброццю. Відаць было па ўсім, што яны чакалі калону.

— Ну, што спыніліся? — запытаў сержант, падыходзячы да іх.

Жук устаў з бервяна і кіўнуў галавой на чалавека:

— Вось дзядзька кажа, немцы там: з’язджаюць з дарогі і разгортваюцца ў полі.

— Так, так, — пацвердзіў чалавек, бразгаючы цуглямі. — Усё едуць і едуць. Нейкія машыны вялікія, танкі гэтыя, забілі ўсё поле, патапталі, панішчылі ўсё, каб іх вантробы панішчыла.

— А нашы даўно былі тут? — запытаў малодшы лейтэнант.

— Учора, толькі ўчора, людцы добрыя. Прайшлі каля вёскі, і вось мы ўжо пад немцам.

Пятрусь маўчаў. Побач на дарозе маўкліва стаялі людзі, яны пільна ўслухоўваліся ў іхнюю размову і пазіралі на камандзіраў, пэўна, чакаючы ад іх разумных каманд, удалых рашэнняў. Малодшы лейтэнант таксама маўчаў, толькі чухаў няголеныя сківіцы і аглядаў наваколле. — Дзядзька, скажы нам, дзе можна перайсці да нашых, каб на немцаў не натрапіць? — запытаў сержант.

— А хто ж яго ведае, — няўцямна паціснуў плячыма чалавек. — I там едуць, і там страляюць. Хіба толькі ў Гнілаўшчыне няма.

— А што гэта за Гнілаўшчына?

— Ды балота такое. Гэта вам трэба вярнуцца назад і прайсці вярсты з тры, а потым, значыць, па правую руку будзе Лозіна, а вы яшчэ пройдзеце… — Ну яе тую Лозіну, — перабіў малодшы лейтэнант. — Назад вяртацца не будзем.

Пятрусь незадаволена паморшчыўся: ён таксама не хацеў вяртацца назад. Мо’ там і сапраўды лягчэй было прабрацца да сваіх, але ісці зараз назад проста адмаўляліся ногі.

I яны вырашылі ісці наперад. Пераскочыўшы канаву, сержант рашуча накіраваўся ўдоўж ручая па мокрай пожні. Чалавек пакорліва сказаў на развітанне: «Ну, памагай вам Бог», і, чамусьці зняўшы шапку, усё стаяў на мастку і глядзеў услед байцам.

Такім чынам выбар быў зроблен. Можа, і гібельны ён, а можа і ўдалы, але ўжо не было сіл больш чакаць. Няхай будзе што будзе — яны пойдуць уначы на страляніну, і не пашанцуе перайсці ціха — будуць прабівацца з боем. Хлопец адчуваў, што і людзі той жа думкі, усе падцягнуліся ў калоне, прыціхлі, іх сэрцы чулі важнае, цяжкае і рашучае і рыхтаваліся да яго.

Па начы яны перайшлі забалаць, потым нейкі гаёк. Рухаліся цяпер шнурком, адзін за адным і вельмі ціха. Сержант папярэдзіў, што цішыня — палавіна поспеху ў іх рызыкоўнай справе, і байцы памяталі гэта. Праўда, часам трашчэла пад нагой якая галінка, зрэдку натыкаўся на ламачыну які баец — на яго ціхенька шыкалі суседзі, і зноў усё сціхала.

Дазор з Жукам наперадзе таксама ішоў шнурком, кожны як-колечы бачыў пярэдняга і кіраваў следам.

Усё ішло ладна, толькі ў адным месцы ледзь не сталася бяда. На нейкай пожні бліз дрэў, што чорнай кучай высіліся ў небе людзей спудзіў нечаканы ўскрык:

— Вэр да? Пароле! [4]

Пятрусь адразу стуліўся на росным доле, за ім спрытна ўлегла калона, дазорцы, прыгнуўшыся, падаліся назад. Добра, што трава на пожні была густая, галлё не траплялася і нішто не выдала людзей.

— Воцу шрайст ду Пауль? Гейт да еманд?

— Гейт одэр ніхт, кан іх вісэн.

— Кватч. [5]

Паляжаўшы крыху, сержант узняўся і павярнуў у бок, за ім пацягнуліся ў змроку людзі. Жук хутка абмінуў яго, шапнуўшы, што пойдзе ўперад, следам падаліся дазорныя.

4

Хто? Пароль!

5

— Чаго ты крычыш, Паўль? Ідзе хто?

— Ідзе ці не, што я магу ведаць.

— Глупства! (ням.)

З гадзіну байцы ішлі па нейкаму полю, сержант часта прысядаў, азіраўся наўкола. Стала зусім ціха. Спыніліся, змоўклі ўсе гукі вайны, і хлопец ужо пачынаў сумнявацца, ці не страціў ён кірунак. Ён прыгадваў у памяці свой начны маршрут, і чамусьці выходзіла, што яны робяць кола і ідуць назад, туды, адкуль выйшлі. Ён ціха пытаў у суседзяў, ці не здаецца ім, што яны ідуць не туды. «Здаецца, трэба лявей браць», — шаптаў малодшы лейтэнант. «Ды ну, лявей, — казаў Мацейка. — Правей трэба». «Ну вось, — думаў сержант. — Вось і вывеў! Чорт бы ўзяў гэтую ціш, хоць бы стрэл дзе».

Яны ўсё ішлі па нейкай збажыне, наўскасяк перайшлі палявую дарожку, і тады раптам злева, зусім недзе блізка, парушыла цішыню кулямётная чарга. Яна заціхла, і рэха далёка аднесла ў ноч яе грукатлівы адгалосак. Людзі зноў спыніліся, прыслухаліся, але стрэлаў больш не было.

Пятрусь тады зразумеў, што гэтае блуканне не давядзе да дабра. Ён яшчэ прайшоў трохі па збажыне і спыніў калону ў жыце, на шырокім узмежку, дзе высілася ў начным небе доўгая шарэнга маўклівых таполяў.

— Ну, што далей? — запытаў малодшы лейтанант.

— Трэба выявіць, дзе мы. Так нельга блукаць. Можа, мы зноў да немцаў ідзём.

— Вось што, — дадаў сержант, падумаўшы. — Баец Жук, баец Мацейка пойдзеце ў разведку. Трэба знайсці якую вёску і распытаць у жыхароў абстаноўку. Мы будзем чакаць тут.

Хлопцы ямчэй паддалі на плечы зброю і сышліся разам ля сержанта, а людзі адразу памкнуліся долу.

— I я пайду з імі, — сказаў малодшы лейтэнант.

Яны ўтрох адышлі ў збажыну, прыслухаліся, згадваючы, у які бок падацца. Потым зашамацела жыта, і хлопцы прапалі ў цемры.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов